Jeremiah 9 (BIB)

1 О, хто дасьць галаве маёй ваду, і вачам маім - крыніцу сьлёз! я дзень і ноч плакаў бы па забітых у дачкі народа майго. 2 О, хто даў бы мне ў пустыні прыстанак дарожны! пакінуў бы я народ мой і сышоў бы ад іх: бо ўсе яны пералюбнікі, зграя вераломных. 3 Як лук, напінаюць язык свой дзеля ілжы, мацуюцца на зямлі няпраўдаю; бо пераходзяць ад аднаго ліха да другога, і Мяне ня ведаюць, кажа Гасподзь. 4 Трымайцеся кожны сябра свайго, і не давярайце ніводнаму з братоў сваіх; бо кожны брат ставіць спатыку другому, і кожны сябар пераносіць паклёпы. 5 Кожны ашуквае сябра свайго, і праўды ня кажуць; прывучылі язык свой гаварыць ману, хітруюць да стомы. 6 Ты жывеш сярод падступнасьці; з падступнасьці яны адмаўляюцца ведаць Мяне, кажа Гасподзь. 7 Таму так кажа Гасподзь Саваоф: вось, я растаплю і выпрабую іх; бо як інакш мне трэба рабіць з дачкою народа Майго? 8 Язык іхні - забойчая страла, гаворыць падступна; вуснамі сваімі гавораць з блізкімі сваімі прыязна, а ў сэрцы сваім ладзяць яму аковы. 9 Няўжо Я не пакараю іх за гэта, кажа Гасподзь? ці не адпомсьціць душа Мая такому народу, як гэты? 10 Па горах падыму плач і лямант, і па стэпавых пашах - галашэньне, бо яны выпалены, так што ніхто там не праходзіць, і ня чуваць, каб статкі бляялі: ад птушак нябесных да быдла - усе расьсеяліся, сышлі. 11 І зраблю Ерусалім крушняю, селішчам шакалаў, і гарады Юдэі зраблю пустыняю, без жыхароў. 12 Ці ёсьць такі мудрэц, які зразумеў бы гэта? І да каго гавораць вусны Гасподнія - растлумачыў бы, за што загінула краіна і выпалена, як пустыня, так што ніхто не праходзіць па ёй? 13 І сказаў Гасподзь: за тое, што яны пакінулі закон Мой, які Я ўстанавіў ім, і ня слухалі голасу Майго і не рабілі паводле яго; 14 а хадзілі паводле ўпартасьці сэрца свайго і па сьледзе Ваала, як навучылі іх бацькі іхнія. 15 Таму так кажа Гасподзь Саваоф, Бог Ізраілеў: вось, Я накармлю іх, гэты народ, палыном, і напаю іх вадою з жоўцю; 16 і расьсею іх сярод народаў, якіх ня ведалі ні яны, ні бацькі іхнія, і пашлю сьледам за імі меч, пакуль ня вынішчу іх. 17 Так кажа Гасподзь Саваоф: падумайце і паклічце плакальшчыц, каб яны прыйшлі; пашлеце на ўмеліц у гэтай справе, каб яны прыйшлі. 18 Хай яны пасьпяшаюцца і падымуць плач па нас, каб з вачэй нашых ліліся сьлёзы, і зь веек нашых цякла вада. 19 Бо голас плачу чуцен зь Сіёна: «як мы абрабаваны! мы жорстка пасаромленыя, бо пакідаем зямлю, бо разбурылі жытлішчы нашы». 20 Дык вось, слухайце, жанчыны, слова Госпада, і хай уважае вуха ваша слову вуснаў Ягоных; і вучэце дачок вашых плакаць, і адна адну - песьням плачу. 21 Бо сьмерць уваходзьць у нашыя вокны, урываецца ў харомы нашыя, каб вынішчыць дзяцей з вуліцы, юнакоў з плошчаў. 22 Скажы: так кажа Гасподзь: і будуць кінуты трупы людзей, як гной на поле і як снапы за жняцом, і ня будзе каму пазьбіраць іх. 23 Так кажа Гасподзь, хай не хваліцца мудры мудрасьцю сваёю, хай ня хваліцца дужы сілаю сваёю, хай ня хваліцца багаты багацьцем сваім. 24 А хвалько хваліся тым, што разумееш і ведаеш Мяне, што Я - Гасподзь, Які творыць міласьць, суд і праўду на зямлі: бо толькі гэта заўгодна Мне, кажа Гасподзь. 25 Вось, прыходзяць дні, кажа Гасподзь, калі Я наведаю ўсіх абрэзаных і неабрэзаных: 26 Егіпет і Юдэю, і Эдома і сыноў Амонавых, і Маава і ўсіх, што стрыгуць валасы на скронях, што жывуць у пустыні: бо ўсе гэтыя народы неабрэзаныя, а ўвесь дом Ізраілеў зь неабрэзаным сэрцам.

In Other Versions

Jeremiah 9 in the ANGEFD

Jeremiah 9 in the ANTPNG2D

Jeremiah 9 in the AS21

Jeremiah 9 in the BAGH

Jeremiah 9 in the BBPNG

Jeremiah 9 in the BBT1E

Jeremiah 9 in the BDS

Jeremiah 9 in the BEV

Jeremiah 9 in the BHAD

Jeremiah 9 in the BLPT

Jeremiah 9 in the BNT

Jeremiah 9 in the BNTABOOT

Jeremiah 9 in the BNTLV

Jeremiah 9 in the BOATCB

Jeremiah 9 in the BOATCB2

Jeremiah 9 in the BOBCV

Jeremiah 9 in the BOCNT

Jeremiah 9 in the BOECS

Jeremiah 9 in the BOGWICC

Jeremiah 9 in the BOHCB

Jeremiah 9 in the BOHCV

Jeremiah 9 in the BOHLNT

Jeremiah 9 in the BOHNTLTAL

Jeremiah 9 in the BOICB

Jeremiah 9 in the BOILNTAP

Jeremiah 9 in the BOITCV

Jeremiah 9 in the BOKCV

Jeremiah 9 in the BOKCV2

Jeremiah 9 in the BOKHWOG

Jeremiah 9 in the BOKSSV

Jeremiah 9 in the BOLCB

Jeremiah 9 in the BOLCB2

Jeremiah 9 in the BOMCV

Jeremiah 9 in the BONAV

Jeremiah 9 in the BONCB

Jeremiah 9 in the BONLT

Jeremiah 9 in the BONUT2

Jeremiah 9 in the BOPLNT

Jeremiah 9 in the BOSCB

Jeremiah 9 in the BOSNC

Jeremiah 9 in the BOTLNT

Jeremiah 9 in the BOVCB

Jeremiah 9 in the BOYCB

Jeremiah 9 in the BPBB

Jeremiah 9 in the BPH

Jeremiah 9 in the BSB

Jeremiah 9 in the CCB

Jeremiah 9 in the CUV

Jeremiah 9 in the CUVS

Jeremiah 9 in the DBT

Jeremiah 9 in the DGDNT

Jeremiah 9 in the DHNT

Jeremiah 9 in the DNT

Jeremiah 9 in the ELBE

Jeremiah 9 in the EMTV

Jeremiah 9 in the ESV

Jeremiah 9 in the FBV

Jeremiah 9 in the FEB

Jeremiah 9 in the GGMNT

Jeremiah 9 in the GNT

Jeremiah 9 in the HARY

Jeremiah 9 in the HNT

Jeremiah 9 in the IRVA

Jeremiah 9 in the IRVB

Jeremiah 9 in the IRVG

Jeremiah 9 in the IRVH

Jeremiah 9 in the IRVK

Jeremiah 9 in the IRVM

Jeremiah 9 in the IRVM2

Jeremiah 9 in the IRVO

Jeremiah 9 in the IRVP

Jeremiah 9 in the IRVT

Jeremiah 9 in the IRVT2

Jeremiah 9 in the IRVU

Jeremiah 9 in the ISVN

Jeremiah 9 in the JSNT

Jeremiah 9 in the KAPI

Jeremiah 9 in the KBT1ETNIK

Jeremiah 9 in the KBV

Jeremiah 9 in the KJV

Jeremiah 9 in the KNFD

Jeremiah 9 in the LBA

Jeremiah 9 in the LBLA

Jeremiah 9 in the LNT

Jeremiah 9 in the LSV

Jeremiah 9 in the MAAL

Jeremiah 9 in the MBV

Jeremiah 9 in the MBV2

Jeremiah 9 in the MHNT

Jeremiah 9 in the MKNFD

Jeremiah 9 in the MNG

Jeremiah 9 in the MNT

Jeremiah 9 in the MNT2

Jeremiah 9 in the MRS1T

Jeremiah 9 in the NAA

Jeremiah 9 in the NASB

Jeremiah 9 in the NBLA

Jeremiah 9 in the NBS

Jeremiah 9 in the NBVTP

Jeremiah 9 in the NET2

Jeremiah 9 in the NIV11

Jeremiah 9 in the NNT

Jeremiah 9 in the NNT2

Jeremiah 9 in the NNT3

Jeremiah 9 in the PDDPT

Jeremiah 9 in the PFNT

Jeremiah 9 in the RMNT

Jeremiah 9 in the SBIAS

Jeremiah 9 in the SBIBS

Jeremiah 9 in the SBIBS2

Jeremiah 9 in the SBICS

Jeremiah 9 in the SBIDS

Jeremiah 9 in the SBIGS

Jeremiah 9 in the SBIHS

Jeremiah 9 in the SBIIS

Jeremiah 9 in the SBIIS2

Jeremiah 9 in the SBIIS3

Jeremiah 9 in the SBIKS

Jeremiah 9 in the SBIKS2

Jeremiah 9 in the SBIMS

Jeremiah 9 in the SBIOS

Jeremiah 9 in the SBIPS

Jeremiah 9 in the SBISS

Jeremiah 9 in the SBITS

Jeremiah 9 in the SBITS2

Jeremiah 9 in the SBITS3

Jeremiah 9 in the SBITS4

Jeremiah 9 in the SBIUS

Jeremiah 9 in the SBIVS

Jeremiah 9 in the SBT

Jeremiah 9 in the SBT1E

Jeremiah 9 in the SCHL

Jeremiah 9 in the SNT

Jeremiah 9 in the SUSU

Jeremiah 9 in the SUSU2

Jeremiah 9 in the SYNO

Jeremiah 9 in the TBIAOTANT

Jeremiah 9 in the TBT1E

Jeremiah 9 in the TBT1E2

Jeremiah 9 in the TFTIP

Jeremiah 9 in the TFTU

Jeremiah 9 in the TGNTATF3T

Jeremiah 9 in the THAI

Jeremiah 9 in the TNFD

Jeremiah 9 in the TNT

Jeremiah 9 in the TNTIK

Jeremiah 9 in the TNTIL

Jeremiah 9 in the TNTIN

Jeremiah 9 in the TNTIP

Jeremiah 9 in the TNTIZ

Jeremiah 9 in the TOMA

Jeremiah 9 in the TTENT

Jeremiah 9 in the UBG

Jeremiah 9 in the UGV

Jeremiah 9 in the UGV2

Jeremiah 9 in the UGV3

Jeremiah 9 in the VBL

Jeremiah 9 in the VDCC

Jeremiah 9 in the YALU

Jeremiah 9 in the YAPE

Jeremiah 9 in the YBVTP

Jeremiah 9 in the ZBP