1 Samuel 26 (BIB)
1 Прыйшлі Зіфеі да Саўла ў Гіву і сказалі: вось, Давід хаваецца ў нас на пагорку Гахіла, што направа ад Есімона. 2 І ўстаў Саўл і спусьціўся ў пустыню Зіф, і зь ім тры тысячы выбраных мужчын Ізраільскіх, каб шукаць Давіда ў пустыні Зіф. 3 І атабарыўся Саўл на пагорку Гахіла, што направа ад Есімона, каля дарогі; а Давід быў у пустыні і бачыў, што Саўл ішоў за ім у пустыню; 4 і паслаў Давід віжоў і даведаўся, што Саўл сапраўды прыйшоў з Кэіля. 5 І ўстаў Давід і пайшоў да месца, на якім Саўл атабарыўся, і ўбачыў Давід месца, дзе спаў Саўл і Авэнір, сын Ніраў, ваеначальнік ягоны. А Саўл спаў у намёце, а народ разьмясьціўся вакол яго. 6 І зьвярнуўся Давід і сказаў Авімэлэху Хэтэяніну і Авэсу, сыну Саруінаму, брату Ёава, кажучы: хто пойдзе са мною да Саўла ў табар? І адказаў Авэса: я пайду з табою. 7 І прыйшоў Давід з Авэсам да людзей Саўлавых уначы; і вось, Саўл ляжыць, сьпіць у намёце, і дзіда ягоная ўваткнутая ў зямлю каля галавы ягонай: а Авэнір і людзі ляжаць вакол яго. 8 Авэса сказаў Давіду: аддаў сёньня Бог ворага твайго ў рукі твае; дык вось, дазволь я прыкалю яго дзідай да зямлі адным ударам і не паўтару ўдару. 9 Але Давід сказаў Авэсу: не забівай яго; бо хто, падняўшы руку на памазанца Гасподняга, застанецца непакараны? 10 І сказаў Давід: жывы Гасподзь! няхай уразіць яго Гасподзь, альбо прыйдзе дзень ягоны, і ён памрэ, альбо пойдзе на вайну і загіне; а мне хай не дазволіць Гасподзь падняць руку маю на памазанца Гасподняга; 11 а вазьмі ягоную дзіду, якая каля галавы ягонай, і посуд з вадою, і пойдзем да сябе. 12 І ўзяў Давід дзіду і посуд з вадою каля галавы Саўла, і пайшлі яны да сябе; і ніхто ня бачыў, і ніхто ня ведаў, і ніхто не прачнуўся, а ўсе спалі, бо сон ад Госпада напаў на іх. 13 І перайшоў Давід на другі бок і стаў на вяршыні гары ўдалечыні; вялікая адлегласьць была паміж імі. 14 І заклікаў Давід народ і Авэніра, сына Ніравага, кажучы: адказвай, Авэнір. І адказваў Авэнір і сказаў: хто ты, што крычыш і турбуеш цара? 15 І сказаў Давід Авэніру: ці ня ты мужчына, роўнага якому няма ў Ізраілі? Чаму ж ты не ахоўваеш гаспадара твайго, цара? бо прыходзіў нехта зь людзей, каб загубіць цара, гаспадара твайго. 16 Нядобра ты гэта робіш; жывы Гасподзь! вы вартыя сьмерці за тое, што не ахоўваеце гаспадара вашага, памазанца Гасподняга. Паглядзі, дзе дзіда царовая і посуд з вадою, што былі каля галавы ягонай? 17 І пазнаў Саўл голас Давідаў і сказаў: ці твой гэта голас, сыне мой Давідзе? І сказаў Давід: мой голас, гаспадару мой, цару. 18 І сказаў: за што гаспадар мой перасьледуе раба свайго? што я зрабіў? якое ліха ў руцэ маёй? 19 І сёньня няхай выслухае гаспадар мой, цар, слова раба свайго: калі Гасподзь узбудзіў цябе супроць мяне, дык хай гэта будзе ад цябе духмянаю ахвяраю; а калі - сыны чалавечыя, дык пракляты яны прад Госпадам, бо яны выгналі мяне сёньня, каб не належаць мне да спадчыны Госпада, кажучы: ідзі, служы багам чужым. 20 Хай жа не пральецца кроў мая на зямлю прад абліччам Госпада: бо цар Ізраілеў выйшаў шукаць адну блыху, як ганяюцца за курапаткаю па гарах. 21 І сказаў Саўл: зграшыў я; вярніся, сыне мой Давідзе, бо я ня буду больш чыніць табе зла, бо душа мая была дарагая сёньня ў вачах тваіх; неразумна рабіў я і многа грашыў. 22 І адказваў Давід і сказаў: вось дзіда царовая; няхай адзін хлопчык прыйдзе і возьме яе; 23 і хай дасьць Гасподзь кожнаму паводле праўды ягонай і паводле ісьціны ягонай, бо Гасподзь аддаваў цябе ў рукі мае, але я не захацеў падняць рукі маёй на памазанца Гасподняга; 24 і няхай, як каштоўнае было жыцьцё тваё сёньня ў вачах маіх, так цэніцца маё жыцьцё ў вачах Госпада, і хай выбавіць мяне з усякай бяды! 25 І сказаў Саўл Давіду: дабраславёны ты, сыне мой Давідзе; і дзею ўчыніш, і пераадолець пераадолееш. І пайшоў Давід сваёй дарогаю, а Саўл вярнуўся ў сваё месца.
In Other Versions
1 Samuel 26 in the ANGEFD
1 Samuel 26 in the ANTPNG2D
1 Samuel 26 in the AS21
1 Samuel 26 in the BAGH
1 Samuel 26 in the BBPNG
1 Samuel 26 in the BBT1E
1 Samuel 26 in the BDS
1 Samuel 26 in the BEV
1 Samuel 26 in the BHAD
1 Samuel 26 in the BLPT
1 Samuel 26 in the BNT
1 Samuel 26 in the BNTABOOT
1 Samuel 26 in the BNTLV
1 Samuel 26 in the BOATCB
1 Samuel 26 in the BOATCB2
1 Samuel 26 in the BOBCV
1 Samuel 26 in the BOCNT
1 Samuel 26 in the BOECS
1 Samuel 26 in the BOGWICC
1 Samuel 26 in the BOHCB
1 Samuel 26 in the BOHCV
1 Samuel 26 in the BOHLNT
1 Samuel 26 in the BOHNTLTAL
1 Samuel 26 in the BOICB
1 Samuel 26 in the BOILNTAP
1 Samuel 26 in the BOITCV
1 Samuel 26 in the BOKCV
1 Samuel 26 in the BOKCV2
1 Samuel 26 in the BOKHWOG
1 Samuel 26 in the BOKSSV
1 Samuel 26 in the BOLCB
1 Samuel 26 in the BOLCB2
1 Samuel 26 in the BOMCV
1 Samuel 26 in the BONAV
1 Samuel 26 in the BONCB
1 Samuel 26 in the BONLT
1 Samuel 26 in the BONUT2
1 Samuel 26 in the BOPLNT
1 Samuel 26 in the BOSCB
1 Samuel 26 in the BOSNC
1 Samuel 26 in the BOTLNT
1 Samuel 26 in the BOVCB
1 Samuel 26 in the BOYCB
1 Samuel 26 in the BPBB
1 Samuel 26 in the BPH
1 Samuel 26 in the BSB
1 Samuel 26 in the CCB
1 Samuel 26 in the CUV
1 Samuel 26 in the CUVS
1 Samuel 26 in the DBT
1 Samuel 26 in the DGDNT
1 Samuel 26 in the DHNT
1 Samuel 26 in the DNT
1 Samuel 26 in the ELBE
1 Samuel 26 in the EMTV
1 Samuel 26 in the ESV
1 Samuel 26 in the FBV
1 Samuel 26 in the FEB
1 Samuel 26 in the GGMNT
1 Samuel 26 in the GNT
1 Samuel 26 in the HARY
1 Samuel 26 in the HNT
1 Samuel 26 in the IRVA
1 Samuel 26 in the IRVB
1 Samuel 26 in the IRVG
1 Samuel 26 in the IRVH
1 Samuel 26 in the IRVK
1 Samuel 26 in the IRVM
1 Samuel 26 in the IRVM2
1 Samuel 26 in the IRVO
1 Samuel 26 in the IRVP
1 Samuel 26 in the IRVT
1 Samuel 26 in the IRVT2
1 Samuel 26 in the IRVU
1 Samuel 26 in the ISVN
1 Samuel 26 in the JSNT
1 Samuel 26 in the KAPI
1 Samuel 26 in the KBT1ETNIK
1 Samuel 26 in the KBV
1 Samuel 26 in the KJV
1 Samuel 26 in the KNFD
1 Samuel 26 in the LBA
1 Samuel 26 in the LBLA
1 Samuel 26 in the LNT
1 Samuel 26 in the LSV
1 Samuel 26 in the MAAL
1 Samuel 26 in the MBV
1 Samuel 26 in the MBV2
1 Samuel 26 in the MHNT
1 Samuel 26 in the MKNFD
1 Samuel 26 in the MNG
1 Samuel 26 in the MNT
1 Samuel 26 in the MNT2
1 Samuel 26 in the MRS1T
1 Samuel 26 in the NAA
1 Samuel 26 in the NASB
1 Samuel 26 in the NBLA
1 Samuel 26 in the NBS
1 Samuel 26 in the NBVTP
1 Samuel 26 in the NET2
1 Samuel 26 in the NIV11
1 Samuel 26 in the NNT
1 Samuel 26 in the NNT2
1 Samuel 26 in the NNT3
1 Samuel 26 in the PDDPT
1 Samuel 26 in the PFNT
1 Samuel 26 in the RMNT
1 Samuel 26 in the SBIAS
1 Samuel 26 in the SBIBS
1 Samuel 26 in the SBIBS2
1 Samuel 26 in the SBICS
1 Samuel 26 in the SBIDS
1 Samuel 26 in the SBIGS
1 Samuel 26 in the SBIHS
1 Samuel 26 in the SBIIS
1 Samuel 26 in the SBIIS2
1 Samuel 26 in the SBIIS3
1 Samuel 26 in the SBIKS
1 Samuel 26 in the SBIKS2
1 Samuel 26 in the SBIMS
1 Samuel 26 in the SBIOS
1 Samuel 26 in the SBIPS
1 Samuel 26 in the SBISS
1 Samuel 26 in the SBITS
1 Samuel 26 in the SBITS2
1 Samuel 26 in the SBITS3
1 Samuel 26 in the SBITS4
1 Samuel 26 in the SBIUS
1 Samuel 26 in the SBIVS
1 Samuel 26 in the SBT
1 Samuel 26 in the SBT1E
1 Samuel 26 in the SCHL
1 Samuel 26 in the SNT
1 Samuel 26 in the SUSU
1 Samuel 26 in the SUSU2
1 Samuel 26 in the SYNO
1 Samuel 26 in the TBIAOTANT
1 Samuel 26 in the TBT1E
1 Samuel 26 in the TBT1E2
1 Samuel 26 in the TFTIP
1 Samuel 26 in the TFTU
1 Samuel 26 in the TGNTATF3T
1 Samuel 26 in the THAI
1 Samuel 26 in the TNFD
1 Samuel 26 in the TNT
1 Samuel 26 in the TNTIK
1 Samuel 26 in the TNTIL
1 Samuel 26 in the TNTIN
1 Samuel 26 in the TNTIP
1 Samuel 26 in the TNTIZ
1 Samuel 26 in the TOMA
1 Samuel 26 in the TTENT
1 Samuel 26 in the UBG
1 Samuel 26 in the UGV
1 Samuel 26 in the UGV2
1 Samuel 26 in the UGV3
1 Samuel 26 in the VBL
1 Samuel 26 in the VDCC
1 Samuel 26 in the YALU
1 Samuel 26 in the YAPE
1 Samuel 26 in the YBVTP
1 Samuel 26 in the ZBP