Numbers 3 (BIB)

1 Вось радавод Ааронаў і Майсееў, калі гаварыў Гасподзь Майсею на гары Сінаі, 2 вось імёны сыноў Ааронавых: першынец Надаў, Авіуд, Элеазар і Ітамар; 3 гэта імёны сыноў Ааронавых, сьвятароў, памазаных, якіх ён прысьвяціў, каб сьвятарылі; 4 але Надаў і Авіуд памерлі перад абліччам Гасподнім, калі яны прынесьлі агонь чужы перад аблічча Госпада ў пустыні Сінайскай, а дзяцей у іх ня было, і засталіся сьвятарамі Элеазар і Ітамар пры Аароне, 5 І наказаў Гасподзь Майсею сказаць: 6 прывядзі племя Лявіінае і пастаў яго перад Ааронам сьвятаром, каб яны служылі яму; 7 і няхай яны будуць на варце замест яго і на варце замест усяго супольства пры скініі сходу, каб несьці службы пры скініі; 8 і няхай шануюць усе рэчы скініі сходу і будуць на варце замест сыноў Ізраілевых, каб несьці службу пры скініі; 9 аддай лявітаў Аарону і сынам ягоным: няхай будуць яны аддадзены яму з сыноў Ізраілевых; 10 а Аарону і сынам ягоным даручы, каб яны даглядалі сьвятарскую пасаду сваю; а калі падступіцца хто староньні, аддадзены будзе сьмерці. 11 І наказаў Гасподзь Майсею, кажучы: 12 вось, я ўзяў лявітаў з сыноў Ізраілевых замест усіх першынцаў, якія размыкаюць сьцёгны з сыноў Ізраілевых; лявіты будуць Мае, 13 бо ўсе першынцы - Мае; таго дня, калі пабіў Я ўсіх першынцаў у зямлі Егіпецкай, асьвяціў Я Сабе ўсіх першынцаў Ізраілевых ад чалавека да быдла: яны павінны быць Мае. Я Гасподзь. 14 І наказаў Гасподзь Майсею ў пустыні Сінайскай: 15 палічы сыноў Лявііных паводле сямействаў іхніх, паводле родаў іхніх, усіх мужчынскага полу ад аднаго месяца і вышэй палічы. 16 І палічыў іх Майсей па слове Гасподнім, як загадана. 17 І вось сыны Лявііныя па імёнах іхніх: Гірсон, Каат і Мэрары. 18 І вось імёны сыноў Гірсонавых па родах іхніх: Ліўні і Шымэй. 19 І сыны Каата па родах іхніх: Амрам і Іцгар, Хэўрон і Ўзііл. 20 І сыны Мэрары па родах іхніх, Махлі і Мушы. Вось роды Лявііныя па сямействах іхніх. 21 Ад Гірсона род Ліўні і род Шымэя: гэта роды Гірсонавыя. 22 Палічаных было ўсіх мужчынскага полу, ад аднаго месяца і вышэй, сем тысяч пяцьсот. 23 Роды Гірсонавыя павінны спыняцца за скініяй на захад; 24 правадыр пакаленьня сыноў Гірсонавых Эліясаф, сын Лаэлаў; 25 ахове сыноў Гірсонавых у скініі сходу даручаецца скінія і покрыва яе, і заслона на ўваходзе ў скінію сходу, 26 і заслоны двара, і заслона на ўваходзе ў двор, які вакол скініі і ахвярніка, і вяроўкі яе, з усімі іх прыладамі. 27 Ад Каата род Амрамаў і род Іцгараў, і род Хэўронаў і род Узіілаў: гэта роды Каатавыя. 28 Па ліку ўсіх мужчынскага полу, ад аднаго месяца і вышэй, восем тысяч шэсьцьсот, якія ахоўвалі сьвятыню. 29 Роды сыноў Каатавых павінны ставіць табар свой з паўднёвага боку скініі; 30 а правадыр пакаленьня родаў Каатавых Элцатан, сын Узіілаў; 31 пад аховаю ў іх каўчэг, стол, сьвяцільня, ахвярнікі, сьвяшчэнны посуд, які ўжываецца пры службе, і заслона з усімі яе прыладамі. 32 Правадыр над правадырамі лявітаў Элеазар, сын Аарона сьвятара; пад яго наглядам тыя, каму даверана ахова сьвятыні. 33 Ад Мэрары род Махлі і род Мушы: гэта род Мэрары; 34 палічаных па ліку ўсіх мужчынскага полу, ад аднаго месяца і вышэй - шэсьць тысяч дзьвесьце; 35 правадыр пакаленьня родаў Мэрары Цурыіл, сын Авіхаілаў; яны павінны ставіць табар свой на паўночным баку скініі; 36 ахове сыноў Мэрары даручаюцца брусы скініі і жэрдзі яе, і слупы яе і падножжы яе і ўсе рэчы яе, з усім уладкаваньнем іх. 37 І слупы двара з усіх бакоў і падножжа іхняе, і колцы іхнія і вяроўкі іхнія. 38 А зь пярэдняга боку скініі, на ўсход перад скініяй сходу, павінны ставіць табар Майсей і Аарон і сыны ягоныя, якім даверана ахаваньне сьвятыні за сыноў Ізраілевых; а калі падступіцца хто староньні, аддадзены будзе сьмерці. 39 Усіх палічаных лявітаў, якіх палічыў Майсей і Аарон па загадзе Гасподнім, паводле родаў іхніх, усіх мужчынскага полу, ад аднаго месяца і вышэй, дваццаць дзьве тысячы. 40 І сказаў Гасподзь Майсею: палічы ўсіх першынцаў мужчынскага полу з сыноў Ізраілевых, ад аднаго месяца і вышэй, і пералічы іх паіменна; 41 і вазьмі лявітаў дзеля Мяне, - Я Гасподзь, - замест усіх першынцаў з сыноў Ізраіля, а быдла лявітаў замест усяго першароднага быдла сыноў Ізраілевых. 42 І палічыў Майсей, як загадаў яму Гасподзь, усіх, першынцаў з сыноў Ізраілевых, 43 і было ўсіх першынцаў мужчынскага полу, па ліку імёнаў, ад аднаго месяца і вышэй, дваццаць дзьве тысячы дзьвесьце семдзесят тры. 44 І наказаў Гасподзь Майсею, кажучы: 45 вазьмі лявітаў замест усіх першынцаў з сыноў Ізраіля і быдла лявітаў замест быдла іхняга; няхай лявіты будуць Мае. Я Гасподзь. 46 А выкуп двухсот сямідзесяці трох, якія лішнія ў ліку лявітаў, зь першынцаў Ізраілевых, 47 вазьмі па пяць сікляў за чалавека, па сіклі сьвяшчэнным вазьмі, дваццаць гераў у сіклі 48 і аддай срэбра гэта Аарону і сынам ягоным, у выкуп за лішніх у ліку іхнім. 49 І ўзяў Майсей срэбра выкупу за лішніх у ліку замененых лявітамі, 50 ад першынцаў Ізраілевых узяў срэбра тысячу трыста шэсьцьдзясят пяць сікляў, па сіклі сьвяшчэнным, 51 і аддаў Майсей срэбра выкупу Аарону і сынам ягоным па слове Гасподнім, як загадаў Гасподзь Майсею.

In Other Versions

Numbers 3 in the ANGEFD

Numbers 3 in the ANTPNG2D

Numbers 3 in the AS21

Numbers 3 in the BAGH

Numbers 3 in the BBPNG

Numbers 3 in the BBT1E

Numbers 3 in the BDS

Numbers 3 in the BEV

Numbers 3 in the BHAD

Numbers 3 in the BLPT

Numbers 3 in the BNT

Numbers 3 in the BNTABOOT

Numbers 3 in the BNTLV

Numbers 3 in the BOATCB

Numbers 3 in the BOATCB2

Numbers 3 in the BOBCV

Numbers 3 in the BOCNT

Numbers 3 in the BOECS

Numbers 3 in the BOGWICC

Numbers 3 in the BOHCB

Numbers 3 in the BOHCV

Numbers 3 in the BOHLNT

Numbers 3 in the BOHNTLTAL

Numbers 3 in the BOICB

Numbers 3 in the BOILNTAP

Numbers 3 in the BOITCV

Numbers 3 in the BOKCV

Numbers 3 in the BOKCV2

Numbers 3 in the BOKHWOG

Numbers 3 in the BOKSSV

Numbers 3 in the BOLCB

Numbers 3 in the BOLCB2

Numbers 3 in the BOMCV

Numbers 3 in the BONAV

Numbers 3 in the BONCB

Numbers 3 in the BONLT

Numbers 3 in the BONUT2

Numbers 3 in the BOPLNT

Numbers 3 in the BOSCB

Numbers 3 in the BOSNC

Numbers 3 in the BOTLNT

Numbers 3 in the BOVCB

Numbers 3 in the BOYCB

Numbers 3 in the BPBB

Numbers 3 in the BPH

Numbers 3 in the BSB

Numbers 3 in the CCB

Numbers 3 in the CUV

Numbers 3 in the CUVS

Numbers 3 in the DBT

Numbers 3 in the DGDNT

Numbers 3 in the DHNT

Numbers 3 in the DNT

Numbers 3 in the ELBE

Numbers 3 in the EMTV

Numbers 3 in the ESV

Numbers 3 in the FBV

Numbers 3 in the FEB

Numbers 3 in the GGMNT

Numbers 3 in the GNT

Numbers 3 in the HARY

Numbers 3 in the HNT

Numbers 3 in the IRVA

Numbers 3 in the IRVB

Numbers 3 in the IRVG

Numbers 3 in the IRVH

Numbers 3 in the IRVK

Numbers 3 in the IRVM

Numbers 3 in the IRVM2

Numbers 3 in the IRVO

Numbers 3 in the IRVP

Numbers 3 in the IRVT

Numbers 3 in the IRVT2

Numbers 3 in the IRVU

Numbers 3 in the ISVN

Numbers 3 in the JSNT

Numbers 3 in the KAPI

Numbers 3 in the KBT1ETNIK

Numbers 3 in the KBV

Numbers 3 in the KJV

Numbers 3 in the KNFD

Numbers 3 in the LBA

Numbers 3 in the LBLA

Numbers 3 in the LNT

Numbers 3 in the LSV

Numbers 3 in the MAAL

Numbers 3 in the MBV

Numbers 3 in the MBV2

Numbers 3 in the MHNT

Numbers 3 in the MKNFD

Numbers 3 in the MNG

Numbers 3 in the MNT

Numbers 3 in the MNT2

Numbers 3 in the MRS1T

Numbers 3 in the NAA

Numbers 3 in the NASB

Numbers 3 in the NBLA

Numbers 3 in the NBS

Numbers 3 in the NBVTP

Numbers 3 in the NET2

Numbers 3 in the NIV11

Numbers 3 in the NNT

Numbers 3 in the NNT2

Numbers 3 in the NNT3

Numbers 3 in the PDDPT

Numbers 3 in the PFNT

Numbers 3 in the RMNT

Numbers 3 in the SBIAS

Numbers 3 in the SBIBS

Numbers 3 in the SBIBS2

Numbers 3 in the SBICS

Numbers 3 in the SBIDS

Numbers 3 in the SBIGS

Numbers 3 in the SBIHS

Numbers 3 in the SBIIS

Numbers 3 in the SBIIS2

Numbers 3 in the SBIIS3

Numbers 3 in the SBIKS

Numbers 3 in the SBIKS2

Numbers 3 in the SBIMS

Numbers 3 in the SBIOS

Numbers 3 in the SBIPS

Numbers 3 in the SBISS

Numbers 3 in the SBITS

Numbers 3 in the SBITS2

Numbers 3 in the SBITS3

Numbers 3 in the SBITS4

Numbers 3 in the SBIUS

Numbers 3 in the SBIVS

Numbers 3 in the SBT

Numbers 3 in the SBT1E

Numbers 3 in the SCHL

Numbers 3 in the SNT

Numbers 3 in the SUSU

Numbers 3 in the SUSU2

Numbers 3 in the SYNO

Numbers 3 in the TBIAOTANT

Numbers 3 in the TBT1E

Numbers 3 in the TBT1E2

Numbers 3 in the TFTIP

Numbers 3 in the TFTU

Numbers 3 in the TGNTATF3T

Numbers 3 in the THAI

Numbers 3 in the TNFD

Numbers 3 in the TNT

Numbers 3 in the TNTIK

Numbers 3 in the TNTIL

Numbers 3 in the TNTIN

Numbers 3 in the TNTIP

Numbers 3 in the TNTIZ

Numbers 3 in the TOMA

Numbers 3 in the TTENT

Numbers 3 in the UBG

Numbers 3 in the UGV

Numbers 3 in the UGV2

Numbers 3 in the UGV3

Numbers 3 in the VBL

Numbers 3 in the VDCC

Numbers 3 in the YALU

Numbers 3 in the YAPE

Numbers 3 in the YBVTP

Numbers 3 in the ZBP