Genesis 35 (BIB)
1 Бог сказаў Якаву: устань, ідзі ў Вэтыль і жыві там, і спарудзі там ахвярнік Богу, Які явіўся табе, калі ты ўцякаў ад аблічча Ісава, брата твайго. 2 І сказаў Якаў дому свайму і ўсім, хто быў зь ім: кіньце багоў чужых, якія ў вас, і ачысьціцеся, і перамянеце вопратку вашую; 3 устанем і пойдзем у Вэтыль; там уладжу я ахвярнік Богу, Які пачуў мяне ў дзень бедства майго, і быў са мною на шляху, якім я хадзіў. 4 І аддалі Якаву ўсіх багоў чужых, якія былі ў руках у іх, і завушніцы, якія былі ў вушах у іх; і закапаў іх Якаў пад дубам, які непадалёк ад Сіхема. 5 І рушылі яны. І была жудасьць Божая на навакольных гарадах, і не перасьледавалі сыноў Якава. 6 І прыйшоў Якаў у Луз, што ў зямлі Ханаанскай, гэта значыць, у Вэтыль, сам і ўсе людзі, якія былі зь ім, 7 і спарудзіў там ахвярнік, і назваў тое месца: Эль-Вэтыль; бо тут зьявіўся яму Бог, калі ён уцякаў ад аблічча брата свайго. 8 І памерла Дэвора, карміцелька Рэбэкі, і пахаваная ніжэй Вэтыля пад дубам, які і назваў Якаў дубам плачу. 9 І зьявіўся Бог Якаву пасьля вяртаньня яго зь Месапатаміі, і дабраславіў яго, 10 і сказаў яму Бог: імя тваё Якаў; ад сёньня ты ня будзеш называцца Якавам, а будзе імя табе Ізраіль. І даў яму імя: Ізраіль. 11 І сказаў яму Бог: Я Бог Усемагутны; пладзіся і множся; народ і мноства народаў будзе ад цябе, і цары пойдуць са сьцёгнаў тваіх; 12 зямлю, якую Я даў Абрагаму і Ісааку, Я дам табе, і нашчадкам тваім пасьля цябе дам зямлю гэтую. 13 І ўзышоў ад яго Бог зь месца, на якім гаварыў яму. 14 І паставіў Якаў помнік на месцы, на якім гаварыў яму Бог, помнік каменны, і выліў на яго выліваньне, і выліў на яго алей; 15 І даў Якаў імя месцу, на якім Бог гаварыў яму: Вэтыль. 16 І выправіліся з Вэтыля. І калі яшчэ заставалася нейкая адлегласьць зямлі да Эфраты, Рахіль нарадзіла, і роды ў яе былі цяжкія. 17 А калі яна пакутавала ў родах, бабка-павітуха сказала ёй: ня бойся, бо гэта табе сын. 18 І калі выходзіла зь яе душа, бо яна памірала, дык дала яму імя: Бэноні. Але бацька яго пераназваў яго Веньямінам. 19 І памерла Рахіль, і пахавана на дарозе ў Эфрату, гэта значыцца, Віфляем. 20 Якаў паставіў над магілай яе помнік. Гэта магільны помнік Рахілі да гэтага дня. 21 І выправіўся Ізраіль і паставіў намёт свой за вежаю Гадэр. 22 У час, калі Ізраіль быў у той краіне, Рувім пайшоў і пераспаў з Валаю, наложніцаю бацькі свайго. І дачуўся Ізраіль. А сыноў у Якава было дванаццаць. 23 Сыны Ліі: першынец Якава Рувім, пасьля яго Сымон, Левій, Юда, Ісахар і Завулон. 24 Сыны Рахілі: Язэп і Веньямін. 25 Сыны Валы, служанкі Рахілінай: Дан і Нэфталім. 26 Сыны Зэлфы, служанкі Ліінай: Гад і Асір. Гэта сыны Якава, якія нарадзіліся яму ў Месапатаміі. 27 І прыйшоў Якаў да Ісаака, бацькі свайго, у Мамрэ, Кірыят-Арбу, гэта значыць, Хэўрон, дзе вандраваў Абрагам і Ісаак. 28 І было дзён жыцьця Ісаакавага сто восемдзесят гадоў. 29 І выпусьціў Ісаак дух і памёр, і прыклаўся да народу свайго, калі ўжо быў стары і насычаны жыцьцём. І пахавалі яго Ісаў і Якаў, сыны ягоныя.
In Other Versions
Genesis 35 in the ANGEFD
Genesis 35 in the ANTPNG2D
Genesis 35 in the AS21
Genesis 35 in the BAGH
Genesis 35 in the BBPNG
Genesis 35 in the BBT1E
Genesis 35 in the BDS
Genesis 35 in the BEV
Genesis 35 in the BHAD
Genesis 35 in the BLPT
Genesis 35 in the BNT
Genesis 35 in the BNTABOOT
Genesis 35 in the BNTLV
Genesis 35 in the BOATCB
Genesis 35 in the BOATCB2
Genesis 35 in the BOBCV
Genesis 35 in the BOCNT
Genesis 35 in the BOECS
Genesis 35 in the BOGWICC
Genesis 35 in the BOHCB
Genesis 35 in the BOHCV
Genesis 35 in the BOHLNT
Genesis 35 in the BOHNTLTAL
Genesis 35 in the BOICB
Genesis 35 in the BOILNTAP
Genesis 35 in the BOITCV
Genesis 35 in the BOKCV
Genesis 35 in the BOKCV2
Genesis 35 in the BOKHWOG
Genesis 35 in the BOKSSV
Genesis 35 in the BOLCB
Genesis 35 in the BOLCB2
Genesis 35 in the BOMCV
Genesis 35 in the BONAV
Genesis 35 in the BONCB
Genesis 35 in the BONLT
Genesis 35 in the BONUT2
Genesis 35 in the BOPLNT
Genesis 35 in the BOSCB
Genesis 35 in the BOSNC
Genesis 35 in the BOTLNT
Genesis 35 in the BOVCB
Genesis 35 in the BOYCB
Genesis 35 in the BPBB
Genesis 35 in the BPH
Genesis 35 in the BSB
Genesis 35 in the CCB
Genesis 35 in the CUV
Genesis 35 in the CUVS
Genesis 35 in the DBT
Genesis 35 in the DGDNT
Genesis 35 in the DHNT
Genesis 35 in the DNT
Genesis 35 in the ELBE
Genesis 35 in the EMTV
Genesis 35 in the ESV
Genesis 35 in the FBV
Genesis 35 in the FEB
Genesis 35 in the GGMNT
Genesis 35 in the GNT
Genesis 35 in the HARY
Genesis 35 in the HNT
Genesis 35 in the IRVA
Genesis 35 in the IRVB
Genesis 35 in the IRVG
Genesis 35 in the IRVH
Genesis 35 in the IRVK
Genesis 35 in the IRVM
Genesis 35 in the IRVM2
Genesis 35 in the IRVO
Genesis 35 in the IRVP
Genesis 35 in the IRVT
Genesis 35 in the IRVT2
Genesis 35 in the IRVU
Genesis 35 in the ISVN
Genesis 35 in the JSNT
Genesis 35 in the KAPI
Genesis 35 in the KBT1ETNIK
Genesis 35 in the KBV
Genesis 35 in the KJV
Genesis 35 in the KNFD
Genesis 35 in the LBA
Genesis 35 in the LBLA
Genesis 35 in the LNT
Genesis 35 in the LSV
Genesis 35 in the MAAL
Genesis 35 in the MBV
Genesis 35 in the MBV2
Genesis 35 in the MHNT
Genesis 35 in the MKNFD
Genesis 35 in the MNG
Genesis 35 in the MNT
Genesis 35 in the MNT2
Genesis 35 in the MRS1T
Genesis 35 in the NAA
Genesis 35 in the NASB
Genesis 35 in the NBLA
Genesis 35 in the NBS
Genesis 35 in the NBVTP
Genesis 35 in the NET2
Genesis 35 in the NIV11
Genesis 35 in the NNT
Genesis 35 in the NNT2
Genesis 35 in the NNT3
Genesis 35 in the PDDPT
Genesis 35 in the PFNT
Genesis 35 in the RMNT
Genesis 35 in the SBIAS
Genesis 35 in the SBIBS
Genesis 35 in the SBIBS2
Genesis 35 in the SBICS
Genesis 35 in the SBIDS
Genesis 35 in the SBIGS
Genesis 35 in the SBIHS
Genesis 35 in the SBIIS
Genesis 35 in the SBIIS2
Genesis 35 in the SBIIS3
Genesis 35 in the SBIKS
Genesis 35 in the SBIKS2
Genesis 35 in the SBIMS
Genesis 35 in the SBIOS
Genesis 35 in the SBIPS
Genesis 35 in the SBISS
Genesis 35 in the SBITS
Genesis 35 in the SBITS2
Genesis 35 in the SBITS3
Genesis 35 in the SBITS4
Genesis 35 in the SBIUS
Genesis 35 in the SBIVS
Genesis 35 in the SBT
Genesis 35 in the SBT1E
Genesis 35 in the SCHL
Genesis 35 in the SNT
Genesis 35 in the SUSU
Genesis 35 in the SUSU2
Genesis 35 in the SYNO
Genesis 35 in the TBIAOTANT
Genesis 35 in the TBT1E
Genesis 35 in the TBT1E2
Genesis 35 in the TFTIP
Genesis 35 in the TFTU
Genesis 35 in the TGNTATF3T
Genesis 35 in the THAI
Genesis 35 in the TNFD
Genesis 35 in the TNT
Genesis 35 in the TNTIK
Genesis 35 in the TNTIL
Genesis 35 in the TNTIN
Genesis 35 in the TNTIP
Genesis 35 in the TNTIZ
Genesis 35 in the TOMA
Genesis 35 in the TTENT
Genesis 35 in the UBG
Genesis 35 in the UGV
Genesis 35 in the UGV2
Genesis 35 in the UGV3
Genesis 35 in the VBL
Genesis 35 in the VDCC
Genesis 35 in the YALU
Genesis 35 in the YAPE
Genesis 35 in the YBVTP
Genesis 35 in the ZBP