Joshua 15 (BIB)
1 Жэрабя племю сыноў Юдавых, паводле родаў іхніх, выпала такое: сумежна зь Ідумэяю была пустыня Сін, на поўдзень, пры канцы Тэмана; 2 паўднёвай мяжою іх быў край мора Салёнага ад затокі, якая прасьціралася на поўдзень; 3 на поўдні ідзе яна да ўзвышша Акравімскага, праходзіць Цын і, падымаючыся з паўднёвага боку да Кадэс-Варны, праходзіць Хецрон і, падымаючыся да Адара, паварочвае ў Каркаі, 4 потым праходзіць Ацмон, ідзе да патоку Егіпецкага, так што канец гэтай мяжы ёсьць мора. Гэта будзе ваша паўднёвая мяжа. 5 А мяжою на ўсход мора Салёнае, да ўтоку Ярдана; а мяжа з паўночнага боку ад затокі мора, ад утоку Ярдана; 6 адсюль мяжа падымаецца да Бэт-Хоглы і праходзіць з паўночнага боку да Бэт-Аравы, і ідзе мяжа ўгору да каменя Багана, сына Рувімавага; 7 потым падымаецца мяжа да Давіра ад даліны Ахор і на поўначы паварочвае да Галгала, які насупраць узвышша Адуміма, што з паўднёвага боку патока; адсюль мяжа праходзіць да водаў Эн-Шэмэша і канчаецца каля Эн-Рагела; 8 адсюль мяжа ідзе ўгору да даліны сына Эномавага з паўднёвага боку Евуса, які ёсьць Ерусалім, і падымаецца мяжа на вяршыню гары, якая на захад насупраць даліны Эномавай, якая на краі даліны Рэфаімаў на поўнач; 9 ад вяршыні гары мяжа паварочвае да крыніцы водаў Нэфтоах і ідзе да гарадоў гары Эфрона, і паварочвае мяжа да Ваала, які ёсьць Кірыят-Ярым; 10 потым паварочвае мяжа ад Ваала да мора, да гары Сэіра, і ідзе паўночным схілам гары Еарым, якая ёсьць Кесалон, і, сыходзячы да Вэтсаміса, праходзіць праз Тымну; 11 адсюль мяжа ідзе паўночным бокам Экрона, і паварочвае мяжа да Шыкарона, праходзіць праз гару Ваал і даходзіць да Яўнэіла, і канчаецца мяжа каля мора. Заходнюю мяжу ўтварае вялікае мора. 12 Вось мяжа сыноў Юдавых з родамі іхнімі з усіх бакоў. 13 І Халеву, сыну Ефаніінаму даў частку сярод сыноў Юдавых, як загадаў Гасподзь Ісусу: Кірыят-Арбы, бацькі Энакавага, інакш Хэўрон. 14 І выгнаў адтуль Халеў трох сыноў Энакавых: Шэшая, Ахімана і Талмая, дзяцей Энакавых. 15 Адсюль Халеў пайшоў супроць жыхароў Давіра. 16 І сказаў Халеў: хто разаб'е Кірыят-Сэтэр і возьме яго, таму аддам Ахсу, дачку маю, за жонку. 17 І ўзяў яго Гатанііл сын Кеназа, брата Халевавага, і аддаў ён за жонку яму Ахсу, дачку сваю. 18 І сталася, як яна мела ісьці, дык намовілі яе прасіць у бацькі свайго поля. І яна зышла з асла, а Халеў сказаў ёй: што табе? 19 Яна сказала: дай мне дабраславеньне: ты даў мне зямлю паўднёвую, дай мне і крыніцы водаў. І даў ён ёй крыніцы верхнія і крыніцы ніжнія. 20 Вось надзел племю сыноў Юдавых, паводле родаў іхніх: 21 гарады з краю плямёнаў сыноў Юдавых сумежныя з Ідумэяй на поўдні былі: Каўцэіл, Эдэр і Ягур, 22 Кіна, Дымона, Адада, 23 Кедэс, Асор і Ітнан, 24 Зіф, Тэлэм і Валот, 25 Гацор-Кадата, Кірыят, Хэцрон, інакш Гацор, 26 Амам, Шэма і Малада, 27 Хацар-Гада, Хэшмон і Вэт-Палет, 28 Хацар-Шуал, Вірсавія і Візіятэя, 29 Ваала, Іім і Ацэм, 30 Элталад, Кесід і Хорма, 31 Цыклаг, Мадмана і Сансана, 32 Леваот, Шэліхім, Аін і Рымон: усяго дваццаць дзевяць гарадоў зь сёламі. 33 На нізінных мясьцінах: Эштаол, Цора і Ашна, 34 Занаах, Эн-Ганім, Тапуах і Гаэнам, 35 Ярмут, Адалам, Соха і Азэка, 36 Шаараім, Адытаім, Гедэра альбо Гедэратаім: чатырнаццаць гарадоў зь іх сёламі. 37 Цэнан, Хадаша, Міглдал-Гад, 38 Дылеан, Міцфэ і Ёктэіл, 39 Лахіс, Вацкат і Эглон, 40 Хабон, Лахмас і Хітліс, 41 Гедэрот, Бэт-Дагон, Наэма і Мэкед: шаснаццаць гарадоў зь іх сёламі. 42 Ліўна, Этэр і Ашан, 43 Іфтах, Ашна і Нэцыў, 44 Кеіла, Ахзіў і Марэша: дзевяць гарадоў зь іх сёламі. 45 Экрон з залежнымі ад яго гарадамі і сёламі. 46 І ад Экрона да мора ўсё, што каля Азота, зь сёламі іх, 47 Азот, залежныя ад яго гарады і сёлы яго, Газа, залежныя ад яе гарады і сёлы яе, да самага патока Егіпецкага і вялікага мора, якое ёсьць мяжа. 48 На горах: Шамір, Ятыр і Соха, 49 Дана, Кірыят-Сана, інакш Давір, 50 Анат, Эштэма і Анім, 51 Гашэн, Халон і Гіла: адзінаццаць гарадоў зь іх сёламі. 52 Араў, Дума і Эшан, 53 Янум, Бэт-Тапуах і Афэка, 54 Хумта, Кірыят-Арбы, інакш Хэўрон, і Цыгор: дзевяць гарадоў зь іх сёламі. 55 Маон, Карміл, Зіф і Юта, 56 Іўзрээль, Ёкдам і Занаах, 57 Каін, Гіва і Тымна: дзесяць гарадоў зь іх сёламі. 58 Халхуд, Бэт-Цур і Гедор, 59 Маарат, Бэт-Анот і Элтэкон: шэсьць гарадоў зь іх сёламі. 60 Кірыят-Ваал, інакш Кірыят-Ярым і Арава: два гарады зь іх сёламі. 61 У пустыні: Бэт-Арава, Мідын і Сэкаха, 62 Ніўшан, Ір-Мэлэх і Эн-Геды: шэсьць гарадоў зь іх сёламі. 63 А Евусэяў, жыхароў Ерусаліма, не маглі выгнаць сыны Юдавыя, і таму Евусэі жывуць з сынамі Юды ў Ерусаліме аж да сёньня.