2 Samuel 22 (BIB)

1 І засьпяваў Давід песьню Госпаду ў дзень, калі Гасподзь выбавіў яго ад рукі ўсіх ворагаў і ад рукі Саўла, і сказаў: 2 Гасподзь - цьвярдыня мая і моц мая і збаўца мой. 3 Бог мой - скала мая; на Яго я спадзяюся; шчыт мой, рог выратаваньня майго, агароджа мая і прытулак мой; Ратаўнік мой, ад бедаў Ты выбавіў мяне! 4 Паклічу Госпада, Якому шчыра пакланяюся, і ад ворагаў маіх выратуюся. 5 Агарнулі мяне хвалі сьмерці, і патокі беззаконьня напалохалі мяне; 6 ланцугі пекла аблеглі мяне, і сеткі сьмерці аблыталі мяне. 7 Але вось у цеснаце маёй я паклікаў Госпада і Бога майго і заклікаў, і Ён пачуў з харомаў Сваіх голас мой, і енк мой дайшоў да слыху Яго. 8 Затрэслася, закалыхалася зямля, задрыжалі і парушыліся асновы нябёсаў, бо разгневаўся на іх Гасподзь. 9 Падняўся дым ад гневу Яго і з вуснаў Яго агонь пажыральны; жарнае вугольле сыпалася ад Яго. 10 Нахіліў Ён нябёсы і сышоў; і морак пад нагамі ў Яго; 11 і сеў на херувімаў, і паляцеў, і панёсься на крылах ветру; 12 і моракам пакрыў Сябе, як ценем, згусьціўшы воды хмар нябесных; 13 ад бляску прад Ім разгаралася вугольле вогненнае. 14 Загрымеў зь нябёсаў Гасподзь, і Ўсявышні даў голас Свой; 15 пусьціў стрэлы і расьсеяў іх; бліснуў маланкаю і зьнішчыў іх. 16 І адчыніліся крыніцы мора, агаліліся асновы сусьветныя ад грознага голасу Госпада, ад подыху духу гневу Яго. 17 Працягнуў Ён руку з вышыні і ўзяў мяне, і дастаў мяне з водаў многіх; 18 выбавіў мяне ад ворага майго моцнага, ад ненавісьнікаў маіх, якія былі мацнейшыя за мяне. 19 Яны паўсталі на мяне ў дзень бедства майго; але Гасподзь быў апораю мне 20 і вывеў мяне на прасторнае месца, выбавіў мяне, бо Ён дабраволіць мне. 21 Даў мне Гасподзь па праўдзе маёй, па чысьціні рук маіх узнагародзіў мяне. 22 Бо я захоўваў шляхі Госпада і ня быў грэшны прад Богам маім, 23 бо ўсе запаведзі Яго перад мною, і ад пастановаў Яго я не адступаў, 24 і быў беззаганны прад Ім, і пільнаваўся, каб не зграшыць мне. 25 І даў мне Гасподзь па праўдзе маёй, па чысьціні маёй прад вачыма Яго. 26 Зь мілажальным Ты - мілажальны, з чалавекам шчырым - шчыры, 27 з чыстым - чысты, а з хітрым - па хітрасьці ягонай. 28 Людзей прыгнечаных Ты ратуеш і позіркам Сваім прыніжаеш пыхлівых. 29 Ты, Госпадзе, сьвяцільня мая; Гасподзь прасьвятляе цемру маю. 30 З Табою я разьбіваю войска; з Богам маім падымаюся на сьцяну. 31 Бог! - беззаганны шлях Ягоны, чыстае слова Госпада, шчыт Ён усім, хто спадзяецца на Яго. 32 Бо хто Бог, акрамя Госпада, і хто абарона, акрамя Бога нашага? 33 Бог апаясвае мяне сілаю, пракладвае мне правільны шлях; 34 робіць ногі мае, як у аленя, і на вышынях ставіць мяне; 35 вучыць рукі мае бітве і цягліцы мае напінае, як медны лук. 36 Ты даеш мне шчыт выратаваньня Твайго, і міласьць Твая ўзьвялічвае мяне. 37 Ты пашыраеш крок мой пад мною, і ня хістаюцца ногі мае. 38 Я ганяюся за ворагамі маімі і зьнішчаю іх, і не вяртаюся, пакуль ня зьнішчу іх; 39 і зьнішчаю іх і б'ю іх, і не ўстаюць і падаюць пад ногі мае. 40 Ты апярэзваеш мяне сілаю для вайны і кладзеш перад мною тых, што паўстаюць на мяне; 41 Ты абяртаеш да мяне тыл ворагаў маіх, і я зьнішчаю ненавісьнікаў маіх. 42 Яны клічуць, але няма выратавальніка, - да Госпада, але Ён ня слухае іх. 43 Я расьсейваю іх, як пыл зямны, у гразь вулічную мну іх і тапчу іх. 44 Ты ўратаваў мяне ад мяцяжу народу майго; Ты захаваў мяне, каб быць мне галавою над іншапляменцамі; народ, якога я ня ведаў, служыць мне. 45 Іншапляменцы лісьлівяць перад мною; па чутках пра мяне падпарадкуюцца мне. 46 Іншапляменцы бляднеюць і дрыжаць ва ўмацаваньнях сваіх. 47 Жывы Гасподзь і дабраславёны абаронца мой! Хай будзе праслаўлены Бог, прытулак выратаваньня майго, 48 Бог, Які помсьціць за мяне і ўпакорвае мне народы 49 і выбаўляе мяне ад ворагаў маіх! Над паўсталымі супроць мяне Ты ўзвысіў мяне; ад чалавека жорсткага Ты выбавіў мяне. 50 За тое я буду славіць Цябе, Госпадзе, сярод іншапляменцаў і буду сьпяваць імю Твайму, 51 велікадушна ратуючы цара Свайго і творыць міласьць памазанцу Свайму Давіду і нашчадкам ягоным вечна!

In Other Versions

2 Samuel 22 in the ANGEFD

2 Samuel 22 in the ANTPNG2D

2 Samuel 22 in the AS21

2 Samuel 22 in the BAGH

2 Samuel 22 in the BBPNG

2 Samuel 22 in the BBT1E

2 Samuel 22 in the BDS

2 Samuel 22 in the BEV

2 Samuel 22 in the BHAD

2 Samuel 22 in the BLPT

2 Samuel 22 in the BNT

2 Samuel 22 in the BNTABOOT

2 Samuel 22 in the BNTLV

2 Samuel 22 in the BOATCB

2 Samuel 22 in the BOATCB2

2 Samuel 22 in the BOBCV

2 Samuel 22 in the BOCNT

2 Samuel 22 in the BOECS

2 Samuel 22 in the BOGWICC

2 Samuel 22 in the BOHCB

2 Samuel 22 in the BOHCV

2 Samuel 22 in the BOHLNT

2 Samuel 22 in the BOHNTLTAL

2 Samuel 22 in the BOICB

2 Samuel 22 in the BOILNTAP

2 Samuel 22 in the BOITCV

2 Samuel 22 in the BOKCV

2 Samuel 22 in the BOKCV2

2 Samuel 22 in the BOKHWOG

2 Samuel 22 in the BOKSSV

2 Samuel 22 in the BOLCB

2 Samuel 22 in the BOLCB2

2 Samuel 22 in the BOMCV

2 Samuel 22 in the BONAV

2 Samuel 22 in the BONCB

2 Samuel 22 in the BONLT

2 Samuel 22 in the BONUT2

2 Samuel 22 in the BOPLNT

2 Samuel 22 in the BOSCB

2 Samuel 22 in the BOSNC

2 Samuel 22 in the BOTLNT

2 Samuel 22 in the BOVCB

2 Samuel 22 in the BOYCB

2 Samuel 22 in the BPBB

2 Samuel 22 in the BPH

2 Samuel 22 in the BSB

2 Samuel 22 in the CCB

2 Samuel 22 in the CUV

2 Samuel 22 in the CUVS

2 Samuel 22 in the DBT

2 Samuel 22 in the DGDNT

2 Samuel 22 in the DHNT

2 Samuel 22 in the DNT

2 Samuel 22 in the ELBE

2 Samuel 22 in the EMTV

2 Samuel 22 in the ESV

2 Samuel 22 in the FBV

2 Samuel 22 in the FEB

2 Samuel 22 in the GGMNT

2 Samuel 22 in the GNT

2 Samuel 22 in the HARY

2 Samuel 22 in the HNT

2 Samuel 22 in the IRVA

2 Samuel 22 in the IRVB

2 Samuel 22 in the IRVG

2 Samuel 22 in the IRVH

2 Samuel 22 in the IRVK

2 Samuel 22 in the IRVM

2 Samuel 22 in the IRVM2

2 Samuel 22 in the IRVO

2 Samuel 22 in the IRVP

2 Samuel 22 in the IRVT

2 Samuel 22 in the IRVT2

2 Samuel 22 in the IRVU

2 Samuel 22 in the ISVN

2 Samuel 22 in the JSNT

2 Samuel 22 in the KAPI

2 Samuel 22 in the KBT1ETNIK

2 Samuel 22 in the KBV

2 Samuel 22 in the KJV

2 Samuel 22 in the KNFD

2 Samuel 22 in the LBA

2 Samuel 22 in the LBLA

2 Samuel 22 in the LNT

2 Samuel 22 in the LSV

2 Samuel 22 in the MAAL

2 Samuel 22 in the MBV

2 Samuel 22 in the MBV2

2 Samuel 22 in the MHNT

2 Samuel 22 in the MKNFD

2 Samuel 22 in the MNG

2 Samuel 22 in the MNT

2 Samuel 22 in the MNT2

2 Samuel 22 in the MRS1T

2 Samuel 22 in the NAA

2 Samuel 22 in the NASB

2 Samuel 22 in the NBLA

2 Samuel 22 in the NBS

2 Samuel 22 in the NBVTP

2 Samuel 22 in the NET2

2 Samuel 22 in the NIV11

2 Samuel 22 in the NNT

2 Samuel 22 in the NNT2

2 Samuel 22 in the NNT3

2 Samuel 22 in the PDDPT

2 Samuel 22 in the PFNT

2 Samuel 22 in the RMNT

2 Samuel 22 in the SBIAS

2 Samuel 22 in the SBIBS

2 Samuel 22 in the SBIBS2

2 Samuel 22 in the SBICS

2 Samuel 22 in the SBIDS

2 Samuel 22 in the SBIGS

2 Samuel 22 in the SBIHS

2 Samuel 22 in the SBIIS

2 Samuel 22 in the SBIIS2

2 Samuel 22 in the SBIIS3

2 Samuel 22 in the SBIKS

2 Samuel 22 in the SBIKS2

2 Samuel 22 in the SBIMS

2 Samuel 22 in the SBIOS

2 Samuel 22 in the SBIPS

2 Samuel 22 in the SBISS

2 Samuel 22 in the SBITS

2 Samuel 22 in the SBITS2

2 Samuel 22 in the SBITS3

2 Samuel 22 in the SBITS4

2 Samuel 22 in the SBIUS

2 Samuel 22 in the SBIVS

2 Samuel 22 in the SBT

2 Samuel 22 in the SBT1E

2 Samuel 22 in the SCHL

2 Samuel 22 in the SNT

2 Samuel 22 in the SUSU

2 Samuel 22 in the SUSU2

2 Samuel 22 in the SYNO

2 Samuel 22 in the TBIAOTANT

2 Samuel 22 in the TBT1E

2 Samuel 22 in the TBT1E2

2 Samuel 22 in the TFTIP

2 Samuel 22 in the TFTU

2 Samuel 22 in the TGNTATF3T

2 Samuel 22 in the THAI

2 Samuel 22 in the TNFD

2 Samuel 22 in the TNT

2 Samuel 22 in the TNTIK

2 Samuel 22 in the TNTIL

2 Samuel 22 in the TNTIN

2 Samuel 22 in the TNTIP

2 Samuel 22 in the TNTIZ

2 Samuel 22 in the TOMA

2 Samuel 22 in the TTENT

2 Samuel 22 in the UBG

2 Samuel 22 in the UGV

2 Samuel 22 in the UGV2

2 Samuel 22 in the UGV3

2 Samuel 22 in the VBL

2 Samuel 22 in the VDCC

2 Samuel 22 in the YALU

2 Samuel 22 in the YAPE

2 Samuel 22 in the YBVTP

2 Samuel 22 in the ZBP