Judges 14 (BIB)
1 І пайшоў Самсон у Тымнату і ўбачыў у Тымнаце жанчыну з дачок Філістымскіх. 2 Ён пайшоў і абвясьціў бацьку свайму і маці сваёй і сказаў: я бачыў у Тымнаце жанчыну з дачок Філістымскіх; вазьмеце мне яе за жонку. 3 Бацька і маці яго сказалі яму: хіба няма жанчын сярод дочак братоў тваіх і ва ўсім народзе маім, што ты ідзеш узяць жонку ў Філістымлянаў неабрэзаных? І сказаў Самсон бацьку свайму: яе вазьмі мне, бо яна мне спадабалася. 4 Бацька яго і маці яго ня ведалі, што гэта ад Госпада, і што ён шукае выпадку адпомсьціць Філістымлянам. А ў той час Філістымляне панавалі над Ізраілем. 5 І пайшоў Самсон з бацькам сваім і з маці сваёю ў Тымнату, і калі падыходзілі да вінаграднікаў Тымнаты, вось, малады леў рыклівы ідзе яму насустрач. 6 І сышоў на яго Дух Гасподні, і ён разадраў ільва, бы казьляня; і ў руцэ ў яго нічога ня было. І не сказаў бацьку свайму і маці сваёй, што ён зрабіў. 7 І прыйшоў і пагутарыў з жанчынаю, і яна спадабалася Самсону. 8 Празь некалькі дзён зноў пайшоў ён, каб узяць яе і зайшоў паглядзець на труп ільва, і вось, рой пчол на трупе ільвіным і мёд. 9 Ён узяў яго ў рукі свае і пайшоў і еў дарогаю; і калі прыйшоў да бацькі свайго і маці сваёй, даў і ім, і яны елі; але не сказаў ім, што зь ільвінага трупа ўзяў мёд гэты. 10 І прыйшоў бацька ягоны да жанчыны, і зладзіў там Самсон гасьціну, як звычайна робяць жаніхі. 11 І калі там убачылі яго, выбралі трыццаць вясельных дружкаў, каб яны былі пры ім. 12 І сказаў ім Самсон: загадаю я вам загадку; калі вы адгадаеце мне яе за сем дзён гасьціны і адгадаеце правільна, дык я даю вам трыццаць сіндонаў і трыццаць перамен вопраткі; 13 а калі ня здолееце адгадаць мне, дык вы дайце мне трыццаць сіндонаў і трыццаць перамен вопраткі. Яны сказалі яму: загадай загадку тваю, паслухаем. 14 І сказаў ім: зь едака выйшла еднае, і з дужага выйшла салодкае. І не маглі адгадаць загадкі за тры дні. 15 На сёмы дзень сказалі яны жонцы Самсонавай: угавары мужа твайго, каб ён разгадаў нам загадку; інакш спалім агнём цябе і дом бацькі твайго; хіба ж вы паклікалі нас, каб абабраць нас? 16 І плакала жонка Самсонава перад ім і казала: ты ненавідзіш мяне і не кахаеш; ты загадаў загадку сынам народу майго, а мне не разгадваеш яе. Ён сказаў ёй: бацьку майму і маці маёй не разгадаў яе; ці ж табе разгадаю? 17 І плакала яна перад ім сем дзён, колькі доўжылася ў іх гасьціна. Нарэшце на сёмы дзень разгадаў ёй, бо яна вельмі моцна прасіла яго. А яна разгадала загадку сынам народу свайго. 18 І на сёмы дзень да захаду сонца сказалі яму грамадзяне: што саладзей за мёд, і што дужэй за ільва! Ён сказаў ім: калі б вы не аралі на маёй цялушцы, дык не адгадалі б маёй загадкі. 19 І сышоў на яго Дух Гасподні, і пайшоў ён у Аскалон, і, забіўшы там трыццаць чалавек, зьняў зь іх вопратку, і аддаў перамены вопраткі тым, што разгадалі загадку ягоную. І запалаў гнеў ягоны, і пайшоў ён у дом да бацькі свайго. 20 А жонка Самсонава выйшла за вясельнага дружка ягонага, які быў пры ім за дружка.
In Other Versions
Judges 14 in the ANGEFD
Judges 14 in the ANTPNG2D
Judges 14 in the AS21
Judges 14 in the BAGH
Judges 14 in the BBPNG
Judges 14 in the BBT1E
Judges 14 in the BDS
Judges 14 in the BEV
Judges 14 in the BHAD
Judges 14 in the BLPT
Judges 14 in the BNT
Judges 14 in the BNTABOOT
Judges 14 in the BNTLV
Judges 14 in the BOATCB
Judges 14 in the BOATCB2
Judges 14 in the BOBCV
Judges 14 in the BOCNT
Judges 14 in the BOECS
Judges 14 in the BOGWICC
Judges 14 in the BOHCB
Judges 14 in the BOHCV
Judges 14 in the BOHLNT
Judges 14 in the BOHNTLTAL
Judges 14 in the BOICB
Judges 14 in the BOILNTAP
Judges 14 in the BOITCV
Judges 14 in the BOKCV
Judges 14 in the BOKCV2
Judges 14 in the BOKHWOG
Judges 14 in the BOKSSV
Judges 14 in the BOLCB
Judges 14 in the BOLCB2
Judges 14 in the BOMCV
Judges 14 in the BONAV
Judges 14 in the BONCB
Judges 14 in the BONLT
Judges 14 in the BONUT2
Judges 14 in the BOPLNT
Judges 14 in the BOSCB
Judges 14 in the BOSNC
Judges 14 in the BOTLNT
Judges 14 in the BOVCB
Judges 14 in the BOYCB
Judges 14 in the BPBB
Judges 14 in the BPH
Judges 14 in the BSB
Judges 14 in the CCB
Judges 14 in the CUV
Judges 14 in the CUVS
Judges 14 in the DBT
Judges 14 in the DGDNT
Judges 14 in the DHNT
Judges 14 in the DNT
Judges 14 in the ELBE
Judges 14 in the EMTV
Judges 14 in the ESV
Judges 14 in the FBV
Judges 14 in the FEB
Judges 14 in the GGMNT
Judges 14 in the GNT
Judges 14 in the HARY
Judges 14 in the HNT
Judges 14 in the IRVA
Judges 14 in the IRVB
Judges 14 in the IRVG
Judges 14 in the IRVH
Judges 14 in the IRVK
Judges 14 in the IRVM
Judges 14 in the IRVM2
Judges 14 in the IRVO
Judges 14 in the IRVP
Judges 14 in the IRVT
Judges 14 in the IRVT2
Judges 14 in the IRVU
Judges 14 in the ISVN
Judges 14 in the JSNT
Judges 14 in the KAPI
Judges 14 in the KBT1ETNIK
Judges 14 in the KBV
Judges 14 in the KJV
Judges 14 in the KNFD
Judges 14 in the LBA
Judges 14 in the LBLA
Judges 14 in the LNT
Judges 14 in the LSV
Judges 14 in the MAAL
Judges 14 in the MBV
Judges 14 in the MBV2
Judges 14 in the MHNT
Judges 14 in the MKNFD
Judges 14 in the MNG
Judges 14 in the MNT
Judges 14 in the MNT2
Judges 14 in the MRS1T
Judges 14 in the NAA
Judges 14 in the NASB
Judges 14 in the NBLA
Judges 14 in the NBS
Judges 14 in the NBVTP
Judges 14 in the NET2
Judges 14 in the NIV11
Judges 14 in the NNT
Judges 14 in the NNT2
Judges 14 in the NNT3
Judges 14 in the PDDPT
Judges 14 in the PFNT
Judges 14 in the RMNT
Judges 14 in the SBIAS
Judges 14 in the SBIBS
Judges 14 in the SBIBS2
Judges 14 in the SBICS
Judges 14 in the SBIDS
Judges 14 in the SBIGS
Judges 14 in the SBIHS
Judges 14 in the SBIIS
Judges 14 in the SBIIS2
Judges 14 in the SBIIS3
Judges 14 in the SBIKS
Judges 14 in the SBIKS2
Judges 14 in the SBIMS
Judges 14 in the SBIOS
Judges 14 in the SBIPS
Judges 14 in the SBISS
Judges 14 in the SBITS
Judges 14 in the SBITS2
Judges 14 in the SBITS3
Judges 14 in the SBITS4
Judges 14 in the SBIUS
Judges 14 in the SBIVS
Judges 14 in the SBT
Judges 14 in the SBT1E
Judges 14 in the SCHL
Judges 14 in the SNT
Judges 14 in the SUSU
Judges 14 in the SUSU2
Judges 14 in the SYNO
Judges 14 in the TBIAOTANT
Judges 14 in the TBT1E
Judges 14 in the TBT1E2
Judges 14 in the TFTIP
Judges 14 in the TFTU
Judges 14 in the TGNTATF3T
Judges 14 in the THAI
Judges 14 in the TNFD
Judges 14 in the TNT
Judges 14 in the TNTIK
Judges 14 in the TNTIL
Judges 14 in the TNTIN
Judges 14 in the TNTIP
Judges 14 in the TNTIZ
Judges 14 in the TOMA
Judges 14 in the TTENT
Judges 14 in the UBG
Judges 14 in the UGV
Judges 14 in the UGV2
Judges 14 in the UGV3
Judges 14 in the VBL
Judges 14 in the VDCC
Judges 14 in the YALU
Judges 14 in the YAPE
Judges 14 in the YBVTP
Judges 14 in the ZBP