Joshua 13 (BIB)
1 Калі Ісус пастарэў, увайшоў у сталы век, тады Гасподзь сказаў яму: ты састарыўся, увайшоў у сталы век, а зямлі браць у спадчыну застаецца яшчэ многа. 2 Застаецца гэта зямля: усе акругі Філістымскія і ўся зямля Гесурская. 3 Ад Сіхора, што перад Егіптам, да межаў Экрона на поўнач, лічацца Ханаанскімі пяць валадароў Філістымскіх: Газскі, Азоцкі, Аскалонскі, Гэцкі, Экронскі і Авэйскі, 4 а на поўдзень уся зямля Ханаанская ад Мэары Сідонскай да Афэка, да межаў Амарэйскіх, 5 таксама зямля Геўла і ўвесь Ліван на ўсход сонца ад Ваал-Гада, каля гары Эрмона, да ўваходу ў Эмат. 6 Усіх горных жыхароў ад Лівана да Місрэфот-Маіма, усіх Сіданянаў Я праганю ад аблічча сыноў Ізраілевых. Падзялі ж яе ў надзел Ізраілю, як Я загадаў табе: 7 падзялі зямлю гэтую ў надзел дзевяці плямёнам і палавіне калена Манасіінага. 8 А калена Рувімавае і Гадавае з другою палавінаю калена Манасіінага атрымалі надзел свой ад Майсея за Ярданам на ўсход, як даў ім Майсей, раб Гасподні, 9 ад Араэра, які на беразе патока Арнона, і горад, які сярод патока, і ўсю раўніну Мэлдэву да Дывона; 10 таксама ўсе гарады Сігона, цара Амарэйскага, які валадарыў у Эсэвоне, да межаў Аманіцкіх, 11 таксама Галаал і вобласьць Гесурскую і Маахскую, і ўсю гару Эрмон і ўвесь Васан да Салхі, 12 усё царства Ога Васанскага, які валадарыў у Аштароце і ў Эдрэі. Ён заставаўся адзін з Рэфаімаў, якіх Майсей пабіў і прагнаў. 13 Але сыны Ізраілевыя ня выгналі сыноў Гесура і Маахі, і жыве Гесур і Мааха сярод Ізраіля да сёньня. 14 Толькі калену Лявіінаму ня даў ён надзелу: ахвяры Госпада Бога Ізраілевага вось надзел ягоны, як сказаў яму Гасподзь. 15 Калену сыноў Рувімавых паводле плямёнаў іхніх даў надзел Майсей: 16 Мяжою іх быў Араэр, які на беразе патока Арнона, і горад, Які сярод патока, і ўся раўніна каля Мэдэвы, 17 Эсэвон і ўсе гарады яго, якія на раўніне, і Дывон, Вамот-Ваал і Бэт-Мэон, 18 Яаца, Кедэмот і Мэфаат, 19 Кірыятаім, Сіўма і Цэрэт-Шахар на гары Эмэк, 20 Бэт-Фэгор і мясьціны ля падножжа Фасгі і Бэт-Ешымот, 21 і ўсе гарады на раўніне, і ўсё царства Сігона, цара Амарэйскага, які валадарыў у Эсэвоне, якога забіў Майсей як і правадыроў Мадыямскіх, Эвія і Рэкема, і Цура і Хура і Рэву, князёў Сігонавых, якія жылі ў зямлі той; 22 таксама Валаама, сына Вэоравага, празарліўца, забілі сыны Ізраілевыя мечам у ліку забітых імі. 23 Мяжою сыноў Рувімавых быў Ярдан. Вось надзел сыноў Рувімавых паводле плямёнаў іхніх, гарады і сёлы іхнія. 24 Майсей даў таксама надзел калену Гадаваму, сынам Гадавым, паводле плямёнаў іхніх: 25 мяжою іхняй быў Язэр і ўсе гарады Галаадскія, і палавіна зямлі сыноў Амонавых да Араэра, што перад Раваю, 26 і землі ад Эсэвона Рамат-Міцфы і Вэтаніма і ад Маханаіма да межаў Давіра, 27 і ў даліне Бэт-Гарам і Бэт-Німра і Сакхот і Цафон, рэшта царства Сігонавага, цара Эсэвонскага; мяжою яго быў Ярдан да мора Хінэрэцкага за Ярданам на ўсход. 28 Вось надзел сыноў Гадавых паводле родаў іхніх, гарады і сёлы іхнія. 29 Майсей даў надзел і палавіне племя Манасіінага, які належаў палавіне племя сыноў Манасііных, паводле родаў іхніх; 30 мяжа іх была: ад Маханаіма ўвесь Васан, усё валадарства Ога, цара Васанскага, і ўсе селішчы Яіравыя, што ў Васане, шэсьцьдзясят гарадоў; 31 а палавіна Галаада і Астарот і Эдрэя, царскія гарады Ога Васанскага, сынам Махіра, сына Манасіінага, палавіне сыноў Махіравых, паводле родаў іхніх. 32 Вось, што Майсей даў у надзел на раўнінах Маавіцкіх за Ярданам насупраць Ерыхона на ўсход. 33 А племю Лявіінаму Майсей ня даў надзела: Гасподзь Бог Ізраілеў Сам ёсьць надзел іхні, як Ён казаў ім.
In Other Versions
Joshua 13 in the ANGEFD
Joshua 13 in the ANTPNG2D
Joshua 13 in the AS21
Joshua 13 in the BAGH
Joshua 13 in the BBPNG
Joshua 13 in the BBT1E
Joshua 13 in the BDS
Joshua 13 in the BEV
Joshua 13 in the BHAD
Joshua 13 in the BLPT
Joshua 13 in the BNT
Joshua 13 in the BNTABOOT
Joshua 13 in the BNTLV
Joshua 13 in the BOATCB
Joshua 13 in the BOATCB2
Joshua 13 in the BOBCV
Joshua 13 in the BOCNT
Joshua 13 in the BOECS
Joshua 13 in the BOGWICC
Joshua 13 in the BOHCB
Joshua 13 in the BOHCV
Joshua 13 in the BOHLNT
Joshua 13 in the BOHNTLTAL
Joshua 13 in the BOICB
Joshua 13 in the BOILNTAP
Joshua 13 in the BOITCV
Joshua 13 in the BOKCV
Joshua 13 in the BOKCV2
Joshua 13 in the BOKHWOG
Joshua 13 in the BOKSSV
Joshua 13 in the BOLCB
Joshua 13 in the BOLCB2
Joshua 13 in the BOMCV
Joshua 13 in the BONAV
Joshua 13 in the BONCB
Joshua 13 in the BONLT
Joshua 13 in the BONUT2
Joshua 13 in the BOPLNT
Joshua 13 in the BOSCB
Joshua 13 in the BOSNC
Joshua 13 in the BOTLNT
Joshua 13 in the BOVCB
Joshua 13 in the BOYCB
Joshua 13 in the BPBB
Joshua 13 in the BPH
Joshua 13 in the BSB
Joshua 13 in the CCB
Joshua 13 in the CUV
Joshua 13 in the CUVS
Joshua 13 in the DBT
Joshua 13 in the DGDNT
Joshua 13 in the DHNT
Joshua 13 in the DNT
Joshua 13 in the ELBE
Joshua 13 in the EMTV
Joshua 13 in the ESV
Joshua 13 in the FBV
Joshua 13 in the FEB
Joshua 13 in the GGMNT
Joshua 13 in the GNT
Joshua 13 in the HARY
Joshua 13 in the HNT
Joshua 13 in the IRVA
Joshua 13 in the IRVB
Joshua 13 in the IRVG
Joshua 13 in the IRVH
Joshua 13 in the IRVK
Joshua 13 in the IRVM
Joshua 13 in the IRVM2
Joshua 13 in the IRVO
Joshua 13 in the IRVP
Joshua 13 in the IRVT
Joshua 13 in the IRVT2
Joshua 13 in the IRVU
Joshua 13 in the ISVN
Joshua 13 in the JSNT
Joshua 13 in the KAPI
Joshua 13 in the KBT1ETNIK
Joshua 13 in the KBV
Joshua 13 in the KJV
Joshua 13 in the KNFD
Joshua 13 in the LBA
Joshua 13 in the LBLA
Joshua 13 in the LNT
Joshua 13 in the LSV
Joshua 13 in the MAAL
Joshua 13 in the MBV
Joshua 13 in the MBV2
Joshua 13 in the MHNT
Joshua 13 in the MKNFD
Joshua 13 in the MNG
Joshua 13 in the MNT
Joshua 13 in the MNT2
Joshua 13 in the MRS1T
Joshua 13 in the NAA
Joshua 13 in the NASB
Joshua 13 in the NBLA
Joshua 13 in the NBS
Joshua 13 in the NBVTP
Joshua 13 in the NET2
Joshua 13 in the NIV11
Joshua 13 in the NNT
Joshua 13 in the NNT2
Joshua 13 in the NNT3
Joshua 13 in the PDDPT
Joshua 13 in the PFNT
Joshua 13 in the RMNT
Joshua 13 in the SBIAS
Joshua 13 in the SBIBS
Joshua 13 in the SBIBS2
Joshua 13 in the SBICS
Joshua 13 in the SBIDS
Joshua 13 in the SBIGS
Joshua 13 in the SBIHS
Joshua 13 in the SBIIS
Joshua 13 in the SBIIS2
Joshua 13 in the SBIIS3
Joshua 13 in the SBIKS
Joshua 13 in the SBIKS2
Joshua 13 in the SBIMS
Joshua 13 in the SBIOS
Joshua 13 in the SBIPS
Joshua 13 in the SBISS
Joshua 13 in the SBITS
Joshua 13 in the SBITS2
Joshua 13 in the SBITS3
Joshua 13 in the SBITS4
Joshua 13 in the SBIUS
Joshua 13 in the SBIVS
Joshua 13 in the SBT
Joshua 13 in the SBT1E
Joshua 13 in the SCHL
Joshua 13 in the SNT
Joshua 13 in the SUSU
Joshua 13 in the SUSU2
Joshua 13 in the SYNO
Joshua 13 in the TBIAOTANT
Joshua 13 in the TBT1E
Joshua 13 in the TBT1E2
Joshua 13 in the TFTIP
Joshua 13 in the TFTU
Joshua 13 in the TGNTATF3T
Joshua 13 in the THAI
Joshua 13 in the TNFD
Joshua 13 in the TNT
Joshua 13 in the TNTIK
Joshua 13 in the TNTIL
Joshua 13 in the TNTIN
Joshua 13 in the TNTIP
Joshua 13 in the TNTIZ
Joshua 13 in the TOMA
Joshua 13 in the TTENT
Joshua 13 in the UBG
Joshua 13 in the UGV
Joshua 13 in the UGV2
Joshua 13 in the UGV3
Joshua 13 in the VBL
Joshua 13 in the VDCC
Joshua 13 in the YALU
Joshua 13 in the YAPE
Joshua 13 in the YBVTP
Joshua 13 in the ZBP