Nehemiah 13 (BIB)

1 У той дзень чытана было з кнігі Майсеевай уголас народу і знойдзена напісанае ў ёй: Аманіцянін і Маавіцянін ня можа ўвайсьці ў супольства Божае вавек, 2 бо яны ня сустрэлі сыноў Ізраіля з хлебам і вадою і нанялі супроць Яго Валаама, каб праклясьці яго, але Бог наш абярнуў праклён у дабраславеньне. 3 Пачуўшы гэты закон, яны аддзялілі ўсё іншапляменнае ад Ізраіля. 4 А найперш сьвятар Эльяшыў, прыстаўлены да пакояў пры доме Бога нашага, блізкі сваяк Товіі, 5 падрыхтаваў яму вялікі пакой, у які раней клалі хлебнае прынашэньне, ладан і посуд, і дзесяціны хлеба, віна і алею, вызначаныя законам лявітам, сьпевакам і брамнікам, і прынашэньні сьвятарам. 6 Калі ўсё гэта адбывалася, я ня быў у Ерусаліме, бо ў дваццаць другім годзе Вавілонскага цара Артаксэркса я хадзіў да цара, і празь некалькі дзён зноў выпрасіўся ў цара. 7 Калі я прыйшоў у Ерусалім і даведаўся пра благую справу, якую ўчыніў Эльяшыў, падрыхтаваўшы Товію пакой на дварах дома Божага, 8 тады мне было вельмі непрыемна, і я выкінуў усе хатнія рэчы Товіі прэч з пакоя 9 і сказаў, каб ачысьцілі пакоі, і загадаў зноў унесьці туды посуд дома Божага, хлебнае прынашэньне і ладан. 10 Яшчэ даведаўся я, што лявіты і сьпевакі, якія рабілі сваю справу, разьбегліся, кожны на сваё поле. 11 І зрабіў за гэта вымову начальнікам і сказаў: навошта пакінуты намі дом Божы? І я сабраў іх і паставіў іх на месца іхняе. 12 І ўсе Юдэі пачалі прыносіць дзесяціны хлеба, віна і алею ў кладоўкі. 13 І прыставіў я да кладовак Шэлэмію сьвятара і Садока кніжніка і Фэдаю зь лявітаў, і пры іх Ханана, сына Закхура, сына Мэтаніі, бо яны лічыліся вернымі. І на іх ускладзена раздаваць часткі братам сваім. 14 Спамяні мяне за гэта, Божа мой, і ня згладзь руплівых дзеяў маіх, якія я рабіў дзеля дому Бога майго і дзеля служэньня пры ім! 15 У тыя дні я ўбачыў у Юдэі, што ў суботу топчуць чавілы, возяць снапы і наўючваюць аслоў віном, вінаградам, смоквамі і ўсялякім грузам, і вязуць у суботні дзень у Ерусалім. І я строга выгаварыў ім таго ж самага дня, калі яны прадавалі страўнае. 16 І Тыране жылі ў Юдэі і прывозілі рыбу і ўсялякі тавар і прадавалі ў суботу жыхарам Юдэі і ў Ерусаліме. 17 І я зрабіў вымову самым знакамітым зь Юдэяў і сказаў ім: навошта вы робіце такое благоцьце і апаганьваеце дзень суботні? 18 Ці ня так рабілі бацькі вашыя, і за тое Бог наш навёў на нас і на горад гэты ўсё гэтае бедства? А вы пабольшваеце гнеў Ягоны на Ізраіля, апаганьваючы суботу. 19 Пасьля гэтага, калі зьмяркалася каля брамы Ерусалімскай, перад суботаю, я загадаў замыкаць дзьверы і сказаў, каб не адмыкалі іх да раніцы пасьля суботы. І слуг маіх я ставіў каля брамы, каб ніякая ноша не праходзіла ў дзень суботні. 20 І начавалі гандляры і прадаўцы ўсялякага тавару па-за Ерусалімам раз і два. 21 Але я строга выгаварыў ім і сказаў ім: навошта вы начуеце каля сьцяны? Калі зробіце гэта другім разам, я накладу руку на вас. З таго часу яны ня прыходзілі ў суботу. 22 І сказаў я лявітам, каб яны ачысьціліся і прыйшлі трымаць варту каля брамы, каб сьвяціць дзень суботні. І за гэта спамяні мяне, Божа мой, і пашкадуй мяне зь вялікай літасьці Тваёй! 23 Яшчэ тымі днямі бачыў я Юдэяў, якія пабралі сабе жонак з Азацянак, Аманіцянак і Маавіцянак; 24 і таму сыны іхнія напалавіну гавораць па-Азоцку, альбо мовай іншых народаў, і ня ўмеюць гаварыць па-Юдэйску. 25 Я зрабіў за гэта вымову і праклінаў іх, і некаторых з мужоў біў, рваў у іх валасы і заклінаў іх Богам, каб яны не аддавалі дачок сваіх за сыноў іхніх, і ня бралі дачок іхніх за сыноў сваіх і за сябе. 26 Ці не празь іх, казаў я, грашыў Саламон, цар Ізраілеў? У многіх народаў ня было такога цара, як ён. Ён быў любімы Богам сваім, і Бог паставіў яго царом над усімі Ізраільцянамі; і аднак жа чужаземныя жонкі ўвялі ў грэх і яго. 27 І ці можна нам чуць пра вас, што вы робіце ўсё гэта вялікае ліха, грэшыце прад Богам нашым, прымаючы ў сужыцьцё чужаземных жонак? 28 І з сыноў Ёяды, сына вялікага сьвятара Эльяшыва, адзін быў зяцем Санавалата Хараніта. Я прагнаў яго ад сябе. 29 Спамяні ім, Божа мой, што яны зганьбілі сьвятарства і запавет сьвятарскі і лявіцкі! 30 Так ачысьціў я іх ад усяго чужаземнага і аднавіў службы сьвятароў і лявітаў, кожнага ў дзеі ягонай, 31 і дастаўку дроў у прызначаны час і пачаткі. Спамяні мяне, Божа мой, дзеля дабра мне!

In Other Versions

Nehemiah 13 in the ANGEFD

Nehemiah 13 in the ANTPNG2D

Nehemiah 13 in the AS21

Nehemiah 13 in the BAGH

Nehemiah 13 in the BBPNG

Nehemiah 13 in the BBT1E

Nehemiah 13 in the BDS

Nehemiah 13 in the BEV

Nehemiah 13 in the BHAD

Nehemiah 13 in the BLPT

Nehemiah 13 in the BNT

Nehemiah 13 in the BNTABOOT

Nehemiah 13 in the BNTLV

Nehemiah 13 in the BOATCB

Nehemiah 13 in the BOATCB2

Nehemiah 13 in the BOBCV

Nehemiah 13 in the BOCNT

Nehemiah 13 in the BOECS

Nehemiah 13 in the BOGWICC

Nehemiah 13 in the BOHCB

Nehemiah 13 in the BOHCV

Nehemiah 13 in the BOHLNT

Nehemiah 13 in the BOHNTLTAL

Nehemiah 13 in the BOICB

Nehemiah 13 in the BOILNTAP

Nehemiah 13 in the BOITCV

Nehemiah 13 in the BOKCV

Nehemiah 13 in the BOKCV2

Nehemiah 13 in the BOKHWOG

Nehemiah 13 in the BOKSSV

Nehemiah 13 in the BOLCB

Nehemiah 13 in the BOLCB2

Nehemiah 13 in the BOMCV

Nehemiah 13 in the BONAV

Nehemiah 13 in the BONCB

Nehemiah 13 in the BONLT

Nehemiah 13 in the BONUT2

Nehemiah 13 in the BOPLNT

Nehemiah 13 in the BOSCB

Nehemiah 13 in the BOSNC

Nehemiah 13 in the BOTLNT

Nehemiah 13 in the BOVCB

Nehemiah 13 in the BOYCB

Nehemiah 13 in the BPBB

Nehemiah 13 in the BPH

Nehemiah 13 in the BSB

Nehemiah 13 in the CCB

Nehemiah 13 in the CUV

Nehemiah 13 in the CUVS

Nehemiah 13 in the DBT

Nehemiah 13 in the DGDNT

Nehemiah 13 in the DHNT

Nehemiah 13 in the DNT

Nehemiah 13 in the ELBE

Nehemiah 13 in the EMTV

Nehemiah 13 in the ESV

Nehemiah 13 in the FBV

Nehemiah 13 in the FEB

Nehemiah 13 in the GGMNT

Nehemiah 13 in the GNT

Nehemiah 13 in the HARY

Nehemiah 13 in the HNT

Nehemiah 13 in the IRVA

Nehemiah 13 in the IRVB

Nehemiah 13 in the IRVG

Nehemiah 13 in the IRVH

Nehemiah 13 in the IRVK

Nehemiah 13 in the IRVM

Nehemiah 13 in the IRVM2

Nehemiah 13 in the IRVO

Nehemiah 13 in the IRVP

Nehemiah 13 in the IRVT

Nehemiah 13 in the IRVT2

Nehemiah 13 in the IRVU

Nehemiah 13 in the ISVN

Nehemiah 13 in the JSNT

Nehemiah 13 in the KAPI

Nehemiah 13 in the KBT1ETNIK

Nehemiah 13 in the KBV

Nehemiah 13 in the KJV

Nehemiah 13 in the KNFD

Nehemiah 13 in the LBA

Nehemiah 13 in the LBLA

Nehemiah 13 in the LNT

Nehemiah 13 in the LSV

Nehemiah 13 in the MAAL

Nehemiah 13 in the MBV

Nehemiah 13 in the MBV2

Nehemiah 13 in the MHNT

Nehemiah 13 in the MKNFD

Nehemiah 13 in the MNG

Nehemiah 13 in the MNT

Nehemiah 13 in the MNT2

Nehemiah 13 in the MRS1T

Nehemiah 13 in the NAA

Nehemiah 13 in the NASB

Nehemiah 13 in the NBLA

Nehemiah 13 in the NBS

Nehemiah 13 in the NBVTP

Nehemiah 13 in the NET2

Nehemiah 13 in the NIV11

Nehemiah 13 in the NNT

Nehemiah 13 in the NNT2

Nehemiah 13 in the NNT3

Nehemiah 13 in the PDDPT

Nehemiah 13 in the PFNT

Nehemiah 13 in the RMNT

Nehemiah 13 in the SBIAS

Nehemiah 13 in the SBIBS

Nehemiah 13 in the SBIBS2

Nehemiah 13 in the SBICS

Nehemiah 13 in the SBIDS

Nehemiah 13 in the SBIGS

Nehemiah 13 in the SBIHS

Nehemiah 13 in the SBIIS

Nehemiah 13 in the SBIIS2

Nehemiah 13 in the SBIIS3

Nehemiah 13 in the SBIKS

Nehemiah 13 in the SBIKS2

Nehemiah 13 in the SBIMS

Nehemiah 13 in the SBIOS

Nehemiah 13 in the SBIPS

Nehemiah 13 in the SBISS

Nehemiah 13 in the SBITS

Nehemiah 13 in the SBITS2

Nehemiah 13 in the SBITS3

Nehemiah 13 in the SBITS4

Nehemiah 13 in the SBIUS

Nehemiah 13 in the SBIVS

Nehemiah 13 in the SBT

Nehemiah 13 in the SBT1E

Nehemiah 13 in the SCHL

Nehemiah 13 in the SNT

Nehemiah 13 in the SUSU

Nehemiah 13 in the SUSU2

Nehemiah 13 in the SYNO

Nehemiah 13 in the TBIAOTANT

Nehemiah 13 in the TBT1E

Nehemiah 13 in the TBT1E2

Nehemiah 13 in the TFTIP

Nehemiah 13 in the TFTU

Nehemiah 13 in the TGNTATF3T

Nehemiah 13 in the THAI

Nehemiah 13 in the TNFD

Nehemiah 13 in the TNT

Nehemiah 13 in the TNTIK

Nehemiah 13 in the TNTIL

Nehemiah 13 in the TNTIN

Nehemiah 13 in the TNTIP

Nehemiah 13 in the TNTIZ

Nehemiah 13 in the TOMA

Nehemiah 13 in the TTENT

Nehemiah 13 in the UBG

Nehemiah 13 in the UGV

Nehemiah 13 in the UGV2

Nehemiah 13 in the UGV3

Nehemiah 13 in the VBL

Nehemiah 13 in the VDCC

Nehemiah 13 in the YALU

Nehemiah 13 in the YAPE

Nehemiah 13 in the YBVTP

Nehemiah 13 in the ZBP