Ezekiel 1 (BIB)
1 І было: на трыццатым годзе, на чацьвёртым месяцы, на пяты дзень месяца, калі я быў сярод перасяленцаў над ракой Хавар, разамкнуліся нябёсы - і я пабачыў уявы Божыя. 2 У пяты дзень месяца (гэта быў пяты год палону цара Ёакіма), 3 было слова Гасподняе Езэкіілю, сыну Вузія, сьвятара, у зямлі Халдэйскай, над ракою Хавар; і была там на ім рука Гасподняя. 4 І я бачыў: і вось буйны вецер ішоў з поўначы, вялікая хмара і палымяны агонь, і зьзяньне вакол яго, 5 а зь сярэдзіны яго як бы сьвятло полымя зь сярэдзіны агню; і зь сярэдзіны яго відаць было як бы падабенства чатырох жывёлін, - і такі быў выгляд у іх: аблічча ў іх было, як у чалавека; 6 і ў кожнага чатыры твары, і ў кожнага зь іх чатыры крылы; 7 а ногі ў іх простыя, і ступакі ног іхніх як ступак нагі ў цяляці, і зьзялі, як бліскучая медзь (і крылы ў іх лёгкія). 8 І рукі чалавечыя былі пад крыламі ў іх, па чатырох баках іх; 9 і твары ў іх і крылы ў іх - ва ўсіх чатырох; крылы ў іх прылягалі адно да аднаго; у час шэсьця свайго яны не азіраліся, а ішлі кожны перад сабою. 10 Падабенства абліччаў іхніх - аблічча чалавека і аблічча ільва з правага боку ва ўсіх чатырох; а зь левага боку - аблічча цяляці ва ўсіх чатырох і аблічча арла ва ўсіх чатырох. 11 І абліччы іх і крылы іх зьверху былі разьдзеленыя, але ў кожнага два крылы прылягалі адно да аднаго, а два пакрывалі целы іхнія. 12 І ішлі яны, кожнае ў свой бок перад сабою; куды дух хацеў ісьці, туды і ішлі; падчас шэсьця свайго не азіраліся. 13 І выгляд у гэтых жывёлін быў як выгляд распаленага вугольля, як выгляд лампадаў; агонь хадзіў паміж жывёламі, і зьзяньне ад агню і маланка выходзілі з агню. 14 І жывёліны шпарка рухаліся туды-сюды, як бліскае маланка. 15 І я глядзеў на жывёлін, - і вось, на зямлі каля гэтых жывёлін па адным коле перад чатырма іхнімі лапамі. 16 Выгляд колаў і будова іхняя - як выгляд тапаза, і падабенства ва ўсіх чатырох - адно; і з выгляду іх і з будовы іх здавалася, быццам кола было ў коле. 17 Калі яны ішлі, ішлі на чатыры свае бакі; падчас шэсьця не азіраліся. 18 А абады на іх - высокія і страшныя былі яны; абады на ўсіх чатырох вакол былі поўныя вачэй. 19 І калі ішлі жывёлы, ішлі і колы поруч іх; а калі жывёлы падымаліся ад зямлі, тады падымаліся і колы. 20 Куды дух хацеў ісьці, туды ішлі і яны; куды б ні пайшоў дух, і колы падымаліся нароўні зь імі, бо дух жывёлін быў у колах. 21 Калі ішлі тыя, ішлі і яны; і калі тыя стаялі, стаялі і яны; і калі тыя падымаліся ад зямлі, тады нароўні зь імі падымаліся і колы, бо дух жывёлін быў у колах. 22 Над галовамі ў жывёлін было падабенства скляпеньня, як выгляд дзівоснага крышталю, расхінутага зьверху над галовамі ў іх. 23 А пад скляпеньнем прасьціраліся крылы іхнія проста адно да аднаго, і ў кожнага было два крылы, якія пакрывалі іх, у кожнага два крылы пакрывалі целы іхнія. 24 І калі яны ішлі, я чуў шум крылаў іх, як бы шум многіх водаў, як бы голас Усемагутнага, моцны шум, як бы шум у вайсковым стане; калі яны спыняліся, - апускалі крылы свае. 25 І голас быў са скляпеньня, якое над галовамі ў іх; калі яны спыняліся, тады апускалі свае крылы. 26 А над скляпеньнем, якое над галовамі ў іх, было падабенства трона з выгляду як бы з каменя сапфіра; а над падабенствам прастола як бы падабенства чалавека зьверху на ім. 27 І бачыў я як бы палаючы метал, як бы выгляд агню ўсярэдзіне яго вакол; ад выгляду сьцёгнаў яго і вышэй і ад выгляду сьцёгнаў яго і ніжэй я бачыў як бы нейкі агонь, і зьзяньне было вакол яго. 28 У якім выглядзе бывае вясёлка на аблоках падчас дажджу, такі выгляд мела гэтае зьзяньне вакол.
In Other Versions
Ezekiel 1 in the ANGEFD
Ezekiel 1 in the ANTPNG2D
Ezekiel 1 in the AS21
Ezekiel 1 in the BAGH
Ezekiel 1 in the BBPNG
Ezekiel 1 in the BBT1E
Ezekiel 1 in the BDS
Ezekiel 1 in the BEV
Ezekiel 1 in the BHAD
Ezekiel 1 in the BLPT
Ezekiel 1 in the BNT
Ezekiel 1 in the BNTABOOT
Ezekiel 1 in the BNTLV
Ezekiel 1 in the BOATCB
Ezekiel 1 in the BOATCB2
Ezekiel 1 in the BOBCV
Ezekiel 1 in the BOCNT
Ezekiel 1 in the BOECS
Ezekiel 1 in the BOGWICC
Ezekiel 1 in the BOHCB
Ezekiel 1 in the BOHCV
Ezekiel 1 in the BOHLNT
Ezekiel 1 in the BOHNTLTAL
Ezekiel 1 in the BOICB
Ezekiel 1 in the BOILNTAP
Ezekiel 1 in the BOITCV
Ezekiel 1 in the BOKCV
Ezekiel 1 in the BOKCV2
Ezekiel 1 in the BOKHWOG
Ezekiel 1 in the BOKSSV
Ezekiel 1 in the BOLCB
Ezekiel 1 in the BOLCB2
Ezekiel 1 in the BOMCV
Ezekiel 1 in the BONAV
Ezekiel 1 in the BONCB
Ezekiel 1 in the BONLT
Ezekiel 1 in the BONUT2
Ezekiel 1 in the BOPLNT
Ezekiel 1 in the BOSCB
Ezekiel 1 in the BOSNC
Ezekiel 1 in the BOTLNT
Ezekiel 1 in the BOVCB
Ezekiel 1 in the BOYCB
Ezekiel 1 in the BPBB
Ezekiel 1 in the BPH
Ezekiel 1 in the BSB
Ezekiel 1 in the CCB
Ezekiel 1 in the CUV
Ezekiel 1 in the CUVS
Ezekiel 1 in the DBT
Ezekiel 1 in the DGDNT
Ezekiel 1 in the DHNT
Ezekiel 1 in the DNT
Ezekiel 1 in the ELBE
Ezekiel 1 in the EMTV
Ezekiel 1 in the ESV
Ezekiel 1 in the FBV
Ezekiel 1 in the FEB
Ezekiel 1 in the GGMNT
Ezekiel 1 in the GNT
Ezekiel 1 in the HARY
Ezekiel 1 in the HNT
Ezekiel 1 in the IRVA
Ezekiel 1 in the IRVB
Ezekiel 1 in the IRVG
Ezekiel 1 in the IRVH
Ezekiel 1 in the IRVK
Ezekiel 1 in the IRVM
Ezekiel 1 in the IRVM2
Ezekiel 1 in the IRVO
Ezekiel 1 in the IRVP
Ezekiel 1 in the IRVT
Ezekiel 1 in the IRVT2
Ezekiel 1 in the IRVU
Ezekiel 1 in the ISVN
Ezekiel 1 in the JSNT
Ezekiel 1 in the KAPI
Ezekiel 1 in the KBT1ETNIK
Ezekiel 1 in the KBV
Ezekiel 1 in the KJV
Ezekiel 1 in the KNFD
Ezekiel 1 in the LBA
Ezekiel 1 in the LBLA
Ezekiel 1 in the LNT
Ezekiel 1 in the LSV
Ezekiel 1 in the MAAL
Ezekiel 1 in the MBV
Ezekiel 1 in the MBV2
Ezekiel 1 in the MHNT
Ezekiel 1 in the MKNFD
Ezekiel 1 in the MNG
Ezekiel 1 in the MNT
Ezekiel 1 in the MNT2
Ezekiel 1 in the MRS1T
Ezekiel 1 in the NAA
Ezekiel 1 in the NASB
Ezekiel 1 in the NBLA
Ezekiel 1 in the NBS
Ezekiel 1 in the NBVTP
Ezekiel 1 in the NET2
Ezekiel 1 in the NIV11
Ezekiel 1 in the NNT
Ezekiel 1 in the NNT2
Ezekiel 1 in the NNT3
Ezekiel 1 in the PDDPT
Ezekiel 1 in the PFNT
Ezekiel 1 in the RMNT
Ezekiel 1 in the SBIAS
Ezekiel 1 in the SBIBS
Ezekiel 1 in the SBIBS2
Ezekiel 1 in the SBICS
Ezekiel 1 in the SBIDS
Ezekiel 1 in the SBIGS
Ezekiel 1 in the SBIHS
Ezekiel 1 in the SBIIS
Ezekiel 1 in the SBIIS2
Ezekiel 1 in the SBIIS3
Ezekiel 1 in the SBIKS
Ezekiel 1 in the SBIKS2
Ezekiel 1 in the SBIMS
Ezekiel 1 in the SBIOS
Ezekiel 1 in the SBIPS
Ezekiel 1 in the SBISS
Ezekiel 1 in the SBITS
Ezekiel 1 in the SBITS2
Ezekiel 1 in the SBITS3
Ezekiel 1 in the SBITS4
Ezekiel 1 in the SBIUS
Ezekiel 1 in the SBIVS
Ezekiel 1 in the SBT
Ezekiel 1 in the SBT1E
Ezekiel 1 in the SCHL
Ezekiel 1 in the SNT
Ezekiel 1 in the SUSU
Ezekiel 1 in the SUSU2
Ezekiel 1 in the SYNO
Ezekiel 1 in the TBIAOTANT
Ezekiel 1 in the TBT1E
Ezekiel 1 in the TBT1E2
Ezekiel 1 in the TFTIP
Ezekiel 1 in the TFTU
Ezekiel 1 in the TGNTATF3T
Ezekiel 1 in the THAI
Ezekiel 1 in the TNFD
Ezekiel 1 in the TNT
Ezekiel 1 in the TNTIK
Ezekiel 1 in the TNTIL
Ezekiel 1 in the TNTIN
Ezekiel 1 in the TNTIP
Ezekiel 1 in the TNTIZ
Ezekiel 1 in the TOMA
Ezekiel 1 in the TTENT
Ezekiel 1 in the UBG
Ezekiel 1 in the UGV
Ezekiel 1 in the UGV2
Ezekiel 1 in the UGV3
Ezekiel 1 in the VBL
Ezekiel 1 in the VDCC
Ezekiel 1 in the YALU
Ezekiel 1 in the YAPE
Ezekiel 1 in the YBVTP
Ezekiel 1 in the ZBP