2 Samuel 10 (BIB)

1 Празь некаторы час памёр цар Аманіцкі, і заваладарыў замест яго сын ягоны Анон. 2 І сказаў Давід: зраблю я ласку Анону, сыну Наасаваму, за дабрадзейства, якое зрабіў мне бацька ягоны. І паслаў Давід слуг сваіх суцешыць Анона за бацьку ягонага. І прыйшлі слугі Давідавыя ў зямлю Аманіцкую. 3 Але князі Аманіцкія сказалі Анону, гаспадару свайму: няўжо ты думаеш, што Давід з павагі да бацькі твайго прыслаў да цябе суцешнікаў? ці не на тое, каб агледзець горад і высачыць у ім і пасьля разбурыць яго, прыслаў Давід слуг сваіх да цябе? 4 І ўзяў Анон слуг Давідавых і агаліў кожнаму зь іх палавіну барады, і абрэзаў вопратку іхнюю напалавіну, да сьцёгнаў, і адпусьціў іх. 5 Калі данесьлі пра гэта Давіду, дык ён паслаў ім насустрач, бо яны былі вельмі зьняважаныя. І загадаў цар сказаць ім: заставайцеся ў Ерыхоне, пакуль вырастуць бароды вашыя, і тады вяртайцеся. 6 І ўбачылі Аманіцяне, што яны зрабіліся ненавіснымі Давіду; і паслалі Аманіцяне наняць Сірыйцаў з Бэт-Рэхава і Сірыйцаў Сувы дваццаць тысяч пешых, у цара Маахі тысячу чалавек і зь Істова дванаццаць тысяч чалавек. 7 Калі пачуў пра гэта Давід, дык паслаў Ёава з усім войскам храбрых. 8 І выйшлі Аманіцяне і падрыхтаваліся да бітвы каля брамы, а Сірыйцы Сувы і Рэхава, і Істова і Маахі асобна ў полі. 9 І ўбачыў Ёаў, што няпрыяцельскае войска было пастаўлена супроць яго і сьпераду і ззаду, і выбраў воінаў з усіх адборных у Ізраілі і выставіў іх супроць Сірыйцаў; 10 а астатнюю частку войска даручыў Авэсу, брату свайму, каб ён выставіў іх супроць Аманіцян. 11 І сказаў Ёаў: калі Сірыйцы будуць адольваць мяне, ты дапаможаш мне; а калі Аманіцяне цябе пачнуць адольваць, я прыйду да цябе на дапамогу; 12 будзь мужны, і будзем стаяць цьвёрда за народ наш і за гарады Бога нашага, а Гасподзь зробіць, што яму даспадобы. 13 І выступіў Ёаў і народ, які быў у яго, на бітву зь Сірыйцамі, і яны пабеглі ад яго. 14 А Аманіцяне, убачыўшы, што Сірыйцы бягуць, пабеглі ад Авэсы і зайшлі ў горад. І вярнуўся Ёаў ад Аманіцянаў і прыйшоў у Ерусалім. 15 Сірыйцы, бачачы, што яны разьбіты Ізраільцянамі, сабраліся разам. 16 І паслаў Адраазар і паклікаў Сірыйцаў, якія за ракою Халамака, і прыйшлі яны да Элама; а Савак, ваеначальнік Адраазараў, узначальваў іх. 17 Калі данесьлі Давіду, дык ён сабраў усіх Ізраільцянаў і перайшоў Ярдан і прыйшоў да Элама. Сірыйцы выступілі супроць Давіда і ўступілі ў бітву зь ім. 18 І пабеглі Сірыйцы ад Ізраільцянаў. Давід зьнішчыў у Сірыйцаў сямсот калясьніц і сорак тысяч верхаўцоў; разьбіў і ваеначальніка Савака, які там і памёр. 19 Калі ўсе цары пакорныя Адраазару ўбачылі, што яны разьбіты Ізраільцянамі, дык заключылі мір зь Ізраільцянамі і скарыліся ім. А Сірыйцы баяліся далей дапамагаць Аманіцянам.

In Other Versions

2 Samuel 10 in the ANGEFD

2 Samuel 10 in the ANTPNG2D

2 Samuel 10 in the AS21

2 Samuel 10 in the BAGH

2 Samuel 10 in the BBPNG

2 Samuel 10 in the BBT1E

2 Samuel 10 in the BDS

2 Samuel 10 in the BEV

2 Samuel 10 in the BHAD

2 Samuel 10 in the BLPT

2 Samuel 10 in the BNT

2 Samuel 10 in the BNTABOOT

2 Samuel 10 in the BNTLV

2 Samuel 10 in the BOATCB

2 Samuel 10 in the BOATCB2

2 Samuel 10 in the BOBCV

2 Samuel 10 in the BOCNT

2 Samuel 10 in the BOECS

2 Samuel 10 in the BOGWICC

2 Samuel 10 in the BOHCB

2 Samuel 10 in the BOHCV

2 Samuel 10 in the BOHLNT

2 Samuel 10 in the BOHNTLTAL

2 Samuel 10 in the BOICB

2 Samuel 10 in the BOILNTAP

2 Samuel 10 in the BOITCV

2 Samuel 10 in the BOKCV

2 Samuel 10 in the BOKCV2

2 Samuel 10 in the BOKHWOG

2 Samuel 10 in the BOKSSV

2 Samuel 10 in the BOLCB

2 Samuel 10 in the BOLCB2

2 Samuel 10 in the BOMCV

2 Samuel 10 in the BONAV

2 Samuel 10 in the BONCB

2 Samuel 10 in the BONLT

2 Samuel 10 in the BONUT2

2 Samuel 10 in the BOPLNT

2 Samuel 10 in the BOSCB

2 Samuel 10 in the BOSNC

2 Samuel 10 in the BOTLNT

2 Samuel 10 in the BOVCB

2 Samuel 10 in the BOYCB

2 Samuel 10 in the BPBB

2 Samuel 10 in the BPH

2 Samuel 10 in the BSB

2 Samuel 10 in the CCB

2 Samuel 10 in the CUV

2 Samuel 10 in the CUVS

2 Samuel 10 in the DBT

2 Samuel 10 in the DGDNT

2 Samuel 10 in the DHNT

2 Samuel 10 in the DNT

2 Samuel 10 in the ELBE

2 Samuel 10 in the EMTV

2 Samuel 10 in the ESV

2 Samuel 10 in the FBV

2 Samuel 10 in the FEB

2 Samuel 10 in the GGMNT

2 Samuel 10 in the GNT

2 Samuel 10 in the HARY

2 Samuel 10 in the HNT

2 Samuel 10 in the IRVA

2 Samuel 10 in the IRVB

2 Samuel 10 in the IRVG

2 Samuel 10 in the IRVH

2 Samuel 10 in the IRVK

2 Samuel 10 in the IRVM

2 Samuel 10 in the IRVM2

2 Samuel 10 in the IRVO

2 Samuel 10 in the IRVP

2 Samuel 10 in the IRVT

2 Samuel 10 in the IRVT2

2 Samuel 10 in the IRVU

2 Samuel 10 in the ISVN

2 Samuel 10 in the JSNT

2 Samuel 10 in the KAPI

2 Samuel 10 in the KBT1ETNIK

2 Samuel 10 in the KBV

2 Samuel 10 in the KJV

2 Samuel 10 in the KNFD

2 Samuel 10 in the LBA

2 Samuel 10 in the LBLA

2 Samuel 10 in the LNT

2 Samuel 10 in the LSV

2 Samuel 10 in the MAAL

2 Samuel 10 in the MBV

2 Samuel 10 in the MBV2

2 Samuel 10 in the MHNT

2 Samuel 10 in the MKNFD

2 Samuel 10 in the MNG

2 Samuel 10 in the MNT

2 Samuel 10 in the MNT2

2 Samuel 10 in the MRS1T

2 Samuel 10 in the NAA

2 Samuel 10 in the NASB

2 Samuel 10 in the NBLA

2 Samuel 10 in the NBS

2 Samuel 10 in the NBVTP

2 Samuel 10 in the NET2

2 Samuel 10 in the NIV11

2 Samuel 10 in the NNT

2 Samuel 10 in the NNT2

2 Samuel 10 in the NNT3

2 Samuel 10 in the PDDPT

2 Samuel 10 in the PFNT

2 Samuel 10 in the RMNT

2 Samuel 10 in the SBIAS

2 Samuel 10 in the SBIBS

2 Samuel 10 in the SBIBS2

2 Samuel 10 in the SBICS

2 Samuel 10 in the SBIDS

2 Samuel 10 in the SBIGS

2 Samuel 10 in the SBIHS

2 Samuel 10 in the SBIIS

2 Samuel 10 in the SBIIS2

2 Samuel 10 in the SBIIS3

2 Samuel 10 in the SBIKS

2 Samuel 10 in the SBIKS2

2 Samuel 10 in the SBIMS

2 Samuel 10 in the SBIOS

2 Samuel 10 in the SBIPS

2 Samuel 10 in the SBISS

2 Samuel 10 in the SBITS

2 Samuel 10 in the SBITS2

2 Samuel 10 in the SBITS3

2 Samuel 10 in the SBITS4

2 Samuel 10 in the SBIUS

2 Samuel 10 in the SBIVS

2 Samuel 10 in the SBT

2 Samuel 10 in the SBT1E

2 Samuel 10 in the SCHL

2 Samuel 10 in the SNT

2 Samuel 10 in the SUSU

2 Samuel 10 in the SUSU2

2 Samuel 10 in the SYNO

2 Samuel 10 in the TBIAOTANT

2 Samuel 10 in the TBT1E

2 Samuel 10 in the TBT1E2

2 Samuel 10 in the TFTIP

2 Samuel 10 in the TFTU

2 Samuel 10 in the TGNTATF3T

2 Samuel 10 in the THAI

2 Samuel 10 in the TNFD

2 Samuel 10 in the TNT

2 Samuel 10 in the TNTIK

2 Samuel 10 in the TNTIL

2 Samuel 10 in the TNTIN

2 Samuel 10 in the TNTIP

2 Samuel 10 in the TNTIZ

2 Samuel 10 in the TOMA

2 Samuel 10 in the TTENT

2 Samuel 10 in the UBG

2 Samuel 10 in the UGV

2 Samuel 10 in the UGV2

2 Samuel 10 in the UGV3

2 Samuel 10 in the VBL

2 Samuel 10 in the VDCC

2 Samuel 10 in the YALU

2 Samuel 10 in the YAPE

2 Samuel 10 in the YBVTP

2 Samuel 10 in the ZBP