Genesis 29 (BIB)
1 І ўстаў Якаў і пайшоў у зямлю сыноў усходу. 2 І ўгледзеў: вось, на полі калодзеж, і там тры статкі дробнага быдла, якія ляжалі каля яго таму, што з таго калодзежа паілі статкі. Над вусьцем калодзежа быў вялікі камень. 3 Калі зьбіраліся туды ўсе статкі, адвальвалі камень ад вусьця калодзежа і паілі авечкі; пасьля зноў клалі камень на сваё месца, на вусьце калодзежа. 4 Якаў сказаў ім: братове мае, адкуль вы? Яны сказалі: мы з Харана. 5 Ён сказаў ім: ці ведаеце вы Лавана, сына Нахоравага? Яны сказалі: ведаем. 6 Ён яшчэ сказаў ім: ці здаровіцца яму? Яны сказалі: здаровіцца; і вось, Рахіль, дачка ягоная, ідзе з авечкамі. 7 І сказаў: вось, дня яшчэ многа; ня час зьбіраць быдла; напаеце авечак і ідзеце, пасеце. 8 Яны сказалі: ня можам, пакуль не зьбяруцца ўсе статкі, і не адваляць каменя ад вусьця калодзежа; тады будзем мы паіць авечкі. 9 Яшчэ ён гаварыў зь імі, як прыйшла Рахіль з дробным быдлам бацькі свайго, бо яна пасьвіла. 10 Калі Якаў убачыў Рахіль, дачку Лавана, брата маці сваёй, дык падышоў Якаў, адваліў камень ад вусьця калодзежа і напаіў авечкі Лавана, брата маці сваёй. 11 І пацалаваў Якаў Рахіль і ўзвысіў голас свой і заплакаў. 12 І сказаў Якаў Рахілі, што ён родзіч бацьку яе і што ён сын Рэбэкі. А яна пабегла і сказала бацьку свайму. 13 Лаван, пачуўшы пра Якава, сына сястры сваёй, выбег яму насустрач, абняў яго і пацалаваў яго, і ўвёў яго ў дом свой; і ён расказаў Лавану ўсё гэта. 14 А Лаван сказаў яму: сапраўды ты косьць мая і плоць мая. І жыў у яго Якаў цэлы месяц. 15 І Лаван сказаў Якаву: няўжо ты дарма будзеш служыць мне, бо ты родзіч? скажы мне, чым заплаціць табе? 16 А ў Лавана было дзьве дачкі, імя старэйшай: Лія; імя малодшай Рахіль. 17 Лія была слабая вачыма, а Рахіль была прыгожая станам і прыгожая тварам. 18 Якаў пакахаў Рахіль і сказаў: Я буду служыць табе сем гадоў за Рахіль, малодшую дачку тваю. 19 Лаван сказаў: лепш мне аддаць яе за цябе, чым аддаць яе за каго іншага; жыві ў мяне. 20 І служыў Якаў за Рахіль сем гадоў; і яны здаліся яму як некалькі дзён, бо ён кахаў яе. 21 І сказаў Якаў Лавану: дай жонку маю, бо мне ўжо час прысьпеў, каб увайсьці да яе. 22 Лаван склікаў усіх людзей таго месца і зладзіў гасьціну. 23 А ўвечары ўзяў Лаван дачку сваю Лію і ўвёў яе да яго; і ўвайшоў да яе Якаў. 24 І даў Лаван служанку сваю Зэлфу за служанку дачцэ сваёй Ліі. 25 А раніцай выявілася, што гэта Лія. І Якаў сказаў Лавану: што гэта зрабіў ты са мною? ці ж не за Рахіль я служыў у цябе? навошта ты ашукаў мяне? 26 Лаван сказаў: у нашым месцы так ня робяць, каб малодшую выдаваць раней за старэйшую; 27 закончы тыдзень гэтай; потым дамо табе і тую за службу, якую ты будзеш служыць у мяне яшчэ сем гадоў. 28 Якаў так і зрабіў і закончыў тыдзень гэтай. І даў Рахіль, дачку сваю, яму за жонку. 29 І даў Лаван служанку сваю Валу за служанку дачцэ сваёй Рахілі. 30 Якаў увайшоў і да Рахілі, і кахаў Рахіль болей, чым Лію; і служыў у яго яшчэ сем гадоў. 31 Гасподзь угледзеў, што Лія была нелюбка, і адчыніў нутробу яе, а Рахіль была няплодная. 32 Лія зачала і нарадзіла сына, і дала яму імя: Рувім, бо сказала: Гасподзь угледзеў маё гароцтвы; бо цяпер будзе кахаць мяне муж мой. 33 І зачала зноў і нарадзіла сына, і сказала: Гасподзь пачуў, што я нелюбка, і даў мне і гэтага. І дала яму імя: Сымон. 34 І зачала яшчэ і нарадзіла сына, і сказала: вось цяпер прылепіцца да мяне муж мой, бо я нарадзіла яму трох сыноў. Таму і дадзена яму імя: Левій. 35 І яшчэ зачала і нарадзіла сына, і сказала: вось цяпер я праслаўлю Госпада. Таму дала яму імя: Юда. І перастала радзіць.
In Other Versions
Genesis 29 in the ANGEFD
Genesis 29 in the ANTPNG2D
Genesis 29 in the AS21
Genesis 29 in the BAGH
Genesis 29 in the BBPNG
Genesis 29 in the BBT1E
Genesis 29 in the BDS
Genesis 29 in the BEV
Genesis 29 in the BHAD
Genesis 29 in the BLPT
Genesis 29 in the BNT
Genesis 29 in the BNTABOOT
Genesis 29 in the BNTLV
Genesis 29 in the BOATCB
Genesis 29 in the BOATCB2
Genesis 29 in the BOBCV
Genesis 29 in the BOCNT
Genesis 29 in the BOECS
Genesis 29 in the BOGWICC
Genesis 29 in the BOHCB
Genesis 29 in the BOHCV
Genesis 29 in the BOHLNT
Genesis 29 in the BOHNTLTAL
Genesis 29 in the BOICB
Genesis 29 in the BOILNTAP
Genesis 29 in the BOITCV
Genesis 29 in the BOKCV
Genesis 29 in the BOKCV2
Genesis 29 in the BOKHWOG
Genesis 29 in the BOKSSV
Genesis 29 in the BOLCB
Genesis 29 in the BOLCB2
Genesis 29 in the BOMCV
Genesis 29 in the BONAV
Genesis 29 in the BONCB
Genesis 29 in the BONLT
Genesis 29 in the BONUT2
Genesis 29 in the BOPLNT
Genesis 29 in the BOSCB
Genesis 29 in the BOSNC
Genesis 29 in the BOTLNT
Genesis 29 in the BOVCB
Genesis 29 in the BOYCB
Genesis 29 in the BPBB
Genesis 29 in the BPH
Genesis 29 in the BSB
Genesis 29 in the CCB
Genesis 29 in the CUV
Genesis 29 in the CUVS
Genesis 29 in the DBT
Genesis 29 in the DGDNT
Genesis 29 in the DHNT
Genesis 29 in the DNT
Genesis 29 in the ELBE
Genesis 29 in the EMTV
Genesis 29 in the ESV
Genesis 29 in the FBV
Genesis 29 in the FEB
Genesis 29 in the GGMNT
Genesis 29 in the GNT
Genesis 29 in the HARY
Genesis 29 in the HNT
Genesis 29 in the IRVA
Genesis 29 in the IRVB
Genesis 29 in the IRVG
Genesis 29 in the IRVH
Genesis 29 in the IRVK
Genesis 29 in the IRVM
Genesis 29 in the IRVM2
Genesis 29 in the IRVO
Genesis 29 in the IRVP
Genesis 29 in the IRVT
Genesis 29 in the IRVT2
Genesis 29 in the IRVU
Genesis 29 in the ISVN
Genesis 29 in the JSNT
Genesis 29 in the KAPI
Genesis 29 in the KBT1ETNIK
Genesis 29 in the KBV
Genesis 29 in the KJV
Genesis 29 in the KNFD
Genesis 29 in the LBA
Genesis 29 in the LBLA
Genesis 29 in the LNT
Genesis 29 in the LSV
Genesis 29 in the MAAL
Genesis 29 in the MBV
Genesis 29 in the MBV2
Genesis 29 in the MHNT
Genesis 29 in the MKNFD
Genesis 29 in the MNG
Genesis 29 in the MNT
Genesis 29 in the MNT2
Genesis 29 in the MRS1T
Genesis 29 in the NAA
Genesis 29 in the NASB
Genesis 29 in the NBLA
Genesis 29 in the NBS
Genesis 29 in the NBVTP
Genesis 29 in the NET2
Genesis 29 in the NIV11
Genesis 29 in the NNT
Genesis 29 in the NNT2
Genesis 29 in the NNT3
Genesis 29 in the PDDPT
Genesis 29 in the PFNT
Genesis 29 in the RMNT
Genesis 29 in the SBIAS
Genesis 29 in the SBIBS
Genesis 29 in the SBIBS2
Genesis 29 in the SBICS
Genesis 29 in the SBIDS
Genesis 29 in the SBIGS
Genesis 29 in the SBIHS
Genesis 29 in the SBIIS
Genesis 29 in the SBIIS2
Genesis 29 in the SBIIS3
Genesis 29 in the SBIKS
Genesis 29 in the SBIKS2
Genesis 29 in the SBIMS
Genesis 29 in the SBIOS
Genesis 29 in the SBIPS
Genesis 29 in the SBISS
Genesis 29 in the SBITS
Genesis 29 in the SBITS2
Genesis 29 in the SBITS3
Genesis 29 in the SBITS4
Genesis 29 in the SBIUS
Genesis 29 in the SBIVS
Genesis 29 in the SBT
Genesis 29 in the SBT1E
Genesis 29 in the SCHL
Genesis 29 in the SNT
Genesis 29 in the SUSU
Genesis 29 in the SUSU2
Genesis 29 in the SYNO
Genesis 29 in the TBIAOTANT
Genesis 29 in the TBT1E
Genesis 29 in the TBT1E2
Genesis 29 in the TFTIP
Genesis 29 in the TFTU
Genesis 29 in the TGNTATF3T
Genesis 29 in the THAI
Genesis 29 in the TNFD
Genesis 29 in the TNT
Genesis 29 in the TNTIK
Genesis 29 in the TNTIL
Genesis 29 in the TNTIN
Genesis 29 in the TNTIP
Genesis 29 in the TNTIZ
Genesis 29 in the TOMA
Genesis 29 in the TTENT
Genesis 29 in the UBG
Genesis 29 in the UGV
Genesis 29 in the UGV2
Genesis 29 in the UGV3
Genesis 29 in the VBL
Genesis 29 in the VDCC
Genesis 29 in the YALU
Genesis 29 in the YAPE
Genesis 29 in the YBVTP
Genesis 29 in the ZBP