Ezekiel 39 (BIB)
1 А ты, сыне чалавечы, прамові прароцтва на Гога і скажы: так кажа Гасподзь Бог: вось Я - на цябе, Гог, князь Роша, Мэшэха і Тувала! 2 І павярну цябе і павяду цябе, і выведу цябе ад краёў поўначы і прывяду цябе на горы Ізраілевыя. 3 І выб'ю лук твой зь левай рукі тваёй і выкіну стрэлы твае з правай рукі тваёй. 4 Упадзеш ты на горах Ізраілевых, і ты і ўсе палкі твае і народы, якія з табою; і аддам цябе, каб зьелі, розным драпежным птушкам і зьвярам польным. 5 На адкрытым полі ўпадзеш, бо Я сказаў гэта, кажа Гасподзь Бог. 6 І пашлю агонь на зямлю Магог і на жыхароў астравоў, якія жывуць у бясьпецы, і ўведаюць, што Я - Гасподзь. 7 І яўлю сьвятое імя Маё сярод народу Майго, Ізраіля, і ня дам наперад няславіць сьвятога імя Майго, - і ўведаюць народы, што Я - Гасподзь, Сьвяты ў Ізраілі. 8 Вось гэта і прыйдзе і збудзецца, кажа Гасподзь Бог, гэта той дзень, пра які Я сказаў. 9 Тады жыхары гарадоў Ізраілевых выйдуць і раскладуць агонь і будуць паліць зброю, шчыты і латы, лукі і стрэлы, і булавы і дзіды, сем гадоў будуць паліць іх. 10 І ня будуць насіць дроў з поля, ані сячы іх у лясах, а будуць паліць толькі зброю; і абрабуюць рабаўнікоў сваіх і абяруць абіральнікаў сваіх, кажа Гасподзь Бог. 11 І будзе ў той дзень: дам Гогу месца на магілу ў Ізраілі, даліну, па якой праходзяць на ўсход ад мора, і яна будзе затрымліваць праходняў; і пахаваюць там Гога і ўсё полчышча ягонае і называцьмуць яе далінаю полчышча Гогавага. 12 І дом Ізраілеў сем месяцаў будзе хаваць іх, каб ачысьціць зямлю. 13 І ўвесь народ зямлі будзе хаваць іх, і славуты будзе ў іх дзень, калі Я праслаўлю Сябе, кажа Гасподзь Бог. 14 І назначаць людзей, якія ўвесь час будуць абыходзіць зямлю і з дапамогаю прахожых хавацьмуць тых, што засталіся на паверхні зямлі - дзеля ачышчэньня яе: а як пройдзе сем месяцаў яны пачнуць рабіць пошукі, 15 і калі хто з тых, што абыходзяць зямлю, убачыць костку чалавечую, той паставіць каля яе знак, пакуль пахавальнікі не пахаваюць яе ў даліне полчышча Гогавага 16 І будзе імя гораду: Гамона. І так ачысьцяць яны зямлю. 17 А ты, сыне чалавечы, - так кажа Гасподзь Бог, скажы розным птушкам і ўсім зьвярам польным: зьбірайцеся і йдзеце, з усіх бакоў сыходзьцеся да ахвяры Маёй, якую Я закалю вам, да вялікай ахвяры на горах Ізраілевых, - і есьцімеце мяса і піцьмеце кроў: 18 мяса мужоў дужых будзеце есьці і будзеце піць кроў князёў зямлі, бараноў, ягнят, казлоў і цялят, усіх выкармленых на Васане; 19 і будзеце есьці тлушч удосыць і піць кроў дап'яна з ахвяры Маёй, якую Я закалю вам. 20 І насыціцеся за сталом Маім конямі і коньнікамі, мужамі дужымі і ўсякімі людзьмі вайсковымі, кажа Гасподзь Бог. 21 І яўлю славу Маю паміж народамі, і ўсе народы ўбачаць суд Мой, які Я ўчыню, і руку Маю, якую Я накладу на іх. 22 І будзе ведаць дом Ізраілеў, што Я - Гасподзь Бог іхні, ад сёньня і далей. 23 І ўведаюць народы, што дом Ізраілеў быў пераселены за няпраўду сваю; за тое, што яны паводзіліся вераломна перада Мною, Я схаваў ад іх аблічча Маё і аддаў іх у рукі ворагам іхнім, - і ўсе яны загінулі ад меча. 24 За нячыстасьць іхнюю і за іх пахібнасьць Я зрабіў гэта зь імі і схаваў ад іх аблічча Маё. 25 Таму так кажа Гасподзь Бог: сёньня вярну палон Якаваў і памілую ўвесь дом Ізраілеў і падбаю паводле сьвятога імя Майго. 26 І адчуюць яны няславу сваю і ўсе пахібы свае, якія рабілі перада Мною, калі жыцьмуць на зямлі сваёй у бясьпецы і ніхто ня будзе запалохваць іх, 27 калі Я вярну іх з народаў і зьбяру іх зь земляў ворагаў іхніх і яўлю ў іх сьвятасьць Маю перад вачамі многіх народаў. 28 І ўведаюць, што Я - Гасподзь Бог іхні, калі, расьсеяўшы іх сярод народаў, зноў зьбяру іх у зямлю іхнюю і не пакіну ўжо там ніводнага зь іх. 29 І ня будуць ужо хаваць ад іх твару Майго, бо Я вылью дух Мой на дом Ізраілеў, кажа Гасподзь Бог.
In Other Versions
Ezekiel 39 in the ANGEFD
Ezekiel 39 in the ANTPNG2D
Ezekiel 39 in the AS21
Ezekiel 39 in the BAGH
Ezekiel 39 in the BBPNG
Ezekiel 39 in the BBT1E
Ezekiel 39 in the BDS
Ezekiel 39 in the BEV
Ezekiel 39 in the BHAD
Ezekiel 39 in the BLPT
Ezekiel 39 in the BNT
Ezekiel 39 in the BNTABOOT
Ezekiel 39 in the BNTLV
Ezekiel 39 in the BOATCB
Ezekiel 39 in the BOATCB2
Ezekiel 39 in the BOBCV
Ezekiel 39 in the BOCNT
Ezekiel 39 in the BOECS
Ezekiel 39 in the BOGWICC
Ezekiel 39 in the BOHCB
Ezekiel 39 in the BOHCV
Ezekiel 39 in the BOHLNT
Ezekiel 39 in the BOHNTLTAL
Ezekiel 39 in the BOICB
Ezekiel 39 in the BOILNTAP
Ezekiel 39 in the BOITCV
Ezekiel 39 in the BOKCV
Ezekiel 39 in the BOKCV2
Ezekiel 39 in the BOKHWOG
Ezekiel 39 in the BOKSSV
Ezekiel 39 in the BOLCB
Ezekiel 39 in the BOLCB2
Ezekiel 39 in the BOMCV
Ezekiel 39 in the BONAV
Ezekiel 39 in the BONCB
Ezekiel 39 in the BONLT
Ezekiel 39 in the BONUT2
Ezekiel 39 in the BOPLNT
Ezekiel 39 in the BOSCB
Ezekiel 39 in the BOSNC
Ezekiel 39 in the BOTLNT
Ezekiel 39 in the BOVCB
Ezekiel 39 in the BOYCB
Ezekiel 39 in the BPBB
Ezekiel 39 in the BPH
Ezekiel 39 in the BSB
Ezekiel 39 in the CCB
Ezekiel 39 in the CUV
Ezekiel 39 in the CUVS
Ezekiel 39 in the DBT
Ezekiel 39 in the DGDNT
Ezekiel 39 in the DHNT
Ezekiel 39 in the DNT
Ezekiel 39 in the ELBE
Ezekiel 39 in the EMTV
Ezekiel 39 in the ESV
Ezekiel 39 in the FBV
Ezekiel 39 in the FEB
Ezekiel 39 in the GGMNT
Ezekiel 39 in the GNT
Ezekiel 39 in the HARY
Ezekiel 39 in the HNT
Ezekiel 39 in the IRVA
Ezekiel 39 in the IRVB
Ezekiel 39 in the IRVG
Ezekiel 39 in the IRVH
Ezekiel 39 in the IRVK
Ezekiel 39 in the IRVM
Ezekiel 39 in the IRVM2
Ezekiel 39 in the IRVO
Ezekiel 39 in the IRVP
Ezekiel 39 in the IRVT
Ezekiel 39 in the IRVT2
Ezekiel 39 in the IRVU
Ezekiel 39 in the ISVN
Ezekiel 39 in the JSNT
Ezekiel 39 in the KAPI
Ezekiel 39 in the KBT1ETNIK
Ezekiel 39 in the KBV
Ezekiel 39 in the KJV
Ezekiel 39 in the KNFD
Ezekiel 39 in the LBA
Ezekiel 39 in the LBLA
Ezekiel 39 in the LNT
Ezekiel 39 in the LSV
Ezekiel 39 in the MAAL
Ezekiel 39 in the MBV
Ezekiel 39 in the MBV2
Ezekiel 39 in the MHNT
Ezekiel 39 in the MKNFD
Ezekiel 39 in the MNG
Ezekiel 39 in the MNT
Ezekiel 39 in the MNT2
Ezekiel 39 in the MRS1T
Ezekiel 39 in the NAA
Ezekiel 39 in the NASB
Ezekiel 39 in the NBLA
Ezekiel 39 in the NBS
Ezekiel 39 in the NBVTP
Ezekiel 39 in the NET2
Ezekiel 39 in the NIV11
Ezekiel 39 in the NNT
Ezekiel 39 in the NNT2
Ezekiel 39 in the NNT3
Ezekiel 39 in the PDDPT
Ezekiel 39 in the PFNT
Ezekiel 39 in the RMNT
Ezekiel 39 in the SBIAS
Ezekiel 39 in the SBIBS
Ezekiel 39 in the SBIBS2
Ezekiel 39 in the SBICS
Ezekiel 39 in the SBIDS
Ezekiel 39 in the SBIGS
Ezekiel 39 in the SBIHS
Ezekiel 39 in the SBIIS
Ezekiel 39 in the SBIIS2
Ezekiel 39 in the SBIIS3
Ezekiel 39 in the SBIKS
Ezekiel 39 in the SBIKS2
Ezekiel 39 in the SBIMS
Ezekiel 39 in the SBIOS
Ezekiel 39 in the SBIPS
Ezekiel 39 in the SBISS
Ezekiel 39 in the SBITS
Ezekiel 39 in the SBITS2
Ezekiel 39 in the SBITS3
Ezekiel 39 in the SBITS4
Ezekiel 39 in the SBIUS
Ezekiel 39 in the SBIVS
Ezekiel 39 in the SBT
Ezekiel 39 in the SBT1E
Ezekiel 39 in the SCHL
Ezekiel 39 in the SNT
Ezekiel 39 in the SUSU
Ezekiel 39 in the SUSU2
Ezekiel 39 in the SYNO
Ezekiel 39 in the TBIAOTANT
Ezekiel 39 in the TBT1E
Ezekiel 39 in the TBT1E2
Ezekiel 39 in the TFTIP
Ezekiel 39 in the TFTU
Ezekiel 39 in the TGNTATF3T
Ezekiel 39 in the THAI
Ezekiel 39 in the TNFD
Ezekiel 39 in the TNT
Ezekiel 39 in the TNTIK
Ezekiel 39 in the TNTIL
Ezekiel 39 in the TNTIN
Ezekiel 39 in the TNTIP
Ezekiel 39 in the TNTIZ
Ezekiel 39 in the TOMA
Ezekiel 39 in the TTENT
Ezekiel 39 in the UBG
Ezekiel 39 in the UGV
Ezekiel 39 in the UGV2
Ezekiel 39 in the UGV3
Ezekiel 39 in the VBL
Ezekiel 39 in the VDCC
Ezekiel 39 in the YALU
Ezekiel 39 in the YAPE
Ezekiel 39 in the YBVTP
Ezekiel 39 in the ZBP