Jeremiah 42 (BIB)
1 І падступіліся ўсе ваенныя начальнікі, і Ёанан, сын Карэеў, і Езанія, сын Гашаі і ўвесь люд ад малога да старога, 2 і сказалі Ерамію прароку: «хай прыпадзе перад аблічча тваё прашэньне наша, памаліся за нас Госпаду Богу твайму за ўсю гэтую рэшту, бо з многага засталося нас мала, як вочы твае бачаць нас, 3 каб Гасподзь Бог твой паказаў нам дарогу, якою нам ісьці, і тое, што нам рабіць». 4 І сказаў ім Ерамія прарок: «чую, памалюся Госпаду Богу вашаму, паводле слоў вашых, і ўсё, што адкажа вам Гасподзь, абвяшчу вам, ня ўтою ад вас ні слова». 5 Яны сказалі Ерамію: «Гасподзь хай будзе паміж намі сьведкам слушным і праўдзівым у тым, што мы дакладна выканаем усё тое, з чым прышле цябе да нас Гасподзь Бог твой: 6 ці добра, ці блага тое будзе, але голасу Госпада Бога нашага, да Якога пасылаем цябе, паслухаемся, каб нам было добра, калі будзем паслухмяныя голасу Госпада Бога нашага». 7 Як прайшло дзесяць дзён, было слова Гасподняе Ерамію. 8 Ён паклікаў да сябе Ёанана, сына Карэевага, і ўсіх ваенных начальнікаў, што былі зь ім, і ўвесь люд, ад малога да старога 9 і сказаў ім: так кажа Гасподзь Бог Ізраілеў, да Якога вы пасылалі мяне, каб пакласьці перад Ім маленьне ваша: 10 калі застанецеся на зямлі гэтай, дык Я ўладжу вас і ня спустошу, пасаджу вас і ня выкараню, бо Я шкадую за тое бедства, якое навёў на вас. 11 Ня бойцеся цара Вавілонскага, якога вы баіцеся; ня бойцеся яго, кажа Гасподзь, бо Я з вамі, каб уратаваць вас і выбаўляць вас ад рукі ягонай. 12 І пакажу вам літасьць, і ён зьлітасьцівіцца з вас і верне вас у зямлю вашу. 13 Калі ж вы скажаце: «ня хочам жыць у гэтай зямлі», і не паслухаецеся голасу Госпада Бога вашага, кажучы: 14 «не, мы пойдзем у зямлю Егіпецкую, дзе вайны ня ўбачым і трубнага голасу не пачуем, і галадаць ня будзем, і там жыцьмем», 15 дык выслухайце сёньня слова Гасподняе, вы, рэшта Юды: так кажа Гасподзь Саваоф, Бог Ізраілеў: калі вы рашуча павернеце твары вашыя, каб ісьці ў Егіпет, і пойдзеце, каб жыць там, 16 дык меч, якога вы баіцеся, дагоніць вас там, у зямлі Егіпецкай, і голад, якога вы страшыцеся, будзе заўсёды сьледаваць за вамі там у Егіпце, і там памраце. 17 І вось, каторыя павернуць твар свой, каб ісьці ў Егіпет і там жыць, памруць ад меча, голаду, паморку і згубнай пошасьці, і ніводзін зь іх не застанецца і не пазьбегне таго бедства, якое я навяду на іх. 18 Бо так кажа Гасподзь Саваоф Бог Ізраілеў: як выліўся гнеў Мой і лютасьць Мая на жыхароў Ерусаліма, так выльецца лютасьць Мая на вас, калі ўвойдзеце ў Егіпет, і вы будзеце пракляцьцем і жудасьцю, і паганьбеньнем і кляцьбою, і ня ўбачыце болей месца гэтага. 19 Да вас, рэшта Юдава, прамовіў Гасподзь: не хадзеце ў Егіпет; цьвёрда ведайце, што я сёньня перасьцярог вас; 20 бо вы зграшылі супроць саміх сябе: вы паслалі мяне да Госпада Бога нашага, сказаўшы: «памаліся за нас Госпаду Богу нашаму, і ўсё, што скажа Гасподзь Бог наш, абвясьці нам, - і мы зробім», 21 Я абвясьціў вам сёньня; але вы не паслухаліся голасу Госпада Бога нашага і ўсяго таго, з чым Ён паслаў мяне да вас. 22 Дык вось ведайце, што вы памраце ад меча, голаду, паморку і згубнай пошасьці ў тым месцы, куды хочаце ісьці, каб жыць там.
In Other Versions
Jeremiah 42 in the ANGEFD
Jeremiah 42 in the ANTPNG2D
Jeremiah 42 in the AS21
Jeremiah 42 in the BAGH
Jeremiah 42 in the BBPNG
Jeremiah 42 in the BBT1E
Jeremiah 42 in the BDS
Jeremiah 42 in the BEV
Jeremiah 42 in the BHAD
Jeremiah 42 in the BLPT
Jeremiah 42 in the BNT
Jeremiah 42 in the BNTABOOT
Jeremiah 42 in the BNTLV
Jeremiah 42 in the BOATCB
Jeremiah 42 in the BOATCB2
Jeremiah 42 in the BOBCV
Jeremiah 42 in the BOCNT
Jeremiah 42 in the BOECS
Jeremiah 42 in the BOGWICC
Jeremiah 42 in the BOHCB
Jeremiah 42 in the BOHCV
Jeremiah 42 in the BOHLNT
Jeremiah 42 in the BOHNTLTAL
Jeremiah 42 in the BOICB
Jeremiah 42 in the BOILNTAP
Jeremiah 42 in the BOITCV
Jeremiah 42 in the BOKCV
Jeremiah 42 in the BOKCV2
Jeremiah 42 in the BOKHWOG
Jeremiah 42 in the BOKSSV
Jeremiah 42 in the BOLCB
Jeremiah 42 in the BOLCB2
Jeremiah 42 in the BOMCV
Jeremiah 42 in the BONAV
Jeremiah 42 in the BONCB
Jeremiah 42 in the BONLT
Jeremiah 42 in the BONUT2
Jeremiah 42 in the BOPLNT
Jeremiah 42 in the BOSCB
Jeremiah 42 in the BOSNC
Jeremiah 42 in the BOTLNT
Jeremiah 42 in the BOVCB
Jeremiah 42 in the BOYCB
Jeremiah 42 in the BPBB
Jeremiah 42 in the BPH
Jeremiah 42 in the BSB
Jeremiah 42 in the CCB
Jeremiah 42 in the CUV
Jeremiah 42 in the CUVS
Jeremiah 42 in the DBT
Jeremiah 42 in the DGDNT
Jeremiah 42 in the DHNT
Jeremiah 42 in the DNT
Jeremiah 42 in the ELBE
Jeremiah 42 in the EMTV
Jeremiah 42 in the ESV
Jeremiah 42 in the FBV
Jeremiah 42 in the FEB
Jeremiah 42 in the GGMNT
Jeremiah 42 in the GNT
Jeremiah 42 in the HARY
Jeremiah 42 in the HNT
Jeremiah 42 in the IRVA
Jeremiah 42 in the IRVB
Jeremiah 42 in the IRVG
Jeremiah 42 in the IRVH
Jeremiah 42 in the IRVK
Jeremiah 42 in the IRVM
Jeremiah 42 in the IRVM2
Jeremiah 42 in the IRVO
Jeremiah 42 in the IRVP
Jeremiah 42 in the IRVT
Jeremiah 42 in the IRVT2
Jeremiah 42 in the IRVU
Jeremiah 42 in the ISVN
Jeremiah 42 in the JSNT
Jeremiah 42 in the KAPI
Jeremiah 42 in the KBT1ETNIK
Jeremiah 42 in the KBV
Jeremiah 42 in the KJV
Jeremiah 42 in the KNFD
Jeremiah 42 in the LBA
Jeremiah 42 in the LBLA
Jeremiah 42 in the LNT
Jeremiah 42 in the LSV
Jeremiah 42 in the MAAL
Jeremiah 42 in the MBV
Jeremiah 42 in the MBV2
Jeremiah 42 in the MHNT
Jeremiah 42 in the MKNFD
Jeremiah 42 in the MNG
Jeremiah 42 in the MNT
Jeremiah 42 in the MNT2
Jeremiah 42 in the MRS1T
Jeremiah 42 in the NAA
Jeremiah 42 in the NASB
Jeremiah 42 in the NBLA
Jeremiah 42 in the NBS
Jeremiah 42 in the NBVTP
Jeremiah 42 in the NET2
Jeremiah 42 in the NIV11
Jeremiah 42 in the NNT
Jeremiah 42 in the NNT2
Jeremiah 42 in the NNT3
Jeremiah 42 in the PDDPT
Jeremiah 42 in the PFNT
Jeremiah 42 in the RMNT
Jeremiah 42 in the SBIAS
Jeremiah 42 in the SBIBS
Jeremiah 42 in the SBIBS2
Jeremiah 42 in the SBICS
Jeremiah 42 in the SBIDS
Jeremiah 42 in the SBIGS
Jeremiah 42 in the SBIHS
Jeremiah 42 in the SBIIS
Jeremiah 42 in the SBIIS2
Jeremiah 42 in the SBIIS3
Jeremiah 42 in the SBIKS
Jeremiah 42 in the SBIKS2
Jeremiah 42 in the SBIMS
Jeremiah 42 in the SBIOS
Jeremiah 42 in the SBIPS
Jeremiah 42 in the SBISS
Jeremiah 42 in the SBITS
Jeremiah 42 in the SBITS2
Jeremiah 42 in the SBITS3
Jeremiah 42 in the SBITS4
Jeremiah 42 in the SBIUS
Jeremiah 42 in the SBIVS
Jeremiah 42 in the SBT
Jeremiah 42 in the SBT1E
Jeremiah 42 in the SCHL
Jeremiah 42 in the SNT
Jeremiah 42 in the SUSU
Jeremiah 42 in the SUSU2
Jeremiah 42 in the SYNO
Jeremiah 42 in the TBIAOTANT
Jeremiah 42 in the TBT1E
Jeremiah 42 in the TBT1E2
Jeremiah 42 in the TFTIP
Jeremiah 42 in the TFTU
Jeremiah 42 in the TGNTATF3T
Jeremiah 42 in the THAI
Jeremiah 42 in the TNFD
Jeremiah 42 in the TNT
Jeremiah 42 in the TNTIK
Jeremiah 42 in the TNTIL
Jeremiah 42 in the TNTIN
Jeremiah 42 in the TNTIP
Jeremiah 42 in the TNTIZ
Jeremiah 42 in the TOMA
Jeremiah 42 in the TTENT
Jeremiah 42 in the UBG
Jeremiah 42 in the UGV
Jeremiah 42 in the UGV2
Jeremiah 42 in the UGV3
Jeremiah 42 in the VBL
Jeremiah 42 in the VDCC
Jeremiah 42 in the YALU
Jeremiah 42 in the YAPE
Jeremiah 42 in the YBVTP
Jeremiah 42 in the ZBP