Exodus 6 (BIB)
1 І сказаў Гасподзь Майсею: цяпер убачыш ты, што Я зраблю з фараонам: дзеяньнем рукі моцнай ён адпусьціць іх; дзеяньнем рукі моцнай нават прагоніць іх зь зямлі сваёй. 2 І маўляў Бог Майсею і сказаў яму: Я Гасподзь. 3 Яўляўся Я Абрагаму, Ісааку і Якаву зь імем «Бог Усемагутны»; а зь імем Маім «Гасподзь» не адкрыўся ім; 4 і Я паклаў заруку Маю зь імі, каб даць ім зямлю Ханаанскую, зямлю вандраваньня іхняга, у якой яны вандравалі. 5 І Я пачуў стогны сыноў Ізраілевых пра тое, што Егіпцяне трымаюць іх у няволі, і ўспомніў заруку Маю. 6 Дык вось, скажы сынам Ізраілевым: Я Гасподзь, і выведу вас з-пад ярма Егіпцянаў, і выбаўлю вас зь няволі іхняй, і выратую вас рукою працягнутаю і судамі вялікімі; 7 і прыму вас Сабе ў народ і буду вам Богам, і вы ўведаеце, што Я Гасподзь, Бог ваш, Які вывеў вас з-пад ярма Егіпецкага: 8 і выведу вас у тую зямлю, якую Я, падняўшы руку Маю, прысягаўся даць яе Абрагаму, Ісааку, і Якаву, і дам вам яе ў спадчыну. Я Гасподзь. 9 Майсей пераказаў гэта сынам Ізраілевым: але яны не паслухаліся Майсея з маладушнасьці і цяжкасьці працы. 10 І наказаў Гасподзь Майсею сказаць: 11 увайдзі, скажы фараону, цару Егіпецкаму, каб ён адпусьціў сыноў Ізраілевых зь зямлі сваёй. 12 І сказаў Майсей перад Госпадам, кажучы: вось, сыны Ізраілевыя ня слухаюцца мяне; як жа паслухаецца мяне фараон? а я не красамоўны. 13 І маўляў Гасподзь Майсею і Аарону, і даваў ім загады сынам Ізраілевым і фараону, цару Егіпецкаму, каб вывесьці сыноў Ізраілевых зь зямлі Егіпецкай. 14 Вось правадыры іх пакаленьняў: сыны Рувіма, першынца Ізраілевага: Ханох і Фалу, Хецрон і Храмі: гэта сямействы Рувімавыя. 15 Сыны Сымона: Емуіл і Ямін, і Агад і Яхін, і Цахар і Саўл, сын Хананэйкі; гэта сямейства Сымонава. 16 Вось імёны сыноў Лявія паводле родаў іх: Гірсон, І Кааф, І Мэрары. А гадоў жыцьця Лявія было сто трыццаць сем. 17 Сыны Гірсона: Ліўні і Шымэі зь сямействамі іхнімі. 18 Сыны Каафавыя: Амрам і Іцгар, і Хэўрон і Узііл. А гадоў жыцьця Каафа было сто трыццаць тры гады. 19 Сыны Мэрары: Махлі і Мушы. Гэта сямействы Лявія паводле родаў іхніх. 20 Амрам узяў Ёхавэду, цётку сваю, сабе за жонку, і яна нарадзіла яму Аарона і Майсея. А гадоў жыцьця Амрама было сто трыццаць сем. 21 Сыны Іцгаравыя: Карэй і Нэфэг і Зіхры. 22 Сыны Узіілавы: Місаіл і Элцафан і Сітры. 23 Аарон узяў сабе за жонку Елісавету, дачку Амінадававу, сястру Наасонаву, і яна нарадзіла яму Надава і Авіуда, Элеазара і Ітамара. 24 Сыны Карэя: Асір, Элкана і Авіясаф: гэта сямействы Карэевыя. 25 Элеазхар, сын Ааронаў, узяў сабе за жонку адну з дочак Футыілавых, і яна нарадзіла яму Фінээса. Вось правадыры пакаленьняў лявіцкіх паводле сямействаў іхніх. 26 Аарон і Майсей, гэта - тыя, каму сказаў Гасподзь: выведзіце сыноў Ізраілевых зь зямлі Егіпецкай паводле рушэньняў іхніх. 27 Яны ж і казалі фараону, цару Егіпецкаму, каб вывесьці сыноў Ізраілевых зь Егіпта; гэта Майсей і Аарон. 28 Дык вось, у той час, калі Гасподзь казаў Майсею ў зямлі Егіпецкай, 29 Гасподзь сказаў Майсею, кажучы: Я Гасподзь! скажы фараону, цару Егіпецкаму, усё, што Я кажу табе. 30 А Майсей сказаў перад Госпадам: вось, я не красамоўны: як жа паслухаецца мяне фараон?
In Other Versions
Exodus 6 in the ANGEFD
Exodus 6 in the ANTPNG2D
Exodus 6 in the AS21
Exodus 6 in the BAGH
Exodus 6 in the BBPNG
Exodus 6 in the BBT1E
Exodus 6 in the BDS
Exodus 6 in the BEV
Exodus 6 in the BHAD
Exodus 6 in the BLPT
Exodus 6 in the BNT
Exodus 6 in the BNTABOOT
Exodus 6 in the BNTLV
Exodus 6 in the BOATCB
Exodus 6 in the BOATCB2
Exodus 6 in the BOBCV
Exodus 6 in the BOCNT
Exodus 6 in the BOECS
Exodus 6 in the BOGWICC
Exodus 6 in the BOHCB
Exodus 6 in the BOHCV
Exodus 6 in the BOHLNT
Exodus 6 in the BOHNTLTAL
Exodus 6 in the BOICB
Exodus 6 in the BOILNTAP
Exodus 6 in the BOITCV
Exodus 6 in the BOKCV
Exodus 6 in the BOKCV2
Exodus 6 in the BOKHWOG
Exodus 6 in the BOKSSV
Exodus 6 in the BOLCB
Exodus 6 in the BOLCB2
Exodus 6 in the BOMCV
Exodus 6 in the BONAV
Exodus 6 in the BONCB
Exodus 6 in the BONLT
Exodus 6 in the BONUT2
Exodus 6 in the BOPLNT
Exodus 6 in the BOSCB
Exodus 6 in the BOSNC
Exodus 6 in the BOTLNT
Exodus 6 in the BOVCB
Exodus 6 in the BOYCB
Exodus 6 in the BPBB
Exodus 6 in the BPH
Exodus 6 in the BSB
Exodus 6 in the CCB
Exodus 6 in the CUV
Exodus 6 in the CUVS
Exodus 6 in the DBT
Exodus 6 in the DGDNT
Exodus 6 in the DHNT
Exodus 6 in the DNT
Exodus 6 in the ELBE
Exodus 6 in the EMTV
Exodus 6 in the ESV
Exodus 6 in the FBV
Exodus 6 in the FEB
Exodus 6 in the GGMNT
Exodus 6 in the GNT
Exodus 6 in the HARY
Exodus 6 in the HNT
Exodus 6 in the IRVA
Exodus 6 in the IRVB
Exodus 6 in the IRVG
Exodus 6 in the IRVH
Exodus 6 in the IRVK
Exodus 6 in the IRVM
Exodus 6 in the IRVM2
Exodus 6 in the IRVO
Exodus 6 in the IRVP
Exodus 6 in the IRVT
Exodus 6 in the IRVT2
Exodus 6 in the IRVU
Exodus 6 in the ISVN
Exodus 6 in the JSNT
Exodus 6 in the KAPI
Exodus 6 in the KBT1ETNIK
Exodus 6 in the KBV
Exodus 6 in the KJV
Exodus 6 in the KNFD
Exodus 6 in the LBA
Exodus 6 in the LBLA
Exodus 6 in the LNT
Exodus 6 in the LSV
Exodus 6 in the MAAL
Exodus 6 in the MBV
Exodus 6 in the MBV2
Exodus 6 in the MHNT
Exodus 6 in the MKNFD
Exodus 6 in the MNG
Exodus 6 in the MNT
Exodus 6 in the MNT2
Exodus 6 in the MRS1T
Exodus 6 in the NAA
Exodus 6 in the NASB
Exodus 6 in the NBLA
Exodus 6 in the NBS
Exodus 6 in the NBVTP
Exodus 6 in the NET2
Exodus 6 in the NIV11
Exodus 6 in the NNT
Exodus 6 in the NNT2
Exodus 6 in the NNT3
Exodus 6 in the PDDPT
Exodus 6 in the PFNT
Exodus 6 in the RMNT
Exodus 6 in the SBIAS
Exodus 6 in the SBIBS
Exodus 6 in the SBIBS2
Exodus 6 in the SBICS
Exodus 6 in the SBIDS
Exodus 6 in the SBIGS
Exodus 6 in the SBIHS
Exodus 6 in the SBIIS
Exodus 6 in the SBIIS2
Exodus 6 in the SBIIS3
Exodus 6 in the SBIKS
Exodus 6 in the SBIKS2
Exodus 6 in the SBIMS
Exodus 6 in the SBIOS
Exodus 6 in the SBIPS
Exodus 6 in the SBISS
Exodus 6 in the SBITS
Exodus 6 in the SBITS2
Exodus 6 in the SBITS3
Exodus 6 in the SBITS4
Exodus 6 in the SBIUS
Exodus 6 in the SBIVS
Exodus 6 in the SBT
Exodus 6 in the SBT1E
Exodus 6 in the SCHL
Exodus 6 in the SNT
Exodus 6 in the SUSU
Exodus 6 in the SUSU2
Exodus 6 in the SYNO
Exodus 6 in the TBIAOTANT
Exodus 6 in the TBT1E
Exodus 6 in the TBT1E2
Exodus 6 in the TFTIP
Exodus 6 in the TFTU
Exodus 6 in the TGNTATF3T
Exodus 6 in the THAI
Exodus 6 in the TNFD
Exodus 6 in the TNT
Exodus 6 in the TNTIK
Exodus 6 in the TNTIL
Exodus 6 in the TNTIN
Exodus 6 in the TNTIP
Exodus 6 in the TNTIZ
Exodus 6 in the TOMA
Exodus 6 in the TTENT
Exodus 6 in the UBG
Exodus 6 in the UGV
Exodus 6 in the UGV2
Exodus 6 in the UGV3
Exodus 6 in the VBL
Exodus 6 in the VDCC
Exodus 6 in the YALU
Exodus 6 in the YAPE
Exodus 6 in the YBVTP
Exodus 6 in the ZBP