1 Samuel 18 (BIB)
1 Калі закончыў Давід гутарку з Саўлам, душа Ёнатана прыляпілася да душы ягонай, і палюбіў яго Ёнатан, як сваю душу. 2 І ўзяў яго Саўл таго самага дня і не дазволіў яму вяртацца ў дом бацькі ягонага. 3 А Ёнатан заключыў з Давідам спрымірэнства, бо палюбіў яго, як сваю душу. 4 І зьняў Ёнатан вопратку сваю, якая была на ім, і аддаў яе Давіду, таксама і астатнюю вопратку сваю, і меч свой, і лук свой, і свой пояс. 5 І Давід дзеяў разумна ўсюды, куды ні пасылаў яго Саўл, і зрабіў яго Саўл начальнікам над ваеннымі людзьмі; і гэта спадабалася ўсяму народу і слугам Саўлавым. 6 Калі яны ішлі, пры вяртаньні Давіда зь перамогі над Філістымлянінам, дык жанчыны з усіх гарадоў Ізраільскіх выходзілі насустрач Саўлу цару са сьпевамі і танцамі, з урачыстымі тымпанамі і зь кімваламі. 7 І крычалі жанчыны, якія ігралі, кажучы: Саўл перамог тысячы, а Давід дзясяткі тысяч! 8 І Саўл моцна засмуціўся, і няпрыемнае яму было гэтае слова, і ён сказаў: Давіду далі дзясяткі тысяч, а мне тысячы; яму нехапае толькі царства. 9 І з таго дня і потым падазрона глядзеў Саўл на Давіда. 10 І было на другі дзень: напаў ліхі дух ад Бога на Саўла, і ён шалеў у доме сваім, а Давід граў рукою сваёю на струнах, як і ў іншыя дні; у руцэ ў Саўла была дзіда. 11 І кінуў Саўл дзіду, падумаўшы: прыб'ю Давіда да сьцяны; але Давід два разы ўхіліўся ад яго. 12 І пачаў баяцца Саўл Давіда, бо Гасподзь быў зь ім, а ад Саўла адступіўся. 13 І выдаліў яго Саўл ад сябе і паставіў яго ў сябе тысячнікам, і ён уваходзіў і выходзіў перад народам. 14 І Давід ва ўсіх дзеях сваіх рабіў разумна, і Гасподзь быў зь ім. 15 І Саўл бачыў, што ён вельмі разумны, і баяўся яго. 16 А ўвесь Ізраіль і Юда любілі Давіда, бо ён уваходзіў і выходзіў перад ім. 17 І сказаў Саўл Давіду: вось старэйшая дачка мая, Мэрова: я дам яе табе за жонку, толькі будзь у мяне адважны і вядзі войны Гасподнія. Бо Саўл думаў: няхай не мая рука будзе на ім, а рука Філістымлянаў будзе на ім. 18 Але Давід сказаў Саўлу: хто я і што жыцьцё маё і род бацькі майго ў Ізраілі, каб мне быць зяцем царовым? 19 А калі настаў час аддаць Мэрову, дачку Саўлавую, Давіду, дык яна выдадзена была замуж за Адрыэла з Мэхолы. 20 Але Давіда пакахала другая дачка Саўлавая, Мэлхола; і калі паведамілі пра гэта Саўлу, дык гэта было прыемна яму. 21 Саўл думаў: аддам яе за яго, і яна будзе яму сеткаю, і рука Філістымлянаў будзе на ім. І сказаў Саўл Давіду: праз другую ты пароднішся са мною. 22 І загадаў Саўл слугам сваім: скажэце Давіду патаемна: вось, цар дабраволіць табе, і ўсе слугі ягоныя любяць цябе; дык вось, будзь зяцем царовым. 23 І перадалі слугі Саўлавыя ў вушы Давіду ўсе словы гэтыя. І сказаў Давід: хіба лёгка здаецца вам быць зяцем цара? я - чалавек бедны і нязначны. 24 І данесьлі Саўлу слугі ягоныя і сказалі: вось, што кажа Давід. 25 І сказаў Саўл: так скажэце Давіду, цар ня хоча вена, апрача ста краеабразаньняў Філістымскіх, у помсту ворагам царовым. Бо Саўл меў на думцы загубіць Давіда рукамі Філістымлянаў. 26 І пераказалі слугі ягоныя Давіду гэтыя словы, і спадабалася Давіду стацца зяцем царовым. 27 Яшчэ не прайшлі вызначаныя дні, як Давід устаў і пайшоў сам і людзі ягоныя зь ім, і забіў дзьвесьце чалавек Філістымлянаў, і прынёс Давід краеабразаньні іхнія, і падаў іх у поўным ліку цару, каб зрабіцца зяцем царовым. І выдаў Саўл за яго Мэлхолу, дачку сваю, замуж. 28 І ўбачыў Саўл і зразумеў, што Гасподзь з Давідам, і што Мэлхола, дачка Саўлавая, любіла Давіда. 29 І пачаў Саўл яшчэ больш баяцца Давіда і зрабіўся ворагам ягоным на ўсё жыцьцё. 30 І калі правадыры Філістымскія выйшлі на вайну, Давід, з самага выхаду іхняга, дзеяў разумней за ўсіх слуг Саўлавых, і вельмі праславілася імя ягонае.
In Other Versions
1 Samuel 18 in the ANGEFD
1 Samuel 18 in the ANTPNG2D
1 Samuel 18 in the AS21
1 Samuel 18 in the BAGH
1 Samuel 18 in the BBPNG
1 Samuel 18 in the BBT1E
1 Samuel 18 in the BDS
1 Samuel 18 in the BEV
1 Samuel 18 in the BHAD
1 Samuel 18 in the BLPT
1 Samuel 18 in the BNT
1 Samuel 18 in the BNTABOOT
1 Samuel 18 in the BNTLV
1 Samuel 18 in the BOATCB
1 Samuel 18 in the BOATCB2
1 Samuel 18 in the BOBCV
1 Samuel 18 in the BOCNT
1 Samuel 18 in the BOECS
1 Samuel 18 in the BOGWICC
1 Samuel 18 in the BOHCB
1 Samuel 18 in the BOHCV
1 Samuel 18 in the BOHLNT
1 Samuel 18 in the BOHNTLTAL
1 Samuel 18 in the BOICB
1 Samuel 18 in the BOILNTAP
1 Samuel 18 in the BOITCV
1 Samuel 18 in the BOKCV
1 Samuel 18 in the BOKCV2
1 Samuel 18 in the BOKHWOG
1 Samuel 18 in the BOKSSV
1 Samuel 18 in the BOLCB
1 Samuel 18 in the BOLCB2
1 Samuel 18 in the BOMCV
1 Samuel 18 in the BONAV
1 Samuel 18 in the BONCB
1 Samuel 18 in the BONLT
1 Samuel 18 in the BONUT2
1 Samuel 18 in the BOPLNT
1 Samuel 18 in the BOSCB
1 Samuel 18 in the BOSNC
1 Samuel 18 in the BOTLNT
1 Samuel 18 in the BOVCB
1 Samuel 18 in the BOYCB
1 Samuel 18 in the BPBB
1 Samuel 18 in the BPH
1 Samuel 18 in the BSB
1 Samuel 18 in the CCB
1 Samuel 18 in the CUV
1 Samuel 18 in the CUVS
1 Samuel 18 in the DBT
1 Samuel 18 in the DGDNT
1 Samuel 18 in the DHNT
1 Samuel 18 in the DNT
1 Samuel 18 in the ELBE
1 Samuel 18 in the EMTV
1 Samuel 18 in the ESV
1 Samuel 18 in the FBV
1 Samuel 18 in the FEB
1 Samuel 18 in the GGMNT
1 Samuel 18 in the GNT
1 Samuel 18 in the HARY
1 Samuel 18 in the HNT
1 Samuel 18 in the IRVA
1 Samuel 18 in the IRVB
1 Samuel 18 in the IRVG
1 Samuel 18 in the IRVH
1 Samuel 18 in the IRVK
1 Samuel 18 in the IRVM
1 Samuel 18 in the IRVM2
1 Samuel 18 in the IRVO
1 Samuel 18 in the IRVP
1 Samuel 18 in the IRVT
1 Samuel 18 in the IRVT2
1 Samuel 18 in the IRVU
1 Samuel 18 in the ISVN
1 Samuel 18 in the JSNT
1 Samuel 18 in the KAPI
1 Samuel 18 in the KBT1ETNIK
1 Samuel 18 in the KBV
1 Samuel 18 in the KJV
1 Samuel 18 in the KNFD
1 Samuel 18 in the LBA
1 Samuel 18 in the LBLA
1 Samuel 18 in the LNT
1 Samuel 18 in the LSV
1 Samuel 18 in the MAAL
1 Samuel 18 in the MBV
1 Samuel 18 in the MBV2
1 Samuel 18 in the MHNT
1 Samuel 18 in the MKNFD
1 Samuel 18 in the MNG
1 Samuel 18 in the MNT
1 Samuel 18 in the MNT2
1 Samuel 18 in the MRS1T
1 Samuel 18 in the NAA
1 Samuel 18 in the NASB
1 Samuel 18 in the NBLA
1 Samuel 18 in the NBS
1 Samuel 18 in the NBVTP
1 Samuel 18 in the NET2
1 Samuel 18 in the NIV11
1 Samuel 18 in the NNT
1 Samuel 18 in the NNT2
1 Samuel 18 in the NNT3
1 Samuel 18 in the PDDPT
1 Samuel 18 in the PFNT
1 Samuel 18 in the RMNT
1 Samuel 18 in the SBIAS
1 Samuel 18 in the SBIBS
1 Samuel 18 in the SBIBS2
1 Samuel 18 in the SBICS
1 Samuel 18 in the SBIDS
1 Samuel 18 in the SBIGS
1 Samuel 18 in the SBIHS
1 Samuel 18 in the SBIIS
1 Samuel 18 in the SBIIS2
1 Samuel 18 in the SBIIS3
1 Samuel 18 in the SBIKS
1 Samuel 18 in the SBIKS2
1 Samuel 18 in the SBIMS
1 Samuel 18 in the SBIOS
1 Samuel 18 in the SBIPS
1 Samuel 18 in the SBISS
1 Samuel 18 in the SBITS
1 Samuel 18 in the SBITS2
1 Samuel 18 in the SBITS3
1 Samuel 18 in the SBITS4
1 Samuel 18 in the SBIUS
1 Samuel 18 in the SBIVS
1 Samuel 18 in the SBT
1 Samuel 18 in the SBT1E
1 Samuel 18 in the SCHL
1 Samuel 18 in the SNT
1 Samuel 18 in the SUSU
1 Samuel 18 in the SUSU2
1 Samuel 18 in the SYNO
1 Samuel 18 in the TBIAOTANT
1 Samuel 18 in the TBT1E
1 Samuel 18 in the TBT1E2
1 Samuel 18 in the TFTIP
1 Samuel 18 in the TFTU
1 Samuel 18 in the TGNTATF3T
1 Samuel 18 in the THAI
1 Samuel 18 in the TNFD
1 Samuel 18 in the TNT
1 Samuel 18 in the TNTIK
1 Samuel 18 in the TNTIL
1 Samuel 18 in the TNTIN
1 Samuel 18 in the TNTIP
1 Samuel 18 in the TNTIZ
1 Samuel 18 in the TOMA
1 Samuel 18 in the TTENT
1 Samuel 18 in the UBG
1 Samuel 18 in the UGV
1 Samuel 18 in the UGV2
1 Samuel 18 in the UGV3
1 Samuel 18 in the VBL
1 Samuel 18 in the VDCC
1 Samuel 18 in the YALU
1 Samuel 18 in the YAPE
1 Samuel 18 in the YBVTP
1 Samuel 18 in the ZBP