Matthew 17 (BIB)

1 І праз шэсьць дзён узяў Ісус Пятра, Якава і Яна, брата ягонага, і ўзьвёў іх на гару высокую адных, 2 і перамяніўся перад імі, і зазьзяла аблічча Ягонае, як сонца, а ўбраньне Ягонае стала белае, як сьвятло. 3 І вось, явіліся ім Майсей і Ільля, і зь Ім гутарылі. 4 Азваўшыся, Пётр сказаў Ісусу: Госпадзе! добра нам тут быць; калі хочаш, зробім тут тры намёты: Табе адзін, і Майсею адзін, і адзін Ільлю. 5 Калі ён яшчэ гаварыў, вось, воблака сьветлае асланіла іх; і вось, голас з воблака мовіў: Гэты ёсьць Сын Мой Любасны, Якога Я ўпадабаў; Яго слухайце. 6 І пачуўшы, вучні ўпалі ніцма і вельмі перапалохаліся. 7 І прыступіўшы, Ісус дакрануўся да іх і сказаў: устаньце і ня бойцеся. 8 А ўзьвёўшы вочы свае, яны нікога ня ўбачылі, акрамя аднаго Ісуса. 9 І калі сыходзілі яны з гары, Ісус загадаў ім, кажучы: нікому не кажэце пра бачанае, пакуль Сын Чалавечы не ўваскрэсьне зь мёртвых. 10 І спыталіся ў Яго вучні Ягоныя, кажучы: як жа кніжнікі кажуць, што Ільля мае прыйсьці раней? 11 Ісус сказаў ім у адказ: Ільля сапраўды прыйдзе раней і падрыхтуе ўсё; 12 але кажу вам, што Ільля ўжо прыйшоў, і не пазналі яго, а зрабілі зь ім, што хацелі; так і Сын Чалавечы мае пацярпець ад іх. 13 Тады зразумелі вучні, што Ён пра Яна Хрысьціцеля казаў ім. 14 І калі прыйшлі яны да люду, падышоў да Яго чалавек і, укленчыўшы перад Ім, 15 сказаў: Госпадзе! памілуй сына майго; ён лунатык і цяжка пакутуе, бо часта падае ў вагонь і часта ў ваду; 16 я прыводзіў яго да вучняў Тваіх, і яны не маглі ацаліць яго. 17 А Ісус сказаў у адказ: о, род няверны і разбэшчаны! дакуль буду з вамі? дакуль буду трываць вас? прывядзеце яго да Мяне сюды. 18 І забараніў яму Ісус; і выйшаў зь яго дэман; і выздаравеў хлопец у тую ж хвіліну. 19 Тады вучні, прыступіўшы да Ісуса асобна, сказалі: чаму мы не маглі выгнаць яго? 20 А Ісус сказаў ім: ад няверства вашага; бо праўду кажу вам: калі вы будзеце мець веру з гарчычнае зерне і скажаце гары гэтай: «перайдзі адсюль туды», і яна пяройдзе; і нічога ня будзе немагчымага вам. 21 Гэты ж род выганяецца толькі малітваю і постам. 22 У той час, як былі яны ў Галілеі, сказаў ім Ісус: аддадзены будзе Сын Чалавечы ў рукі чалавечыя, 23 і заб'юць Яго, і на трэйці дзень уваскрэсьне. І засмуціліся яны вельмі. 24 Калі ж прыйшлі яны ў Капернаум, дык падышлі зьбіральнікі дыдрахмаў да Пятра і сказалі: Настаўнік ваш ці ня дасьць дыдрахмы? 25 Ён кажа: так. І калі ўвайшоў ён у дом, дык Ісус, папярэдзіўшы яго, сказаў: як табе здаецца, Сымоне? цары зямныя з каго бяруць мыта ці падатак? ці з сыноў сваіх, ці з чужых? 26 Кажа Яму Пётр: з чужых. Сказаў яму Ісус: значыцца, сыны свабодныя; 27 але каб нам не спакусіць іх, ідзі на мора, закінь вуду, і першую рыбіну, якая зловіцца, вазьмі; і, адкрыўшы рот ёй, знойдзеш статыр; вазьмі яго і дай за Мяне і за сябе.

In Other Versions

Matthew 17 in the ANGEFD

Matthew 17 in the ANTPNG2D

Matthew 17 in the AS21

Matthew 17 in the BAGH

Matthew 17 in the BBPNG

Matthew 17 in the BBT1E

Matthew 17 in the BDS

Matthew 17 in the BEV

Matthew 17 in the BHAD

Matthew 17 in the BLPT

Matthew 17 in the BNT

Matthew 17 in the BNTABOOT

Matthew 17 in the BNTLV

Matthew 17 in the BOATCB

Matthew 17 in the BOATCB2

Matthew 17 in the BOBCV

Matthew 17 in the BOCNT

Matthew 17 in the BOECS

Matthew 17 in the BOGWICC

Matthew 17 in the BOHCB

Matthew 17 in the BOHCV

Matthew 17 in the BOHLNT

Matthew 17 in the BOHNTLTAL

Matthew 17 in the BOICB

Matthew 17 in the BOILNTAP

Matthew 17 in the BOITCV

Matthew 17 in the BOKCV

Matthew 17 in the BOKCV2

Matthew 17 in the BOKHWOG

Matthew 17 in the BOKSSV

Matthew 17 in the BOLCB

Matthew 17 in the BOLCB2

Matthew 17 in the BOMCV

Matthew 17 in the BONAV

Matthew 17 in the BONCB

Matthew 17 in the BONLT

Matthew 17 in the BONUT2

Matthew 17 in the BOPLNT

Matthew 17 in the BOSCB

Matthew 17 in the BOSNC

Matthew 17 in the BOTLNT

Matthew 17 in the BOVCB

Matthew 17 in the BOYCB

Matthew 17 in the BPBB

Matthew 17 in the BPH

Matthew 17 in the BSB

Matthew 17 in the CCB

Matthew 17 in the CUV

Matthew 17 in the CUVS

Matthew 17 in the DBT

Matthew 17 in the DGDNT

Matthew 17 in the DHNT

Matthew 17 in the DNT

Matthew 17 in the ELBE

Matthew 17 in the EMTV

Matthew 17 in the ESV

Matthew 17 in the FBV

Matthew 17 in the FEB

Matthew 17 in the GGMNT

Matthew 17 in the GNT

Matthew 17 in the HARY

Matthew 17 in the HNT

Matthew 17 in the IRVA

Matthew 17 in the IRVB

Matthew 17 in the IRVG

Matthew 17 in the IRVH

Matthew 17 in the IRVK

Matthew 17 in the IRVM

Matthew 17 in the IRVM2

Matthew 17 in the IRVO

Matthew 17 in the IRVP

Matthew 17 in the IRVT

Matthew 17 in the IRVT2

Matthew 17 in the IRVU

Matthew 17 in the ISVN

Matthew 17 in the JSNT

Matthew 17 in the KAPI

Matthew 17 in the KBT1ETNIK

Matthew 17 in the KBV

Matthew 17 in the KJV

Matthew 17 in the KNFD

Matthew 17 in the LBA

Matthew 17 in the LBLA

Matthew 17 in the LNT

Matthew 17 in the LSV

Matthew 17 in the MAAL

Matthew 17 in the MBV

Matthew 17 in the MBV2

Matthew 17 in the MHNT

Matthew 17 in the MKNFD

Matthew 17 in the MNG

Matthew 17 in the MNT

Matthew 17 in the MNT2

Matthew 17 in the MRS1T

Matthew 17 in the NAA

Matthew 17 in the NASB

Matthew 17 in the NBLA

Matthew 17 in the NBS

Matthew 17 in the NBVTP

Matthew 17 in the NET2

Matthew 17 in the NIV11

Matthew 17 in the NNT

Matthew 17 in the NNT2

Matthew 17 in the NNT3

Matthew 17 in the PDDPT

Matthew 17 in the PFNT

Matthew 17 in the RMNT

Matthew 17 in the SBIAS

Matthew 17 in the SBIBS

Matthew 17 in the SBIBS2

Matthew 17 in the SBICS

Matthew 17 in the SBIDS

Matthew 17 in the SBIGS

Matthew 17 in the SBIHS

Matthew 17 in the SBIIS

Matthew 17 in the SBIIS2

Matthew 17 in the SBIIS3

Matthew 17 in the SBIKS

Matthew 17 in the SBIKS2

Matthew 17 in the SBIMS

Matthew 17 in the SBIOS

Matthew 17 in the SBIPS

Matthew 17 in the SBISS

Matthew 17 in the SBITS

Matthew 17 in the SBITS2

Matthew 17 in the SBITS3

Matthew 17 in the SBITS4

Matthew 17 in the SBIUS

Matthew 17 in the SBIVS

Matthew 17 in the SBT

Matthew 17 in the SBT1E

Matthew 17 in the SCHL

Matthew 17 in the SNT

Matthew 17 in the SUSU

Matthew 17 in the SUSU2

Matthew 17 in the SYNO

Matthew 17 in the TBIAOTANT

Matthew 17 in the TBT1E

Matthew 17 in the TBT1E2

Matthew 17 in the TFTIP

Matthew 17 in the TFTU

Matthew 17 in the TGNTATF3T

Matthew 17 in the THAI

Matthew 17 in the TNFD

Matthew 17 in the TNT

Matthew 17 in the TNTIK

Matthew 17 in the TNTIL

Matthew 17 in the TNTIN

Matthew 17 in the TNTIP

Matthew 17 in the TNTIZ

Matthew 17 in the TOMA

Matthew 17 in the TTENT

Matthew 17 in the UBG

Matthew 17 in the UGV

Matthew 17 in the UGV2

Matthew 17 in the UGV3

Matthew 17 in the VBL

Matthew 17 in the VDCC

Matthew 17 in the YALU

Matthew 17 in the YAPE

Matthew 17 in the YBVTP

Matthew 17 in the ZBP