Leviticus 13 (BIB)

1 І сказаў Гасподзь Майсею і Аарону, кажучы: 2 калі ў каго выхапіцца на скуры цела ягонага пухліна, альбо лішаі, альбо пляма, і на скуры цела ягонага зробіцца як бы струпля праказы, дык трэба прывесьці яго да Аарона сьвятара, альбо да аднаго з сыноў ягоных, сьвятароў; 3 сьвятар агледзіць струплю на скуры цела, і калі валасы на струплі зьмяніліся на белыя, і струпля паглыбленая ў скуру цела ягонага, дык гэта струпля праказы: сьвятар, агледзеўшы яго, абвесьціць яго нячыстым. 4 А калі на скуры цела ягонага пляма белая, але яна не заглыбленая ў скуру, і валасы на ёй не зьмяніліся на белыя, дык сьвятар таго, хто мае струплю, павінен затачыць на сем дзён; 5 на сёмы дзень сьвятар агледзіць яго, і калі струпля застаецца ў сваім выглядзе і не пашыраецца струпля па скуры, дык сьвятар павінен затачыць яго яшчэ на сем дзён; 6 на сёмы дзень сьвятар зноў агледзіць яго, і калі струпля менш прыкметная і не пашырылася струпля па скуры, дык сьвятар павінен абвясьціць яго чыстым: гэта лішай, і няхай ён абмые вопратку сваю, і будзе чысты. 7 А калі лішаі пачнуць пашырацца па скуры, пасьля таго як ён зьяўляўся да сьвятара дзеля ачышчэньня, дык ён другі раз павінен зьявіцца да сьвятара; 8 сьвятар, убачыўшы, што лішаі пашыраюцца па скуры, абвяшчае яго нячыстым: гэта праказа. 9 Калі будзе на кім струпля праказы, дык трэба прывесьці яго да сьвятара; 10 сьвятар агледзіць, і калі пухліна на скуры белая, і валасы зьмяніліся на белыя, і на пухліне жывое мяса, 11 дык гэта застарэлая праказа на скуры цела ягонага; і сьвятар абвесьціць яго нячыстым і заточыць яго, бо ён нячысты. 12 А калі праказа распусьціцца па скуры, і пакрые праказа ўсю скуру хворага ад галавы ягонай да ног, колькі могуць бачыць вочы сьвятаровыя, 13 і ўбачыць сьвятар, што праказа пакрыла ўсё цела ягонае, - дык ён абвесьціць хворага чыстым, бо ўсё ператварылася ў белае: ён чысты. 14 А калі выявіцца на ім жывое мяса, дык ён нячысты; 15 сьвятар, убачыўшы жывое мяса, абвесьціць яго нячыстым; жывое мяса нячыстае: гэта праказа. 16 А калі жывое мяса зьменіцца і ператворыцца ў белае, няхай ён прыйдзе да сьвятара; 17 сьвятар агледзіць яго, і калі струпля ператварылася ў белае, сьвятар абвесьціць хворага чыстым: ён чысты. 18 Калі ў каго на скуры цела быў пухір і загоіўся, 19 і на месцы пухіра зьявілася белая пухліна, альбо пляма белая, альбо чырванаватая, дык ён павінен зьявіцца да сьвятара; 20 сьвятар агледзіць яго, і калі яна будзе ніжэй скуры, і валасы яго зьмяніліся на белыя, дык сьвятар абвесьціць яго нячыстым: гэта струпля праказы, яна распусьцілася на пухіры; 21 а калі сьвятар убачыць, што валасы на ёй белыя, і яна ня ніжэй скуры, і прытым мала прыкметная, дык сьвятар заточыць яго на сем дзён; 22 калі яна пачне вельмі пашырацца па скуры, дык сьвятар абвесьціць яго нячыстым: гэта струпля; 23 а калі пляма застаецца на сваім месцы і не пашыраецца, дык гэта запаленьне пухіра, і сьвятар абвесьціць яго чыстым. 24 Альбо калі ў каго на скуры цела будзе абпаліна, і на месцы загоенай абпаліны будзе чырванаватая альбо белая пляма, 25 і сьвятар убачыць, што валасы на пляме зьмяніліся на белыя, і яна будзе заглыбленая ў скуры, дык гэта праказа, яна распусьцілася на абпаліне; і сьвятар абвесьціць яго нячыстым: гэта струпля праказы; 26 а калі сьвятар убачыць, што валасы на пляме ня белыя, і яна ня ніжэй скуры, і прытым мала прыкметная, дык сьвятар заточыць яго на сем дзён; 27 на сёмы дзень сьвятар агледзіць яго, і калі яна вельмі пашырыцца па скуры, дык сьвятар абвесьціць яго нячыстым: гэта струпля праказы; 28 а калі пляма застаецца на сваім месцы і не пашыраецца па скуры, і пры тым мала прыкметная, дык гэта пухліна ад апёку; сьвятар абвесьціць яго чыстым, бо гэта запаленьне ад апёку. 29 Калі ў мужчыны, альбо ў жанчыны будзе струпля на галаве, альбо на барадзе, 30 і агледзіць сьвятар струплю, і яна будзе заглыбленая ў скуры і валасы на ёй жаўтлявыя і тонкія, дык сьвятар абвесьціць іх нячыстымі: гэта пархатасьць, гэта праказа на галаве, альбо на барадзе; 31 а калі сьвятар агледзіць струплю пархатасьці, і яна ня будзе заглыбленая ў скуры, і валасы на ёй ня чорныя, дык сьвятар таго, хто мае струплю пархатасьці заточыць на сем дзён; 32 на сёмы дзень сьвятар агледзіць струплю, і калі пархатасьць не пашыраецца, і няма на ёй жаўтлявых валасоў, і пархатасьць ня будзе заглыбленая ў скуры, 33 дык хворага трэба астрыгчы, але пархатага месца не абстрыгаць, і сьвятар павінен пархатага другі раз затачыць на сем дзён; 34 на сёмы дзень сьвятар агледзіць пархатасьць, і калі пархатасьць не пашыраецца па скуры і ня будзе заглыбленая ў скуры, дык сьвятар абвесьціць яго чыстым: няхай ён абмые вопратку сваю, і будзе чысты. 35 А калі пасьля ачышчэньня ягонага будзе вельмі пашырацца пархатасьць па скуры, 36 і сьвятар убачыць, што пархатасьць пашыраецца па скуры, дык сьвятар няхай ня шукае жаўтлявых валасоў: ён нячысты; 37 а калі пархатасьць застаецца ў сваім выглядзе, і паказваецца на ёй чорны волас, дык пархатасьць прайшла, ён чысты: сьвятар абвесьціць яго чыстым. 38 Калі ў мужчыны, альбо ў жанчыны на скуры цела іхняга будуць плямы, плямы белыя, 39 і сьвятар убачыць, што на скуры цела іхняга плямы бледна-белыя, дык гэта лішай, які распусьціўся на скуры: ён чысты. 40 Калі ў каго на галаве вылезьлі валасы, дык гэта пляшывы, ён чысты: 41 а калі на пярэднім баку галавы вылезьлі валасы, дык гэта лысы: ён чысты. 42 Калі ж на плешыне альбо на лысіне будзе белая альбо чырванаватая пляма, дык на плешыне ягонай альбо на лысіне ягонай распусьцілася праказа; 43 сьвятар агледзіць яго, і калі ўбачыць, што пухліна струплі ягонай белая альбо чырванаватая на плешыне ягонай альбо на лысіне ягонай, з выгляду падобная на праказу скуры цела, 44 дык ён пракажоны, нячысты ён: сьвятар павінен абвясьціць яго нячыстым, у яго на галаве струпля. 45 У пракажонага, на якім гэтая струпля, павінна быць разадраная вопратка, і галава ягоная павінна быць не пакрытая, і па вусны ён павінен быць закрыты і крычаць: нячысты! нячысты! 46 Усе дні, пакуль на ім струпля, ён павінен быць нячысты, нячысты ён; ён павінен жыць асобна, па-за табарам жытло ягонае. 47 Калі струпля праказы будзе на вопратцы, на вопратцы ваўнянай, альбо на вопратцы ільнянай, 48 альбо на аснове, альбо на ўтоку з ільну, альбо воўне, альбо на скуры, альбо на якім-небудзь вырабе скураным, 49 і пляма будзе зеленаватая альбо чырванаватая на вопратцы, альбо на скуры, альбо на аснове, альбо на ўтоку, альбо на якой-небудзь скураной рэчы, - дык гэта струпля праказы: трэба паказаць яе сьвятару; 50 сьвятар агледзіць струплю і заточыць заражанае струпляю на сем дзён; 51 на сёмы дзень агледзіць сьвятар заражанае, і калі струпля пашырылася па вопратцы, альбо па аснове, альбо па ўтоку, альбо па скуры, альбо па якім-небудзь вырабе, зробленым са скуры, дык гэта праказа ўедлівая, струпля нячыстая; 52 ён павінен спаліць вопратку, альбо аснову, альбо ўток ваўняны ці ільняны, альбо якую б то ні было скураную рэч, на якой будзе струпля, бо гэта праказа ўедлівая: трэба спаліць на агні. 53 А калі сьвятар убачыць, што струпля не пашырылася па вопратцы, альбо па аснове, альбо па ўтоку, альбо па якой бы там ні было скураной рэчы, 54 дык сьвятар загадае абмыць тое, на чым струпля, і другі раз затачыць на сем дзён; 55 калі пасьля абмываньня заражанай рэчы сьвятар убачыць, што струпля не зьмяніла выгляду свайго, і не пашырылася струпля, дык яна нячыстая, спалі яе на агні; гэта выедзеная яміна на правым баку альбо на вывараце; 56 а калі сьвятар убачыць, што струпля пасьля абмываньня яе зрабілася менш прыкметная, дык сьвятар няхай адарве яе ад вопраткі, альбо ад скуры, альбо ад асновы, альбо ад утоку. 57 Калі ж яна зноў зьявіцца на вопратцы, альбо на аснове, альбо на ўтоку, альбо на якой-небудзь скураной рэчы, дык гэта распускаецца струпля: спалі на агні тое, на чым струпля. 58 А калі вопратку, альбо аснову, альбо ўток, альбо якую-небудзь скураную рэч вымыеш, і сыдзе зь іх струпля, дык трэба вымыць іх другі раз, і яны будуць чыстыя. 59 Вось закон пра струплю праказы на вопратцы ваўнянай альбо ільнянай, альбо на аснове, альбо на ўтоку, альбо на якой-небудзь скураной рэчы, альбо абвяшчаць яе чыстаю альбо нячыстаю.

In Other Versions

Leviticus 13 in the ANGEFD

Leviticus 13 in the ANTPNG2D

Leviticus 13 in the AS21

Leviticus 13 in the BAGH

Leviticus 13 in the BBPNG

Leviticus 13 in the BBT1E

Leviticus 13 in the BDS

Leviticus 13 in the BEV

Leviticus 13 in the BHAD

Leviticus 13 in the BLPT

Leviticus 13 in the BNT

Leviticus 13 in the BNTABOOT

Leviticus 13 in the BNTLV

Leviticus 13 in the BOATCB

Leviticus 13 in the BOATCB2

Leviticus 13 in the BOBCV

Leviticus 13 in the BOCNT

Leviticus 13 in the BOECS

Leviticus 13 in the BOGWICC

Leviticus 13 in the BOHCB

Leviticus 13 in the BOHCV

Leviticus 13 in the BOHLNT

Leviticus 13 in the BOHNTLTAL

Leviticus 13 in the BOICB

Leviticus 13 in the BOILNTAP

Leviticus 13 in the BOITCV

Leviticus 13 in the BOKCV

Leviticus 13 in the BOKCV2

Leviticus 13 in the BOKHWOG

Leviticus 13 in the BOKSSV

Leviticus 13 in the BOLCB

Leviticus 13 in the BOLCB2

Leviticus 13 in the BOMCV

Leviticus 13 in the BONAV

Leviticus 13 in the BONCB

Leviticus 13 in the BONLT

Leviticus 13 in the BONUT2

Leviticus 13 in the BOPLNT

Leviticus 13 in the BOSCB

Leviticus 13 in the BOSNC

Leviticus 13 in the BOTLNT

Leviticus 13 in the BOVCB

Leviticus 13 in the BOYCB

Leviticus 13 in the BPBB

Leviticus 13 in the BPH

Leviticus 13 in the BSB

Leviticus 13 in the CCB

Leviticus 13 in the CUV

Leviticus 13 in the CUVS

Leviticus 13 in the DBT

Leviticus 13 in the DGDNT

Leviticus 13 in the DHNT

Leviticus 13 in the DNT

Leviticus 13 in the ELBE

Leviticus 13 in the EMTV

Leviticus 13 in the ESV

Leviticus 13 in the FBV

Leviticus 13 in the FEB

Leviticus 13 in the GGMNT

Leviticus 13 in the GNT

Leviticus 13 in the HARY

Leviticus 13 in the HNT

Leviticus 13 in the IRVA

Leviticus 13 in the IRVB

Leviticus 13 in the IRVG

Leviticus 13 in the IRVH

Leviticus 13 in the IRVK

Leviticus 13 in the IRVM

Leviticus 13 in the IRVM2

Leviticus 13 in the IRVO

Leviticus 13 in the IRVP

Leviticus 13 in the IRVT

Leviticus 13 in the IRVT2

Leviticus 13 in the IRVU

Leviticus 13 in the ISVN

Leviticus 13 in the JSNT

Leviticus 13 in the KAPI

Leviticus 13 in the KBT1ETNIK

Leviticus 13 in the KBV

Leviticus 13 in the KJV

Leviticus 13 in the KNFD

Leviticus 13 in the LBA

Leviticus 13 in the LBLA

Leviticus 13 in the LNT

Leviticus 13 in the LSV

Leviticus 13 in the MAAL

Leviticus 13 in the MBV

Leviticus 13 in the MBV2

Leviticus 13 in the MHNT

Leviticus 13 in the MKNFD

Leviticus 13 in the MNG

Leviticus 13 in the MNT

Leviticus 13 in the MNT2

Leviticus 13 in the MRS1T

Leviticus 13 in the NAA

Leviticus 13 in the NASB

Leviticus 13 in the NBLA

Leviticus 13 in the NBS

Leviticus 13 in the NBVTP

Leviticus 13 in the NET2

Leviticus 13 in the NIV11

Leviticus 13 in the NNT

Leviticus 13 in the NNT2

Leviticus 13 in the NNT3

Leviticus 13 in the PDDPT

Leviticus 13 in the PFNT

Leviticus 13 in the RMNT

Leviticus 13 in the SBIAS

Leviticus 13 in the SBIBS

Leviticus 13 in the SBIBS2

Leviticus 13 in the SBICS

Leviticus 13 in the SBIDS

Leviticus 13 in the SBIGS

Leviticus 13 in the SBIHS

Leviticus 13 in the SBIIS

Leviticus 13 in the SBIIS2

Leviticus 13 in the SBIIS3

Leviticus 13 in the SBIKS

Leviticus 13 in the SBIKS2

Leviticus 13 in the SBIMS

Leviticus 13 in the SBIOS

Leviticus 13 in the SBIPS

Leviticus 13 in the SBISS

Leviticus 13 in the SBITS

Leviticus 13 in the SBITS2

Leviticus 13 in the SBITS3

Leviticus 13 in the SBITS4

Leviticus 13 in the SBIUS

Leviticus 13 in the SBIVS

Leviticus 13 in the SBT

Leviticus 13 in the SBT1E

Leviticus 13 in the SCHL

Leviticus 13 in the SNT

Leviticus 13 in the SUSU

Leviticus 13 in the SUSU2

Leviticus 13 in the SYNO

Leviticus 13 in the TBIAOTANT

Leviticus 13 in the TBT1E

Leviticus 13 in the TBT1E2

Leviticus 13 in the TFTIP

Leviticus 13 in the TFTU

Leviticus 13 in the TGNTATF3T

Leviticus 13 in the THAI

Leviticus 13 in the TNFD

Leviticus 13 in the TNT

Leviticus 13 in the TNTIK

Leviticus 13 in the TNTIL

Leviticus 13 in the TNTIN

Leviticus 13 in the TNTIP

Leviticus 13 in the TNTIZ

Leviticus 13 in the TOMA

Leviticus 13 in the TTENT

Leviticus 13 in the UBG

Leviticus 13 in the UGV

Leviticus 13 in the UGV2

Leviticus 13 in the UGV3

Leviticus 13 in the VBL

Leviticus 13 in the VDCC

Leviticus 13 in the YALU

Leviticus 13 in the YAPE

Leviticus 13 in the YBVTP

Leviticus 13 in the ZBP