Genesis 9 (BIB)
1 І дабраславіў Гасподзь Ноя і сыноў ягоных і сказаў ім: пладзецеся і множцеся, і напаўняйце зямлю; 2 хай баяцца і хай трымцяць перад вамі ўся жывёла зямная і ўсе птушкі нябесныя, усё, што рухаецца на зямлі, і ўсе рыбы марскія: у вашыя рукі аддадзены яны; 3 усё, што рухаецца, што жыве, будзе вам на ежу; як зеляніну траўную даю вам усё; 4 толькі плоці з душою яе, з крывёю яе, ня ежце: 5 Я спаганю і вашу кроў, у якой жыцьцё ваша, спаганю яе з усякай жывёлы, спаганю таксама душу чалавека з рукі чалавека, з рукі брата ягонага; 6 хто пралье кроў чалавечую, таго кроў пральецца рукою чалавека: бо чалавек створаны паводле вобраза Божага; 7 а вы пладзецеся і множцеся, і расьсяляйцеся паўсюль па зямлі і множцеся на ёй. 8 І сказаў Бог Ною і сынам ягоным зь ім: 9 вось, Я станаўлю запавет Мой з вамі і з нашчадкамі вашымі пасьля вас, 10 і з усякаю душою жывою, якая з вамі, з птушкамі і з быдлам, і з усімі жывёламі зямнымі, якія ў вас, з усімі, што выйшлі з каўчэга, з усімі жывёламі зямнымі; 11 станаўлю запавет Мой з вамі, што ня будзе болей зьнішчана ніякая плоць водамі патопу, і ня будзе ўжо патопу на спусташэньне зямлі. 12 І сказаў Бог: вось азнака запавету, які Я станаўлю паміж мною і паміж вамі і паміж усякаю душою жывою, якая з вамі, у роды назаўсёды: 13 Я кладу вясёлку Маю ў воблаку, каб яна была азнакаю запавету паміж Мною і паміж зямлёю. 14 І будзе, калі Я навяду воблака на зямлю, дык явіцца вясёлка ў воблаку; 15 і Я ўспомню запавет Мой, які паміж Мною і паміж вамі і паміж усякаю душою жывою ў кожнай плоці; і ня будзе болей вада патопам на вынішчэньне ўсякай плоці. 16 І будзе вясёлка ў воблаку, і Я ўбачу яе, і ўспомню запавет вечны паміж Богам і паміж усякаю душою жывою ў кожнай плоці, якая на зямлі. 17 І сказаў Бог Ною: вось азнака запавету, які Я паставіў паміж Мною і паміж усякаю плоцьцю, якая на зямлі. 18 Сыны Ноя, якія выйшлі з каўчэга, былі: Сім, Хам і Яфэт. А Хам быў бацька Ханаана. 19 Гэтыя трое былі сыны Ноевыя, і ад іх насялілася ўся зямля. 20 Ной пачаў урабляць зямлю і пасадзіў вінаграднік; 21 і выпіў ён віна, і ап'янеў, і ляжаў голы ў намёце сваім. 22 І бачыў Хам, бацька Ханаанаў, сарамату бацькі свайго і, выйшаўшы, расказаў двум братам сваім. 23 А Сім і Яфэт узялі вопратку, і паклаўшы яе на плечы свае, пайшлі адвярнуўшыся і накрылі галізну бацькі свайго; твары іх былі абернуты назад, і яны ня бачылі сараматы бацькі свайго. 24 Ной праспаўся ад віна свайго, і даведаўся, што зрабіў зь ім малодшы сын ягоны, 25 і сказаў: пракляты Ханаан; раб рабоў будзе ён у братоў сваіх. 26 Потым сказаў: дабраславёны Гасподзь Бог Сімаў; а Ханаан будзе рабом яму; 27 хай пашырыць Бог Яфэта, і хай уселіцца ён у намёты Сімавыя; а Ханаан будзе рабом яму. 28 І жыў Ной пасьля патопу трыста пяцьдзясят гадоў. 29 А ўсяго дзён Ноевых было дзевяцьсот пяцьдзясят гадоў; і ён памёр.
In Other Versions
Genesis 9 in the ANGEFD
Genesis 9 in the ANTPNG2D
Genesis 9 in the AS21
Genesis 9 in the BAGH
Genesis 9 in the BBPNG
Genesis 9 in the BBT1E
Genesis 9 in the BDS
Genesis 9 in the BEV
Genesis 9 in the BHAD
Genesis 9 in the BLPT
Genesis 9 in the BNT
Genesis 9 in the BNTABOOT
Genesis 9 in the BNTLV
Genesis 9 in the BOATCB
Genesis 9 in the BOATCB2
Genesis 9 in the BOBCV
Genesis 9 in the BOCNT
Genesis 9 in the BOECS
Genesis 9 in the BOGWICC
Genesis 9 in the BOHCB
Genesis 9 in the BOHCV
Genesis 9 in the BOHLNT
Genesis 9 in the BOHNTLTAL
Genesis 9 in the BOICB
Genesis 9 in the BOILNTAP
Genesis 9 in the BOITCV
Genesis 9 in the BOKCV
Genesis 9 in the BOKCV2
Genesis 9 in the BOKHWOG
Genesis 9 in the BOKSSV
Genesis 9 in the BOLCB
Genesis 9 in the BOLCB2
Genesis 9 in the BOMCV
Genesis 9 in the BONAV
Genesis 9 in the BONCB
Genesis 9 in the BONLT
Genesis 9 in the BONUT2
Genesis 9 in the BOPLNT
Genesis 9 in the BOSCB
Genesis 9 in the BOSNC
Genesis 9 in the BOTLNT
Genesis 9 in the BOVCB
Genesis 9 in the BOYCB
Genesis 9 in the BPBB
Genesis 9 in the BPH
Genesis 9 in the BSB
Genesis 9 in the CCB
Genesis 9 in the CUV
Genesis 9 in the CUVS
Genesis 9 in the DBT
Genesis 9 in the DGDNT
Genesis 9 in the DHNT
Genesis 9 in the DNT
Genesis 9 in the ELBE
Genesis 9 in the EMTV
Genesis 9 in the ESV
Genesis 9 in the FBV
Genesis 9 in the FEB
Genesis 9 in the GGMNT
Genesis 9 in the GNT
Genesis 9 in the HARY
Genesis 9 in the HNT
Genesis 9 in the IRVA
Genesis 9 in the IRVB
Genesis 9 in the IRVG
Genesis 9 in the IRVH
Genesis 9 in the IRVK
Genesis 9 in the IRVM
Genesis 9 in the IRVM2
Genesis 9 in the IRVO
Genesis 9 in the IRVP
Genesis 9 in the IRVT
Genesis 9 in the IRVT2
Genesis 9 in the IRVU
Genesis 9 in the ISVN
Genesis 9 in the JSNT
Genesis 9 in the KAPI
Genesis 9 in the KBT1ETNIK
Genesis 9 in the KBV
Genesis 9 in the KJV
Genesis 9 in the KNFD
Genesis 9 in the LBA
Genesis 9 in the LBLA
Genesis 9 in the LNT
Genesis 9 in the LSV
Genesis 9 in the MAAL
Genesis 9 in the MBV
Genesis 9 in the MBV2
Genesis 9 in the MHNT
Genesis 9 in the MKNFD
Genesis 9 in the MNG
Genesis 9 in the MNT
Genesis 9 in the MNT2
Genesis 9 in the MRS1T
Genesis 9 in the NAA
Genesis 9 in the NASB
Genesis 9 in the NBLA
Genesis 9 in the NBS
Genesis 9 in the NBVTP
Genesis 9 in the NET2
Genesis 9 in the NIV11
Genesis 9 in the NNT
Genesis 9 in the NNT2
Genesis 9 in the NNT3
Genesis 9 in the PDDPT
Genesis 9 in the PFNT
Genesis 9 in the RMNT
Genesis 9 in the SBIAS
Genesis 9 in the SBIBS
Genesis 9 in the SBIBS2
Genesis 9 in the SBICS
Genesis 9 in the SBIDS
Genesis 9 in the SBIGS
Genesis 9 in the SBIHS
Genesis 9 in the SBIIS
Genesis 9 in the SBIIS2
Genesis 9 in the SBIIS3
Genesis 9 in the SBIKS
Genesis 9 in the SBIKS2
Genesis 9 in the SBIMS
Genesis 9 in the SBIOS
Genesis 9 in the SBIPS
Genesis 9 in the SBISS
Genesis 9 in the SBITS
Genesis 9 in the SBITS2
Genesis 9 in the SBITS3
Genesis 9 in the SBITS4
Genesis 9 in the SBIUS
Genesis 9 in the SBIVS
Genesis 9 in the SBT
Genesis 9 in the SBT1E
Genesis 9 in the SCHL
Genesis 9 in the SNT
Genesis 9 in the SUSU
Genesis 9 in the SUSU2
Genesis 9 in the SYNO
Genesis 9 in the TBIAOTANT
Genesis 9 in the TBT1E
Genesis 9 in the TBT1E2
Genesis 9 in the TFTIP
Genesis 9 in the TFTU
Genesis 9 in the TGNTATF3T
Genesis 9 in the THAI
Genesis 9 in the TNFD
Genesis 9 in the TNT
Genesis 9 in the TNTIK
Genesis 9 in the TNTIL
Genesis 9 in the TNTIN
Genesis 9 in the TNTIP
Genesis 9 in the TNTIZ
Genesis 9 in the TOMA
Genesis 9 in the TTENT
Genesis 9 in the UBG
Genesis 9 in the UGV
Genesis 9 in the UGV2
Genesis 9 in the UGV3
Genesis 9 in the VBL
Genesis 9 in the VDCC
Genesis 9 in the YALU
Genesis 9 in the YAPE
Genesis 9 in the YBVTP
Genesis 9 in the ZBP