Judges 11 (BIB)

1 Ефтай Галаадыцянін быў чалавек адважны; ён быў сын распусьніцы; ад Галаада нарадзіўся Ефтай. 2 І жонка Галаадава нарадзіла яму сыноў. Калі ўзмужнелі жончыныя сыны, яны выгналі Ефтая, сказаўшы яму: ты ня спадчыньнік у доме бацькі нашага, бо ты сын іншай жанчыны. 3 І ўцёк Ефтай ад братоў сваіх і жыў у зямлі Тоў; і сабраліся да Ефтая людзі, якім ня было чаго траціць, і выходзілі зь ім. 4 Празь некаторы час Аманіцяне пайшлі вайною на Ізраіля. 5 У час вайны Аманіцянаў зь Ізраільцянамі прыйшлі старэйшыны Галаадскія ўзяць Ефтая зь зямлі Тоў 6 і сказалі Ефтаю: прыйдзі, будзь нам за правадыра, і будзем біцца з Аманіцянамі. 7 Ефтай сказаў старэйшынам Галаадскім: ці ж ня вы зьненавідзелі мяне і выгналі з дому бацькі майго? навошта ж прыйшлі да мяне цяпер, калі вы ў бядзе? 8 Старэйшыны Галаадскія сказалі Ефтаю: таму мы цяпер прыйшлі да цябе, каб ты пайшоў з намі і біўся з Аманіцянамі і быў у нас за правадыра ўсім жыхарам Галаадскім. 9 І сказаў Ефтай старэйшынам Галаадскім: калі вы вернеце мяне, каб біцца з Аманіцянамі, і Гасподзь аддасьць мне іх, - дык ці застануся я ў вас за правадыра? 10 Старэйшыны Галаадскія сказалі Ефтаю: Гасподзь хай будзе за сьведку паміж намі, што мы зробім паводле слова твайго! 11 І пайшоў Ефтай з старэйшынамі Галаадскімі і народ паставіў яго над сабою начальнікам і правадыром, і Ефтай вымавіў усе словы свае перад абліччам Госпада ў Масіфе. 12 І паслаў Ефтай да цара Аманіцкага сказаць: што табе да мяне, што ты прыйшоў да мяне ваяваць на зямлі маёй? 13 Цар Аманіцкі сказаў паслам Ефтаевым: Ізраіль, калі ішоў зь Егіпта; узяў зямлю маю ад Арнона да Явока і Ярдана; дык вось, аддай мне яе зь мірам. 14 Ефтай другі раз паслаў паслоў да цара Аманіцкага - 15 сказаць яму: так кажа Ефтай: Ізраіль ня ўзяў зямлі Маавіцкай і зямлі Аманіцкай; 16 бо, калі ішлі зь Егіпта, Ізраіль пайшоў у пустыню да Чэрмнага мора і прыйшоў у Кадэс; 17 адтуль паслаў Ізраіль паслоў да цара Эдомскага сказаць: «дазволь мне прайсьці зямлёю тваёю»; але цар Эдомскі не паслухаў; і да цара Маавіцкага ён пасылаў, але і той не згадзіўся; таму Ізраіль заставаўся ў Кадэсе. 18 І пайшоў пустыняю, і абышоў зямлю Эдомскую і зямлю Маавіцкую, прыйшоўшы да ўсходняй мяжы зямлі Маавіцкай, атабарыўся за Арнонам; але не ўваходзіў у межы Маавіцкія, бо Арнон ёсьць мяжа Маава. 19 І паслаў Ізраіль паслоў да Сігона, цара Амарэйскага, цара Есэвонскага, і сказаў яму Ізраіль: дазволь нам прайсьці зямлёю тваёю ў нашае месца. 20 Але Сігон не згадзіўся прапусьціць Ізраіля празь межы свае, і сабраў Сігон увесь народ свой, і разьмясьціўся табарам у Чацы, і біўся зь Ізраілем. 21 І аддаў Гасподзь Бог Ізраілеў Сігона і ўвесь народ ягоны ў рукі Ізраілю, і ён пабіў іх; і атрымаў Ізраіль у спадчыну ўсю зямлю Амарэя, які жыў у зямлі той; 22 і атрымалі яны ў спадчыну ўсе межы Амарэя ад Арнона да Явока і ад пустыні да Ярдана. 23 Дык вось, Гасподзь Бог Ізраілеў прагнаў Амарэя ад аблічча народу Свайго Ізраіля, а ты хочаш забраць яго спадчыну? 24 Ці не валодаеш ты тым, што даў табе Хамос, бог твой? І мы валодаем усім тым, што даў нам у спадчыну Гасподзь, Бог наш. 25 Хіба ты лепшы за Валака, сына Сэпфоравага, цара Маавіцкага? ці сварыўся ён зь Ізраілем, альбо ці ваяваў зь імі? 26 Ізраіль жыве ўжо трыста гадоў у Эсэвоне і ў залежных ад яго гарадах, у Араіры і ў залежных ад яго гарадах, і ва ўсіх гарадах, якія паблізу Арнона; але чаму вы ў той час не адабралі іх? 27 А я не вінаваты перад табою, і ты робіш мне благое, выступіўшы супроць мяне вайною. Гасподзь Судзьдзя хай будзе сёньня судзьдзёю паміж сынамі Ізраіля і Аманіцянамі! 28 Але цар Аманіцкі не паслухаў слоў Ефтая, зь якімі ён пасылаў да яго. 29 І быў на Ефтаі Дух Гасподні, і прайшоў ён Галаад і Манасію, і з Масіфы Галадскай пайшоў да Аманіцянаў. 30 І даў Ефтай абяцаньне Госпаду і сказаў: калі ты аддасі Аманіцян у рукі мае, 31 дык, як вярнуся зь мірам ад Аманіцянаў, што выйдзе з варотаў дома насустрач мне, будзе Госпаду, і прынясу гэта на цэласпаленьне. 32 І прыйшоў Ефтай да Аманіцянаў ваяваць зь імі, і аддаў іх Гасподзь у рукі ягоныя; 33 і пабіў іх боем вельмі вялікім, ад Араэра да Мініта дваццаць гарадоў, і да Авэль-Кераміма, і ўпакорыліся Амарэі перад сынамі Ізраілевымі. 34 І прыйшоў Ефтай у Масіфу ў дом свой, і вось, дачка ягоная выходзіць насустрач яму з тымпанамі і танцамі: яна была ў яго толькі адна, і ня было ў яго яшчэ ні сына, ні дачкі. 35 Калі ён убачыў яе, разадраў вопратку на сабе і сказаў: ах, дачка мая! ты забіла мяне; і ты сярод парушальнікаў спакою майго! я адкрыў вусны мае перад Госпадам і не магу адмовіцца. 36 Яна сказала яму: бацька мой! ты адкрыў вусны твае перад Госпадам - і рабі са мною тое, што сказалі вусны твае, калі Гасподзь учыніў празь цябе помсту ворагам тваім Аманіцянам. 37 І сказала бацьку свайму: зрабі мне толькі вось што: адпусьці мяне на два месяцы; я пайду, узыду на горы і аплачу дзявоцтва маё зь сяброўкамі маімі. 38 Ён сказаў: ідзі. І адпусьціў яе на два месяцы. Яна пайшла зь сяброўкамі і аплаквала дзявоцтва сваё ў горах. 39 Як прайшло два месяцы, яна вярнулася да бацькі свайго, і ён выканаў над ёю абяцаньне сваё, якое даў, і яна ня зьведала мужа. І ўвайшло ў звычай Ізраіля, 40 што кожны год доякі Ізраіля хадзілі аплакваць дачку Ефтая Галаадыцяніна, чатыры дні ў год.

In Other Versions

Judges 11 in the ANGEFD

Judges 11 in the ANTPNG2D

Judges 11 in the AS21

Judges 11 in the BAGH

Judges 11 in the BBPNG

Judges 11 in the BBT1E

Judges 11 in the BDS

Judges 11 in the BEV

Judges 11 in the BHAD

Judges 11 in the BLPT

Judges 11 in the BNT

Judges 11 in the BNTABOOT

Judges 11 in the BNTLV

Judges 11 in the BOATCB

Judges 11 in the BOATCB2

Judges 11 in the BOBCV

Judges 11 in the BOCNT

Judges 11 in the BOECS

Judges 11 in the BOGWICC

Judges 11 in the BOHCB

Judges 11 in the BOHCV

Judges 11 in the BOHLNT

Judges 11 in the BOHNTLTAL

Judges 11 in the BOICB

Judges 11 in the BOILNTAP

Judges 11 in the BOITCV

Judges 11 in the BOKCV

Judges 11 in the BOKCV2

Judges 11 in the BOKHWOG

Judges 11 in the BOKSSV

Judges 11 in the BOLCB

Judges 11 in the BOLCB2

Judges 11 in the BOMCV

Judges 11 in the BONAV

Judges 11 in the BONCB

Judges 11 in the BONLT

Judges 11 in the BONUT2

Judges 11 in the BOPLNT

Judges 11 in the BOSCB

Judges 11 in the BOSNC

Judges 11 in the BOTLNT

Judges 11 in the BOVCB

Judges 11 in the BOYCB

Judges 11 in the BPBB

Judges 11 in the BPH

Judges 11 in the BSB

Judges 11 in the CCB

Judges 11 in the CUV

Judges 11 in the CUVS

Judges 11 in the DBT

Judges 11 in the DGDNT

Judges 11 in the DHNT

Judges 11 in the DNT

Judges 11 in the ELBE

Judges 11 in the EMTV

Judges 11 in the ESV

Judges 11 in the FBV

Judges 11 in the FEB

Judges 11 in the GGMNT

Judges 11 in the GNT

Judges 11 in the HARY

Judges 11 in the HNT

Judges 11 in the IRVA

Judges 11 in the IRVB

Judges 11 in the IRVG

Judges 11 in the IRVH

Judges 11 in the IRVK

Judges 11 in the IRVM

Judges 11 in the IRVM2

Judges 11 in the IRVO

Judges 11 in the IRVP

Judges 11 in the IRVT

Judges 11 in the IRVT2

Judges 11 in the IRVU

Judges 11 in the ISVN

Judges 11 in the JSNT

Judges 11 in the KAPI

Judges 11 in the KBT1ETNIK

Judges 11 in the KBV

Judges 11 in the KJV

Judges 11 in the KNFD

Judges 11 in the LBA

Judges 11 in the LBLA

Judges 11 in the LNT

Judges 11 in the LSV

Judges 11 in the MAAL

Judges 11 in the MBV

Judges 11 in the MBV2

Judges 11 in the MHNT

Judges 11 in the MKNFD

Judges 11 in the MNG

Judges 11 in the MNT

Judges 11 in the MNT2

Judges 11 in the MRS1T

Judges 11 in the NAA

Judges 11 in the NASB

Judges 11 in the NBLA

Judges 11 in the NBS

Judges 11 in the NBVTP

Judges 11 in the NET2

Judges 11 in the NIV11

Judges 11 in the NNT

Judges 11 in the NNT2

Judges 11 in the NNT3

Judges 11 in the PDDPT

Judges 11 in the PFNT

Judges 11 in the RMNT

Judges 11 in the SBIAS

Judges 11 in the SBIBS

Judges 11 in the SBIBS2

Judges 11 in the SBICS

Judges 11 in the SBIDS

Judges 11 in the SBIGS

Judges 11 in the SBIHS

Judges 11 in the SBIIS

Judges 11 in the SBIIS2

Judges 11 in the SBIIS3

Judges 11 in the SBIKS

Judges 11 in the SBIKS2

Judges 11 in the SBIMS

Judges 11 in the SBIOS

Judges 11 in the SBIPS

Judges 11 in the SBISS

Judges 11 in the SBITS

Judges 11 in the SBITS2

Judges 11 in the SBITS3

Judges 11 in the SBITS4

Judges 11 in the SBIUS

Judges 11 in the SBIVS

Judges 11 in the SBT

Judges 11 in the SBT1E

Judges 11 in the SCHL

Judges 11 in the SNT

Judges 11 in the SUSU

Judges 11 in the SUSU2

Judges 11 in the SYNO

Judges 11 in the TBIAOTANT

Judges 11 in the TBT1E

Judges 11 in the TBT1E2

Judges 11 in the TFTIP

Judges 11 in the TFTU

Judges 11 in the TGNTATF3T

Judges 11 in the THAI

Judges 11 in the TNFD

Judges 11 in the TNT

Judges 11 in the TNTIK

Judges 11 in the TNTIL

Judges 11 in the TNTIN

Judges 11 in the TNTIP

Judges 11 in the TNTIZ

Judges 11 in the TOMA

Judges 11 in the TTENT

Judges 11 in the UBG

Judges 11 in the UGV

Judges 11 in the UGV2

Judges 11 in the UGV3

Judges 11 in the VBL

Judges 11 in the VDCC

Judges 11 in the YALU

Judges 11 in the YAPE

Judges 11 in the YBVTP

Judges 11 in the ZBP