Matthew 8 (BIB)

1 Калі Ён сышоў з гары, за Ім сьледам пайшло мноства людзей. 2 І вось, падышоў пракажоны і, кланяючыся Яму, сказаў: Госпадзе! калі хочаш, можаш мяне ачысьціць. 3 Ісус, працягнуўшы руку, дакрануўся да яго і сказаў: хачу, ачысьціся. І адразу ачысьціўся той ад праказы. 4 І кажа яму Ісус: глядзі, не кажы нікому; але ідзі, пакажыся сьвятару, і прынясі дар, аб якім загадаў Майсей, на сьведчаньне ім. 5 Калі ж увайшоў Ісус у Капернаум, падышоў да Яго сотнік і папрасіў у Яго: 6 Госпадзе! слуга мой ляжыць дома ў паралічы і моцна пакутуе, 7 Ісус кажа яму: Я прыйду і ацалю яго. 8 А сотнік сказаў Яму ў адказ: Госпадзе! я ня варты, каб Ты ўвайшоў пад мой дах; але скажы толькі слова, і выздаравее слуга мой; 9 бо і я чалавек падуладны; і, маючы ў сябе ў падначаленьні вояў, кажу аднаму: «ідзі», і прыходзіць; і слузе майму: «зрабі тое», і робіць. 10 Пачуўшы гэта, Ісус зьдзівіўся і сказаў тым, што ішлі за Ім: праўду кажу вам: і ў Ізраілі не знайшоў Я такое веры. 11 Кажу ж вам, што многія з усходу і з захаду прыйдуць і ўзьлягуць з Абрагамам, Ісаакам і Якавам у Царстве Нябесным; 12 а сыны царства будуць выкінуты ў цемру вонкавую, там будзе плач і скрыгат зубоў. 13 І сказаў Ісус сотніку: ідзі, і, як ты вераваў, хай будзе табе. І выздаравеў слуга ягоны ў тую ж гадзіну. 14 Прыйшоўшы ў дом Пятра, Ісус убачыў цешчу ягоную, якая ляжала ў гарачцы, 15 і дакрануўся да рукі яе, і пакінула яе гарачка; і ўстала яна і слугавала ім. 16 Калі ж зьвечарэла, прывялі да Яго многа людзей, апанаваных дэманамі: і Ён выгнаў духаў словам і ўсіх нядужых ацаліў; 17 каб збылося сказанае праз прарока Ісаю, які кажа: «Ён узяў на Сябе нашы немачы, і хваробы панёс». 18 Калі ж Ісус убачыў вакол Сябе мноства люду, загадаў вучням адплысьці на той бок. 19 І адзін кніжнік, падышоўшы, сказаў Яму: Настаўнік! я пайду за Табою, куды б Ты ні пайшоў. 20 І кажа яму Ісус: лісы маюць норы, і птушкі нябесныя гнёзды; а Сын Чалавечы ня мае, дзе прыхіліць галаву. 21 А другі, з вучняў, сказаў Яму: Госпадзе, дазволь мне сьпярша пайсьці і пахаваць майго бацьку. 22 Але Ісус сказаў яму: ідзі за Мною, і пакінь мёртвым хаваць сваіх памерлых. 23 І калі ўвайшоў Ён у лодку, увайшлі за Ім вучні Ягоныя. 24 І вось, бура вялікая сталася на моры, ажно лодку захліствалі хвалі; а Ён спаў. 25 І вучні Ягоныя, падышоўшы да Яго, разбудзілі Яго і сказалі: Госпадзе! ратуй нас, гінем. 26 І кажа ім: чаго вы спалохаліся, малаверы? Тады, устаўшы, забараніў вятрам і мору, і сталася ціша вялікая. 27 А людзі, дзівуючыся, казалі: хто Гэты, што і вятры, і мора слухаюцца Яго? 28 І калі прыплыў Ён на другі бераг у краіну Гергесінскую, сустрэлі Яго, выйшаўшы з магіл, двое апанаваных дэманамі, вельмі лютыя, так што ніхто ня мог праходзіць тою дарогаю. 29 І вось, яны закрычалі: што Табе да нас, Ісусе, Сыне Божы? прыйшоў Ты сюды дачасна мучыць нас. 30 А зводдаль ад іх пасьвіўся вялікі гурт сьвіней. 31 І дэманы прасіліся ў Яго: калі выганіш нас, дык пашлі нас у гурт сьвіней. 32 І Ён сказаў ім: ідзеце. І выйшлі яны, і пайшлі ў гурт сьвіней. І вось, кінуўся ўвесь гурт сьвіны з урвішча ў мора і загінуў у вадзе. 33 А пастухі паўцякалі і, прыйшоўшы ў горад, расказалі пра ўсё, і пра апанаваных дэманамі. 34 І вось, увесь горад выйшаў на сустрэчу Ісусу; і, убачыўшы Яго, прасілі, каб Ён адышоў ад іх межаў.

In Other Versions

Matthew 8 in the ANGEFD

Matthew 8 in the ANTPNG2D

Matthew 8 in the AS21

Matthew 8 in the BAGH

Matthew 8 in the BBPNG

Matthew 8 in the BBT1E

Matthew 8 in the BDS

Matthew 8 in the BEV

Matthew 8 in the BHAD

Matthew 8 in the BLPT

Matthew 8 in the BNT

Matthew 8 in the BNTABOOT

Matthew 8 in the BNTLV

Matthew 8 in the BOATCB

Matthew 8 in the BOATCB2

Matthew 8 in the BOBCV

Matthew 8 in the BOCNT

Matthew 8 in the BOECS

Matthew 8 in the BOGWICC

Matthew 8 in the BOHCB

Matthew 8 in the BOHCV

Matthew 8 in the BOHLNT

Matthew 8 in the BOHNTLTAL

Matthew 8 in the BOICB

Matthew 8 in the BOILNTAP

Matthew 8 in the BOITCV

Matthew 8 in the BOKCV

Matthew 8 in the BOKCV2

Matthew 8 in the BOKHWOG

Matthew 8 in the BOKSSV

Matthew 8 in the BOLCB

Matthew 8 in the BOLCB2

Matthew 8 in the BOMCV

Matthew 8 in the BONAV

Matthew 8 in the BONCB

Matthew 8 in the BONLT

Matthew 8 in the BONUT2

Matthew 8 in the BOPLNT

Matthew 8 in the BOSCB

Matthew 8 in the BOSNC

Matthew 8 in the BOTLNT

Matthew 8 in the BOVCB

Matthew 8 in the BOYCB

Matthew 8 in the BPBB

Matthew 8 in the BPH

Matthew 8 in the BSB

Matthew 8 in the CCB

Matthew 8 in the CUV

Matthew 8 in the CUVS

Matthew 8 in the DBT

Matthew 8 in the DGDNT

Matthew 8 in the DHNT

Matthew 8 in the DNT

Matthew 8 in the ELBE

Matthew 8 in the EMTV

Matthew 8 in the ESV

Matthew 8 in the FBV

Matthew 8 in the FEB

Matthew 8 in the GGMNT

Matthew 8 in the GNT

Matthew 8 in the HARY

Matthew 8 in the HNT

Matthew 8 in the IRVA

Matthew 8 in the IRVB

Matthew 8 in the IRVG

Matthew 8 in the IRVH

Matthew 8 in the IRVK

Matthew 8 in the IRVM

Matthew 8 in the IRVM2

Matthew 8 in the IRVO

Matthew 8 in the IRVP

Matthew 8 in the IRVT

Matthew 8 in the IRVT2

Matthew 8 in the IRVU

Matthew 8 in the ISVN

Matthew 8 in the JSNT

Matthew 8 in the KAPI

Matthew 8 in the KBT1ETNIK

Matthew 8 in the KBV

Matthew 8 in the KJV

Matthew 8 in the KNFD

Matthew 8 in the LBA

Matthew 8 in the LBLA

Matthew 8 in the LNT

Matthew 8 in the LSV

Matthew 8 in the MAAL

Matthew 8 in the MBV

Matthew 8 in the MBV2

Matthew 8 in the MHNT

Matthew 8 in the MKNFD

Matthew 8 in the MNG

Matthew 8 in the MNT

Matthew 8 in the MNT2

Matthew 8 in the MRS1T

Matthew 8 in the NAA

Matthew 8 in the NASB

Matthew 8 in the NBLA

Matthew 8 in the NBS

Matthew 8 in the NBVTP

Matthew 8 in the NET2

Matthew 8 in the NIV11

Matthew 8 in the NNT

Matthew 8 in the NNT2

Matthew 8 in the NNT3

Matthew 8 in the PDDPT

Matthew 8 in the PFNT

Matthew 8 in the RMNT

Matthew 8 in the SBIAS

Matthew 8 in the SBIBS

Matthew 8 in the SBIBS2

Matthew 8 in the SBICS

Matthew 8 in the SBIDS

Matthew 8 in the SBIGS

Matthew 8 in the SBIHS

Matthew 8 in the SBIIS

Matthew 8 in the SBIIS2

Matthew 8 in the SBIIS3

Matthew 8 in the SBIKS

Matthew 8 in the SBIKS2

Matthew 8 in the SBIMS

Matthew 8 in the SBIOS

Matthew 8 in the SBIPS

Matthew 8 in the SBISS

Matthew 8 in the SBITS

Matthew 8 in the SBITS2

Matthew 8 in the SBITS3

Matthew 8 in the SBITS4

Matthew 8 in the SBIUS

Matthew 8 in the SBIVS

Matthew 8 in the SBT

Matthew 8 in the SBT1E

Matthew 8 in the SCHL

Matthew 8 in the SNT

Matthew 8 in the SUSU

Matthew 8 in the SUSU2

Matthew 8 in the SYNO

Matthew 8 in the TBIAOTANT

Matthew 8 in the TBT1E

Matthew 8 in the TBT1E2

Matthew 8 in the TFTIP

Matthew 8 in the TFTU

Matthew 8 in the TGNTATF3T

Matthew 8 in the THAI

Matthew 8 in the TNFD

Matthew 8 in the TNT

Matthew 8 in the TNTIK

Matthew 8 in the TNTIL

Matthew 8 in the TNTIN

Matthew 8 in the TNTIP

Matthew 8 in the TNTIZ

Matthew 8 in the TOMA

Matthew 8 in the TTENT

Matthew 8 in the UBG

Matthew 8 in the UGV

Matthew 8 in the UGV2

Matthew 8 in the UGV3

Matthew 8 in the VBL

Matthew 8 in the VDCC

Matthew 8 in the YALU

Matthew 8 in the YAPE

Matthew 8 in the YBVTP

Matthew 8 in the ZBP