1 Samuel 10 (BIB)
1 І ўзяў Самуіл посуд з алеем і выліў на галаву ягоную, і пацалаваў яго і сказаў: вось, Гасподзь памазвае цябе на кіраўніка спадчыны Сваёй: 2 калі ты цяпер пойдзеш ад мяне, дык сустрэнеш двух чалавек паблізу магілы Рахілі, на межах Веньямінавых, у Цэлцаху, і яны скажуць табе: знайшліся асьліцы, якіх ты хадзіў шукаць, і вось бацька твой, забыўшы пра асьліц, непакоіцца за вас, кажучы: што з сынам маім? 3 і пойдзеш адтуль далей і прыйдзеш да дубровы Фаворскай, і сустрэнуць цябе там тры чалавекі, што ісьцімуць да Бога ў Вэтыль: адзін нясе тры казьляняткі, другі нясе тры хлябы, а трэці нясе мех зь віном; 4 і будуць яны цябе вітаць і дадуць табе два хлябы, і ты возьмеш з рук іхніх. 5 Пасьля таго ты прыйдзеш на пагорак Божы, дзе ахоўны атрад Філістымскі; і калі ўвойдзеш там у горад, сустрэнеш гурт прарокаў, што сыходзіцьмуць з вышыні, і перад імі псалтыр і тымпан, і жалейка і гусьлі, і яны прарочаць; 6 і сыйдзе на цябе Дух Гасподні, і ты будзеш прарочыць зь імі і зробішся іншым чалавекам. 7 Калі гэтыя азнакі збудуцца з табою, тады рабі, што можа рука твая, бо з табою Бог. 8 І ты пайдзі раней за мяне ў Галгал, куды і я прыйду да цябе дзеля прынясеньня цэласпаленьня і мірных ахвяраў; сем дзён чакай, пакуль я ня прыйду да цябе, і тады пакажу табе, што табе рабіць. 9 Як толькі Саўл павярнуўся, каб ісьці да Самуіла, Бог даў яму іншае сэрца, і збыліся ўсе тыя азнакі ў той самы дзень. 10 Калі прыйшлі яны да пагорка, вось сустракаецца ім гурт прарокаў, і сышоў на яго Дух Божы, і ён прарочыў сярод іх. 11 Усе, хто ведаў яго ўчора і заўчора, убачыўшы, што ён з прарокамі прарочыць, казалі ў народзе адзін аднаму: што гэта сталася з сынам Кісавым? няўжо і Саўл у прароках? 12 І адказваў адзін з тых, што былі там, і сказаў: а ў тых, хто бацька. Таму ўвайшло ў прымаўку: няўжо і Саўл у прароках? 13 І перастаў ён прарочыць і пайшоў на вышыню. 14 І сказаў дзядзька Саўлаў яму і слузе ягонаму: куды вы хадзілі? Ён сказаў: шукаць асьліц, але, бачачы, што іх няма, зайшлі да Самуіла. 15 І сказаў дзядзька Саўлаў: раскажы мне, што сказаў вам Самуіл. 16 І сказаў Саўл дзядзьку свайму: ён абвясьціў нам, што асьліцы знайшліся. А таго, што сказаў яму Самуіл пра царства, не адкрыў яму. 17 І склікаў Самуіл народ да Госпада ў Масіфу 18 і сказаў сынам Ізраілевым: так кажа Гасподзь Бог Ізраілеў: Я вывеў Ізраіля зь Егіпта і выбавіў вас з рукі Егіпцянаў і ад рукі ўсіх царстваў, што прыгняталі вас. 19 А вы цяпер адкінулі Бога вашага, Які ратуе вас ад усіх бедстваў вашых і смуткаў вашых, і сказалі Яму: цара пастаў над намі. Дык вось станьце прад Госпадам паводле плямёнаў вашых і паводле родаў вашых. 20 І загадаў Самуіл падыходзіць усім плямёнам Ізраілевым, і ўказана племя Веньямінава. 21 І загадаў падыходзіць племю Веньямінаваму паводле родаў яго і ўказаны род Матрыеў; і прыводзяць род Матрыеў па мужчынах, і названы Саўл, сын Кісаў; і шукалі яго і не знаходзілі. 22 І спыталіся яшчэ ў Госпада: ці прыйдзе ён яшчэ сюды? І сказаў Гасподзь: вось ён хаваецца ў абозе. 23 І пабеглі і ўзялі яго адтуль, і ён стаў сярод народу і быў ад плячэй сваіх вышэйшы за ўвесь народ. 24 І сказаў Самуіл усяму народу: ці бачыце, каго выбраў Гасподзь? падобнага да яго няма ва ўсім народзе. Тады ўвесь народ усклікнуў і сказаў: хай жыве цар! 25 І выклаў Самуіл народу правы царства, і напісаў у кнігу, і паклаў прад Госпадам. І адпусьціў увесь народ, кожнага ў дом свой. 26 Таксама і Саўл пайшоў у дом свой, у Гіву; і пайшлі зь ім адважныя, сэрца якіх крануўся Бог. 27 А нягодныя людзі казалі: ці ж яму ратаваць нас? І пагардзілі ім і не паднесьлі яму дарункаў. Але ён як бы не заўважаў таго.
In Other Versions
1 Samuel 10 in the ANGEFD
1 Samuel 10 in the ANTPNG2D
1 Samuel 10 in the AS21
1 Samuel 10 in the BAGH
1 Samuel 10 in the BBPNG
1 Samuel 10 in the BBT1E
1 Samuel 10 in the BDS
1 Samuel 10 in the BEV
1 Samuel 10 in the BHAD
1 Samuel 10 in the BLPT
1 Samuel 10 in the BNT
1 Samuel 10 in the BNTABOOT
1 Samuel 10 in the BNTLV
1 Samuel 10 in the BOATCB
1 Samuel 10 in the BOATCB2
1 Samuel 10 in the BOBCV
1 Samuel 10 in the BOCNT
1 Samuel 10 in the BOECS
1 Samuel 10 in the BOGWICC
1 Samuel 10 in the BOHCB
1 Samuel 10 in the BOHCV
1 Samuel 10 in the BOHLNT
1 Samuel 10 in the BOHNTLTAL
1 Samuel 10 in the BOICB
1 Samuel 10 in the BOILNTAP
1 Samuel 10 in the BOITCV
1 Samuel 10 in the BOKCV
1 Samuel 10 in the BOKCV2
1 Samuel 10 in the BOKHWOG
1 Samuel 10 in the BOKSSV
1 Samuel 10 in the BOLCB
1 Samuel 10 in the BOLCB2
1 Samuel 10 in the BOMCV
1 Samuel 10 in the BONAV
1 Samuel 10 in the BONCB
1 Samuel 10 in the BONLT
1 Samuel 10 in the BONUT2
1 Samuel 10 in the BOPLNT
1 Samuel 10 in the BOSCB
1 Samuel 10 in the BOSNC
1 Samuel 10 in the BOTLNT
1 Samuel 10 in the BOVCB
1 Samuel 10 in the BOYCB
1 Samuel 10 in the BPBB
1 Samuel 10 in the BPH
1 Samuel 10 in the BSB
1 Samuel 10 in the CCB
1 Samuel 10 in the CUV
1 Samuel 10 in the CUVS
1 Samuel 10 in the DBT
1 Samuel 10 in the DGDNT
1 Samuel 10 in the DHNT
1 Samuel 10 in the DNT
1 Samuel 10 in the ELBE
1 Samuel 10 in the EMTV
1 Samuel 10 in the ESV
1 Samuel 10 in the FBV
1 Samuel 10 in the FEB
1 Samuel 10 in the GGMNT
1 Samuel 10 in the GNT
1 Samuel 10 in the HARY
1 Samuel 10 in the HNT
1 Samuel 10 in the IRVA
1 Samuel 10 in the IRVB
1 Samuel 10 in the IRVG
1 Samuel 10 in the IRVH
1 Samuel 10 in the IRVK
1 Samuel 10 in the IRVM
1 Samuel 10 in the IRVM2
1 Samuel 10 in the IRVO
1 Samuel 10 in the IRVP
1 Samuel 10 in the IRVT
1 Samuel 10 in the IRVT2
1 Samuel 10 in the IRVU
1 Samuel 10 in the ISVN
1 Samuel 10 in the JSNT
1 Samuel 10 in the KAPI
1 Samuel 10 in the KBT1ETNIK
1 Samuel 10 in the KBV
1 Samuel 10 in the KJV
1 Samuel 10 in the KNFD
1 Samuel 10 in the LBA
1 Samuel 10 in the LBLA
1 Samuel 10 in the LNT
1 Samuel 10 in the LSV
1 Samuel 10 in the MAAL
1 Samuel 10 in the MBV
1 Samuel 10 in the MBV2
1 Samuel 10 in the MHNT
1 Samuel 10 in the MKNFD
1 Samuel 10 in the MNG
1 Samuel 10 in the MNT
1 Samuel 10 in the MNT2
1 Samuel 10 in the MRS1T
1 Samuel 10 in the NAA
1 Samuel 10 in the NASB
1 Samuel 10 in the NBLA
1 Samuel 10 in the NBS
1 Samuel 10 in the NBVTP
1 Samuel 10 in the NET2
1 Samuel 10 in the NIV11
1 Samuel 10 in the NNT
1 Samuel 10 in the NNT2
1 Samuel 10 in the NNT3
1 Samuel 10 in the PDDPT
1 Samuel 10 in the PFNT
1 Samuel 10 in the RMNT
1 Samuel 10 in the SBIAS
1 Samuel 10 in the SBIBS
1 Samuel 10 in the SBIBS2
1 Samuel 10 in the SBICS
1 Samuel 10 in the SBIDS
1 Samuel 10 in the SBIGS
1 Samuel 10 in the SBIHS
1 Samuel 10 in the SBIIS
1 Samuel 10 in the SBIIS2
1 Samuel 10 in the SBIIS3
1 Samuel 10 in the SBIKS
1 Samuel 10 in the SBIKS2
1 Samuel 10 in the SBIMS
1 Samuel 10 in the SBIOS
1 Samuel 10 in the SBIPS
1 Samuel 10 in the SBISS
1 Samuel 10 in the SBITS
1 Samuel 10 in the SBITS2
1 Samuel 10 in the SBITS3
1 Samuel 10 in the SBITS4
1 Samuel 10 in the SBIUS
1 Samuel 10 in the SBIVS
1 Samuel 10 in the SBT
1 Samuel 10 in the SBT1E
1 Samuel 10 in the SCHL
1 Samuel 10 in the SNT
1 Samuel 10 in the SUSU
1 Samuel 10 in the SUSU2
1 Samuel 10 in the SYNO
1 Samuel 10 in the TBIAOTANT
1 Samuel 10 in the TBT1E
1 Samuel 10 in the TBT1E2
1 Samuel 10 in the TFTIP
1 Samuel 10 in the TFTU
1 Samuel 10 in the TGNTATF3T
1 Samuel 10 in the THAI
1 Samuel 10 in the TNFD
1 Samuel 10 in the TNT
1 Samuel 10 in the TNTIK
1 Samuel 10 in the TNTIL
1 Samuel 10 in the TNTIN
1 Samuel 10 in the TNTIP
1 Samuel 10 in the TNTIZ
1 Samuel 10 in the TOMA
1 Samuel 10 in the TTENT
1 Samuel 10 in the UBG
1 Samuel 10 in the UGV
1 Samuel 10 in the UGV2
1 Samuel 10 in the UGV3
1 Samuel 10 in the VBL
1 Samuel 10 in the VDCC
1 Samuel 10 in the YALU
1 Samuel 10 in the YAPE
1 Samuel 10 in the YBVTP
1 Samuel 10 in the ZBP