Genesis 6 (BIB)

1 Калі людзі пачалі множыцца на зямлі і радзіліся ў іх дочкі, 2 тады сыны Божыя ўбачылі дачок чалавечых, што яны прыгожыя, і бралі іх сабе за жонак, хто якую выбраў. 3 І сказаў Гасподзь Бог: ня вечна Духу Майму быць пагарджаным людзьмі, бо яны плоць; хай будуць дні іхнія сто дваццаць гадоў. 4 У той час былі на зямлі волаты, асабліва з таго часу, як сыны Божыя пачалі ўваходзіць да дачок людзкіх, яны пачалі нараджаць ім: гэта дужыя, спакон славутыя людзі. 5 І ўбачыў Гасподзь Бог, што вялікая разбэшчанасьць людзей на зямлі, і што ўсе думкі і помыслы сэрца іхняга былі ва ўсе часы ліхія; 6 і пашкадаваў Гасподзь, што стварыў чалавека на зямлі, і засмуціўся ў сэрцы Сваім. 7 І сказаў Гасподзь: вынішчу з улоньня зямлі людзей, якіх Я стварыў, ад чалавека да быдла, і гадаў і птушак нябесных вынішчу; бо Я пашкадаваў, што стварыў іх. 8 А Ной здабыў мілату прад вачыма Госпада Бога. 9 Вось жыцьцё Ноевае: Ной быў чалавек праведны і беззаганны ў родзе сваім; Ной хадзіў прад Богам. 10 Ной спарадзіў трох сыноў: Сіма, Хама і Яфэта. 11 Але зямля разбэсьцілася прад абліччам Божым і напоўнілася зямля злачынствамі. 12 І паглядзеў Гасподзь Бог на зямлю, і вось, яна разбэшчаная: бо ўсякая плоць скрывіла дарогу сваю на зямлі. 13 І сказаў Гасподзь Бог Ною: канец усякай плоці прыйшоў прад аблічча Маё, бо зямля напоўнілася ад іх зладзействамі; і вось, я вынішчу іх зь зямлі. 14 Зрабі сабе каўчэг з дрэва гофэр; адсекі зрабі ў каўчэзе і прасмалі яго смалою ўсярэдзіне і звонку. 15 І зрабі яго так: даўжыня каўчэга трыста локцяў; шырыня яго пяцьдзясят локцяў, а вышыня яго трыццаць локцяў. 16 І зрабі адтуліну ў каўчэзе, і ў локаць зьвядзі яе ўгары, і дзьверы ў каўчэг зрабі збоку яго; зладзь у ім ніжняе, другое і трэцяе жытло. 17 І вось, Я навяду на зямлю патоп водны, каб вынішчыць усякую плоць, у якой ёсьць дух жыцьця, пад нябёсамі: усё, што ёсьць на зямлі, пазбудзецца жыцьця. 18 Але з табою Я «станаўлю запавет Мой, і ўвойдзеш у каўчэг ты і сыны твае, і жонка твая і жонкі сыноў тваіх з табою. 19 Увядзі таксама ў каўчэг з усіх жывёл, і ад кожнае плоці па пары, каб яны засталіся з табою жывыя; мужчынскага полу і жаночага хай яны будуць. 20 З птушак паводле роду іхняга, і з быдла паводле роду іхняга, і з усіх паўзуноў зямных паводле роду іхняга, з усіх па пары ўвойдуць да цябе, каб засталіся жывыя. 21 А ты вазьмі сабе ўсякай ежы, якою кормяцца, і зьбяры да сябе; і будзе яна табе і ім ежаю. 22 І зрабіў Ной усё: як наказаў яму Гасподзь Бог, так ён і зрабіў.

In Other Versions

Genesis 6 in the ANGEFD

Genesis 6 in the ANTPNG2D

Genesis 6 in the AS21

Genesis 6 in the BAGH

Genesis 6 in the BBPNG

Genesis 6 in the BBT1E

Genesis 6 in the BDS

Genesis 6 in the BEV

Genesis 6 in the BHAD

Genesis 6 in the BLPT

Genesis 6 in the BNT

Genesis 6 in the BNTABOOT

Genesis 6 in the BNTLV

Genesis 6 in the BOATCB

Genesis 6 in the BOATCB2

Genesis 6 in the BOBCV

Genesis 6 in the BOCNT

Genesis 6 in the BOECS

Genesis 6 in the BOGWICC

Genesis 6 in the BOHCB

Genesis 6 in the BOHCV

Genesis 6 in the BOHLNT

Genesis 6 in the BOHNTLTAL

Genesis 6 in the BOICB

Genesis 6 in the BOILNTAP

Genesis 6 in the BOITCV

Genesis 6 in the BOKCV

Genesis 6 in the BOKCV2

Genesis 6 in the BOKHWOG

Genesis 6 in the BOKSSV

Genesis 6 in the BOLCB

Genesis 6 in the BOLCB2

Genesis 6 in the BOMCV

Genesis 6 in the BONAV

Genesis 6 in the BONCB

Genesis 6 in the BONLT

Genesis 6 in the BONUT2

Genesis 6 in the BOPLNT

Genesis 6 in the BOSCB

Genesis 6 in the BOSNC

Genesis 6 in the BOTLNT

Genesis 6 in the BOVCB

Genesis 6 in the BOYCB

Genesis 6 in the BPBB

Genesis 6 in the BPH

Genesis 6 in the BSB

Genesis 6 in the CCB

Genesis 6 in the CUV

Genesis 6 in the CUVS

Genesis 6 in the DBT

Genesis 6 in the DGDNT

Genesis 6 in the DHNT

Genesis 6 in the DNT

Genesis 6 in the ELBE

Genesis 6 in the EMTV

Genesis 6 in the ESV

Genesis 6 in the FBV

Genesis 6 in the FEB

Genesis 6 in the GGMNT

Genesis 6 in the GNT

Genesis 6 in the HARY

Genesis 6 in the HNT

Genesis 6 in the IRVA

Genesis 6 in the IRVB

Genesis 6 in the IRVG

Genesis 6 in the IRVH

Genesis 6 in the IRVK

Genesis 6 in the IRVM

Genesis 6 in the IRVM2

Genesis 6 in the IRVO

Genesis 6 in the IRVP

Genesis 6 in the IRVT

Genesis 6 in the IRVT2

Genesis 6 in the IRVU

Genesis 6 in the ISVN

Genesis 6 in the JSNT

Genesis 6 in the KAPI

Genesis 6 in the KBT1ETNIK

Genesis 6 in the KBV

Genesis 6 in the KJV

Genesis 6 in the KNFD

Genesis 6 in the LBA

Genesis 6 in the LBLA

Genesis 6 in the LNT

Genesis 6 in the LSV

Genesis 6 in the MAAL

Genesis 6 in the MBV

Genesis 6 in the MBV2

Genesis 6 in the MHNT

Genesis 6 in the MKNFD

Genesis 6 in the MNG

Genesis 6 in the MNT

Genesis 6 in the MNT2

Genesis 6 in the MRS1T

Genesis 6 in the NAA

Genesis 6 in the NASB

Genesis 6 in the NBLA

Genesis 6 in the NBS

Genesis 6 in the NBVTP

Genesis 6 in the NET2

Genesis 6 in the NIV11

Genesis 6 in the NNT

Genesis 6 in the NNT2

Genesis 6 in the NNT3

Genesis 6 in the PDDPT

Genesis 6 in the PFNT

Genesis 6 in the RMNT

Genesis 6 in the SBIAS

Genesis 6 in the SBIBS

Genesis 6 in the SBIBS2

Genesis 6 in the SBICS

Genesis 6 in the SBIDS

Genesis 6 in the SBIGS

Genesis 6 in the SBIHS

Genesis 6 in the SBIIS

Genesis 6 in the SBIIS2

Genesis 6 in the SBIIS3

Genesis 6 in the SBIKS

Genesis 6 in the SBIKS2

Genesis 6 in the SBIMS

Genesis 6 in the SBIOS

Genesis 6 in the SBIPS

Genesis 6 in the SBISS

Genesis 6 in the SBITS

Genesis 6 in the SBITS2

Genesis 6 in the SBITS3

Genesis 6 in the SBITS4

Genesis 6 in the SBIUS

Genesis 6 in the SBIVS

Genesis 6 in the SBT

Genesis 6 in the SBT1E

Genesis 6 in the SCHL

Genesis 6 in the SNT

Genesis 6 in the SUSU

Genesis 6 in the SUSU2

Genesis 6 in the SYNO

Genesis 6 in the TBIAOTANT

Genesis 6 in the TBT1E

Genesis 6 in the TBT1E2

Genesis 6 in the TFTIP

Genesis 6 in the TFTU

Genesis 6 in the TGNTATF3T

Genesis 6 in the THAI

Genesis 6 in the TNFD

Genesis 6 in the TNT

Genesis 6 in the TNTIK

Genesis 6 in the TNTIL

Genesis 6 in the TNTIN

Genesis 6 in the TNTIP

Genesis 6 in the TNTIZ

Genesis 6 in the TOMA

Genesis 6 in the TTENT

Genesis 6 in the UBG

Genesis 6 in the UGV

Genesis 6 in the UGV2

Genesis 6 in the UGV3

Genesis 6 in the VBL

Genesis 6 in the VDCC

Genesis 6 in the YALU

Genesis 6 in the YAPE

Genesis 6 in the YBVTP

Genesis 6 in the ZBP