Leviticus 8 (BIB)

1 І наказаў Гасподзь Майсею сказаць: 2 вазьмі сыноў Аарона і сыноў ягоных зь ім, і вопратку і алей памазаньня, і цяля на ахвяру за грэх і двух бараноў, і кош праснакоў, 3 і зьбяры ўсё супольства каля ўваходу ў скінію сходу. 4 Майсей зрабіў так, як загадаў яму Гасподзь, і сабралася супольства каля ўваходу ў скінію сходу. 5 І сказаў Майсей супольству: вось што загадаў Гасподзь зрабіць. 6 І прывёў Майсей Аарона і сыноў ягоных і абмыў іх вадою; 7 І ўсклаў на яго хітон, і аперазаў яго поясам, і апрануў на яго верхнюю шату, і ўсклаў на яго эфод, і аперазаў яго поясам эфода і змацаваў ім эфод на ім, 8 і ўсклаў на яго нагруднік, і на нагруднік паклаў урым і тумім, 9 і ўсклаў на галаву яму кідар, а на кідар зь відавога боку яго паклаў паліраваную дошчачку, дыядэму сьвятыні, як загадаў Гасподзь Майсею. 10 І ўзяў Майсей алей памазаньня, і памазаў скінію і ўсё, што ў ёй, і асьвяціў гэта; 11 і пакрапіў ім на ахвярнік сем разоў, і памазаў ахвярнік і ўсе прылады яго, і ўмывальнік і падножжа яго, каб асьвяціць іх; 12 і выліў алей памазаньня на галаву Аарону і памазаў яго, каб асьвяціць яго. 13 І прывёў Майсей сыноў Ааронавых, і апрануў іх у хітоны, і аперазаў іх поясам, і ўсклаў на іх кідары, як загадаў Гасподзь Майсею. 14 І прывёў цяля дзеля ахвяры за грэх, і Аарон і сыны ягоныя паклалі рукі свае на галаву цяляці за грэх; 15 і закалоў яго і ўзяў крыві, і пальцам сваім паклаў на рогі ахвярніка з усіх бакоў, і ачысьціў ахвярнік, а рэшту крыві выліў да падножжа ахвярніка, і асьвяціў яго, каб зрабіць яго чыстым. 16 І ўзяў увесь тлушч, што на вантробах, і сальнік на печані, і абедзьве ныркі і здор зь іх, і спаліў Майсей на ахвярніку; 17 а цяля і скуру зь яго, і мяса яго, і нячыстасьць яго спаліў на агні па-за табарам, як загадаў Гасподзь Майсею. 18 І прывёў барана на цэласпаленьне, і ўсклаў Аарон і сыны ягоныя рукі свае на галаву барана; 19 і закалоў яго Майсей і пакрапіў крывёю на ахавярнік з усіх бакоў; 20 і расьцяў барана на кавалкі, і спаліў Майсей галаву і кавалкі і тлушч, 21 а вантробы і ногі вымыў вадою, і спаліў Майсей усяго барана на ахвярніку: гэта ўсё спаленьне дзеля прыемнай духмянасьці, гэта ахвяра Госпаду, як загадаў Гасподзь Майсею. 22 І прывёў другога барана, барана прысьвячэньня, і паклалі Аарон і сыны ягоныя рукі свае на галаву барана; 23 і закалоў яго Майсей, і ўзяў крыві зь яго, і паклаў на край правага вуха Ааронавага і на вялікі палец правай рукі ягонай і на вялікі палец правай нагі ягонай. 24 І прывёў Майсей сыноў Ааронавых, і паклаў крыві на край правага вуха іхняга і на вялікі палец правай рукі іхняй і на вялікі палец правай нагі іхняй, і пакрапіў Майсей крывёю на ахвярнік з усіх бакоў. 25 І ўзяў тлушч і курдзюк і ўвесь здор, што на вантробах, і сальнік на печані, і абедзьве ныркі і здор зь іх і правую лапатку; 26 і з каша з праснакамі, які перад Госпадам, узяў адзін праснак і адзін хлеб з алеем і адну ляпёшку, і паклаў на тлушч і на правую лапатку; 27 і паклаў усё гэта на рукі Аарону і на рукі сынам ягоным, і прынёс гэта, трасучы перад абліччам Гасподнім; 28 і ўзяў гэта Майсей з рук іхніх і спаліў на ахвярніку з цэласпаленьнем: гэта ахвяра прысьвячэньня ў прыемную духмянасьць, гэта ахвяра Госпаду. 29 І ўзяў Майсей грудзіну і прынёс яе, трасучы прад абліччам Гасподнім: гэта была доля Майсеевая ад барана прысьвячэньня, як загадаў Гасподзь Майсею. 30 І ўзяў Майсей алею памазаньня і крыві, якая на ахвярніку, і пакрапіў Аарона і вопратку ягоную, і сыноў ягоных і вопратку сыноў ягоных зь ім; і так асьвяціў Аарона і вопратку ягоную, і сыноў ягоных і вопратку сыноў ягоных зь ім. 31 І сказаў Майсей Аарону і сынам ягоным: згатуйце мяса каля ўваходу ў скінію сходу і там ежце яго з хлебам, які ў кашы прысьвячэньня, як мне загадана і сказана: Аарон і сыны ягоныя павінны есьці яго; 32 а рэшту мяса і хлеба спалеце на агні; 33 сем дзён не адыходзьце ад дзьвярэй скініі сходу, пакуль ня мінуцца дні прысьвячэньня вашага, бо сем дзён павінна доўжыцца прысьвячэньне ваша; 34 як сёньня было зроблена, так загадаў Гасподзь рабіць дзеля ачышчэньня вас: 35 каля ўваходу ў скінію сходу будзьце дзень і ноч на працягу сямі дзён і будзьце на варце ў Госпада, каб не памерці, бо так мне загадана. 36 І выканаў Аарон і сыны ягоныя ўсё, што загадаў Гасподзь праз Майсея.

In Other Versions

Leviticus 8 in the ANGEFD

Leviticus 8 in the ANTPNG2D

Leviticus 8 in the AS21

Leviticus 8 in the BAGH

Leviticus 8 in the BBPNG

Leviticus 8 in the BBT1E

Leviticus 8 in the BDS

Leviticus 8 in the BEV

Leviticus 8 in the BHAD

Leviticus 8 in the BLPT

Leviticus 8 in the BNT

Leviticus 8 in the BNTABOOT

Leviticus 8 in the BNTLV

Leviticus 8 in the BOATCB

Leviticus 8 in the BOATCB2

Leviticus 8 in the BOBCV

Leviticus 8 in the BOCNT

Leviticus 8 in the BOECS

Leviticus 8 in the BOGWICC

Leviticus 8 in the BOHCB

Leviticus 8 in the BOHCV

Leviticus 8 in the BOHLNT

Leviticus 8 in the BOHNTLTAL

Leviticus 8 in the BOICB

Leviticus 8 in the BOILNTAP

Leviticus 8 in the BOITCV

Leviticus 8 in the BOKCV

Leviticus 8 in the BOKCV2

Leviticus 8 in the BOKHWOG

Leviticus 8 in the BOKSSV

Leviticus 8 in the BOLCB

Leviticus 8 in the BOLCB2

Leviticus 8 in the BOMCV

Leviticus 8 in the BONAV

Leviticus 8 in the BONCB

Leviticus 8 in the BONLT

Leviticus 8 in the BONUT2

Leviticus 8 in the BOPLNT

Leviticus 8 in the BOSCB

Leviticus 8 in the BOSNC

Leviticus 8 in the BOTLNT

Leviticus 8 in the BOVCB

Leviticus 8 in the BOYCB

Leviticus 8 in the BPBB

Leviticus 8 in the BPH

Leviticus 8 in the BSB

Leviticus 8 in the CCB

Leviticus 8 in the CUV

Leviticus 8 in the CUVS

Leviticus 8 in the DBT

Leviticus 8 in the DGDNT

Leviticus 8 in the DHNT

Leviticus 8 in the DNT

Leviticus 8 in the ELBE

Leviticus 8 in the EMTV

Leviticus 8 in the ESV

Leviticus 8 in the FBV

Leviticus 8 in the FEB

Leviticus 8 in the GGMNT

Leviticus 8 in the GNT

Leviticus 8 in the HARY

Leviticus 8 in the HNT

Leviticus 8 in the IRVA

Leviticus 8 in the IRVB

Leviticus 8 in the IRVG

Leviticus 8 in the IRVH

Leviticus 8 in the IRVK

Leviticus 8 in the IRVM

Leviticus 8 in the IRVM2

Leviticus 8 in the IRVO

Leviticus 8 in the IRVP

Leviticus 8 in the IRVT

Leviticus 8 in the IRVT2

Leviticus 8 in the IRVU

Leviticus 8 in the ISVN

Leviticus 8 in the JSNT

Leviticus 8 in the KAPI

Leviticus 8 in the KBT1ETNIK

Leviticus 8 in the KBV

Leviticus 8 in the KJV

Leviticus 8 in the KNFD

Leviticus 8 in the LBA

Leviticus 8 in the LBLA

Leviticus 8 in the LNT

Leviticus 8 in the LSV

Leviticus 8 in the MAAL

Leviticus 8 in the MBV

Leviticus 8 in the MBV2

Leviticus 8 in the MHNT

Leviticus 8 in the MKNFD

Leviticus 8 in the MNG

Leviticus 8 in the MNT

Leviticus 8 in the MNT2

Leviticus 8 in the MRS1T

Leviticus 8 in the NAA

Leviticus 8 in the NASB

Leviticus 8 in the NBLA

Leviticus 8 in the NBS

Leviticus 8 in the NBVTP

Leviticus 8 in the NET2

Leviticus 8 in the NIV11

Leviticus 8 in the NNT

Leviticus 8 in the NNT2

Leviticus 8 in the NNT3

Leviticus 8 in the PDDPT

Leviticus 8 in the PFNT

Leviticus 8 in the RMNT

Leviticus 8 in the SBIAS

Leviticus 8 in the SBIBS

Leviticus 8 in the SBIBS2

Leviticus 8 in the SBICS

Leviticus 8 in the SBIDS

Leviticus 8 in the SBIGS

Leviticus 8 in the SBIHS

Leviticus 8 in the SBIIS

Leviticus 8 in the SBIIS2

Leviticus 8 in the SBIIS3

Leviticus 8 in the SBIKS

Leviticus 8 in the SBIKS2

Leviticus 8 in the SBIMS

Leviticus 8 in the SBIOS

Leviticus 8 in the SBIPS

Leviticus 8 in the SBISS

Leviticus 8 in the SBITS

Leviticus 8 in the SBITS2

Leviticus 8 in the SBITS3

Leviticus 8 in the SBITS4

Leviticus 8 in the SBIUS

Leviticus 8 in the SBIVS

Leviticus 8 in the SBT

Leviticus 8 in the SBT1E

Leviticus 8 in the SCHL

Leviticus 8 in the SNT

Leviticus 8 in the SUSU

Leviticus 8 in the SUSU2

Leviticus 8 in the SYNO

Leviticus 8 in the TBIAOTANT

Leviticus 8 in the TBT1E

Leviticus 8 in the TBT1E2

Leviticus 8 in the TFTIP

Leviticus 8 in the TFTU

Leviticus 8 in the TGNTATF3T

Leviticus 8 in the THAI

Leviticus 8 in the TNFD

Leviticus 8 in the TNT

Leviticus 8 in the TNTIK

Leviticus 8 in the TNTIL

Leviticus 8 in the TNTIN

Leviticus 8 in the TNTIP

Leviticus 8 in the TNTIZ

Leviticus 8 in the TOMA

Leviticus 8 in the TTENT

Leviticus 8 in the UBG

Leviticus 8 in the UGV

Leviticus 8 in the UGV2

Leviticus 8 in the UGV3

Leviticus 8 in the VBL

Leviticus 8 in the VDCC

Leviticus 8 in the YALU

Leviticus 8 in the YAPE

Leviticus 8 in the YBVTP

Leviticus 8 in the ZBP