Genesis 44 (BIB)

1 І загадаў Язэп правадыру дома свайго, кажучы: напоўні мяшкі гэтых людзей ежаю, колькі яны могуць несьці, і срэбра кожнага пакладзі ў мяшок ягоны; 2 а чару маю, чару срэбраную, пакладзі ў мяшок малодшаму, разам са срэбрам за куплены хлеб. І зрабіў той паводле слова Язэпа, якое сказаў ён. 3 Раніцай, калі разьвіднела, гэтыя людзі былі адпушчаны, яны і аслы іхнія. 4 Яшчэ недалёка адышліся яны ад горада, як Язэп сказаў правадыру дома свайго: ідзі, даганяй гэтых людзей і, як дагоніш, скажы ім: навошта вы заплацілі злом за дабро? 5 ці ня тая гэта чара, зь якое п'е мой гаспадар? і ён варожыць на ёй; вы гэта блага зрабілі. 6 Ён дагнаў іх і сказаў ім гэтыя словы. 7 Яны сказалі яму: навошта гаспадар наш кажа такія словы? не, рабы твае ня зробяць такое справы; 8 вось, срэбра, знойдзенае намі ў мяшках нашых мы прынесьлі табе назад зь зямлі Ханаанскай: як жа нам украсьці з дома гаспадара твайго срэбра альбо золата? 9 у каго з рабоў тваіх знойдзецца чара, таму смерць, і мы будзем рабамі гаспадару нашаму. 10 Ён сказаў: добра; як вы сказалі, так няхай і будзе; у каго знойдзецца чара, той будзе мне рабом, а вы будзеце не вінаватыя. 11 Яны сьпешна апусьцілі кожны свой мяшок на зямлю і разьвязалі кожны свой мяшок. 12 Ён абшукаў, пачаў са старэйшага і скончыў малодшым; і знайшлася чара ў мяшку Веньямінавым. 13 І разадралі яны вопратку на сабе і, паклаўшы кожны на асла свайго ношку, вярнуліся ў горад. 14 І прыйшлі Юда і брат ягоны ў дом Язэпа, які быў яшчэ дома, і ўпалі перад ім на зямлю. 15 Язэп сказаў ім: што гэта вы зрабілі? хіба вы ня ведалі, што такі чалавек, як я, вядома, адгадае? 16 Юда сказаў: што нам сказаць гаспадару нашаму? што сказаць? чым апраўдацца? Бог знайшоў няпраўду рабоў тваіх; вось, мы рабы гаспадару нашаму, і мы, і той, у чыіх руках знайшлася чара. 17 Але Язэп сказаў: не, я гэтага не зраблю: той, у чыіх руках знайшлася чара, будзе мне рабом, а вы ідзеце зь мірам да бацькі вашага. 18 І падышоў Юда да яго і сказаў: гаспадару мой, дазволь рабу твайму сказаць слова ў вушы гаспадару майму і ня ўгневайся на раба твайго; бо ты тое самае, што фараон. 19 Гаспадар мой пытаў у рабоў сваіх, кажучы: ці ёсьць у вас бацька альбо брат? 20 Мы сказалі гаспадару нашаму, што ў нас ёсьць бацька састарэлы, і малодшы сын у яго, сын старасьці, брат якога памёр, а ён застаўся адзін ад маці сваёй, і бацька любіць яго. 21 А ты сказаў рабам тваім: прывядзеце яго да мяне, каб мне зірнуць на яго. 22 Мы сказалі гаспадару нашаму: хлопец ня можа пакінуць бацькі свайго, і калі ён пакіне бацьку свайго, дык той памрэ. 23 Але ты сказаў рабам тваім: калі ня прыйдзе з вамі меншы брат ваш, дык вы болей не яўляйцеся да мяне перад аблічча. 24 Калі мы прыйшлі да раба твайго, бацькі нашага, дык пераказалі яму словы гаспадара майго. 25 І сказаў бацька наш: ідзеце зноў, купеце нам крыху ежы. 26 Мы сказалі: нельга нам ісьці; а калі будзе з намі меншы брат наш, дык пойдзем; бо нельга нам бачыць твар таго чалавека, калі ня будзе з намі меншага брата нашага. 27 І сказаў нам раб твой, бацька наш: вы ведаеце, што жонка мая нарадзіла мне двух сыноў; 28 адзін пайшоў ад мяне, і я сказаў: праўда, ён разадраны; і я ня бачыў яго дагэтуль; 29 калі і гэтага забераце з вачэй маіх, і станецца зь ім няшчасьце, дык зьведзяце вы сівізну маю зь бядою ў магілу. 30 Цяпер калі я прыйду да раба твайго, бацькі нашага, і ня будзе з намі хлопца, з душою якога зьвязана душа ягоная, 31 дык ён, убачыўшы, што няма хлопца, памрэ; і зьвядуць рабы твае сівізну раба твайго, бацькі нашага, са смуткам у магілу. 32 Пры гэтым я, раб твой, узяўся адказваць за хлопца бацьку майму, сказаўшы: калі не прывяду яго да цябе, дык застануся я вінаваты перад бацькам маім ва ўсе дні жыцьця. 33 Дык вось, няхай я, раб твой, замест хлопца застануся рабом у гаспадара майго, а хлопец няхай ідзе з братамі сваімі: 34 бо як пайду я да бацькі свайго, калі хлопца ня будзе са мною? я ўбачыў бы ліха, якое напала б на бацьку майго.

In Other Versions

Genesis 44 in the ANGEFD

Genesis 44 in the ANTPNG2D

Genesis 44 in the AS21

Genesis 44 in the BAGH

Genesis 44 in the BBPNG

Genesis 44 in the BBT1E

Genesis 44 in the BDS

Genesis 44 in the BEV

Genesis 44 in the BHAD

Genesis 44 in the BLPT

Genesis 44 in the BNT

Genesis 44 in the BNTABOOT

Genesis 44 in the BNTLV

Genesis 44 in the BOATCB

Genesis 44 in the BOATCB2

Genesis 44 in the BOBCV

Genesis 44 in the BOCNT

Genesis 44 in the BOECS

Genesis 44 in the BOGWICC

Genesis 44 in the BOHCB

Genesis 44 in the BOHCV

Genesis 44 in the BOHLNT

Genesis 44 in the BOHNTLTAL

Genesis 44 in the BOICB

Genesis 44 in the BOILNTAP

Genesis 44 in the BOITCV

Genesis 44 in the BOKCV

Genesis 44 in the BOKCV2

Genesis 44 in the BOKHWOG

Genesis 44 in the BOKSSV

Genesis 44 in the BOLCB

Genesis 44 in the BOLCB2

Genesis 44 in the BOMCV

Genesis 44 in the BONAV

Genesis 44 in the BONCB

Genesis 44 in the BONLT

Genesis 44 in the BONUT2

Genesis 44 in the BOPLNT

Genesis 44 in the BOSCB

Genesis 44 in the BOSNC

Genesis 44 in the BOTLNT

Genesis 44 in the BOVCB

Genesis 44 in the BOYCB

Genesis 44 in the BPBB

Genesis 44 in the BPH

Genesis 44 in the BSB

Genesis 44 in the CCB

Genesis 44 in the CUV

Genesis 44 in the CUVS

Genesis 44 in the DBT

Genesis 44 in the DGDNT

Genesis 44 in the DHNT

Genesis 44 in the DNT

Genesis 44 in the ELBE

Genesis 44 in the EMTV

Genesis 44 in the ESV

Genesis 44 in the FBV

Genesis 44 in the FEB

Genesis 44 in the GGMNT

Genesis 44 in the GNT

Genesis 44 in the HARY

Genesis 44 in the HNT

Genesis 44 in the IRVA

Genesis 44 in the IRVB

Genesis 44 in the IRVG

Genesis 44 in the IRVH

Genesis 44 in the IRVK

Genesis 44 in the IRVM

Genesis 44 in the IRVM2

Genesis 44 in the IRVO

Genesis 44 in the IRVP

Genesis 44 in the IRVT

Genesis 44 in the IRVT2

Genesis 44 in the IRVU

Genesis 44 in the ISVN

Genesis 44 in the JSNT

Genesis 44 in the KAPI

Genesis 44 in the KBT1ETNIK

Genesis 44 in the KBV

Genesis 44 in the KJV

Genesis 44 in the KNFD

Genesis 44 in the LBA

Genesis 44 in the LBLA

Genesis 44 in the LNT

Genesis 44 in the LSV

Genesis 44 in the MAAL

Genesis 44 in the MBV

Genesis 44 in the MBV2

Genesis 44 in the MHNT

Genesis 44 in the MKNFD

Genesis 44 in the MNG

Genesis 44 in the MNT

Genesis 44 in the MNT2

Genesis 44 in the MRS1T

Genesis 44 in the NAA

Genesis 44 in the NASB

Genesis 44 in the NBLA

Genesis 44 in the NBS

Genesis 44 in the NBVTP

Genesis 44 in the NET2

Genesis 44 in the NIV11

Genesis 44 in the NNT

Genesis 44 in the NNT2

Genesis 44 in the NNT3

Genesis 44 in the PDDPT

Genesis 44 in the PFNT

Genesis 44 in the RMNT

Genesis 44 in the SBIAS

Genesis 44 in the SBIBS

Genesis 44 in the SBIBS2

Genesis 44 in the SBICS

Genesis 44 in the SBIDS

Genesis 44 in the SBIGS

Genesis 44 in the SBIHS

Genesis 44 in the SBIIS

Genesis 44 in the SBIIS2

Genesis 44 in the SBIIS3

Genesis 44 in the SBIKS

Genesis 44 in the SBIKS2

Genesis 44 in the SBIMS

Genesis 44 in the SBIOS

Genesis 44 in the SBIPS

Genesis 44 in the SBISS

Genesis 44 in the SBITS

Genesis 44 in the SBITS2

Genesis 44 in the SBITS3

Genesis 44 in the SBITS4

Genesis 44 in the SBIUS

Genesis 44 in the SBIVS

Genesis 44 in the SBT

Genesis 44 in the SBT1E

Genesis 44 in the SCHL

Genesis 44 in the SNT

Genesis 44 in the SUSU

Genesis 44 in the SUSU2

Genesis 44 in the SYNO

Genesis 44 in the TBIAOTANT

Genesis 44 in the TBT1E

Genesis 44 in the TBT1E2

Genesis 44 in the TFTIP

Genesis 44 in the TFTU

Genesis 44 in the TGNTATF3T

Genesis 44 in the THAI

Genesis 44 in the TNFD

Genesis 44 in the TNT

Genesis 44 in the TNTIK

Genesis 44 in the TNTIL

Genesis 44 in the TNTIN

Genesis 44 in the TNTIP

Genesis 44 in the TNTIZ

Genesis 44 in the TOMA

Genesis 44 in the TTENT

Genesis 44 in the UBG

Genesis 44 in the UGV

Genesis 44 in the UGV2

Genesis 44 in the UGV3

Genesis 44 in the VBL

Genesis 44 in the VDCC

Genesis 44 in the YALU

Genesis 44 in the YAPE

Genesis 44 in the YBVTP

Genesis 44 in the ZBP