Joshua 24 (BIB)

1 І сабраў Ісус усе плямёны Ізраілевыя ў Сіхем і склікаў старэйшынаў Ізраіля і правадыроў яго, і судзьдзяў яго і наглядчыкаў яго, і сталі перад Богам. 2 І сказаў Ісус усяму народу: так кажа Гасподзь Бог Ізраілеў: «за ракою жылі бацькі вашыя спрадвеку, Тара, бацька Абрагама і бацька Нахора, і служылі іншым багам. 3 Але Я ўзяў бацьку вашага Абрагама з-за ракі і вадзіў яго па ўсёй зямлі Ханаанскай, і памножыў семя ягонае і даў яму Ісаака. 4 Ісааку даў Якава і Ісава. Ісаву даў Я гару Сэір у спадчыну; а Якаў і сыны ягоныя перайшлі ў Егіпет. 5 І паслаў Я Майсея і Аарона і пакараў Егіпет пошасьцямі, якія ўчыніў Я сярод яго, і потым вывеў вас. 6 Я вывеў бацькоў вашых зь Егіпта, і вы прыйшлі да мора. Тады Егіпцяне гналіся за бацькамі вашымі з калясьніцамі і вершнікамі да Чэрмнага мора. 7 Але яны заенчылі да Госпада, і Ён паклаў цемру паміж вамі і Егіпцянамі і навёў на іх мора, якое іх і накрыла. Вочы вашыя бачылі, што Я зрабіў у Егіпце. Многа часу прабылі вы ў пустыні. 8 І прывёў Я вас да зямлі Амарэяў, якія жылі за Ярданам; яны ўступілі ў бітву з вамі, але Я аддаў іх у рукі вашыя, і вы атрымалі ў спадчыну зямлю іхнюю, і Я вынішчыў іх перад вамі. 9 Паўстаў Валак, сын Сэпфораў, цар Маавіцкі, і пайшоў вайною на Ізраіля, паслаў і паклікаў Валаама, сына Вэоравага, каб ён пракляў вас; 10 але Я не хацеў слухаць Валаама, - і ён дабраславіў вас, і Я выбавіў вас з рук ягоных. 11 Вы перайшлі Ярдан і прыйшлі да Ерыхона. І пачалі ваяваць з вамі жыхары Ерыхона, Амарэі і Фэрэзэі, і Хананэі і Хэтэі, і Гергесэі і Эвэі і Евусэі, але Я аддаў іх у вашыя рукі. 12 Я паслаў перад вамі шаршнёў, якія прагналі іх ад вас, двух цароў Амарэйскіх, ня мечам тваім і ня лукам тваім зроблена гэта. 13 І даў Я вам зямлю, на якой ты не працаваў, і гарады, якіх вы не будавалі, і вы жывяце ў іх; зь вінаградных і аліўкавых садоў, якіх вы не садзілі, вы ясьце плады. 14 Дык вось, бойцеся Бога і служэце Яму ў чысьціні і шчырасьці; адкіньце багоў, якім служылі бацькі вашыя за ракою ў Егіпце, а служэце Госпаду. 15 Калі ж не спадоба вам служыць Госпаду, дык выберыце сабе сёньня, каму служыць, ці багам, якім служылі бацькі вашыя, што былі за ракою, ці багам Амарэяў, у зямлі якіх жывяце; а я і дом мой будзем служыць Госпаду. 16 І адказваў народ і сказаў: не, ня будзе таго, каб мы пакінулі Госпада і пачалі служыць іншым багам! 17 Бо Гасподзь - Бог наш, Ён вывеў нас і бацькоў нашых зь зямлі Егіпецкай, з дому рабства, і рабіў перад вачамі нашымі вялікія азнакі і захоўваў нас на ўсім шляху, па якім мы ішлі, і сярод усіх народаў, празь якія мы праходзілі. 18 Гасподзь прагнаў ад нас усе народы і Амарэяў, якія жылі ў гэтай зямлі. Таму і мы служыцьмем Госпаду, бо Ён - Бог наш. 19 Ісус сказаў народу: ня зможаце служыць Госпаду, бо Ён Бог сьвяты, Бог руплівец, не пацерпіць беззаконьня вашага і грахоў вашых. 20 Калі вы пакінеце Госпада і будзеце служыць чужым багам, дык Ён навядзе на вас ліха і вынішчыць вас, пасьля таго як дабрачыніў вам. 21 І сказаў народ Ісусу: не, мы Госпаду будзем служыць. 22 Ісус сказаў народу: вы сьведкі за сябе, што выбралі вы сабе Госпада - служыць Яму? Яны адказалі: сьведкі. 23 Дык вось, адкіньце чужых багоў, якія ў вас, і павярнеце сэрца сваё да Госпада Бога Ізраілевага. 24 Народ сказаў Ісусу: Госпаду Богу нашаму будзем служыць і голасу Яго будзем слухацца. 25 І заключыў Ісус з народам запавет у той дзень і даў яму пастановы і закон у Сіхеме. 26 І ўпісаў Ісус словы гэтыя ў кнігу закона Божага, і ўзяў вялікі камень, і ўзяў вялікі камень і паклаў яго там пад дубам, які каля сьвятыні Гасподняй. 27 І сказаў Ісус усяму народу: вось камень гэты будзе нам сьведка, бо ён чуў усе словы Госпада, якія Ён гаварыў з намі; ён хай будзе сьведка супроць вас, каб вы не зманілі перад Богам вашым. 28 І адпусьціў Ісус народ, кожнага ў свой надзел. 29 Пасьля гэтага памёр Ісус, сын Наваў, раб Гасподні, было яму сто дзесяць гадоў. 30 І пахавалі яго ў межах яго надзелу ў Тамнат-Сараі, што на гары Яфрэмавай, на поўнач ад гары Гааша. 31 І служыў Ізраіль Госпаду ва ўсе дні Ісуса і ва ўсе дні старэйшынаў, жыцьцё якіх прадоўжылася пасьля Ісуса, і якія бачылі ўсе дзеі Госпада, якія Ён учыніў Ізраілю. 32 І косьці Язэпа, якія вынесьлі сыны Ізраіля зь Егіпта, пахавалі ў Сіхеме, на дзялянцы поля, якое купіў Якаў у сыноў Эмора, бацькі Сіхемавага за сто манет і якое дасталася ў надзел сынам Язэпавым. 33 Памёр і Элеазар, сын Аарона, і пахавалі яго на пагорку Фінээса, сына ягонага, які дадзены яму на гары Яфрэмавай.

In Other Versions

Joshua 24 in the ANGEFD

Joshua 24 in the ANTPNG2D

Joshua 24 in the AS21

Joshua 24 in the BAGH

Joshua 24 in the BBPNG

Joshua 24 in the BBT1E

Joshua 24 in the BDS

Joshua 24 in the BEV

Joshua 24 in the BHAD

Joshua 24 in the BLPT

Joshua 24 in the BNT

Joshua 24 in the BNTABOOT

Joshua 24 in the BNTLV

Joshua 24 in the BOATCB

Joshua 24 in the BOATCB2

Joshua 24 in the BOBCV

Joshua 24 in the BOCNT

Joshua 24 in the BOECS

Joshua 24 in the BOGWICC

Joshua 24 in the BOHCB

Joshua 24 in the BOHCV

Joshua 24 in the BOHLNT

Joshua 24 in the BOHNTLTAL

Joshua 24 in the BOICB

Joshua 24 in the BOILNTAP

Joshua 24 in the BOITCV

Joshua 24 in the BOKCV

Joshua 24 in the BOKCV2

Joshua 24 in the BOKHWOG

Joshua 24 in the BOKSSV

Joshua 24 in the BOLCB

Joshua 24 in the BOLCB2

Joshua 24 in the BOMCV

Joshua 24 in the BONAV

Joshua 24 in the BONCB

Joshua 24 in the BONLT

Joshua 24 in the BONUT2

Joshua 24 in the BOPLNT

Joshua 24 in the BOSCB

Joshua 24 in the BOSNC

Joshua 24 in the BOTLNT

Joshua 24 in the BOVCB

Joshua 24 in the BOYCB

Joshua 24 in the BPBB

Joshua 24 in the BPH

Joshua 24 in the BSB

Joshua 24 in the CCB

Joshua 24 in the CUV

Joshua 24 in the CUVS

Joshua 24 in the DBT

Joshua 24 in the DGDNT

Joshua 24 in the DHNT

Joshua 24 in the DNT

Joshua 24 in the ELBE

Joshua 24 in the EMTV

Joshua 24 in the ESV

Joshua 24 in the FBV

Joshua 24 in the FEB

Joshua 24 in the GGMNT

Joshua 24 in the GNT

Joshua 24 in the HARY

Joshua 24 in the HNT

Joshua 24 in the IRVA

Joshua 24 in the IRVB

Joshua 24 in the IRVG

Joshua 24 in the IRVH

Joshua 24 in the IRVK

Joshua 24 in the IRVM

Joshua 24 in the IRVM2

Joshua 24 in the IRVO

Joshua 24 in the IRVP

Joshua 24 in the IRVT

Joshua 24 in the IRVT2

Joshua 24 in the IRVU

Joshua 24 in the ISVN

Joshua 24 in the JSNT

Joshua 24 in the KAPI

Joshua 24 in the KBT1ETNIK

Joshua 24 in the KBV

Joshua 24 in the KJV

Joshua 24 in the KNFD

Joshua 24 in the LBA

Joshua 24 in the LBLA

Joshua 24 in the LNT

Joshua 24 in the LSV

Joshua 24 in the MAAL

Joshua 24 in the MBV

Joshua 24 in the MBV2

Joshua 24 in the MHNT

Joshua 24 in the MKNFD

Joshua 24 in the MNG

Joshua 24 in the MNT

Joshua 24 in the MNT2

Joshua 24 in the MRS1T

Joshua 24 in the NAA

Joshua 24 in the NASB

Joshua 24 in the NBLA

Joshua 24 in the NBS

Joshua 24 in the NBVTP

Joshua 24 in the NET2

Joshua 24 in the NIV11

Joshua 24 in the NNT

Joshua 24 in the NNT2

Joshua 24 in the NNT3

Joshua 24 in the PDDPT

Joshua 24 in the PFNT

Joshua 24 in the RMNT

Joshua 24 in the SBIAS

Joshua 24 in the SBIBS

Joshua 24 in the SBIBS2

Joshua 24 in the SBICS

Joshua 24 in the SBIDS

Joshua 24 in the SBIGS

Joshua 24 in the SBIHS

Joshua 24 in the SBIIS

Joshua 24 in the SBIIS2

Joshua 24 in the SBIIS3

Joshua 24 in the SBIKS

Joshua 24 in the SBIKS2

Joshua 24 in the SBIMS

Joshua 24 in the SBIOS

Joshua 24 in the SBIPS

Joshua 24 in the SBISS

Joshua 24 in the SBITS

Joshua 24 in the SBITS2

Joshua 24 in the SBITS3

Joshua 24 in the SBITS4

Joshua 24 in the SBIUS

Joshua 24 in the SBIVS

Joshua 24 in the SBT

Joshua 24 in the SBT1E

Joshua 24 in the SCHL

Joshua 24 in the SNT

Joshua 24 in the SUSU

Joshua 24 in the SUSU2

Joshua 24 in the SYNO

Joshua 24 in the TBIAOTANT

Joshua 24 in the TBT1E

Joshua 24 in the TBT1E2

Joshua 24 in the TFTIP

Joshua 24 in the TFTU

Joshua 24 in the TGNTATF3T

Joshua 24 in the THAI

Joshua 24 in the TNFD

Joshua 24 in the TNT

Joshua 24 in the TNTIK

Joshua 24 in the TNTIL

Joshua 24 in the TNTIN

Joshua 24 in the TNTIP

Joshua 24 in the TNTIZ

Joshua 24 in the TOMA

Joshua 24 in the TTENT

Joshua 24 in the UBG

Joshua 24 in the UGV

Joshua 24 in the UGV2

Joshua 24 in the UGV3

Joshua 24 in the VBL

Joshua 24 in the VDCC

Joshua 24 in the YALU

Joshua 24 in the YAPE

Joshua 24 in the YBVTP

Joshua 24 in the ZBP