Genesis 32 (BIB)
1 І Якаў пайшоў дарогай сваёю. І сустрэлі яго анёлы Божыя. 2 Якаў, убачыўшы іх, сказаў: гэта рушэньне Божае. І даў імя месцу таму: Маханаім. 3 І паслаў Якаў перад сабою пасланцоў да брата свайго Ісава ў зямлю Сэір, у вобласьць Эдом, 4 і загадаў ім, сказаўшы: так скажэце гаспадару майму Ісаву: вось, што кажа раб твой Якаў: я жыў у Лавана і пражыў дагэтуль; 5 і ёсьць у мяне валы і аслы і дробнае быдла, і рабы і рабыні; і я паслаў абвясьціць пра сябе гаспадару майму, каб знайсьці ўпадабаньне перад вачыма тваімі. 6 І вярнуліся пасланцы да Якава і сказалі: мы хадзілі да брата твайго Ісава; ён ідзе напярэймы табе, і зь ім чатырыста чалавек. 7 Якаў вельмі спалохаўся і сумеўся; і падзяліў людзей, якія былі зь ім, і быдла дробнае і буйное і вярблюдаў, на два табары. 8 І сказаў: калі Ісаў нападзе на адзін табар і паб'е яго, дык другі табар можа ўратавацца. 9 І сказаў Якаў: Божа бацькі майго Абрагама і Божа бацькі майго Ісаака, Госпадзе, Які сказаў мне: вярніся ў зямлю тваю, на радзіму тваю, і Я буду дабрачыніць табе! 10 Няварты я ўсіх ласкаў і ўсіх дабрачынстваў, якія ты ўчыніў рабу Твайму; бо я з кіем маім перайшоў гэты Ярдан, а цяпер у мяне два табары. 11 Збаві мяне ад рукі брата майго, ад рукі Ісава; бо я баюся яго, каб ён прыйшоўшы не забіў мяне і маці зь дзецьмі. 12 Ты сказаў: Я буду чыніць добрае табе і зраблю нашчадкаў тваіх як пясок марскі, якога не палічыць ад мноства. 13 І начаваў там Якаў тае ночы. І ўзяў з таго, што ў яго было, у дарунак Ісаву, брату свайму: 14 дзьвесьце коз, дваццаць казлоў, дзьвесьце авечак, дваццаць бараноў, 15 трыццаць вярблюдзіц дойных з жарабятамі іхнімі, сорак кароў, дзесяць валоў, дваццаць асьліц, дзесяць аслоў. 16 І даў у рукі рабам сваім кожны статак асобна і сказаў рабам сваім: ідзеце перад мною і пакідайце адлегласьць ад статку да статку. 17 І загадаў першаму, сказаўшы: калі брат мой Ісаў сустрэнецца табе і спытае ў цябе, кажучы: чый ты? і куды ідзеш? і чый гэта статак перад табою? 18 дык скажы: раба твайго Якава: гэта дарунак, пасланы гаспадару майму Ісаву; вось, і сам ён за намі. 19 Тое самае загадаў ён і другому, і трэцяму, і ўсім, што ішлі за статкамі, кажучы: так скажэце Ісаву, калі сустрэнеце яго; 20 і скажэце: вось, і раб твой Якаў за намі. Бо ён сказаў сам сабе: умілажалю яго дарункамі, якія ідуць перад мною, і пасьля ўбачу твар ягоны; магчыма, і прыме мяне. 21 І пайшлі дарункі перад ім, а ён у тую ноч начаваў у табары. 22 І ўстаў у тую ноч і, узяўшы дзьвюх жонак сваіх і дзьвюх рабыняў сваіх і адзінаццаць сыноў сваіх, перайшоў праз Явок бродам; 23 і ўзяўшы іх, перавёў праз паток, і перавёў усё, што ў яго было. 24 І застаўся Якаў адзін. І змагаўся Нехта зь ім, пакуль настала зара; 25 і ўбачыўшы, што не адольвае яго, крануўся суглоба сьцягна ягонага і пашкодзіў суглоб сьцягна ў Якава, калі ён змагаўся зь Ім. 26 І сказаў: пусьці Мяне, бо ўзышла зара. Якаў сказаў: ня пушчу Цябе, пакуль не дабраславіш мяне. 27 І сказаў: як імя тваё? Ён сказаў: Якаў. 28 І сказаў: ад сёньня імя тваё будзе ня Якаў, а Ізраіль, бо ты змагаўся з Богам, і людзей адольваць будзеш. 29 Спытаўся і Якаў, кажучы: скажы імя Тваё. І ён сказаў: навошта ты пытаешся пра імя Маё? І дабраславіў яго там. 30 І даў Якаў імя месцу таму: Пэнуэль; бо казаў ён, я бачыў Бога твар у твар, і захавалася душа мая. 31 І ўзышло сонца, калі ён праходзіў Пэнуэль; і кульгаў ён на сьцягно сваё. 32 Таму і да сёньня сыны Ізраіля не ядуць жылаў, якія на суглобе сьцягна, бо Змагар дакрануўся да жылы на суглобе сьцягна ў Якава.
In Other Versions
Genesis 32 in the ANGEFD
Genesis 32 in the ANTPNG2D
Genesis 32 in the AS21
Genesis 32 in the BAGH
Genesis 32 in the BBPNG
Genesis 32 in the BBT1E
Genesis 32 in the BDS
Genesis 32 in the BEV
Genesis 32 in the BHAD
Genesis 32 in the BLPT
Genesis 32 in the BNT
Genesis 32 in the BNTABOOT
Genesis 32 in the BNTLV
Genesis 32 in the BOATCB
Genesis 32 in the BOATCB2
Genesis 32 in the BOBCV
Genesis 32 in the BOCNT
Genesis 32 in the BOECS
Genesis 32 in the BOGWICC
Genesis 32 in the BOHCB
Genesis 32 in the BOHCV
Genesis 32 in the BOHLNT
Genesis 32 in the BOHNTLTAL
Genesis 32 in the BOICB
Genesis 32 in the BOILNTAP
Genesis 32 in the BOITCV
Genesis 32 in the BOKCV
Genesis 32 in the BOKCV2
Genesis 32 in the BOKHWOG
Genesis 32 in the BOKSSV
Genesis 32 in the BOLCB
Genesis 32 in the BOLCB2
Genesis 32 in the BOMCV
Genesis 32 in the BONAV
Genesis 32 in the BONCB
Genesis 32 in the BONLT
Genesis 32 in the BONUT2
Genesis 32 in the BOPLNT
Genesis 32 in the BOSCB
Genesis 32 in the BOSNC
Genesis 32 in the BOTLNT
Genesis 32 in the BOVCB
Genesis 32 in the BOYCB
Genesis 32 in the BPBB
Genesis 32 in the BPH
Genesis 32 in the BSB
Genesis 32 in the CCB
Genesis 32 in the CUV
Genesis 32 in the CUVS
Genesis 32 in the DBT
Genesis 32 in the DGDNT
Genesis 32 in the DHNT
Genesis 32 in the DNT
Genesis 32 in the ELBE
Genesis 32 in the EMTV
Genesis 32 in the ESV
Genesis 32 in the FBV
Genesis 32 in the FEB
Genesis 32 in the GGMNT
Genesis 32 in the GNT
Genesis 32 in the HARY
Genesis 32 in the HNT
Genesis 32 in the IRVA
Genesis 32 in the IRVB
Genesis 32 in the IRVG
Genesis 32 in the IRVH
Genesis 32 in the IRVK
Genesis 32 in the IRVM
Genesis 32 in the IRVM2
Genesis 32 in the IRVO
Genesis 32 in the IRVP
Genesis 32 in the IRVT
Genesis 32 in the IRVT2
Genesis 32 in the IRVU
Genesis 32 in the ISVN
Genesis 32 in the JSNT
Genesis 32 in the KAPI
Genesis 32 in the KBT1ETNIK
Genesis 32 in the KBV
Genesis 32 in the KJV
Genesis 32 in the KNFD
Genesis 32 in the LBA
Genesis 32 in the LBLA
Genesis 32 in the LNT
Genesis 32 in the LSV
Genesis 32 in the MAAL
Genesis 32 in the MBV
Genesis 32 in the MBV2
Genesis 32 in the MHNT
Genesis 32 in the MKNFD
Genesis 32 in the MNG
Genesis 32 in the MNT
Genesis 32 in the MNT2
Genesis 32 in the MRS1T
Genesis 32 in the NAA
Genesis 32 in the NASB
Genesis 32 in the NBLA
Genesis 32 in the NBS
Genesis 32 in the NBVTP
Genesis 32 in the NET2
Genesis 32 in the NIV11
Genesis 32 in the NNT
Genesis 32 in the NNT2
Genesis 32 in the NNT3
Genesis 32 in the PDDPT
Genesis 32 in the PFNT
Genesis 32 in the RMNT
Genesis 32 in the SBIAS
Genesis 32 in the SBIBS
Genesis 32 in the SBIBS2
Genesis 32 in the SBICS
Genesis 32 in the SBIDS
Genesis 32 in the SBIGS
Genesis 32 in the SBIHS
Genesis 32 in the SBIIS
Genesis 32 in the SBIIS2
Genesis 32 in the SBIIS3
Genesis 32 in the SBIKS
Genesis 32 in the SBIKS2
Genesis 32 in the SBIMS
Genesis 32 in the SBIOS
Genesis 32 in the SBIPS
Genesis 32 in the SBISS
Genesis 32 in the SBITS
Genesis 32 in the SBITS2
Genesis 32 in the SBITS3
Genesis 32 in the SBITS4
Genesis 32 in the SBIUS
Genesis 32 in the SBIVS
Genesis 32 in the SBT
Genesis 32 in the SBT1E
Genesis 32 in the SCHL
Genesis 32 in the SNT
Genesis 32 in the SUSU
Genesis 32 in the SUSU2
Genesis 32 in the SYNO
Genesis 32 in the TBIAOTANT
Genesis 32 in the TBT1E
Genesis 32 in the TBT1E2
Genesis 32 in the TFTIP
Genesis 32 in the TFTU
Genesis 32 in the TGNTATF3T
Genesis 32 in the THAI
Genesis 32 in the TNFD
Genesis 32 in the TNT
Genesis 32 in the TNTIK
Genesis 32 in the TNTIL
Genesis 32 in the TNTIN
Genesis 32 in the TNTIP
Genesis 32 in the TNTIZ
Genesis 32 in the TOMA
Genesis 32 in the TTENT
Genesis 32 in the UBG
Genesis 32 in the UGV
Genesis 32 in the UGV2
Genesis 32 in the UGV3
Genesis 32 in the VBL
Genesis 32 in the VDCC
Genesis 32 in the YALU
Genesis 32 in the YAPE
Genesis 32 in the YBVTP
Genesis 32 in the ZBP