Numbers 18 (BIB)

1 І сказаў Гасподзь Аарону: ты і сыны твае і дом бацькі твайго з табою панесяце на сабе грэх за нядбальства ў сьвятыні; і ты і сыны твае з табою панесяце на сабе грэх за няўпраўнасьць у сьвятарстве вашым. 2 Гэтак сама і братоў тваіх, племя Лявіінага, род бацькі твайго, вазьмі сабе: няхай яны будуць пры табе і служаць табе, а ты і сыны твае з табою будзеце пры скініі адкрыцьця; 3 няхай яны правяць службу табе і службу ва ўсёй скініі; толькі каб не падыходзілі да рэчаў сьвятыні і да ахвярніка, каб не памерці і ім і вам. 4 Няхай яны будуць пры табе і правяць службу ў скініі сходу, усю працу ў скініі; а староньні не павінен набліжацца да вас. 5 Так чынеце службу ў сьвяцілішчы і каля ахвярніка, каб ня было больш гневу на сыноў Ізраілевых; 6 бо братоў вашых, лявітаў, Я ўзяў з сыноў Ізраілевых і даў іх вам, у дарунак Госпаду, дзеля ўчыненьня службы пры скініі сходу; 7 і ты і сыны твае з табою захоўвайце сьвятарства вашае ва ўсім, што належыць ахвярніку, і што ўсярэдзіне за заслонаю, і служэце; Я даю вам у дарунак службу сьвятарства, а староньні, які возьмецца, аддадзены будзе сьмерці. 8 І сказаў Гасподзь Аарону: вось, Я даручаю табе сачыць за паднашэньнямі Мне; з усяго, што пасьвячаецца сынамі Ізраілевымі, Я дам табе і сынам тваім, дзеля сьвятарства вашага, статутам вечным; 9 вось, што належыць табе са сьвятыняў вялікіх, з таго, што паліцца: любое прынашэньне іхняе хлебнае, і ўсякая ахвяра іхняя за грэх, і кожная іхняя ахвяра за віну, што яны прынясуць Мне; гэта вялікая сьвятыня табе і сынам тваім. 10 На самым сьвятым месцы ежце гэта; усе мужчынскага полу могуць есьці; гэта сьвятыняю і будзе табе. 11 І вось, што табе з паднесеных дароў іхніх: усе паднашэньні сыноў Ізраілевых Я даў табе і сынам тваім і дочкам тваім з табою, статутам вечным; усякі чысты ў доме тваім можа есьці гэта. 12 Усё найлепшае з алею і ўсё найлепшае зь вінаграду і хлеба, пачаткі іх, якія яны даюць Госпаду, Я аддаў табе; 13 усе першыя ўтворы зямлі іхняй, першыя яны прынясуць Госпаду, хай будуць твае; кожны чысты ў доме тваім можа есьці гэта. 14 Усё заклятае ў зямлі Ізраілевай хай будзе тваё. 15 Усё, што размыкае сьцёгны ў кожнай плоці, якую прыносяць Госпаду, зь людзей і з быдла, хай будзе тваё; толькі першынец зь людзей павінен быць выкуплены, і першароднае з быдла нячыстага павінна быць выкуплена; 16 а выкуп за іх: пачынаючы з аднаго месяца, паводле ацэнкі тваёй, бяры выкуп пяць сікляў срэбра, па сіклі сьвяшчэнным, які ў дваццаць гераў; 17 а за першароднае з валоў і за першароднае з авечак і за першароднае з коз не бяры выкупу: яны сьвятыня; крывёю іх акрапляй ахвярнік і тлушч зь іх палі ў ахвяру, дзеля прыемнай духмянасьці Госпаду; 18 а мяса іх табе належыць, гэтаксама як і грудзіна паднашэньня - правая лапатка табе належыць. 19 Усе ахвярныя сьвятыні, якія падносяць сыны Ізраілевыя Госпаду, аддаю табе і сынам тваім і дочкам тваім з табою, статутам вечным; гэта запавет солі вечны перад Госпадам, дадзены табе і нашчадкам тваім з табою. 20 І сказаў Гасподзь Аарону: у зямлі іхняй ня будзеш мець надзелу і долі ня будзе з табою сярод іх; Я доля твая і надзел твой сярод сыноў Ізраілевых; 21 а сынам Лявіі, вось, Я даў у надзел дзесяціну з усяго, што ў Ізраіля, за службу іхнюю, за тое, што яны правяць службы ў скініі сходу; 22 і сыны Ізраілевыя не павінны больш падыходзіць да скініі сходу, каб не панесьці грэху і не памерці: 23 няхай лявіты правяць службы ў скініі сходу і нясуць на сабе грэх іхні. Гэта статут вечны ў роды вашыя; а сярод сыноў Ізраілевых яны не атрымаюць долі; 24 а як што дзесяціну сыноў Ізраілевых, якую яны прыносяць у паднашэньне Госпаду, Я аддаю лявітам у надзел, таму і сказаў Я ім: сярод сыноў Ізраілевых не атрымаюць яны долі. 25 І наказаў Гасподзь Майсею сказаць: 26 абвясьці лявітам і скажы ім: калі брацьмеце ў сыноў Ізраілевых дзесяціну, якую Я даў вам у долю, дык падносьце зь яе паднашэньне Госпаду, дзесяціну зь дзесяціны, - 27 і ўскладзена будзе на вас гэта паднашэньне, як хлеб з гумна і як узятае з чавільні; 28 так і вы будзеце падносіць паднашэньне Госпаду з усіх дзесяцін вашых, якія брацьмеце ў сыноў Ізраілевых, і будзеце даваць зь іх паднашэньне Гасподняе Аарону сьвятару; 29 з усяго, што даруецца вам, падносьце паднашэньне Госпаду, з усяго найлепшага, што асьвячаецца. 30 І скажы ім: калі вы прынесяце з гэтага найлепшае, дык гэта ўскладзена будзе на лявітаў, як тое, што атрымліваецца з гумна і што атрымліваецца з чавільні; 31 вы можаце есьці гэта ў любым месцы, вы і семэі вашыя, бо гэта вам плата за працу вашую ў скініі сходу; 32 і не панесяце за гэта грэху, калі прынесяце найлепшае з гэтага; і таго, што пасьвячаецца сынамі Ізраілевымі, не апаганьце, і не памраце.

In Other Versions

Numbers 18 in the ANGEFD

Numbers 18 in the ANTPNG2D

Numbers 18 in the AS21

Numbers 18 in the BAGH

Numbers 18 in the BBPNG

Numbers 18 in the BBT1E

Numbers 18 in the BDS

Numbers 18 in the BEV

Numbers 18 in the BHAD

Numbers 18 in the BLPT

Numbers 18 in the BNT

Numbers 18 in the BNTABOOT

Numbers 18 in the BNTLV

Numbers 18 in the BOATCB

Numbers 18 in the BOATCB2

Numbers 18 in the BOBCV

Numbers 18 in the BOCNT

Numbers 18 in the BOECS

Numbers 18 in the BOGWICC

Numbers 18 in the BOHCB

Numbers 18 in the BOHCV

Numbers 18 in the BOHLNT

Numbers 18 in the BOHNTLTAL

Numbers 18 in the BOICB

Numbers 18 in the BOILNTAP

Numbers 18 in the BOITCV

Numbers 18 in the BOKCV

Numbers 18 in the BOKCV2

Numbers 18 in the BOKHWOG

Numbers 18 in the BOKSSV

Numbers 18 in the BOLCB

Numbers 18 in the BOLCB2

Numbers 18 in the BOMCV

Numbers 18 in the BONAV

Numbers 18 in the BONCB

Numbers 18 in the BONLT

Numbers 18 in the BONUT2

Numbers 18 in the BOPLNT

Numbers 18 in the BOSCB

Numbers 18 in the BOSNC

Numbers 18 in the BOTLNT

Numbers 18 in the BOVCB

Numbers 18 in the BOYCB

Numbers 18 in the BPBB

Numbers 18 in the BPH

Numbers 18 in the BSB

Numbers 18 in the CCB

Numbers 18 in the CUV

Numbers 18 in the CUVS

Numbers 18 in the DBT

Numbers 18 in the DGDNT

Numbers 18 in the DHNT

Numbers 18 in the DNT

Numbers 18 in the ELBE

Numbers 18 in the EMTV

Numbers 18 in the ESV

Numbers 18 in the FBV

Numbers 18 in the FEB

Numbers 18 in the GGMNT

Numbers 18 in the GNT

Numbers 18 in the HARY

Numbers 18 in the HNT

Numbers 18 in the IRVA

Numbers 18 in the IRVB

Numbers 18 in the IRVG

Numbers 18 in the IRVH

Numbers 18 in the IRVK

Numbers 18 in the IRVM

Numbers 18 in the IRVM2

Numbers 18 in the IRVO

Numbers 18 in the IRVP

Numbers 18 in the IRVT

Numbers 18 in the IRVT2

Numbers 18 in the IRVU

Numbers 18 in the ISVN

Numbers 18 in the JSNT

Numbers 18 in the KAPI

Numbers 18 in the KBT1ETNIK

Numbers 18 in the KBV

Numbers 18 in the KJV

Numbers 18 in the KNFD

Numbers 18 in the LBA

Numbers 18 in the LBLA

Numbers 18 in the LNT

Numbers 18 in the LSV

Numbers 18 in the MAAL

Numbers 18 in the MBV

Numbers 18 in the MBV2

Numbers 18 in the MHNT

Numbers 18 in the MKNFD

Numbers 18 in the MNG

Numbers 18 in the MNT

Numbers 18 in the MNT2

Numbers 18 in the MRS1T

Numbers 18 in the NAA

Numbers 18 in the NASB

Numbers 18 in the NBLA

Numbers 18 in the NBS

Numbers 18 in the NBVTP

Numbers 18 in the NET2

Numbers 18 in the NIV11

Numbers 18 in the NNT

Numbers 18 in the NNT2

Numbers 18 in the NNT3

Numbers 18 in the PDDPT

Numbers 18 in the PFNT

Numbers 18 in the RMNT

Numbers 18 in the SBIAS

Numbers 18 in the SBIBS

Numbers 18 in the SBIBS2

Numbers 18 in the SBICS

Numbers 18 in the SBIDS

Numbers 18 in the SBIGS

Numbers 18 in the SBIHS

Numbers 18 in the SBIIS

Numbers 18 in the SBIIS2

Numbers 18 in the SBIIS3

Numbers 18 in the SBIKS

Numbers 18 in the SBIKS2

Numbers 18 in the SBIMS

Numbers 18 in the SBIOS

Numbers 18 in the SBIPS

Numbers 18 in the SBISS

Numbers 18 in the SBITS

Numbers 18 in the SBITS2

Numbers 18 in the SBITS3

Numbers 18 in the SBITS4

Numbers 18 in the SBIUS

Numbers 18 in the SBIVS

Numbers 18 in the SBT

Numbers 18 in the SBT1E

Numbers 18 in the SCHL

Numbers 18 in the SNT

Numbers 18 in the SUSU

Numbers 18 in the SUSU2

Numbers 18 in the SYNO

Numbers 18 in the TBIAOTANT

Numbers 18 in the TBT1E

Numbers 18 in the TBT1E2

Numbers 18 in the TFTIP

Numbers 18 in the TFTU

Numbers 18 in the TGNTATF3T

Numbers 18 in the THAI

Numbers 18 in the TNFD

Numbers 18 in the TNT

Numbers 18 in the TNTIK

Numbers 18 in the TNTIL

Numbers 18 in the TNTIN

Numbers 18 in the TNTIP

Numbers 18 in the TNTIZ

Numbers 18 in the TOMA

Numbers 18 in the TTENT

Numbers 18 in the UBG

Numbers 18 in the UGV

Numbers 18 in the UGV2

Numbers 18 in the UGV3

Numbers 18 in the VBL

Numbers 18 in the VDCC

Numbers 18 in the YALU

Numbers 18 in the YAPE

Numbers 18 in the YBVTP

Numbers 18 in the ZBP