Joshua 8 (BIB)

1 Гасподзь сказаў Ісусу: ня бойся і не жахайся; вазьмі з сабою ўвесь народ, здольны ваяваць, і ўстаўшы, ідзі да Гаю; вось, Я аддаю ў рукі твае цара Гайскага і народ ягоны, і горад і зямлю ягоную; 2 і зрабі з Гаем і царом ягоным тое самае, што зрабіў ты зь Ерыхонам і царом ягоным, толькі здабычу яго і быдла ягонае падзялеце сабе. Зрабі засаду за горадам. 3 Ісус і ўвесь народ, здольны ваяваць, устаў, каб ісьці да Гаю, і выбраў Ісус трыццаць тысяч чалавек адважных і паслаў іх уначы, 4 і даў ім загад і сказаў: глядзеце, вы будзеце ў засадзе за горадам; не адыходзьцеся далёка ад горада і будзьце ўвесь час напагатове; 5 а я і ўвесь народ, які са мною, пойдзем да горада; і калі выступяць супроць нас, як і раней, дык мы пабяжым ад іх; 6 яны памкнуцца за намі, так што мы адвядзем іх ад горада; бо яны скажуць: «уцякаюць ад нас, як і раней»; калі мы пабяжым ад іх, 7 тады вы ўстаньце з засады і завалодайце горадам, і Гасподзь Бог ваш аддасьць яго ў рукі вашыя; 8 калі возьмеце горад, запалеце горад агнём, паводле слова Гасподняга зрабеце; глядзеце, я загадваю вам. 9 Такім чынам паслаў іх Ісус, і яны пайшлі ў засаду і заселі паміж Вэтылем і Гаем, з заходняга боку Гая; а Ісус тае ночы начаваў сярод народу. 10 Устаўшы рана раніцай, Ісус агледзеў народ, і пайшоў ён і старэйшыны Ізраілевыя паперадзе народу да Гая; 11 і ўвесь народ, здольны ваяваць, які быў зь ім, пайшоў, наблізіўся і падышоў да горада, 12 і паставіў табар з паўночнага боку Гая, а паміж ім і Гаем была даліна; потым узяў ён каля тысяч чалавек і пасадзіў іх у засадзе паміж Вэтылем і Гаем, з заходняга боку горада. 13 І народ разьмясьціў увесь табар, які быў з паўночнага боку горада, так што заходняя частка была з заходняга боку горада. І прыйшоў Ісус у тую ноч на сярэдзіну даліны. 14 Калі ўбачыў гэта цар Гайскі, адразу з жыхарамі горада, устаўшы рана, выступіў супроць Ізраіля на бітву, ён і ўвесь народ ягоны, на назначанае месца перад раўнінаю; а ён ня ведаў, што на яго ёсьць засада за горадам. 15 Ісус і ўвесь Ізраіль, нібыта разьбітыя ім, пабеглі да пустыні; 16 а яны клікнулі ўвесь народ, які быў у горадзе, каб гнаць іх і, гонячы Ісуса, аддаліліся ад горада; 17 у Гаі і ў Вэтылі не засталося ніводнага чалавека, які не пагнаўся б за Ізраілем; і горад свой яны пакінулі адчынены, гонячы Ізраіля. 18 Тады Гасподзь сказаў Ісусу: падымі дзіду, якая ў руцэ тваёй, на Гай, бо Я аддам яго ў рукі твае. Ісус падняў дзіду ў руцэ ягонай на горад. 19 Як толькі ён падняў руку сваю, засаднікі адразу ўсталі зь месца свайго і пабеглі, увайшлі ў горад і ўзялі яго і адразу запалілі горад агнём. 20 Жыхары Гая, азірнуўшыся, убачылі, што дым з горада падымаецца да неба. І ня было ім месца, куды бегчы - ні туды, ні сюды; бо народ, які бег да пустыні, павярнуўся на перасьледнікаў. 21 Ісус і ўвесь Ізраіль, убачыўшы, што засаднікі ўзялі горад, падымаўся дым ад горада, павярнуліся і пачалі біць жыхароў Гая; 22 а тыя з горада выйшлі насустрач ім, так што Гайцы былі ўсярэдзіне паміж Ізраільцянамі, адны зь якіх былі з таго боку, а другія з другога; так білі іх, што не пакінулі ніводнага зь іх ацалелага альбо беглага; 23 А цара Гайскага ўзялі жывога і прывялі яго да Ісуса. 24 Калі Ізраільцяне перабілі ўсіх жыхароў Гая на полі, у пустыні, куды яны гналі іх, і калі ўсе яны да апошняга палеглі ад меча, тады ўсе Ізраільцяне вярнуліся да Гая і пабілі яго вастрыём меча. 25 Загінуўшых у той дзень мужчын і жанчын, усіх жыхароў Гая, было дванаццаць тысяч. 26 Ісус не апускаў рукі сваёй, якую падняў зь дзідай, пакуль не аддаў заклёну ўсіх жыхароў Гая; 27 толькі быдла і задбычу горада гэтага Ізраільцяне падзялілі паміж сабою, паводле слова Госпада, якое сказаў Ісусу. 28 І спаліў Ісус Гай і абярнуў яго ў вечныя руіны, у пустыню, да сёньня; 29 а цара Гайскага павесіў на дрэве да вечара; а пасьля заходу сонца загадаў Ісус, і зьнялі труп яго з дрэва, і кінулі каля брамы гарадское, і накідалі над ім крушню каменьня, якая захавалася да сёньня. 30 Тады Ісус зладзіў ахвярнік Госпаду Богу Ізраілеваму на гары Гевал, 31 як наказаў Майсей, раб Гасподні, сынам Ізраілевым, пра што напісана ў кнізе закону Майсеевага, - ахвярнік з камянёў суцэльных, на якія не падымалі жалеза; і прынесьлі на ім цэласпаленьне Госпаду, і ўчынілі ахвяры мірныя. 32 І напісаў Ісус на камянях там сьпіс з закона Майсеевага, які ён напісаў перад сынамі Ізраілевымі. 33 Увесь Ізраіль, старэйшыны яго і наглядчыкі і судзьдзі ягоныя, сталі з таго і другога боку каўчэга насупраць сьвятароў лявітаў, якія носяць каўчэг запавета Гасподняга, як прыхадні, так і прыродныя жыхары, адна палавіна іх каля гары Гарызім, а другая палавіна каля гары Гевал, як раней загадаў Майсей, раб Гасподні, дабраслаўляць народ Ізраілеў: 34 І потым прачытаў усе словы закона, дабраславеньне і праклён, як напісана ў кнізе закона; 35 з усяго, што Майсей наказаў, ня было ніводнага слова, якога Ісус не прачытаў бы перад усім сходам Ізраіля і жанчынамі, і дзецьмі і прыхаднямі, якія былі сярод іх.

In Other Versions

Joshua 8 in the ANGEFD

Joshua 8 in the ANTPNG2D

Joshua 8 in the AS21

Joshua 8 in the BAGH

Joshua 8 in the BBPNG

Joshua 8 in the BBT1E

Joshua 8 in the BDS

Joshua 8 in the BEV

Joshua 8 in the BHAD

Joshua 8 in the BLPT

Joshua 8 in the BNT

Joshua 8 in the BNTABOOT

Joshua 8 in the BNTLV

Joshua 8 in the BOATCB

Joshua 8 in the BOATCB2

Joshua 8 in the BOBCV

Joshua 8 in the BOCNT

Joshua 8 in the BOECS

Joshua 8 in the BOGWICC

Joshua 8 in the BOHCB

Joshua 8 in the BOHCV

Joshua 8 in the BOHLNT

Joshua 8 in the BOHNTLTAL

Joshua 8 in the BOICB

Joshua 8 in the BOILNTAP

Joshua 8 in the BOITCV

Joshua 8 in the BOKCV

Joshua 8 in the BOKCV2

Joshua 8 in the BOKHWOG

Joshua 8 in the BOKSSV

Joshua 8 in the BOLCB

Joshua 8 in the BOLCB2

Joshua 8 in the BOMCV

Joshua 8 in the BONAV

Joshua 8 in the BONCB

Joshua 8 in the BONLT

Joshua 8 in the BONUT2

Joshua 8 in the BOPLNT

Joshua 8 in the BOSCB

Joshua 8 in the BOSNC

Joshua 8 in the BOTLNT

Joshua 8 in the BOVCB

Joshua 8 in the BOYCB

Joshua 8 in the BPBB

Joshua 8 in the BPH

Joshua 8 in the BSB

Joshua 8 in the CCB

Joshua 8 in the CUV

Joshua 8 in the CUVS

Joshua 8 in the DBT

Joshua 8 in the DGDNT

Joshua 8 in the DHNT

Joshua 8 in the DNT

Joshua 8 in the ELBE

Joshua 8 in the EMTV

Joshua 8 in the ESV

Joshua 8 in the FBV

Joshua 8 in the FEB

Joshua 8 in the GGMNT

Joshua 8 in the GNT

Joshua 8 in the HARY

Joshua 8 in the HNT

Joshua 8 in the IRVA

Joshua 8 in the IRVB

Joshua 8 in the IRVG

Joshua 8 in the IRVH

Joshua 8 in the IRVK

Joshua 8 in the IRVM

Joshua 8 in the IRVM2

Joshua 8 in the IRVO

Joshua 8 in the IRVP

Joshua 8 in the IRVT

Joshua 8 in the IRVT2

Joshua 8 in the IRVU

Joshua 8 in the ISVN

Joshua 8 in the JSNT

Joshua 8 in the KAPI

Joshua 8 in the KBT1ETNIK

Joshua 8 in the KBV

Joshua 8 in the KJV

Joshua 8 in the KNFD

Joshua 8 in the LBA

Joshua 8 in the LBLA

Joshua 8 in the LNT

Joshua 8 in the LSV

Joshua 8 in the MAAL

Joshua 8 in the MBV

Joshua 8 in the MBV2

Joshua 8 in the MHNT

Joshua 8 in the MKNFD

Joshua 8 in the MNG

Joshua 8 in the MNT

Joshua 8 in the MNT2

Joshua 8 in the MRS1T

Joshua 8 in the NAA

Joshua 8 in the NASB

Joshua 8 in the NBLA

Joshua 8 in the NBS

Joshua 8 in the NBVTP

Joshua 8 in the NET2

Joshua 8 in the NIV11

Joshua 8 in the NNT

Joshua 8 in the NNT2

Joshua 8 in the NNT3

Joshua 8 in the PDDPT

Joshua 8 in the PFNT

Joshua 8 in the RMNT

Joshua 8 in the SBIAS

Joshua 8 in the SBIBS

Joshua 8 in the SBIBS2

Joshua 8 in the SBICS

Joshua 8 in the SBIDS

Joshua 8 in the SBIGS

Joshua 8 in the SBIHS

Joshua 8 in the SBIIS

Joshua 8 in the SBIIS2

Joshua 8 in the SBIIS3

Joshua 8 in the SBIKS

Joshua 8 in the SBIKS2

Joshua 8 in the SBIMS

Joshua 8 in the SBIOS

Joshua 8 in the SBIPS

Joshua 8 in the SBISS

Joshua 8 in the SBITS

Joshua 8 in the SBITS2

Joshua 8 in the SBITS3

Joshua 8 in the SBITS4

Joshua 8 in the SBIUS

Joshua 8 in the SBIVS

Joshua 8 in the SBT

Joshua 8 in the SBT1E

Joshua 8 in the SCHL

Joshua 8 in the SNT

Joshua 8 in the SUSU

Joshua 8 in the SUSU2

Joshua 8 in the SYNO

Joshua 8 in the TBIAOTANT

Joshua 8 in the TBT1E

Joshua 8 in the TBT1E2

Joshua 8 in the TFTIP

Joshua 8 in the TFTU

Joshua 8 in the TGNTATF3T

Joshua 8 in the THAI

Joshua 8 in the TNFD

Joshua 8 in the TNT

Joshua 8 in the TNTIK

Joshua 8 in the TNTIL

Joshua 8 in the TNTIN

Joshua 8 in the TNTIP

Joshua 8 in the TNTIZ

Joshua 8 in the TOMA

Joshua 8 in the TTENT

Joshua 8 in the UBG

Joshua 8 in the UGV

Joshua 8 in the UGV2

Joshua 8 in the UGV3

Joshua 8 in the VBL

Joshua 8 in the VDCC

Joshua 8 in the YALU

Joshua 8 in the YAPE

Joshua 8 in the YBVTP

Joshua 8 in the ZBP