Judges 19 (BIB)

1 У тыя дні, калі ня было цара ў Ізраіля, жыў адзін лявіт на схіле гары Яфрэмавай. І ўзяў сабе наложніцу зь Віфляема Юдэйскага. 2 Наложніца ягоная пасварылася зь ім, і пайшла ад яго ў дом бацькі свайго ў Віфляем Юдэйскі, і была там чатыры месяцы. 3 Муж яе ўстаў і пайшоў за ёю, каб пагаварыць у сэрца яе і вярнуць яе да сябе. Зь ім быў слуга ягоны і пара аслоў. Яна ўвяла яго ў дом бацькі свайго. 4 Бацька гэтай маладой жанчыны, убачыўшы яго, радасна сустрэў яго, і затрымаў яго цесьць ягоны, бацька маладой жанчыны. І прабыў ён у яго тры дні; яны елі і пілі і начавалі там. 5 На чацьвёрты дзень усталі яны рана, і ён устаў, каб ісьці. І сказаў бацька маладой жанчыны зяцю свайму: падмацуй сэрца тваё лустай хлеба, і потым пойдзеце. 6 Яны засталіся, і абодва разам елі і пілі. І сказаў бацька маладой жанчыны чалавеку таму: застанься яшчэ на ноч, і хай павесяліцца сэрца тваё. 7 Чалавек той устаў быў, каб ісьці, але цесьць упрасіў яго, і ён зноў начаваў там. 8 На пяты дзень устаў ён раніцай, каб ісьці. І сказаў бацька маладой жанчыны той: падмацуй сэрца тваё хлебам, і пачакайце, пакуль ня схіліцца дзень. І елі абое яны. 9 І ўстаў той чалавек, каб ісьці, сам ён, наложніца ягоная і слуга ягоны. І сказаў яму цесьць ягоны, бацька маладой жанчыны: вось, дзень схіліўся на вечар, начуйце, калі ласка; вось, дзень хутка скончыцца, начуй тут, хай павесяліцца сэрца тваё; заўтра раней устанеце ў дарогу вашую, і пойдзеш у дом твой. 10 Але мужчына не згадзіўся начаваць, устаў і пайшоў; і прыйшоў у Евус, што сёньня Ерусалім; зь ім пара наўючаных аслоў і наложніца ягоная зь ім. 11 Калі яны былі паблізу Евуса, дзень ужо моцна схіліўся. І сказаў слуга гаспадару свайму: зойдзем у гэты горад Евусэяў, і заначуем у ім. 12 Гаспадар яго сказаў яму: не, ня пойдзем у горад іншапляменцаў, якія ня з сыноў Ізраілевых, а дойдзем ла Гівы. 13 І сказаў слузе свайму: дойдзем да аднаго з гэтых месцаў, і заначуем у Гіве, або ў Раме. 14 І пайшлі, і ішлі, і закацілася сонца каля Гівы Веньямінавай. 15 І завярнулі яны туды, каб пайсьці начаваць у Гіве. І прыйшоў ён і сеў на вуліцы ў горадзе; але ніхто не запрашаў іх у дом на наялег. 16 І вось, ідзе адзін стары з працы сваёй з поля ўвечары; ён родам быў з гары Яфрэмавай, і жыў у Гіве. А жыхары горада гэтага былі сыны Веньямінавыя. 17 Ён падняў вочы свае, убачыў прахожага на вуліцы гарадской. І сказаў стары: куды ідзеш? і адкуль ты прыйшоў? 18 Той сказаў яму: мы ідзём зь Віфляема Юдэйскага да гары Яфрэмавай, адкуль я. Я хадзіў у Віфляем Юдэйскі, а цяпер іду да дома Госпада; і ніхто не запрашае мяне ў дом. 19 У нас ёсьць і салома і корм аслам нашым: таксама хлеб і віно мне, рабыні тваёй і слузе гэтаму ёсьць у рабоў тваіх; ні ў чым няма нястачы. 20 Стары сказаў яму: будзь спакойны; уся нястача твая на мне; толькі не начуй на дварэ. 21 І ўвёў яго ў свой дом і задаў корму аслам ягоным, а самыя яны абмылі ногі свае, і елі і пілі. 22 Калі яны разьвесялілі сэрцы свае, вось, жыхары горада, людзі распусныя, атачылі дом, стукаліся ў дзьверы і казалі старому, гаспадару дома: выведзі чалавека, які ўвайшоў у дом твой, мы спазнаем яго. 23 Гаспадар дома выйшаў да іх і сказаў ім: не, братове мае, не рабеце ліха, калі гэты чалавек увайшоў у дом мой, не рабеце гэтага вар'яцтва. 24 Вось у мяне дачка дзяўчына, і ў яго наложніца, выведу я іх, упакорце іх, і рабеце зь імі, што вам заўгодна; а з чалавекам гэтым не рабеце гэтага вар'яцтва. 25 Але яны не хацелі слухаць яго. Тады мужчына ўзяў сваю наложніцу, і вывеў да іх на вуліцу. Яны спазналі яе, і глуміліся зь яе ўсю ноч да раніцы. І адпусьцілі яе, як толькі занялася зара. 26 І прыйшла жанчына з зарою, і ўпала каля дзьвярэй дома таго чалавека, у якога быў гаспадар яе, і ляжала да сьвятла. 27 Гаспадар яе ўстаў раніцай, адчыніў дзьверы дома, і выйшаў, каб ісьці ў дарогу сваю: аж вось, ляжыць наложніца ягоная каля дзьвярэй дома, і рукі яе на парозе. 28 Ён сказаў ёй: уставай, пойдзем. Але адказу ня было, бо яна памерла. Ён паклаў яе на асла, устаў і пайшоў у сваё месца. 29 Прыйшоўшы ў дом свой, узяў нож, і, узяўшы наложніцу сваю, разрэзаў яе па чэлесах на дванаццаць частак, і паслаў ва ўсе межы Ізраілевыя. 30 Кожны, хто бачыў гэта, казаў: ня бывала і ня бачана было такога зь дня выхаду сыноў Ізраілевых зь зямлі Егіпецкай да сёньня; уважце гэтаму, парайцеся і скажэце.

In Other Versions

Judges 19 in the ANGEFD

Judges 19 in the ANTPNG2D

Judges 19 in the AS21

Judges 19 in the BAGH

Judges 19 in the BBPNG

Judges 19 in the BBT1E

Judges 19 in the BDS

Judges 19 in the BEV

Judges 19 in the BHAD

Judges 19 in the BLPT

Judges 19 in the BNT

Judges 19 in the BNTABOOT

Judges 19 in the BNTLV

Judges 19 in the BOATCB

Judges 19 in the BOATCB2

Judges 19 in the BOBCV

Judges 19 in the BOCNT

Judges 19 in the BOECS

Judges 19 in the BOGWICC

Judges 19 in the BOHCB

Judges 19 in the BOHCV

Judges 19 in the BOHLNT

Judges 19 in the BOHNTLTAL

Judges 19 in the BOICB

Judges 19 in the BOILNTAP

Judges 19 in the BOITCV

Judges 19 in the BOKCV

Judges 19 in the BOKCV2

Judges 19 in the BOKHWOG

Judges 19 in the BOKSSV

Judges 19 in the BOLCB

Judges 19 in the BOLCB2

Judges 19 in the BOMCV

Judges 19 in the BONAV

Judges 19 in the BONCB

Judges 19 in the BONLT

Judges 19 in the BONUT2

Judges 19 in the BOPLNT

Judges 19 in the BOSCB

Judges 19 in the BOSNC

Judges 19 in the BOTLNT

Judges 19 in the BOVCB

Judges 19 in the BOYCB

Judges 19 in the BPBB

Judges 19 in the BPH

Judges 19 in the BSB

Judges 19 in the CCB

Judges 19 in the CUV

Judges 19 in the CUVS

Judges 19 in the DBT

Judges 19 in the DGDNT

Judges 19 in the DHNT

Judges 19 in the DNT

Judges 19 in the ELBE

Judges 19 in the EMTV

Judges 19 in the ESV

Judges 19 in the FBV

Judges 19 in the FEB

Judges 19 in the GGMNT

Judges 19 in the GNT

Judges 19 in the HARY

Judges 19 in the HNT

Judges 19 in the IRVA

Judges 19 in the IRVB

Judges 19 in the IRVG

Judges 19 in the IRVH

Judges 19 in the IRVK

Judges 19 in the IRVM

Judges 19 in the IRVM2

Judges 19 in the IRVO

Judges 19 in the IRVP

Judges 19 in the IRVT

Judges 19 in the IRVT2

Judges 19 in the IRVU

Judges 19 in the ISVN

Judges 19 in the JSNT

Judges 19 in the KAPI

Judges 19 in the KBT1ETNIK

Judges 19 in the KBV

Judges 19 in the KJV

Judges 19 in the KNFD

Judges 19 in the LBA

Judges 19 in the LBLA

Judges 19 in the LNT

Judges 19 in the LSV

Judges 19 in the MAAL

Judges 19 in the MBV

Judges 19 in the MBV2

Judges 19 in the MHNT

Judges 19 in the MKNFD

Judges 19 in the MNG

Judges 19 in the MNT

Judges 19 in the MNT2

Judges 19 in the MRS1T

Judges 19 in the NAA

Judges 19 in the NASB

Judges 19 in the NBLA

Judges 19 in the NBS

Judges 19 in the NBVTP

Judges 19 in the NET2

Judges 19 in the NIV11

Judges 19 in the NNT

Judges 19 in the NNT2

Judges 19 in the NNT3

Judges 19 in the PDDPT

Judges 19 in the PFNT

Judges 19 in the RMNT

Judges 19 in the SBIAS

Judges 19 in the SBIBS

Judges 19 in the SBIBS2

Judges 19 in the SBICS

Judges 19 in the SBIDS

Judges 19 in the SBIGS

Judges 19 in the SBIHS

Judges 19 in the SBIIS

Judges 19 in the SBIIS2

Judges 19 in the SBIIS3

Judges 19 in the SBIKS

Judges 19 in the SBIKS2

Judges 19 in the SBIMS

Judges 19 in the SBIOS

Judges 19 in the SBIPS

Judges 19 in the SBISS

Judges 19 in the SBITS

Judges 19 in the SBITS2

Judges 19 in the SBITS3

Judges 19 in the SBITS4

Judges 19 in the SBIUS

Judges 19 in the SBIVS

Judges 19 in the SBT

Judges 19 in the SBT1E

Judges 19 in the SCHL

Judges 19 in the SNT

Judges 19 in the SUSU

Judges 19 in the SUSU2

Judges 19 in the SYNO

Judges 19 in the TBIAOTANT

Judges 19 in the TBT1E

Judges 19 in the TBT1E2

Judges 19 in the TFTIP

Judges 19 in the TFTU

Judges 19 in the TGNTATF3T

Judges 19 in the THAI

Judges 19 in the TNFD

Judges 19 in the TNT

Judges 19 in the TNTIK

Judges 19 in the TNTIL

Judges 19 in the TNTIN

Judges 19 in the TNTIP

Judges 19 in the TNTIZ

Judges 19 in the TOMA

Judges 19 in the TTENT

Judges 19 in the UBG

Judges 19 in the UGV

Judges 19 in the UGV2

Judges 19 in the UGV3

Judges 19 in the VBL

Judges 19 in the VDCC

Judges 19 in the YALU

Judges 19 in the YAPE

Judges 19 in the YBVTP

Judges 19 in the ZBP