1 John 2 (BIB)
1 Дзеці мае! гэта пішу вам, каб вы не грашылі; а калі б хто зграшыў, дык мы маем Заступніка перад Айцом, Ісуса Хрыста, Праведніка: 2 Ён ёсьць ахвяра мілажалю за грахі нашыя, і ня толькі за нашыя, але і ўсяго сьвету. 3 А што мы спазналі Яго, ведаем з таго, што выконваем Ягоныя запаведзі. 4 Хто кажа: «я спазнаў Яго», а запаведзяў Ягоных ня выконвае, той хлус, і няма ў ім ісьціны; 5 а хто выконвае слова Ягонае, у тым сапраўды любоў Божая споўнілася: з гэтага даведваемся, што мы ў Ім. 6 Хто кажа, што жыве ў Ім, той павінен так паводзіць сябе, як Ён паводзіўся. 7 Любасныя! пішу вам ня новую запаведзь, а запаведзь даўнюю, якую вы мелі ад пачатку: запаведзь даўняя ёсьць слова, якое вы чулі ад пачатку. 8 Але пры гэтым і новую запаведзь пішу вам, што ёсьць праўдзівае і ў Ім і ў вас: бо цемра праходзіць, і ўжо сьвеціць сапраўднае сьвятло. 9 Хто кажа, што ён у сьвятле, а ненавідзіць брата свайго, той яшчэ ў цемры. 10 Хто любіць брата свайго, той жыве ў сьвятле, і няма ў ім звады. 11 А хто ненавідзіць брата свайго, той жыве ў цемры, і ў цемры ходзіць, і ня ведае, куды ідзе, бо цемра засьляпіла яму вочы. 12 Пішу вам, дзеці, бо дараваныя вам грахі дзеля імя Ягонага. 13 Пішу вам, бацькі, бо вы спазналі Існага ад пачатку. Пішу вам, юнакі, бо вы перамаглі зламысьніка. Пішу вам, падлеткі, бо вы спазналі Айца. 14 Я напісаў вам, бацькі, бо вы спазналі Беспачатнага; я напісаў вам, юнакі, бо вы дужыя, і слова Божае жыве ў вас, і вы перамаглі зламысьніка. 15 Ня любеце зямнога, ні таго, што ў зямным: хто любіць зямное, у тым няма любові Войчай: 16 бо ўсё, што зямное: пажада плоці, пажада вачэй і пыха жыцьцёвая, ня ёсьць ад Айца, а ад сьвету (гэтага). 17 І зямное мінаецца, і пажадлівасьць ягоная, а той, хто выконвае волю Божую, жыве вечна. 18 Дзеці! астатняя гадзіна. І як вы чулі былі, што прыйдзе антыхрыст, і цяпер паявілася шмат антыхрыстаў, дык мы і спазнаём з таго, што астатняя гадзіна. 19 Яны выйшлі ад нас, але ня былі нашыя; бо, калі б яны былі нашыя, дык засталіся б з намі; але яны выйшлі, і праз гэта адкрылася, што ня ўсе нашыя. 20 Але ж вы маеце памазаньне ад Сьвятога і ведаеце ўсё. 21 Я напісаў вам не на тое, каб вы ня ведалі ісьціны, а таму, што вы ведаеце яе, як і тое, што ўсякая мана не ад ісьціны. 22 Хто хлус, як ня той, хто адмаўляе, што Ісус ёсьць Хрыстос? Той - антыхрыст, хто адмаўляе Айца і Сына. 23 Кожны, хто адмаўляе Сына, ня мае і Айца; а хто вызна Сына, мае і Айца. 24 Дык вось, што вы чулі ад пачатку, тое хай і будзе ў вас; калі будзе ў вас тое, што вы чулі ад пачатку, дык і вы будзеце ў Сыне і ў Айцы. 25 А абяцаньне, якое Ён абяцаў нам, ёсьць жыцьцё вечнае. 26 Гэта я напісаў вам пра тых, якія зводзяць вас. 27 А ўрэшце памазаньне, якое вы атрымалі ад Яго, у вас застаецца, і вам няма патрэбы, каб хто вучыў вас; але як самое гэта памазаньне вучыць вас усяму, і яно праўдзівае і нязманлівае, дык чаму яно навучыла вас, у тым і заставайцеся. 28 Дык вось, дзеці, заставайцеся ў Ім, каб, калі Ён зьявіцца, мець нам адвагу і не асароміцца перад Ім у прышэсьце Ягонае. 29 Калі вы ведаеце, што Ён праведнік, дык ведайце і тое, што кожны, хто чыніць праўду, народжаны ад Яго.
In Other Versions
1 John 2 in the ANGEFD
1 John 2 in the ANTPNG2D
1 John 2 in the AS21
1 John 2 in the BAGH
1 John 2 in the BBPNG
1 John 2 in the BBT1E
1 John 2 in the BDS
1 John 2 in the BEV
1 John 2 in the BHAD
1 John 2 in the BLPT
1 John 2 in the BNT
1 John 2 in the BNTABOOT
1 John 2 in the BNTLV
1 John 2 in the BOATCB
1 John 2 in the BOATCB2
1 John 2 in the BOBCV
1 John 2 in the BOCNT
1 John 2 in the BOECS
1 John 2 in the BOGWICC
1 John 2 in the BOHCB
1 John 2 in the BOHCV
1 John 2 in the BOHLNT
1 John 2 in the BOHNTLTAL
1 John 2 in the BOICB
1 John 2 in the BOILNTAP
1 John 2 in the BOITCV
1 John 2 in the BOKCV
1 John 2 in the BOKCV2
1 John 2 in the BOKHWOG
1 John 2 in the BOKSSV
1 John 2 in the BOLCB
1 John 2 in the BOLCB2
1 John 2 in the BOMCV
1 John 2 in the BONAV
1 John 2 in the BONCB
1 John 2 in the BONLT
1 John 2 in the BONUT2
1 John 2 in the BOPLNT
1 John 2 in the BOSCB
1 John 2 in the BOSNC
1 John 2 in the BOTLNT
1 John 2 in the BOVCB
1 John 2 in the BOYCB
1 John 2 in the BPBB
1 John 2 in the BPH
1 John 2 in the BSB
1 John 2 in the CCB
1 John 2 in the CUV
1 John 2 in the CUVS
1 John 2 in the DBT
1 John 2 in the DGDNT
1 John 2 in the DHNT
1 John 2 in the DNT
1 John 2 in the ELBE
1 John 2 in the EMTV
1 John 2 in the ESV
1 John 2 in the FBV
1 John 2 in the FEB
1 John 2 in the GGMNT
1 John 2 in the GNT
1 John 2 in the HARY
1 John 2 in the HNT
1 John 2 in the IRVA
1 John 2 in the IRVB
1 John 2 in the IRVG
1 John 2 in the IRVH
1 John 2 in the IRVK
1 John 2 in the IRVM
1 John 2 in the IRVM2
1 John 2 in the IRVO
1 John 2 in the IRVP
1 John 2 in the IRVT
1 John 2 in the IRVT2
1 John 2 in the IRVU
1 John 2 in the ISVN
1 John 2 in the JSNT
1 John 2 in the KAPI
1 John 2 in the KBT1ETNIK
1 John 2 in the KBV
1 John 2 in the KJV
1 John 2 in the KNFD
1 John 2 in the LBA
1 John 2 in the LBLA
1 John 2 in the LNT
1 John 2 in the LSV
1 John 2 in the MAAL
1 John 2 in the MBV
1 John 2 in the MBV2
1 John 2 in the MHNT
1 John 2 in the MKNFD
1 John 2 in the MNG
1 John 2 in the MNT
1 John 2 in the MNT2
1 John 2 in the MRS1T
1 John 2 in the NAA
1 John 2 in the NASB
1 John 2 in the NBLA
1 John 2 in the NBS
1 John 2 in the NBVTP
1 John 2 in the NET2
1 John 2 in the NIV11
1 John 2 in the NNT
1 John 2 in the NNT2
1 John 2 in the NNT3
1 John 2 in the PDDPT
1 John 2 in the PFNT
1 John 2 in the RMNT
1 John 2 in the SBIAS
1 John 2 in the SBIBS
1 John 2 in the SBIBS2
1 John 2 in the SBICS
1 John 2 in the SBIDS
1 John 2 in the SBIGS
1 John 2 in the SBIHS
1 John 2 in the SBIIS
1 John 2 in the SBIIS2
1 John 2 in the SBIIS3
1 John 2 in the SBIKS
1 John 2 in the SBIKS2
1 John 2 in the SBIMS
1 John 2 in the SBIOS
1 John 2 in the SBIPS
1 John 2 in the SBISS
1 John 2 in the SBITS
1 John 2 in the SBITS2
1 John 2 in the SBITS3
1 John 2 in the SBITS4
1 John 2 in the SBIUS
1 John 2 in the SBIVS
1 John 2 in the SBT
1 John 2 in the SBT1E
1 John 2 in the SCHL
1 John 2 in the SNT
1 John 2 in the SUSU
1 John 2 in the SUSU2
1 John 2 in the SYNO
1 John 2 in the TBIAOTANT
1 John 2 in the TBT1E
1 John 2 in the TBT1E2
1 John 2 in the TFTIP
1 John 2 in the TFTU
1 John 2 in the TGNTATF3T
1 John 2 in the THAI
1 John 2 in the TNFD
1 John 2 in the TNT
1 John 2 in the TNTIK
1 John 2 in the TNTIL
1 John 2 in the TNTIN
1 John 2 in the TNTIP
1 John 2 in the TNTIZ
1 John 2 in the TOMA
1 John 2 in the TTENT
1 John 2 in the UBG
1 John 2 in the UGV
1 John 2 in the UGV2
1 John 2 in the UGV3
1 John 2 in the VBL
1 John 2 in the VDCC
1 John 2 in the YALU
1 John 2 in the YAPE
1 John 2 in the YBVTP
1 John 2 in the ZBP