2 Samuel 6 (BIB)
1 І сабраў зноў Давід усіх выбраных зь Ізраіля, трыццаць тысяч. 2 І ўстаў і пайшоў Давід і ўвесь народ, які быў зь ім, з Ваала Юдавага, каб перанесьці адтуль каўчэг Божы, на якім называецца імя Госпада Саваофа, Які сядзіць на херувімах. 3 І паставілі каўчэг Божы на новую калясьніцу і вывезьлі яго з дома Амінадававага, што на пагорку. А сыны Амінадава, Оза і Ахіо, вялі новую калясьніцу. 4 І павезьлі яе з каўчэгам Божым з дома Амінадава, што на пагорку; і Ахіо ішоў перад каўчэгам. 5 А Давід і ўсе сыны Ізраілевыя ігралі прад Госпадам на ўсякіх музычных інструментах з кіпарысавага дрэва, і на цытрах і на псалтырах, і на тымпанах і на сістрах і на кімвалах. 6 І калі дайшлі да гумна Нахонавага, Оза працягнуў руку сваю да каўчэга Божага і ўзяўся за яго, бо валы нахілілі яго. 7 Але Гасподзь угневаўся на Озу, і забіў яго Бог там жа за дзёрзкасьць, і памёр ён там каля каўчэга Божага. 8 І засмуціўся Давід, што Гасподзь забіў Озу. Месца гэта дагэтуль называецца: пагібель Озы. 9 І спалохаўся Давід у той дзень Госпада і сказаў: як увайсьці да мяне каўчэгу Гасподняму? 10 І не захацеў Давід везьці каўчэг Гасподні да сябе, у горад Давідаў, а завярнуў яго ў дом Авэдара Гэцяніна. 11 І заставаўся каўчэг Гасподні ў доме Авэдара Гэцяніна тры месяцы, і дабраславіў Гасподзь Авэдара і ўвесь дом ягоны. 12 Калі данесьлі цару Давіду, кажучы: «Гасподзь дабраславіў дом Авэдара і ўсё, што было ў яго, дзеля каўчэга Божага», дык пайшоў Давід і ўрачыста перанёс каўчэг Божы з дома Авэдара ў горад Давідаў. 13 І калі тыя, якія несьлі каўчэг Божы, праходзілі па шэсьць крокаў, ён прыносіў у ахвяру цяля і барана. 14 Давід танцаваў з усёй моцы прад Госпадам; а апрануты быў Давід у льняны наплечнік. 15 Так Давід і ўвесь дом Ізраілеў несьлі каўчэг Гасподні з крыкамі і трубнымі гукамі. 16 Калі ўваходзіў каўчэг Гасподні ў горад Давідаў, Мэлхола, дачка Саўла, глядзела ў акно і, убачыўшы цара Давіда, які скакаў і танцаваў прад Госпадам, прынізіла яго ў сэрцы сваім. 17 І прынесьлі каўчэг Гасподні і паставілі яго на сваім месцы пасярод скініі, якую зладзіў для яго Давід; і прынёс Давід цэласпаленьні прад Госпадам і ахвяры мірныя. 18 Калі Давід закончыў прынясеньне цэласпаленьняў і ахвяраў мірных, дык дабраславіў ён народ імем Госпада Саваофа; 19 і раздаў усяму народу, усяму мноству Ізраільцянаў, як мужчынам, так і жанчынам, па адным хлебе і па кавалку смажанага мяса і па адной ляпёшцы кожнаму. І пайшоў увесь народ кожны ў дом свой. 20 Калі Давід вярнуўся, каб дабраславіць дом свой, дык Мэлхола, дачка Саўла, выйшла яму насустрач і сказала: як вызначыўся сёньня цар Ізраілеў, агаліўшыся сёньня перад вачыма рабынь рабоў сваіх, як агаляецца які-небудзь пусты чалавек! 21 І сказаў Давід Мэлхоле: прад Госпадам, Які абраў мяне перад бацькам тваім і ўсім домам ягоным, паставіўшы мяне правадыром народу Гасподняга Ізраіля, прад Госпадам іграць і скакаць буду; 22 і я болей прыніжуся, і зраблюся яшчэ нікчэмнейшым у вачах маіх, і перад служанкамі, пра якіх ты кажаш, я буду слаўны. 23 І ў Мэлхолы, дачкі Саўлавай, ня было дзяцей да дня сьмерці яе.
In Other Versions
2 Samuel 6 in the ANGEFD
2 Samuel 6 in the ANTPNG2D
2 Samuel 6 in the AS21
2 Samuel 6 in the BAGH
2 Samuel 6 in the BBPNG
2 Samuel 6 in the BBT1E
2 Samuel 6 in the BDS
2 Samuel 6 in the BEV
2 Samuel 6 in the BHAD
2 Samuel 6 in the BLPT
2 Samuel 6 in the BNT
2 Samuel 6 in the BNTABOOT
2 Samuel 6 in the BNTLV
2 Samuel 6 in the BOATCB
2 Samuel 6 in the BOATCB2
2 Samuel 6 in the BOBCV
2 Samuel 6 in the BOCNT
2 Samuel 6 in the BOECS
2 Samuel 6 in the BOGWICC
2 Samuel 6 in the BOHCB
2 Samuel 6 in the BOHCV
2 Samuel 6 in the BOHLNT
2 Samuel 6 in the BOHNTLTAL
2 Samuel 6 in the BOICB
2 Samuel 6 in the BOILNTAP
2 Samuel 6 in the BOITCV
2 Samuel 6 in the BOKCV
2 Samuel 6 in the BOKCV2
2 Samuel 6 in the BOKHWOG
2 Samuel 6 in the BOKSSV
2 Samuel 6 in the BOLCB
2 Samuel 6 in the BOLCB2
2 Samuel 6 in the BOMCV
2 Samuel 6 in the BONAV
2 Samuel 6 in the BONCB
2 Samuel 6 in the BONLT
2 Samuel 6 in the BONUT2
2 Samuel 6 in the BOPLNT
2 Samuel 6 in the BOSCB
2 Samuel 6 in the BOSNC
2 Samuel 6 in the BOTLNT
2 Samuel 6 in the BOVCB
2 Samuel 6 in the BOYCB
2 Samuel 6 in the BPBB
2 Samuel 6 in the BPH
2 Samuel 6 in the BSB
2 Samuel 6 in the CCB
2 Samuel 6 in the CUV
2 Samuel 6 in the CUVS
2 Samuel 6 in the DBT
2 Samuel 6 in the DGDNT
2 Samuel 6 in the DHNT
2 Samuel 6 in the DNT
2 Samuel 6 in the ELBE
2 Samuel 6 in the EMTV
2 Samuel 6 in the ESV
2 Samuel 6 in the FBV
2 Samuel 6 in the FEB
2 Samuel 6 in the GGMNT
2 Samuel 6 in the GNT
2 Samuel 6 in the HARY
2 Samuel 6 in the HNT
2 Samuel 6 in the IRVA
2 Samuel 6 in the IRVB
2 Samuel 6 in the IRVG
2 Samuel 6 in the IRVH
2 Samuel 6 in the IRVK
2 Samuel 6 in the IRVM
2 Samuel 6 in the IRVM2
2 Samuel 6 in the IRVO
2 Samuel 6 in the IRVP
2 Samuel 6 in the IRVT
2 Samuel 6 in the IRVT2
2 Samuel 6 in the IRVU
2 Samuel 6 in the ISVN
2 Samuel 6 in the JSNT
2 Samuel 6 in the KAPI
2 Samuel 6 in the KBT1ETNIK
2 Samuel 6 in the KBV
2 Samuel 6 in the KJV
2 Samuel 6 in the KNFD
2 Samuel 6 in the LBA
2 Samuel 6 in the LBLA
2 Samuel 6 in the LNT
2 Samuel 6 in the LSV
2 Samuel 6 in the MAAL
2 Samuel 6 in the MBV
2 Samuel 6 in the MBV2
2 Samuel 6 in the MHNT
2 Samuel 6 in the MKNFD
2 Samuel 6 in the MNG
2 Samuel 6 in the MNT
2 Samuel 6 in the MNT2
2 Samuel 6 in the MRS1T
2 Samuel 6 in the NAA
2 Samuel 6 in the NASB
2 Samuel 6 in the NBLA
2 Samuel 6 in the NBS
2 Samuel 6 in the NBVTP
2 Samuel 6 in the NET2
2 Samuel 6 in the NIV11
2 Samuel 6 in the NNT
2 Samuel 6 in the NNT2
2 Samuel 6 in the NNT3
2 Samuel 6 in the PDDPT
2 Samuel 6 in the PFNT
2 Samuel 6 in the RMNT
2 Samuel 6 in the SBIAS
2 Samuel 6 in the SBIBS
2 Samuel 6 in the SBIBS2
2 Samuel 6 in the SBICS
2 Samuel 6 in the SBIDS
2 Samuel 6 in the SBIGS
2 Samuel 6 in the SBIHS
2 Samuel 6 in the SBIIS
2 Samuel 6 in the SBIIS2
2 Samuel 6 in the SBIIS3
2 Samuel 6 in the SBIKS
2 Samuel 6 in the SBIKS2
2 Samuel 6 in the SBIMS
2 Samuel 6 in the SBIOS
2 Samuel 6 in the SBIPS
2 Samuel 6 in the SBISS
2 Samuel 6 in the SBITS
2 Samuel 6 in the SBITS2
2 Samuel 6 in the SBITS3
2 Samuel 6 in the SBITS4
2 Samuel 6 in the SBIUS
2 Samuel 6 in the SBIVS
2 Samuel 6 in the SBT
2 Samuel 6 in the SBT1E
2 Samuel 6 in the SCHL
2 Samuel 6 in the SNT
2 Samuel 6 in the SUSU
2 Samuel 6 in the SUSU2
2 Samuel 6 in the SYNO
2 Samuel 6 in the TBIAOTANT
2 Samuel 6 in the TBT1E
2 Samuel 6 in the TBT1E2
2 Samuel 6 in the TFTIP
2 Samuel 6 in the TFTU
2 Samuel 6 in the TGNTATF3T
2 Samuel 6 in the THAI
2 Samuel 6 in the TNFD
2 Samuel 6 in the TNT
2 Samuel 6 in the TNTIK
2 Samuel 6 in the TNTIL
2 Samuel 6 in the TNTIN
2 Samuel 6 in the TNTIP
2 Samuel 6 in the TNTIZ
2 Samuel 6 in the TOMA
2 Samuel 6 in the TTENT
2 Samuel 6 in the UBG
2 Samuel 6 in the UGV
2 Samuel 6 in the UGV2
2 Samuel 6 in the UGV3
2 Samuel 6 in the VBL
2 Samuel 6 in the VDCC
2 Samuel 6 in the YALU
2 Samuel 6 in the YAPE
2 Samuel 6 in the YBVTP
2 Samuel 6 in the ZBP