Ezekiel 45 (BIB)

1 Калі будзеце па жэрабі дзяліць зямлю на дзялянкі, тады аддзялеце сьвяшчэнны пляц Госпаду ў дваццаць пяць тысяч трысьцін даўжыні і дзесяць тысяч шырыні; хай будзе сьвятое месца ва ўсёй поўніцы сваёй, навакол. 2 Ад яго да сьвяцілішча адыдзе чатырохкутнік па пяцьсот трысьцін вакол, і вакол яго пляц у пяцьдзясят локцяў. 3 З гэтай меры адмер дваццаць пяць тысяч трысьцін у даўжыню і дзесяць тысяч у шырыню, дзе будзе сьвяцілішча, Сьвятое Сьвятых. 4 Гэта сьвяшчэнная частка зямлі належыць будзе сьвятарам, службітам сьвяцілішча, якія прыступаюць да служэньня Госпаду: гэта будзе ім месцам для дамоў і сьвятыняю для сьвяцілішча. 5 Дваццаць пяць тысяч трысьцін даўжыні і дзесяць тысяч шырыні будуць належаць Лявітам, службітам храма, як іх валоданьне для пражытку іхняга. 6 І на валоданьне гораду дайце пяць тысяч шырыні і дваццаць пяць тысяч даўжыні, насупраць сьвяшчэннага месца, выдзеленага Госпаду; гэта належыць павінна ўсяму дому Гасподняму. 7 І князю дайце долю па той і другі бок, як каля сьвяшчэннага месца, выдзеленага Госпаду, так і каля гарадскога валоданьня, на захад з заходняга боку і на ўсход з усходняга боку, даўжынёю нароўні з адным з гэтых надзелаў ад заходняй мяжы да ўсходняй. 8 Гэта ягоная зямля, яго валоданьне ў Ізраілі, каб князі Мае наперад ня ўціскалі народу Майго, і каб далі зямлю дому Ізраілеваму паводле плямёнаў яго. 9 Так кажа Гасподзь Бог: годзе вам, князі Ізраілевыя! адкладзеце крыўды і ўціскі і чынеце справядлівасьць і праўду, перастаньце выцясьняць народ Мой з валоданьняў ягоных, кажа Гасподзь Бог. 10 Хай будуць у вас правільныя вагі і правільная эфа і правільны бат. 11 Эфа і бат павінны быць аднолькавай меры, так каб бат умяшчаў у сябе дзясятую частку хомэра і эфа дзясятую частку хомэра; мера іх павінна вызначацца па хомэры. 12 У сіклі дваццаць гераў; а дваццаць сікляў, дваццаць пяць сікляў і пятнаццаць сікляў складаць будуць у вас міну. 13 Вось даніна, якую вы павінны даваць князю: шостую частку эфы ад хомэра пшаніцы і шостую частку эфы ад хомэра ячменю; 14 пастанова пра алей: ад кора алею дзясятую частку бата: дзесяць батаў складаюць хомэр, бо ў хомэры дзесяць батаў; 15 адну авечку ад статку ў дзьвесьце авечак з тлустай пашы Ізраіля: усё гэта дзеля хлебнага прынашэньня і падзякавальнай ахвяры, на ачышчэньне іх, кажа Гасподзь Бог. 16 Увесь народ зямлі абавязваецца рабіць гэтае прынашэньне князю ў Ізраіле. 17 А ў абавязках князя будуць ляжаць цэласпаленьне і хлебнае прынашэньне, і выліваньне на сьвяты і на маладзіка і ў суботы, падчас усіх урачыстасьцяў дома Ізраілевага; ён павінен будзе прыносіць ахвяру за грэх і хлебнае прынашэньне, і цэласпаленьне і ахвяру падзякавальную, на ачышчэньне дому Ізраілевага. 18 Так кажа Гасподзь Бог: у першым месяцы, у першы дзень месяца вазьмі са статку валоў цялушку без заганы і ачысьці сьвяцілішча. 19 Сьвятар няхай возьме крыві ад гэтай ахвяры за грахі і пакропіць ёю на вяроўкі храма і на чатыры куты пляцоўкі каля ахвярніка, і на вяроўкі брамы ўнутранага двара. 20 Тое самае зрабі і ў сёмы дзень месяца за тых, што грэшаць наўмысна і з прастадушнасьці, і так ачышчайце храм. 21 У першым месяцы, у чатырнаццаты дзень месяца павінна быць у вас Пасха, сьвята сямідзённае, калі павіны быць праснакі. 22 У гэты дзень князь за сябе і за ўвесь народ зямлі прынясе цяля ў ахвяру за грэх. 23 У гэтыя сем дзён сьвята ён павінен прыносіць на цэласпаленьне Госпаду кожны дзень па сем цялят і па сем бараноў без заганы і ў ахвяру за грэх кожны дзень па казлу з казінага статку. 24 Хлебнага прынашэньня ён павінен прыносіць па эфе на цяля і па эфе на барана, і па гіне алею на эфу. 25 У сёмым месяцы, у пятнаццаты дзень месяца, у сьвята, на працягу сямі дзён ён павінен прыносіць тое самае: такую самую ахвяру за грэх, такое самае цэласпаленьне, і столькі сама хлебнага прынашэньня і столькі сама алею.

In Other Versions

Ezekiel 45 in the ANGEFD

Ezekiel 45 in the ANTPNG2D

Ezekiel 45 in the AS21

Ezekiel 45 in the BAGH

Ezekiel 45 in the BBPNG

Ezekiel 45 in the BBT1E

Ezekiel 45 in the BDS

Ezekiel 45 in the BEV

Ezekiel 45 in the BHAD

Ezekiel 45 in the BLPT

Ezekiel 45 in the BNT

Ezekiel 45 in the BNTABOOT

Ezekiel 45 in the BNTLV

Ezekiel 45 in the BOATCB

Ezekiel 45 in the BOATCB2

Ezekiel 45 in the BOBCV

Ezekiel 45 in the BOCNT

Ezekiel 45 in the BOECS

Ezekiel 45 in the BOGWICC

Ezekiel 45 in the BOHCB

Ezekiel 45 in the BOHCV

Ezekiel 45 in the BOHLNT

Ezekiel 45 in the BOHNTLTAL

Ezekiel 45 in the BOICB

Ezekiel 45 in the BOILNTAP

Ezekiel 45 in the BOITCV

Ezekiel 45 in the BOKCV

Ezekiel 45 in the BOKCV2

Ezekiel 45 in the BOKHWOG

Ezekiel 45 in the BOKSSV

Ezekiel 45 in the BOLCB

Ezekiel 45 in the BOLCB2

Ezekiel 45 in the BOMCV

Ezekiel 45 in the BONAV

Ezekiel 45 in the BONCB

Ezekiel 45 in the BONLT

Ezekiel 45 in the BONUT2

Ezekiel 45 in the BOPLNT

Ezekiel 45 in the BOSCB

Ezekiel 45 in the BOSNC

Ezekiel 45 in the BOTLNT

Ezekiel 45 in the BOVCB

Ezekiel 45 in the BOYCB

Ezekiel 45 in the BPBB

Ezekiel 45 in the BPH

Ezekiel 45 in the BSB

Ezekiel 45 in the CCB

Ezekiel 45 in the CUV

Ezekiel 45 in the CUVS

Ezekiel 45 in the DBT

Ezekiel 45 in the DGDNT

Ezekiel 45 in the DHNT

Ezekiel 45 in the DNT

Ezekiel 45 in the ELBE

Ezekiel 45 in the EMTV

Ezekiel 45 in the ESV

Ezekiel 45 in the FBV

Ezekiel 45 in the FEB

Ezekiel 45 in the GGMNT

Ezekiel 45 in the GNT

Ezekiel 45 in the HARY

Ezekiel 45 in the HNT

Ezekiel 45 in the IRVA

Ezekiel 45 in the IRVB

Ezekiel 45 in the IRVG

Ezekiel 45 in the IRVH

Ezekiel 45 in the IRVK

Ezekiel 45 in the IRVM

Ezekiel 45 in the IRVM2

Ezekiel 45 in the IRVO

Ezekiel 45 in the IRVP

Ezekiel 45 in the IRVT

Ezekiel 45 in the IRVT2

Ezekiel 45 in the IRVU

Ezekiel 45 in the ISVN

Ezekiel 45 in the JSNT

Ezekiel 45 in the KAPI

Ezekiel 45 in the KBT1ETNIK

Ezekiel 45 in the KBV

Ezekiel 45 in the KJV

Ezekiel 45 in the KNFD

Ezekiel 45 in the LBA

Ezekiel 45 in the LBLA

Ezekiel 45 in the LNT

Ezekiel 45 in the LSV

Ezekiel 45 in the MAAL

Ezekiel 45 in the MBV

Ezekiel 45 in the MBV2

Ezekiel 45 in the MHNT

Ezekiel 45 in the MKNFD

Ezekiel 45 in the MNG

Ezekiel 45 in the MNT

Ezekiel 45 in the MNT2

Ezekiel 45 in the MRS1T

Ezekiel 45 in the NAA

Ezekiel 45 in the NASB

Ezekiel 45 in the NBLA

Ezekiel 45 in the NBS

Ezekiel 45 in the NBVTP

Ezekiel 45 in the NET2

Ezekiel 45 in the NIV11

Ezekiel 45 in the NNT

Ezekiel 45 in the NNT2

Ezekiel 45 in the NNT3

Ezekiel 45 in the PDDPT

Ezekiel 45 in the PFNT

Ezekiel 45 in the RMNT

Ezekiel 45 in the SBIAS

Ezekiel 45 in the SBIBS

Ezekiel 45 in the SBIBS2

Ezekiel 45 in the SBICS

Ezekiel 45 in the SBIDS

Ezekiel 45 in the SBIGS

Ezekiel 45 in the SBIHS

Ezekiel 45 in the SBIIS

Ezekiel 45 in the SBIIS2

Ezekiel 45 in the SBIIS3

Ezekiel 45 in the SBIKS

Ezekiel 45 in the SBIKS2

Ezekiel 45 in the SBIMS

Ezekiel 45 in the SBIOS

Ezekiel 45 in the SBIPS

Ezekiel 45 in the SBISS

Ezekiel 45 in the SBITS

Ezekiel 45 in the SBITS2

Ezekiel 45 in the SBITS3

Ezekiel 45 in the SBITS4

Ezekiel 45 in the SBIUS

Ezekiel 45 in the SBIVS

Ezekiel 45 in the SBT

Ezekiel 45 in the SBT1E

Ezekiel 45 in the SCHL

Ezekiel 45 in the SNT

Ezekiel 45 in the SUSU

Ezekiel 45 in the SUSU2

Ezekiel 45 in the SYNO

Ezekiel 45 in the TBIAOTANT

Ezekiel 45 in the TBT1E

Ezekiel 45 in the TBT1E2

Ezekiel 45 in the TFTIP

Ezekiel 45 in the TFTU

Ezekiel 45 in the TGNTATF3T

Ezekiel 45 in the THAI

Ezekiel 45 in the TNFD

Ezekiel 45 in the TNT

Ezekiel 45 in the TNTIK

Ezekiel 45 in the TNTIL

Ezekiel 45 in the TNTIN

Ezekiel 45 in the TNTIP

Ezekiel 45 in the TNTIZ

Ezekiel 45 in the TOMA

Ezekiel 45 in the TTENT

Ezekiel 45 in the UBG

Ezekiel 45 in the UGV

Ezekiel 45 in the UGV2

Ezekiel 45 in the UGV3

Ezekiel 45 in the VBL

Ezekiel 45 in the VDCC

Ezekiel 45 in the YALU

Ezekiel 45 in the YAPE

Ezekiel 45 in the YBVTP

Ezekiel 45 in the ZBP