2 Samuel 7 (BIB)
1 Калі цар жыў у доме сваім, і Гасподзь асланіў яго ад усіх навакольных ворагаў ягоных, 2 тады сказаў цар прароку Натану: вось, я жыву ў доме кедровым, а каўчэг Божы пад намётам. 3 І казаў Натан цару: усё, што ў цябе на сэрцы, ідзі, рабі, бо Гасподзь з табою. 4 Але тае самае ночы было слова Госпада Натану: 5 ідзі, скажы рабу Майму Давіду: так кажа Гасподзь: ці ты пабудуеш Мне дом для Майго пражываньня, 6 калі Я ня жыў у доме з таго часу, як вывеў сыноў Ізраілевых зь Егіпта, і да сёньня, а пераходзіў у намёце і ў скініі? 7 Дзе Я ні хадзіў з усімі сынамі Ізраіля, ці казаў Я хоць слова каму-небудзь з плямёнаў, якому Я назначыў пасьвіць народ Мой Ізраіля: чаму ня збудуеце Мне кедровага дома? 8 І цяпер так скажы рабу Майму Давіду: так кажа Гасподзь Саваоф: Я ўзяў цябе ад статку авечак, каб ты быў правадыром народу Майго Ізраіля; 9 і быў з табою ўсюды, куды ні хадзіў ты, і зьнішчыў усіх ворагаў тваіх перад абліччам тваім, і зрабіў імя тваё вялікім, як імя вялікіх на зямлі. 10 І Я зладжу месца народу Майму, Ізраілю, і ўкараню яго, і будзе ён спакойна жыць на месцы сваім і ня будзе трывожыцца болей, і людзі грэшныя ня будуць болей уціскаць яго, як раней, 11 з таго часу, як Я паставіў судзьдзяў над народам Маім Ізраілем; і Я асланю цябе ад усіх ворагаў тваіх. І Гасподзь абвяшчае табе, што Ён зладзіць табе дом. 12 Калі ж закончацца дні твае, і ты спачнеш з бацькамі тваімі, дык Я пастаўлю пасьля цябе семя тваё, якое пойдзе са сьцёгнаў тваіх, і ўмацую царства ягонае. 13 Ён збудуе дом імю Майму, і Я ўмацую трон царства яго навек. 14 Я буду яму бацькам, і ён будзе Мне сынам; і калі ён згрэшыць, Я пакараю яго жазлом мужоў і ўдарамі сыноў чалавечых; 15 але ласкі Маёй не адбяру ў яго, як Я адабраў у Саўла, якога Я адкінуў перад абліччам тваім. 16 І будзе непахісны дом твой і царства тваё навек прад абліччам Маім, і трон твой стаяцьме вечна. 17 Усе гэтыя словы і ўсю гэтую ўяву Натан пераказаў Давіду. 18 І пайшоў цар Давід, і стаў прад абліччам Госпада, і сказаў: хто я, Госпадзе, Госпадзе, і што такое дом мой, што Ты мяне так узьвялічыў! 19 І гэтага яшчэ мала здалося ў вачах Тваіх, Госпадзе мой, Госпадзе; а Ты абвясьціў яшчэ пра дом раба Твайго наперад. Гэта ўжо па-чалавечы, Госпадзе мой, Госпадзе! 20 Што яшчэ можа сказаць Табе Давід? Ты ведаеш раба Твайго, Госпадзе мой, Госпадзе! 21 Дзеля слова Твайго і па сэрцы Тваім Ты робіш гэта, адкрываючы ўсё гэта рабу Твайму. 22 Па ўсім вялікі Ты, Госпадзе мой, Госпадзе! бо няма падобнага на Цябе і няма Бога, апрача Цябе, па ўсім, што чулі мы на свае вушы. 23 І хто падобны на народ Твой Ізраіля, адзіны народ на зямлі, дзеля якога прыходзіў Бог, каб здабыць яго Сабе за народ і праславіць Сваё імя і зьдзейсьніць вялікае і страшнае перад народам Тваім, які Ты здабыў Сабе ў Егіпцян, прагнаўшы народы і божышчаў іхніх? 24 І Ты замацаваў за Сабою народ Твой Ізраіля, як уласны народ, навечна, і Ты, Госпадзе, зрабіўся ягоным Богам. 25 І сёньня, Госпадзе Божа, умацуй навечна слова, якое вымавіў Ты пра раба Твайго і пра дом Ягоны, і выканай тое, што Ты вымавіў. 26 І хай узьвялічыцца імя Тваё навекі, каб казалі: Гасподзь Саваоф - Бог над Ізраілем. І дом раба Твайго Давіда хай будзе цьвёрды прад абліччам Тваім. 27 Бо Ты, Госпадзе Саваоф, Божа Ізраілеў, адкрыў рабу Твайму, кажучы: «зладжу табе дом», дык раб Твой падрыхтаваў сэрца сваё, каб маліцца Табе такою малітваю. 28 Дык вось, Госпадзе мой, Госпадзе! Ты Бог, і словы Твае неадпрэчныя, і Ты абвясьціў рабу Твайму такое дабро! 29 І сёньня пачні і дабраславі дом раба Твайго, каб ён быў вечна прад абліччам Тваім, бо Ты, Госпадзе мой, Госпадзе, абвясьціў гэта, і дабраславеньнем Тваім зробіцца дом раба Твайго дабраславёным навечна.
In Other Versions
2 Samuel 7 in the ANGEFD
2 Samuel 7 in the ANTPNG2D
2 Samuel 7 in the AS21
2 Samuel 7 in the BAGH
2 Samuel 7 in the BBPNG
2 Samuel 7 in the BBT1E
2 Samuel 7 in the BDS
2 Samuel 7 in the BEV
2 Samuel 7 in the BHAD
2 Samuel 7 in the BLPT
2 Samuel 7 in the BNT
2 Samuel 7 in the BNTABOOT
2 Samuel 7 in the BNTLV
2 Samuel 7 in the BOATCB
2 Samuel 7 in the BOATCB2
2 Samuel 7 in the BOBCV
2 Samuel 7 in the BOCNT
2 Samuel 7 in the BOECS
2 Samuel 7 in the BOGWICC
2 Samuel 7 in the BOHCB
2 Samuel 7 in the BOHCV
2 Samuel 7 in the BOHLNT
2 Samuel 7 in the BOHNTLTAL
2 Samuel 7 in the BOICB
2 Samuel 7 in the BOILNTAP
2 Samuel 7 in the BOITCV
2 Samuel 7 in the BOKCV
2 Samuel 7 in the BOKCV2
2 Samuel 7 in the BOKHWOG
2 Samuel 7 in the BOKSSV
2 Samuel 7 in the BOLCB
2 Samuel 7 in the BOLCB2
2 Samuel 7 in the BOMCV
2 Samuel 7 in the BONAV
2 Samuel 7 in the BONCB
2 Samuel 7 in the BONLT
2 Samuel 7 in the BONUT2
2 Samuel 7 in the BOPLNT
2 Samuel 7 in the BOSCB
2 Samuel 7 in the BOSNC
2 Samuel 7 in the BOTLNT
2 Samuel 7 in the BOVCB
2 Samuel 7 in the BOYCB
2 Samuel 7 in the BPBB
2 Samuel 7 in the BPH
2 Samuel 7 in the BSB
2 Samuel 7 in the CCB
2 Samuel 7 in the CUV
2 Samuel 7 in the CUVS
2 Samuel 7 in the DBT
2 Samuel 7 in the DGDNT
2 Samuel 7 in the DHNT
2 Samuel 7 in the DNT
2 Samuel 7 in the ELBE
2 Samuel 7 in the EMTV
2 Samuel 7 in the ESV
2 Samuel 7 in the FBV
2 Samuel 7 in the FEB
2 Samuel 7 in the GGMNT
2 Samuel 7 in the GNT
2 Samuel 7 in the HARY
2 Samuel 7 in the HNT
2 Samuel 7 in the IRVA
2 Samuel 7 in the IRVB
2 Samuel 7 in the IRVG
2 Samuel 7 in the IRVH
2 Samuel 7 in the IRVK
2 Samuel 7 in the IRVM
2 Samuel 7 in the IRVM2
2 Samuel 7 in the IRVO
2 Samuel 7 in the IRVP
2 Samuel 7 in the IRVT
2 Samuel 7 in the IRVT2
2 Samuel 7 in the IRVU
2 Samuel 7 in the ISVN
2 Samuel 7 in the JSNT
2 Samuel 7 in the KAPI
2 Samuel 7 in the KBT1ETNIK
2 Samuel 7 in the KBV
2 Samuel 7 in the KJV
2 Samuel 7 in the KNFD
2 Samuel 7 in the LBA
2 Samuel 7 in the LBLA
2 Samuel 7 in the LNT
2 Samuel 7 in the LSV
2 Samuel 7 in the MAAL
2 Samuel 7 in the MBV
2 Samuel 7 in the MBV2
2 Samuel 7 in the MHNT
2 Samuel 7 in the MKNFD
2 Samuel 7 in the MNG
2 Samuel 7 in the MNT
2 Samuel 7 in the MNT2
2 Samuel 7 in the MRS1T
2 Samuel 7 in the NAA
2 Samuel 7 in the NASB
2 Samuel 7 in the NBLA
2 Samuel 7 in the NBS
2 Samuel 7 in the NBVTP
2 Samuel 7 in the NET2
2 Samuel 7 in the NIV11
2 Samuel 7 in the NNT
2 Samuel 7 in the NNT2
2 Samuel 7 in the NNT3
2 Samuel 7 in the PDDPT
2 Samuel 7 in the PFNT
2 Samuel 7 in the RMNT
2 Samuel 7 in the SBIAS
2 Samuel 7 in the SBIBS
2 Samuel 7 in the SBIBS2
2 Samuel 7 in the SBICS
2 Samuel 7 in the SBIDS
2 Samuel 7 in the SBIGS
2 Samuel 7 in the SBIHS
2 Samuel 7 in the SBIIS
2 Samuel 7 in the SBIIS2
2 Samuel 7 in the SBIIS3
2 Samuel 7 in the SBIKS
2 Samuel 7 in the SBIKS2
2 Samuel 7 in the SBIMS
2 Samuel 7 in the SBIOS
2 Samuel 7 in the SBIPS
2 Samuel 7 in the SBISS
2 Samuel 7 in the SBITS
2 Samuel 7 in the SBITS2
2 Samuel 7 in the SBITS3
2 Samuel 7 in the SBITS4
2 Samuel 7 in the SBIUS
2 Samuel 7 in the SBIVS
2 Samuel 7 in the SBT
2 Samuel 7 in the SBT1E
2 Samuel 7 in the SCHL
2 Samuel 7 in the SNT
2 Samuel 7 in the SUSU
2 Samuel 7 in the SUSU2
2 Samuel 7 in the SYNO
2 Samuel 7 in the TBIAOTANT
2 Samuel 7 in the TBT1E
2 Samuel 7 in the TBT1E2
2 Samuel 7 in the TFTIP
2 Samuel 7 in the TFTU
2 Samuel 7 in the TGNTATF3T
2 Samuel 7 in the THAI
2 Samuel 7 in the TNFD
2 Samuel 7 in the TNT
2 Samuel 7 in the TNTIK
2 Samuel 7 in the TNTIL
2 Samuel 7 in the TNTIN
2 Samuel 7 in the TNTIP
2 Samuel 7 in the TNTIZ
2 Samuel 7 in the TOMA
2 Samuel 7 in the TTENT
2 Samuel 7 in the UBG
2 Samuel 7 in the UGV
2 Samuel 7 in the UGV2
2 Samuel 7 in the UGV3
2 Samuel 7 in the VBL
2 Samuel 7 in the VDCC
2 Samuel 7 in the YALU
2 Samuel 7 in the YAPE
2 Samuel 7 in the YBVTP
2 Samuel 7 in the ZBP