Numbers 4 (BIB)

1 І наказаў Гасподзь Майсею і Аарону, кажучы: 2 палічы сыноў Каатавых з сыноў Лявіі паводле родаў іхніх, паводле сямействаў іхніх, 3 ад трыццаці гадоў і вышэй да пяцідзесяці гадоў, усіх здольных да службы, каб несьці працу ў скініі сходу. 4 Вось служба сыноў Каатавых у скініі сходу: насіць Сьвятое Сьвятых. 5 Калі табару трэба выправіцца ў дарогу, Аарон і сыны ягоныя ўвойдуць, і здымуць заслону, якою закрываюць, і накрыюць ёю каўчэг адкрыцьця; 6 і пакладуць на яе покрыва са скураў сіняга колеру, а паўзьверх яго накінуць покрыва ўсё з блакітнай воўны, і ўставяць жэрдкі яго; 7 і стол хлябоў ахвяраваньня накрыюць тканінай з блакітнай воўны, і паставяць на ім місы, талеркі, чары і кубкі для паліваньня, і хлеб яго заўсёдны павінен быць на ім; 8 і пакладуць на іх тканіну барвовую, і накрыюць яе покрывам са скуры сіняга колеру, і ўставяць жэрдкі яго; 9 і возьмуць тканіну з блакітнай воўны, і накрыюць сьвяцільню і лампады яго, і абцугі яго і латкі яго, і ўвесь посуд пад алей, які ўжываецца пры ім, 10 і накрыюць яго і ўсе прылады яго покрывам са скураў сініх, і пакладуць на насілкі; 11 і на залаты ахвярнік пакладуць тканіну з блакітнай воўны, і накрыюць яго покрывам са скураў сініх, і ўставяць жэрдкі яго. 12 І возьмуць усе рэчы службовыя, якія ўжываюцца на служэньні ў сьвятыні, і пакладуць у тканіну з блакітнай воўны, і накрыюць іх покрывам са скураў сініх, і пакладуць на насілкі. 13 І ачысьцяць ахвярнік ад попелу і накрыюць яго тканінаю пурпуроваю; 14 і пакладуць на яго ўвесь посуд яго, які ўжываецца ў служэньні каля яго - вугольніцы, відэльцы, лапаткі і чары, увесь посуд ахвярніка - і накрыюць яго покрывам са скураў сініх, і ўставяць жэрдкі яго. 15 Калі, пры выпраўленьні ў дарогу табара, Аарон і сыны ягоныя накрыюць усю сьвятыню і ўсе рэчы сьвятыні, тады сыны Кааты падыдуць, каб несьці; але не павінны яны дакранацца да сьвятыні, каб не памерці. Гэтыя часткі скініі сходу павінны насіць сыны Каатавыя. 16 Элеазару, сыну Аарона сьвятара, даручаецца алей для сьвяцільні і пахучае дымленьне, і заўсёднае хлебнае прынашэньне і алей памазаньня, - даручаецца ўся скінія і ўсё, што ў ёй, сьвятыня і прылады яе. 17 І наказаў Гасподзь Майсею і Аарону, кажучы: 18 не загубеце племя родаў Каатавых спасярод лявітаў, 19 але вось, што зрабеце ім, каб яны былі жывыя і не памерлі, калі падыходзяць да Сьвятога Сьвятых: Аарон і сыны Ягоныя няхай прыйдуць і паставяць іх кожнага ў служэньні ягоным і каля ношы ягонае; 20 але самыя яны не павінны падыходзіць, глядзець сьвятыню; калі накрываюць яе, каб не памерці. 21 І наказаў Гасподзь Майсею, кажучы: 22 палічы і сыноў Гірсонавых паводле сямействаў іхніх, паводле родаў іхніх, 23 ад трыццаці гадоў і вышэй да пяцідзесяці гадоў, палічы іх усіх здольных да службы, каб рабіць працу пры скініі сходу. 24 Вось працы сямействаў Гірсонавых, пры іхнім служэньні і нашэньні цяжараў: 25 яны павінны насіць покрывы скініі, і скінію сходу, і покрыва яе, і покрыва скураное сіняе, якое паверсе яго, і заслону на ўваход у скінію сходу, 26 і заслоны двара, і заслону на ўваход у двор, які вакол скініі і ахвярніка, і вяроўкі іх і ўсе рэчы, якія належаць да іх; і ўсё, што робіцца пры іх, яны павінны рабіць; 27 па загадзе Аарона і сыноў ягоных павінны чыніцца ўсе службы сыноў Гірсонавых пры ўсякім нашэньні цяжараў і ўсякай працы іхняй, і даручэце іх захаваньню ўсё, што яны носяць; 28 вось службы родаў сыноў Гірсонавых у скініі сходу, і вось, што даручаецца іх захаваньню пад наглядам Ітамара, сына Аарона, сьвятара. 29 Сыноў Мэрарыных паводле родаў іхніх, паводле сямействаў іхніх палічы, 30 ад трыццаці гадоў і вышэй да пяцідзесяці гадоў, палічы ўсіх здольных да службы, каб рабіць працу пры скініі сходу. 31 Вось, што яны павінны насіць, паводле службы іхняй пры скініі сходу: брусы скініі і жэрдкі яе, і слупы яе і падножжы яе, 32 і слупы двара з усіх бакоў і падножжы іх, і калы іх і вяроўкі іх, і ўсе рэчы пры іх і ўсе прылады іх; і паімнённа палічэце рэчы, якія яны абавязаны насіць; 33 вось працы родаў сыноў Мэрарыных, паводле службы іх пры скініі сходу, пад нагладам Ітамара, сына Аарона, сьвятара. 34 І палічылі Майсей і Аарон і правадыры супольства сыноў Каатавых паводле родаў іхніх і паводле сямействаў іхніх, 35 ад трыццаці гадоў і вышэй да пяцідзесяці гадоў, усіх здольных да службы, для працы ў скініі сходу; 36 і было палічана, паводле родаў іхніх, дзьве тысячы сямсот пяцьдзясят: 37 гэта - палічаныя з родаў Каатавых, усе службіты пры скініі сходу, якіх палічыў Майсей і Аарон па загадзе Гасподнім, наказаным праз Майсея. 38 І палічаны сыны Гірсонавыя паводле родаў іхніх і паводле сямействаў іхніх, 39 ад трыццаці гадоў і вышэй да пяцідзесяці гадоў, усе здольныя да службы, для працы ў скініі сходу; 40 і было палічана паводле родаў іхніх, паводле сямействаў іхніх, дзьве тысячы шэсьцьсот трыццаць: 41 гэта - палічаныя з родаў сыноў Гірсона, усе службіты пры скініі сходу, якіх палічыў Майсей і Аарон, па загадзе Гасподнім. 42 І палічаны роды сыноў Мэрарыных паводле родаў іхніх, паводле сямействаў іхніх, 43 ад трыццаці гадоў і вышэй да пяцідзесяці гадоў, усе здольныя да службы, для працы пры скініі сходу; 44 і было налічана паводле родаў іхніх тры тысячы дзьвесьце: 45 гэта - палічаныя з родаў сыноў Мэрарыных, якіх палічыў Майсей і Аарон па загадзе Гасподнім, наказаным праз Майсея. 46 І палічаны ўсе лявіты, якіх палічыў Майсей і Аарон і правадыры Ізраіля паводле родаў іхніх і паводле сямействаў іхніх, 47 ад трыццаці гадоў і вышэй да пяцідзесяці гадоў, усе здольныя да службы ў працы і нашэньня ў скініі сходу; 48 і было налічана іх восем тысяч пяцьсот восемдзесят; 49 па загадзе Гасподнім праз Майсея вызначаны яны кожны да сваёй працы і нашэньня, і палічаны, як загадаў Гасподзь Майсею.

In Other Versions

Numbers 4 in the ANGEFD

Numbers 4 in the ANTPNG2D

Numbers 4 in the AS21

Numbers 4 in the BAGH

Numbers 4 in the BBPNG

Numbers 4 in the BBT1E

Numbers 4 in the BDS

Numbers 4 in the BEV

Numbers 4 in the BHAD

Numbers 4 in the BLPT

Numbers 4 in the BNT

Numbers 4 in the BNTABOOT

Numbers 4 in the BNTLV

Numbers 4 in the BOATCB

Numbers 4 in the BOATCB2

Numbers 4 in the BOBCV

Numbers 4 in the BOCNT

Numbers 4 in the BOECS

Numbers 4 in the BOGWICC

Numbers 4 in the BOHCB

Numbers 4 in the BOHCV

Numbers 4 in the BOHLNT

Numbers 4 in the BOHNTLTAL

Numbers 4 in the BOICB

Numbers 4 in the BOILNTAP

Numbers 4 in the BOITCV

Numbers 4 in the BOKCV

Numbers 4 in the BOKCV2

Numbers 4 in the BOKHWOG

Numbers 4 in the BOKSSV

Numbers 4 in the BOLCB

Numbers 4 in the BOLCB2

Numbers 4 in the BOMCV

Numbers 4 in the BONAV

Numbers 4 in the BONCB

Numbers 4 in the BONLT

Numbers 4 in the BONUT2

Numbers 4 in the BOPLNT

Numbers 4 in the BOSCB

Numbers 4 in the BOSNC

Numbers 4 in the BOTLNT

Numbers 4 in the BOVCB

Numbers 4 in the BOYCB

Numbers 4 in the BPBB

Numbers 4 in the BPH

Numbers 4 in the BSB

Numbers 4 in the CCB

Numbers 4 in the CUV

Numbers 4 in the CUVS

Numbers 4 in the DBT

Numbers 4 in the DGDNT

Numbers 4 in the DHNT

Numbers 4 in the DNT

Numbers 4 in the ELBE

Numbers 4 in the EMTV

Numbers 4 in the ESV

Numbers 4 in the FBV

Numbers 4 in the FEB

Numbers 4 in the GGMNT

Numbers 4 in the GNT

Numbers 4 in the HARY

Numbers 4 in the HNT

Numbers 4 in the IRVA

Numbers 4 in the IRVB

Numbers 4 in the IRVG

Numbers 4 in the IRVH

Numbers 4 in the IRVK

Numbers 4 in the IRVM

Numbers 4 in the IRVM2

Numbers 4 in the IRVO

Numbers 4 in the IRVP

Numbers 4 in the IRVT

Numbers 4 in the IRVT2

Numbers 4 in the IRVU

Numbers 4 in the ISVN

Numbers 4 in the JSNT

Numbers 4 in the KAPI

Numbers 4 in the KBT1ETNIK

Numbers 4 in the KBV

Numbers 4 in the KJV

Numbers 4 in the KNFD

Numbers 4 in the LBA

Numbers 4 in the LBLA

Numbers 4 in the LNT

Numbers 4 in the LSV

Numbers 4 in the MAAL

Numbers 4 in the MBV

Numbers 4 in the MBV2

Numbers 4 in the MHNT

Numbers 4 in the MKNFD

Numbers 4 in the MNG

Numbers 4 in the MNT

Numbers 4 in the MNT2

Numbers 4 in the MRS1T

Numbers 4 in the NAA

Numbers 4 in the NASB

Numbers 4 in the NBLA

Numbers 4 in the NBS

Numbers 4 in the NBVTP

Numbers 4 in the NET2

Numbers 4 in the NIV11

Numbers 4 in the NNT

Numbers 4 in the NNT2

Numbers 4 in the NNT3

Numbers 4 in the PDDPT

Numbers 4 in the PFNT

Numbers 4 in the RMNT

Numbers 4 in the SBIAS

Numbers 4 in the SBIBS

Numbers 4 in the SBIBS2

Numbers 4 in the SBICS

Numbers 4 in the SBIDS

Numbers 4 in the SBIGS

Numbers 4 in the SBIHS

Numbers 4 in the SBIIS

Numbers 4 in the SBIIS2

Numbers 4 in the SBIIS3

Numbers 4 in the SBIKS

Numbers 4 in the SBIKS2

Numbers 4 in the SBIMS

Numbers 4 in the SBIOS

Numbers 4 in the SBIPS

Numbers 4 in the SBISS

Numbers 4 in the SBITS

Numbers 4 in the SBITS2

Numbers 4 in the SBITS3

Numbers 4 in the SBITS4

Numbers 4 in the SBIUS

Numbers 4 in the SBIVS

Numbers 4 in the SBT

Numbers 4 in the SBT1E

Numbers 4 in the SCHL

Numbers 4 in the SNT

Numbers 4 in the SUSU

Numbers 4 in the SUSU2

Numbers 4 in the SYNO

Numbers 4 in the TBIAOTANT

Numbers 4 in the TBT1E

Numbers 4 in the TBT1E2

Numbers 4 in the TFTIP

Numbers 4 in the TFTU

Numbers 4 in the TGNTATF3T

Numbers 4 in the THAI

Numbers 4 in the TNFD

Numbers 4 in the TNT

Numbers 4 in the TNTIK

Numbers 4 in the TNTIL

Numbers 4 in the TNTIN

Numbers 4 in the TNTIP

Numbers 4 in the TNTIZ

Numbers 4 in the TOMA

Numbers 4 in the TTENT

Numbers 4 in the UBG

Numbers 4 in the UGV

Numbers 4 in the UGV2

Numbers 4 in the UGV3

Numbers 4 in the VBL

Numbers 4 in the VDCC

Numbers 4 in the YALU

Numbers 4 in the YAPE

Numbers 4 in the YBVTP

Numbers 4 in the ZBP