Luke 16 (BIB)

1 Сказаў жа і вучням Сваім: адзін чалавек быў багаты і меў упраўніка, на якога данесьлі яму, што распускае маёмасьць ягоную; 2 і паклікаўшы яго, сказаў яму: што гэта я чую пра цябе? 3 Тады ўпраўнік сказаў сам сабе: што мне рабіць? гаспадар мой адбірае ў мяне ўправу над домам: капаць не магу, прасіць саромеюся; 4 ведаю, што зрабіць, каб прынялі мяне ў дамы свае, калі адхілены буду ад управы над домам. 5 І паклікаўшы даўжнікоў гаспадара свайго, кожнага паасобку, сказаў першаму: колькі ты вінен гаспадару майму? 6 Той сказаў: сто мераў алею. І сказаў яму: вазьмі тваю расьпіску і сядай, хутчэй напішы: пяцьдзясят. 7 Потым другому сказаў: а ты колькі вінен? той сказаў: сто мераў пшаніцы. І сказаў яму: вазьмі тваю расьпіску і напішы: восемдзесят. 8 І пахваліў гаспадар упраўніка нявернага, што абачліва зрабіў; бо сыны веку гэтага здагадлівейшыя за сыноў сьвету ў сваім родзе. 9 І я кажу вам: набывайце сабе сяброў багацьцем няправедным, каб яны, калі зубожыцеся, прынялі вас у вечныя сялібы. 10 Верны ў малым і ў вялікім верны, а няверны ў малым няверны і ў вялікім. 11 Дык вось, калі вы ў няправедным багацьці ня былі верныя, хто даверыць вам сапраўднае? 12 І калі ў чужым ня былі верныя, хто дасьць вам вашае? 13 Ніякі слуга ня можа служыць двум гаспадарам, бо альбо аднаго будзе ненавідзець, а другога любіць; альбо аднаму пачне рупліва дагаджаць, а пра другога ня дбаць. Ня можаце служыць Богу і мамоне. 14 Чулі ўсё гэта і фарысэі, якія былі срэбралюбцы, і яны сьмяяліся зь Яго. 15 Ён сказаў ім: вы аказваеце сябе праведнікамі перад людзьмі, але Бог ведае сэрцы вашыя: бо, што высока ў людзей, тое брыдота перад Богам. 16 Закон і прарокі да Яна; з гэтага часу Царства Божае зьвястуецца, і кожны з намогаю ўваходзіць у яго. 17 Але хутчэй неба і зямля мінуцца, чым адна рыска з закону прападзе. 18 Кожны, хто разводзіцца з жонкай сваёю і жэніцца зь іншаю, чыніць пералюб; і кожны, хто жэніцца з разьведзенай з мужам, чыніць пералюб. 19 Нейкі чалавек быў багаты, апранаўся ў парфіру і вісон і кожны дзень банкетаваў раскошна. 20 Быў таксама нейкі жабрак, на імя Лазар, які ляжаў каля варотаў ягоных ў струпах 21 і хацеў накарміцца крошкамі, што падалі са стала багацея, і сабакі праходзілі і лізалі струпы ягоныя. 22 Памёр жабрак і ўзьнесены быў анёламі на ўлоньне Абрагамавае; памёр і багаты, і пахавалі яго; 23 і ў пекле, ужо ў пакутах, ён узьвёў вочы свае, убачыў удалечыні Абрагама і Лазара на ўлоньні ягоным, 24 і загаласіўшы, сказаў: Войча Абрагаме! умілажалься сэрцам зь мяне і пашлі Лазара, каб умачыў канец пальца свайго ў ваду і ахаладзіў язык мой, бо я пакутую ў полымі гэтым. 25 Але Абрагам сказаў: дзіця! згадай, што ты атрымаў ужо добраснае тваё ў жыцьці тваім, а Лазар ліхое; і цяпер ён тут суцяшаецца, а ты пакутуеш; 26 і звыш таго паміж намі і вамі пакладзена вялізная прорва, так што тыя, хто хоча перайсьці адсюль да вас, ня могуць, гэтак сама і адтуль да нас не пераходзяць. 27 Тады сказаў ён: дык прашу цябе, войча, пашлі яго ў дом бацькі майго, 28 бо ў мяне пяць братоў: хай ён засьведчыць ім, каб і яны ня прыйшлі ў гэтае месца пакуты. 29 Абрагам сказаў яму: у іх ёсьць Майсей і прарокі; хай слухаюцца іх. 30 А ён сказаў: не, войча Абрагаме! але калі хто зь мёртвых прыйдзе да іх, пакаюцца. 31 Тады Абрагам сказаў яму: калі Майсея і прарокаў ня слухаюцца, дык, калі б хто і зь мёртвых уваскрэс, не павераць.

In Other Versions

Luke 16 in the ANGEFD

Luke 16 in the ANTPNG2D

Luke 16 in the AS21

Luke 16 in the BAGH

Luke 16 in the BBPNG

Luke 16 in the BBT1E

Luke 16 in the BDS

Luke 16 in the BEV

Luke 16 in the BHAD

Luke 16 in the BLPT

Luke 16 in the BNT

Luke 16 in the BNTABOOT

Luke 16 in the BNTLV

Luke 16 in the BOATCB

Luke 16 in the BOATCB2

Luke 16 in the BOBCV

Luke 16 in the BOCNT

Luke 16 in the BOECS

Luke 16 in the BOGWICC

Luke 16 in the BOHCB

Luke 16 in the BOHCV

Luke 16 in the BOHLNT

Luke 16 in the BOHNTLTAL

Luke 16 in the BOICB

Luke 16 in the BOILNTAP

Luke 16 in the BOITCV

Luke 16 in the BOKCV

Luke 16 in the BOKCV2

Luke 16 in the BOKHWOG

Luke 16 in the BOKSSV

Luke 16 in the BOLCB

Luke 16 in the BOLCB2

Luke 16 in the BOMCV

Luke 16 in the BONAV

Luke 16 in the BONCB

Luke 16 in the BONLT

Luke 16 in the BONUT2

Luke 16 in the BOPLNT

Luke 16 in the BOSCB

Luke 16 in the BOSNC

Luke 16 in the BOTLNT

Luke 16 in the BOVCB

Luke 16 in the BOYCB

Luke 16 in the BPBB

Luke 16 in the BPH

Luke 16 in the BSB

Luke 16 in the CCB

Luke 16 in the CUV

Luke 16 in the CUVS

Luke 16 in the DBT

Luke 16 in the DGDNT

Luke 16 in the DHNT

Luke 16 in the DNT

Luke 16 in the ELBE

Luke 16 in the EMTV

Luke 16 in the ESV

Luke 16 in the FBV

Luke 16 in the FEB

Luke 16 in the GGMNT

Luke 16 in the GNT

Luke 16 in the HARY

Luke 16 in the HNT

Luke 16 in the IRVA

Luke 16 in the IRVB

Luke 16 in the IRVG

Luke 16 in the IRVH

Luke 16 in the IRVK

Luke 16 in the IRVM

Luke 16 in the IRVM2

Luke 16 in the IRVO

Luke 16 in the IRVP

Luke 16 in the IRVT

Luke 16 in the IRVT2

Luke 16 in the IRVU

Luke 16 in the ISVN

Luke 16 in the JSNT

Luke 16 in the KAPI

Luke 16 in the KBT1ETNIK

Luke 16 in the KBV

Luke 16 in the KJV

Luke 16 in the KNFD

Luke 16 in the LBA

Luke 16 in the LBLA

Luke 16 in the LNT

Luke 16 in the LSV

Luke 16 in the MAAL

Luke 16 in the MBV

Luke 16 in the MBV2

Luke 16 in the MHNT

Luke 16 in the MKNFD

Luke 16 in the MNG

Luke 16 in the MNT

Luke 16 in the MNT2

Luke 16 in the MRS1T

Luke 16 in the NAA

Luke 16 in the NASB

Luke 16 in the NBLA

Luke 16 in the NBS

Luke 16 in the NBVTP

Luke 16 in the NET2

Luke 16 in the NIV11

Luke 16 in the NNT

Luke 16 in the NNT2

Luke 16 in the NNT3

Luke 16 in the PDDPT

Luke 16 in the PFNT

Luke 16 in the RMNT

Luke 16 in the SBIAS

Luke 16 in the SBIBS

Luke 16 in the SBIBS2

Luke 16 in the SBICS

Luke 16 in the SBIDS

Luke 16 in the SBIGS

Luke 16 in the SBIHS

Luke 16 in the SBIIS

Luke 16 in the SBIIS2

Luke 16 in the SBIIS3

Luke 16 in the SBIKS

Luke 16 in the SBIKS2

Luke 16 in the SBIMS

Luke 16 in the SBIOS

Luke 16 in the SBIPS

Luke 16 in the SBISS

Luke 16 in the SBITS

Luke 16 in the SBITS2

Luke 16 in the SBITS3

Luke 16 in the SBITS4

Luke 16 in the SBIUS

Luke 16 in the SBIVS

Luke 16 in the SBT

Luke 16 in the SBT1E

Luke 16 in the SCHL

Luke 16 in the SNT

Luke 16 in the SUSU

Luke 16 in the SUSU2

Luke 16 in the SYNO

Luke 16 in the TBIAOTANT

Luke 16 in the TBT1E

Luke 16 in the TBT1E2

Luke 16 in the TFTIP

Luke 16 in the TFTU

Luke 16 in the TGNTATF3T

Luke 16 in the THAI

Luke 16 in the TNFD

Luke 16 in the TNT

Luke 16 in the TNTIK

Luke 16 in the TNTIL

Luke 16 in the TNTIN

Luke 16 in the TNTIP

Luke 16 in the TNTIZ

Luke 16 in the TOMA

Luke 16 in the TTENT

Luke 16 in the UBG

Luke 16 in the UGV

Luke 16 in the UGV2

Luke 16 in the UGV3

Luke 16 in the VBL

Luke 16 in the VDCC

Luke 16 in the YALU

Luke 16 in the YAPE

Luke 16 in the YBVTP

Luke 16 in the ZBP