Ezekiel 22 (BIB)

1 І было мне слова Гасподняе: 2 і ты, сыне чалавечы, ці хочаш судзіць, судзіць горад крыві? выкажы яму ўсе гідоты ягоныя 3 і скажы: так кажа Гасподзь Бог: о, горадзе, што праліваеш кроў сярод цябе, каб настаў час твой, што робіш у сябе ідалаў, каб апаганьваць сябе! 4 Крывёю, якую ты праліў, ты зрабіў сябе вінаватым, і ідаламі, якіх ты нарабіў, ты апаганіў сябе і наблізіў дні твае і дасягнуў часу гадоў тваіх. За гэта аддам цябе на сьмех народам, на паглум ўсім землям. 5 Блізкія і далёкія ад цябе будуць глуміцца зь цябе, што ты апаганіў імя тваё, праславіўся буянствам. 6 Вось начальнікі ў Ізраіля, кожны ў меру сілы сваёй, былі ў цябе, каб праліваць кроў. 7 У цябе бацьку і маці ліхасловяць прыхадню, чыняць крыўду сярод цябе, сірату і ўдаву ўціскаюць у цябе. 8 Сьвятыняў Маіх ты не паважаеш і суботы Мае парушаеш. 9 Паклёпнікі знаходзяцца ў цябе, каб праліваць кроў, і на горах ядуць у цябе ідалаахвярнае, сярод цябе чыняць мярзоту. 10 Галізну бацькі адкрываюць у цябе, жанчыну ў час ачышчэньня нячыстасьці яе гвалцяць у цябе. 11 Той чыніць мярзоту з жонкаю блізкага свайго, той апаганьвае нявестку сваю, той гвалціць сястру сваю, дачку бацькі свайго. 12 Хабар бяруць у цябе, каб праліваць кроў; ты бярэш рост і ліхву і гвалтам вымагаеш карысьлівае ў блізкага твайго, а Мяне забыў, кажа Гасподзь Бог. 13 І вось, Я пляснуў рукамі Маімі ад карысталюбства твайго, якое выяўляецца ў цябе, і ад праліваньня крыві, якое чыніцца сярод цябе. 14 Ці ўстоіць сэрца тваё, ці будуць цьвёрдыя рукі твае ў тыя дні, у якія будуць дзеяць супроць цябе? Я, Гасподзь, сказаў - і зраблю. 15 Я расьсею цябе па народах - і разьвею цябе па землях, і пакладу канец гідотам тваім сярод цябе. 16 І зробіш сам сябе пагарджаным у вачах народаў, і ўведаеш, што Я - Гасподзь. 17 І было мне слова Гасподняе: 18 сыне чалавечы! дом Ізраілеў зрабіўся ў Мяне мяшанцам; усе яны - волава, медзь і жалеза і сьвінец у гарніле; зрабіліся, як мяшанка срэбра. 19 Таму так кажа Гасподзь Бог: як што ўсе вы зрабіліся мяшанкаю, за тое вось Я зьбяру вас у Ерусалім. 20 Як у гарніла кладуць разам срэбра, і медзь і жалеза, і сьвінец і волава, каб разьдзьмуць у іх агонь і расплавіць: так Я ў гневе Маім і ў лютасьці Маёй зьбяру і пакладу і расплаўлю вас. 21 Зьбяру вас і дыхну на вас агнём абурэньня Майго, і расплавіцеся сярод яго. 22 Як срэбра плавіцца ў гарніле, расплавіцеся і вы сярод яго, і ўведаеце, што Я, Гасподзь, выліў лютасьць Маю на вас. 23 І было мне слова Гасподняе: 24 сыне чалавечы! скажы яму: ты - зямля неачышчаная, не арашаная дажджом у дзень гневу! 25 Змова прарокаў яе сярод яе, як леў рыклівы, які турзае здабычу; зьядаюць душы, абіраюць маёмасьць і каштоўнасьці, і памнажаюць лік удоваў. 26 Сьвятары яе парушаюць закон Мой і апаганьваюць сьвятыні Мае, не аддзяляюць сьвятога ад несьвятога і не паказваюць розьніцы паміж чыстым і нячыстым, і ад суботаў Маіх яны засланілі вочы свае, і Я прыніжаны ў іх. 27 Князі ў яе як ваўкі, якія вырываюць здабычу; праліваюць кроў, глумяць душы, каб здабыць карысьць. 28 А прарокі яе ўсё пэцкаюць брудам, бачаць пустое і прадказваюць ім ілжывае, кажучы: «так кажа Гасподзь Бог», тым часам як не казаў Гасподзь. 29 А ў народзе прыгнятаюць адзін аднаго, рабуюць і ўціскаюць беднага і гаротнага, і прыхадня прыгнятаюць несправядліва. 30 Шукаў Я ў іх чалавека, які паставіў бы сьцяну і стаў бы перад Мною ў праломіне за гэтую зямлю, каб Я не загубіў яе, але не знайшоў. 31 Дык вось вылью на іх абурэньне Маё, агнём лютасьці Маёй вынішчу іх, паводзіны іхнія абярну ім на галаву, кажа Гасподзь Бог.

In Other Versions

Ezekiel 22 in the ANGEFD

Ezekiel 22 in the ANTPNG2D

Ezekiel 22 in the AS21

Ezekiel 22 in the BAGH

Ezekiel 22 in the BBPNG

Ezekiel 22 in the BBT1E

Ezekiel 22 in the BDS

Ezekiel 22 in the BEV

Ezekiel 22 in the BHAD

Ezekiel 22 in the BLPT

Ezekiel 22 in the BNT

Ezekiel 22 in the BNTABOOT

Ezekiel 22 in the BNTLV

Ezekiel 22 in the BOATCB

Ezekiel 22 in the BOATCB2

Ezekiel 22 in the BOBCV

Ezekiel 22 in the BOCNT

Ezekiel 22 in the BOECS

Ezekiel 22 in the BOGWICC

Ezekiel 22 in the BOHCB

Ezekiel 22 in the BOHCV

Ezekiel 22 in the BOHLNT

Ezekiel 22 in the BOHNTLTAL

Ezekiel 22 in the BOICB

Ezekiel 22 in the BOILNTAP

Ezekiel 22 in the BOITCV

Ezekiel 22 in the BOKCV

Ezekiel 22 in the BOKCV2

Ezekiel 22 in the BOKHWOG

Ezekiel 22 in the BOKSSV

Ezekiel 22 in the BOLCB

Ezekiel 22 in the BOLCB2

Ezekiel 22 in the BOMCV

Ezekiel 22 in the BONAV

Ezekiel 22 in the BONCB

Ezekiel 22 in the BONLT

Ezekiel 22 in the BONUT2

Ezekiel 22 in the BOPLNT

Ezekiel 22 in the BOSCB

Ezekiel 22 in the BOSNC

Ezekiel 22 in the BOTLNT

Ezekiel 22 in the BOVCB

Ezekiel 22 in the BOYCB

Ezekiel 22 in the BPBB

Ezekiel 22 in the BPH

Ezekiel 22 in the BSB

Ezekiel 22 in the CCB

Ezekiel 22 in the CUV

Ezekiel 22 in the CUVS

Ezekiel 22 in the DBT

Ezekiel 22 in the DGDNT

Ezekiel 22 in the DHNT

Ezekiel 22 in the DNT

Ezekiel 22 in the ELBE

Ezekiel 22 in the EMTV

Ezekiel 22 in the ESV

Ezekiel 22 in the FBV

Ezekiel 22 in the FEB

Ezekiel 22 in the GGMNT

Ezekiel 22 in the GNT

Ezekiel 22 in the HARY

Ezekiel 22 in the HNT

Ezekiel 22 in the IRVA

Ezekiel 22 in the IRVB

Ezekiel 22 in the IRVG

Ezekiel 22 in the IRVH

Ezekiel 22 in the IRVK

Ezekiel 22 in the IRVM

Ezekiel 22 in the IRVM2

Ezekiel 22 in the IRVO

Ezekiel 22 in the IRVP

Ezekiel 22 in the IRVT

Ezekiel 22 in the IRVT2

Ezekiel 22 in the IRVU

Ezekiel 22 in the ISVN

Ezekiel 22 in the JSNT

Ezekiel 22 in the KAPI

Ezekiel 22 in the KBT1ETNIK

Ezekiel 22 in the KBV

Ezekiel 22 in the KJV

Ezekiel 22 in the KNFD

Ezekiel 22 in the LBA

Ezekiel 22 in the LBLA

Ezekiel 22 in the LNT

Ezekiel 22 in the LSV

Ezekiel 22 in the MAAL

Ezekiel 22 in the MBV

Ezekiel 22 in the MBV2

Ezekiel 22 in the MHNT

Ezekiel 22 in the MKNFD

Ezekiel 22 in the MNG

Ezekiel 22 in the MNT

Ezekiel 22 in the MNT2

Ezekiel 22 in the MRS1T

Ezekiel 22 in the NAA

Ezekiel 22 in the NASB

Ezekiel 22 in the NBLA

Ezekiel 22 in the NBS

Ezekiel 22 in the NBVTP

Ezekiel 22 in the NET2

Ezekiel 22 in the NIV11

Ezekiel 22 in the NNT

Ezekiel 22 in the NNT2

Ezekiel 22 in the NNT3

Ezekiel 22 in the PDDPT

Ezekiel 22 in the PFNT

Ezekiel 22 in the RMNT

Ezekiel 22 in the SBIAS

Ezekiel 22 in the SBIBS

Ezekiel 22 in the SBIBS2

Ezekiel 22 in the SBICS

Ezekiel 22 in the SBIDS

Ezekiel 22 in the SBIGS

Ezekiel 22 in the SBIHS

Ezekiel 22 in the SBIIS

Ezekiel 22 in the SBIIS2

Ezekiel 22 in the SBIIS3

Ezekiel 22 in the SBIKS

Ezekiel 22 in the SBIKS2

Ezekiel 22 in the SBIMS

Ezekiel 22 in the SBIOS

Ezekiel 22 in the SBIPS

Ezekiel 22 in the SBISS

Ezekiel 22 in the SBITS

Ezekiel 22 in the SBITS2

Ezekiel 22 in the SBITS3

Ezekiel 22 in the SBITS4

Ezekiel 22 in the SBIUS

Ezekiel 22 in the SBIVS

Ezekiel 22 in the SBT

Ezekiel 22 in the SBT1E

Ezekiel 22 in the SCHL

Ezekiel 22 in the SNT

Ezekiel 22 in the SUSU

Ezekiel 22 in the SUSU2

Ezekiel 22 in the SYNO

Ezekiel 22 in the TBIAOTANT

Ezekiel 22 in the TBT1E

Ezekiel 22 in the TBT1E2

Ezekiel 22 in the TFTIP

Ezekiel 22 in the TFTU

Ezekiel 22 in the TGNTATF3T

Ezekiel 22 in the THAI

Ezekiel 22 in the TNFD

Ezekiel 22 in the TNT

Ezekiel 22 in the TNTIK

Ezekiel 22 in the TNTIL

Ezekiel 22 in the TNTIN

Ezekiel 22 in the TNTIP

Ezekiel 22 in the TNTIZ

Ezekiel 22 in the TOMA

Ezekiel 22 in the TTENT

Ezekiel 22 in the UBG

Ezekiel 22 in the UGV

Ezekiel 22 in the UGV2

Ezekiel 22 in the UGV3

Ezekiel 22 in the VBL

Ezekiel 22 in the VDCC

Ezekiel 22 in the YALU

Ezekiel 22 in the YAPE

Ezekiel 22 in the YBVTP

Ezekiel 22 in the ZBP