1 Samuel 28 (BIB)
1 У той час Філістымляне сабралі войскі свае на вайну, каб ваяваць зь Ізраілем. І сказаў Анхус Давіду: хай будзе табе вядома, што ты пойдзеш са мною ў рушэньне, і ты і людзі твае. 2 І сказаў Давід Анхусу: сёньня ты даведаешся, што зробіць раб твой. І сказаў Анхус Давіду: за тое я зраблю цябе ахоўцам галавы маёй на ўсе часіны. 3 І памёр Самуіл, і аплаквалі яго ўсе Ізраільцяне і пахавалі яго ў Раме, у горадзе ягоным, а Саўл прагнаў чараўнікоў і варажбітоў з краіны. 4 І сабраліся Філістымляне і пайшлі і атабарыліся ў Сонаме; сабраў і Саўл увесь народ Ізраільскі, і атабарыліся ў Гэлвуе. 5 І ўбачыў Саўл табар Філістымскі і спалохаўся, і моцна ўздрыгнула сэрца ягонае. 6 І спытаўся Саўл у Госпада; але Гасподзь не адказваў яму ні ў сьне, ні праз урым, ні праз прарокаў. 7 Тады Саўл сказаў слугам сваім: знайдзеце мне жанчыну-чараўніцу, і я пайду да яе і спытаюся ў яе. І адказвалі яму слугі ягоныя: тут у Аэндоры ёсьць жанчына-чараўніца. 8 І зьняў зь сябе Саўл вопратку сваю і апрануў іншую, і пайшоў сам і двое людзей зь ім, і прыйшлі яны да жанчыны ўначы. І сказаў ёй Саўл: прашу цябе, паваражы мне і выведзі мне, пра каго я скажу табе. 9 Але жанчына адказвала яму: ты ведаеш, што зрабіў Саўл, як выгнаў ён з краіны чараўнікоў і варажбітоў; навошта ж ты раскідаеш сетку на душу маю і на пагібель мне? 10 І прысягнуў ёй Саўл Госпадам, кажучы: жывы Гасподзь! ня будзе табе бяды за гэтую дзею. 11 Тады жанчына спыталася: каго ж табе вывесьці? І адказваў ён: Самуіла выведзі мне. 12 І ўбачыла жанчына Самуіла і гучна ўскрыкнула; і зьвярнулася жанчына да Саўла, кажучы: навошта ты ашукаў мяне? ты - Саўл. 13 І сказаў ёй цар: ня бойся, што ты бачыш? І адказвала жанчына: бачу як бы бога, які выходзіць зь зямлі. 14 Які ён з выгляду? - спытаўся ў яе Саўл. Яна сказала: выходзіць зь зямлі мужчына вельмі стары, апрануты ў доўгае адзеньне. Тады пазнаў Саўл, што гэта Самуіл, і ўпаў тварам на зямлю і пакланіўся. 15 І сказаў Самуіл Саўлу: навошта ты трывожыш мяне, каб я выйшаў? І адказваў Саўл: цяжка мне вельмі: Філістымляне ваююць супроць мяне, а Бог адступіўся ад мяне і больш не адказвае мне ні праз прарокаў, ні ўва сьне; таму я выклікаў цябе, каб ты навучыў мяне, што мне рабіць. 16 І сказаў Самуіл: навошта ж ты пытаешся ў мяне, калі Гасподзь адступіўся ад цябе і зрабіўся ворагам табе? 17 Гасподзь зробіць тое, што казаў празь мяне: забярэ Гасподзь царства з рук тваіх і аддасьць яго блізкаму твайму Давіду. 18 Таму што ты не паслухаўся голасу Гасподняга і не абярнуў гневу Ягонага на Амаліка, дык Гасподзь і робіць гэта над табою сёньня. 19 І аддасьць Гасподзь Ізраіля разам з табою ў рукі Філістымлянаў: заўтра ты і сыны твае будуць са мною, і табар Ізраільскі аддасьць Гасподзь у рукі Філістымлянаў. 20 Тады Саўл раптам упаў усім целам сваім на зямлю, бо моцна спалохаўся слоў Самуіла; прытым і сілы ня стала ў ім, бо ён ня еў хлеба цэлы той дзень і цэлую ноч. 21 І падышла жанчына тая да Саўла, і ўбачыла, што ён вельмі спалохаўся, і сказала: вось, рабыня твая паслухалася голасу твайго і паставіла жыцьцё сваё пад небясьпеку і выканала загад, які ты даў мне; 22 цяпер прашу, паслухайся і ты голасу рабыні тваёй: я прапаную табе кавалак хлеба, паясі, і будзе ў табе моц, калі пойдзеш у дарогу. 23 Але ён адмовіўся і сказаў: ня буду есьці. І пачалі ўгаворваць яго слугі ягоныя, а таксама і жанчына; і ён паслухаўся голасу іхняга, і ўстаў зь зямлі, і сеў на ложак. 24 А ў жанчыны было дома ўкормленае цяля, і яна пасьпяшалася закалоць яго і, узяўшы мукі, замясіла і сьпякла праснакі, 25 і прапанавала Саўлу і слугам ягоным; і яны паелі, і ўсталі, і пайшлі тае ж ночы.
In Other Versions
1 Samuel 28 in the ANGEFD
1 Samuel 28 in the ANTPNG2D
1 Samuel 28 in the AS21
1 Samuel 28 in the BAGH
1 Samuel 28 in the BBPNG
1 Samuel 28 in the BBT1E
1 Samuel 28 in the BDS
1 Samuel 28 in the BEV
1 Samuel 28 in the BHAD
1 Samuel 28 in the BLPT
1 Samuel 28 in the BNT
1 Samuel 28 in the BNTABOOT
1 Samuel 28 in the BNTLV
1 Samuel 28 in the BOATCB
1 Samuel 28 in the BOATCB2
1 Samuel 28 in the BOBCV
1 Samuel 28 in the BOCNT
1 Samuel 28 in the BOECS
1 Samuel 28 in the BOGWICC
1 Samuel 28 in the BOHCB
1 Samuel 28 in the BOHCV
1 Samuel 28 in the BOHLNT
1 Samuel 28 in the BOHNTLTAL
1 Samuel 28 in the BOICB
1 Samuel 28 in the BOILNTAP
1 Samuel 28 in the BOITCV
1 Samuel 28 in the BOKCV
1 Samuel 28 in the BOKCV2
1 Samuel 28 in the BOKHWOG
1 Samuel 28 in the BOKSSV
1 Samuel 28 in the BOLCB
1 Samuel 28 in the BOLCB2
1 Samuel 28 in the BOMCV
1 Samuel 28 in the BONAV
1 Samuel 28 in the BONCB
1 Samuel 28 in the BONLT
1 Samuel 28 in the BONUT2
1 Samuel 28 in the BOPLNT
1 Samuel 28 in the BOSCB
1 Samuel 28 in the BOSNC
1 Samuel 28 in the BOTLNT
1 Samuel 28 in the BOVCB
1 Samuel 28 in the BOYCB
1 Samuel 28 in the BPBB
1 Samuel 28 in the BPH
1 Samuel 28 in the BSB
1 Samuel 28 in the CCB
1 Samuel 28 in the CUV
1 Samuel 28 in the CUVS
1 Samuel 28 in the DBT
1 Samuel 28 in the DGDNT
1 Samuel 28 in the DHNT
1 Samuel 28 in the DNT
1 Samuel 28 in the ELBE
1 Samuel 28 in the EMTV
1 Samuel 28 in the ESV
1 Samuel 28 in the FBV
1 Samuel 28 in the FEB
1 Samuel 28 in the GGMNT
1 Samuel 28 in the GNT
1 Samuel 28 in the HARY
1 Samuel 28 in the HNT
1 Samuel 28 in the IRVA
1 Samuel 28 in the IRVB
1 Samuel 28 in the IRVG
1 Samuel 28 in the IRVH
1 Samuel 28 in the IRVK
1 Samuel 28 in the IRVM
1 Samuel 28 in the IRVM2
1 Samuel 28 in the IRVO
1 Samuel 28 in the IRVP
1 Samuel 28 in the IRVT
1 Samuel 28 in the IRVT2
1 Samuel 28 in the IRVU
1 Samuel 28 in the ISVN
1 Samuel 28 in the JSNT
1 Samuel 28 in the KAPI
1 Samuel 28 in the KBT1ETNIK
1 Samuel 28 in the KBV
1 Samuel 28 in the KJV
1 Samuel 28 in the KNFD
1 Samuel 28 in the LBA
1 Samuel 28 in the LBLA
1 Samuel 28 in the LNT
1 Samuel 28 in the LSV
1 Samuel 28 in the MAAL
1 Samuel 28 in the MBV
1 Samuel 28 in the MBV2
1 Samuel 28 in the MHNT
1 Samuel 28 in the MKNFD
1 Samuel 28 in the MNG
1 Samuel 28 in the MNT
1 Samuel 28 in the MNT2
1 Samuel 28 in the MRS1T
1 Samuel 28 in the NAA
1 Samuel 28 in the NASB
1 Samuel 28 in the NBLA
1 Samuel 28 in the NBS
1 Samuel 28 in the NBVTP
1 Samuel 28 in the NET2
1 Samuel 28 in the NIV11
1 Samuel 28 in the NNT
1 Samuel 28 in the NNT2
1 Samuel 28 in the NNT3
1 Samuel 28 in the PDDPT
1 Samuel 28 in the PFNT
1 Samuel 28 in the RMNT
1 Samuel 28 in the SBIAS
1 Samuel 28 in the SBIBS
1 Samuel 28 in the SBIBS2
1 Samuel 28 in the SBICS
1 Samuel 28 in the SBIDS
1 Samuel 28 in the SBIGS
1 Samuel 28 in the SBIHS
1 Samuel 28 in the SBIIS
1 Samuel 28 in the SBIIS2
1 Samuel 28 in the SBIIS3
1 Samuel 28 in the SBIKS
1 Samuel 28 in the SBIKS2
1 Samuel 28 in the SBIMS
1 Samuel 28 in the SBIOS
1 Samuel 28 in the SBIPS
1 Samuel 28 in the SBISS
1 Samuel 28 in the SBITS
1 Samuel 28 in the SBITS2
1 Samuel 28 in the SBITS3
1 Samuel 28 in the SBITS4
1 Samuel 28 in the SBIUS
1 Samuel 28 in the SBIVS
1 Samuel 28 in the SBT
1 Samuel 28 in the SBT1E
1 Samuel 28 in the SCHL
1 Samuel 28 in the SNT
1 Samuel 28 in the SUSU
1 Samuel 28 in the SUSU2
1 Samuel 28 in the SYNO
1 Samuel 28 in the TBIAOTANT
1 Samuel 28 in the TBT1E
1 Samuel 28 in the TBT1E2
1 Samuel 28 in the TFTIP
1 Samuel 28 in the TFTU
1 Samuel 28 in the TGNTATF3T
1 Samuel 28 in the THAI
1 Samuel 28 in the TNFD
1 Samuel 28 in the TNT
1 Samuel 28 in the TNTIK
1 Samuel 28 in the TNTIL
1 Samuel 28 in the TNTIN
1 Samuel 28 in the TNTIP
1 Samuel 28 in the TNTIZ
1 Samuel 28 in the TOMA
1 Samuel 28 in the TTENT
1 Samuel 28 in the UBG
1 Samuel 28 in the UGV
1 Samuel 28 in the UGV2
1 Samuel 28 in the UGV3
1 Samuel 28 in the VBL
1 Samuel 28 in the VDCC
1 Samuel 28 in the YALU
1 Samuel 28 in the YAPE
1 Samuel 28 in the YBVTP
1 Samuel 28 in the ZBP