Numbers 5 (BIB)

1 І наказаў Гасподзь Майсею: 2 загадай сынам Ізраілевым выслаць з табара ўсіх пракажоных, і ўсіх кравацечных, і ўсіх, што апаганіліся ад мёртвага, 3 і мужчын і жанчын вышліце, за табар вышліце іх, каб не апаганьвалі яны табараў сваіх, сярод якіх Я жыву. 4 І зрабілі так сыны Ізраілевыя і вынесьлі прэч з табара: так казаў Гасподзь Майсею, так і зрабілі сыны Ізраілевыя. 5 І наказаў Гасподзь Майсею, кажучы: 6 скажы сынам Ізраілевым: калі мужчына альбо жанчына зробіць які-небудзь грэх супроць чалавека і праз гэта ўчыніць злачынства супроць Госпада, і вінаватая будзе душа тая, 7 дык няхай паспавядаюцца ў грэху сваім, які яны зрабілі, і вернуць поўніцай тое, у чым яны вінаватыя, і дакладуць да таго пятую долю і аддадуць таму, супроць каго зграшылі; 8 а калі ў яго няма спадчыньніка, якому трэба было б аддаць за віну, дык прысьвяціць гэта Госпаду: няхай будзе гэта сьвятару, звыш барана ачышчэньня, якім ён ачысьціць яго; 9 і ўсякае паднашэньне з усіх сьвятыняў сыноў Ізраілевых, якія яны прыносяць да сьвятара, яму належыць, 10 і прысьвечанае кім-небудзь яму належыць; усё, што дасьць хто сьвятару, яму належыць. 11 І наказаў Гасподзь Майсею, кажучы: 12 абвясьці сынам Ізраілевым і скажы ім: калі здрадзіць каму жонка і парушыць вернасьць яму, 13 і перасьпіць хто зь ёю і вылье семя, і гэта будзе схавана ад вачэй мужа яе, і яна апаганіцца тайна, і ня будзе на яе сьведкі, і ня будзе выкрыта, 14 і ўвойдзе ў яго дух рэўнасьці, і будзе раўнаваць жонку сваю, калі яна апаганеная, альбо ўвойдзе ў яго дух рэўнасьці, і ён будзе раўнаваць жонку сваю, калі яна не апаганеная, - 15 няхай прывядзе муж жонку сваю да сьвятара і прынясе за яе ў ахвяру дзясятую долю эфы ячнай мукі, але ня вылівае на яе алею і не кладзе лівану, бо гэта прынашэньне раўнаваньня, прынашэньне ўспаміну, якое нагадвае пра беззаконства; 16 а сьвятар няхай прывядзе і паставіць яе перад абліччам Гасподнім, 17 і возьме сьвятар сьвятой вады ў гліняны посуд, і возьме сьвятар зямлі з падлогі скініі і пакладзе ў ваду; 18 і паставіць сьвятар жонку перад абліччам Гасподнім, і аголіць галаву жонцы, і дасьць ёй у рукі прынашэньне ўспаміну, гэта прынашэньне раўнаваньня, а ў руцэ ў сьвятара будзе горкая вада, якая наводзіць праклён. 19 І закляне яе сьвятар і скажа жонцы: калі ніхто не пераспаў з табою, і ты не апаганілася і ня здрадзіла мужу свайму, дык цэлая будзеш ад гэтай вады горкай, якая наводзіць праклён; 20 але калі ты здрадзіла мужу твайму і апаганілася, і калі хто пераспаў з табою апрача мужа твайго, - 21 тады сьвятар хай закляне жонку кляцьбою праклёну і скажа сьвятар жонцы: хай пракляне цябе Гасподзь і аддасьць кляцьбе ў народзе тваім, і хай зробіць Гасподзь, каб улоньне тваё апала і жывот твой апух; 22 і хай пройдзе вада гэтая, якая наводзіць праклён, у нутрыну тваю, каб апух жывот і апала ўлоньне. І скажа жонка: амін, амін. 23 І напіша сьвятар заклёны гэтыя на зьвітку і змые іх горкаю вадою; 24 і дасьць выпіць жонцы горкую ваду, якая наводзіць праклён, і ўвойдзе ў яе вада, якая наводзіць праклён, на шкоду ёй. 25 І возьме сьвятар з рук жонкі хлебнае прынашэньне раўнаваньня, і паднясе гэтае прынашэньне перад Госпада, і занясе яго да ахвярніка; 26 і возьме сьвятар жменяю з хлебнага прынашэньня частку на памяць, і спаліць на ахвярніку, і потым дасьць жонцы выпіць вады: 27 і калі напоіць яе вадою, тады, калі яна нячыстая і зрабіла злачынства супроць мужа свайго, горкая вада, якая наводзіць праклён, увойдзе ў яе, на шкоду ёй, і апухне чэрава яе і ападзе ўлоньне яе, і будзе тая жонка праклятая ў народзе сваім; 28 а калі жонка не апаганілася і была чыстая, дык застанецца цэлая і будзе апладняцца семем. 29 Вось закон пра раўнаваньне: калі жонка здрадзіць мужу свайму і апаганіцца, 30 альбо калі на мужа сыдзе дух рэўнасьці, і ён будзе раўнаваць жонку сваю, тады няхай ён паставіць жонку сваю прад абліччам Госпада, і зробіць зь ёю сьвятар усё паводле гэтага закона, - 31 і будзе муж чысты ад грэху, а жонка панясе на сабе грэх свой.

In Other Versions

Numbers 5 in the ANGEFD

Numbers 5 in the ANTPNG2D

Numbers 5 in the AS21

Numbers 5 in the BAGH

Numbers 5 in the BBPNG

Numbers 5 in the BBT1E

Numbers 5 in the BDS

Numbers 5 in the BEV

Numbers 5 in the BHAD

Numbers 5 in the BLPT

Numbers 5 in the BNT

Numbers 5 in the BNTABOOT

Numbers 5 in the BNTLV

Numbers 5 in the BOATCB

Numbers 5 in the BOATCB2

Numbers 5 in the BOBCV

Numbers 5 in the BOCNT

Numbers 5 in the BOECS

Numbers 5 in the BOGWICC

Numbers 5 in the BOHCB

Numbers 5 in the BOHCV

Numbers 5 in the BOHLNT

Numbers 5 in the BOHNTLTAL

Numbers 5 in the BOICB

Numbers 5 in the BOILNTAP

Numbers 5 in the BOITCV

Numbers 5 in the BOKCV

Numbers 5 in the BOKCV2

Numbers 5 in the BOKHWOG

Numbers 5 in the BOKSSV

Numbers 5 in the BOLCB

Numbers 5 in the BOLCB2

Numbers 5 in the BOMCV

Numbers 5 in the BONAV

Numbers 5 in the BONCB

Numbers 5 in the BONLT

Numbers 5 in the BONUT2

Numbers 5 in the BOPLNT

Numbers 5 in the BOSCB

Numbers 5 in the BOSNC

Numbers 5 in the BOTLNT

Numbers 5 in the BOVCB

Numbers 5 in the BOYCB

Numbers 5 in the BPBB

Numbers 5 in the BPH

Numbers 5 in the BSB

Numbers 5 in the CCB

Numbers 5 in the CUV

Numbers 5 in the CUVS

Numbers 5 in the DBT

Numbers 5 in the DGDNT

Numbers 5 in the DHNT

Numbers 5 in the DNT

Numbers 5 in the ELBE

Numbers 5 in the EMTV

Numbers 5 in the ESV

Numbers 5 in the FBV

Numbers 5 in the FEB

Numbers 5 in the GGMNT

Numbers 5 in the GNT

Numbers 5 in the HARY

Numbers 5 in the HNT

Numbers 5 in the IRVA

Numbers 5 in the IRVB

Numbers 5 in the IRVG

Numbers 5 in the IRVH

Numbers 5 in the IRVK

Numbers 5 in the IRVM

Numbers 5 in the IRVM2

Numbers 5 in the IRVO

Numbers 5 in the IRVP

Numbers 5 in the IRVT

Numbers 5 in the IRVT2

Numbers 5 in the IRVU

Numbers 5 in the ISVN

Numbers 5 in the JSNT

Numbers 5 in the KAPI

Numbers 5 in the KBT1ETNIK

Numbers 5 in the KBV

Numbers 5 in the KJV

Numbers 5 in the KNFD

Numbers 5 in the LBA

Numbers 5 in the LBLA

Numbers 5 in the LNT

Numbers 5 in the LSV

Numbers 5 in the MAAL

Numbers 5 in the MBV

Numbers 5 in the MBV2

Numbers 5 in the MHNT

Numbers 5 in the MKNFD

Numbers 5 in the MNG

Numbers 5 in the MNT

Numbers 5 in the MNT2

Numbers 5 in the MRS1T

Numbers 5 in the NAA

Numbers 5 in the NASB

Numbers 5 in the NBLA

Numbers 5 in the NBS

Numbers 5 in the NBVTP

Numbers 5 in the NET2

Numbers 5 in the NIV11

Numbers 5 in the NNT

Numbers 5 in the NNT2

Numbers 5 in the NNT3

Numbers 5 in the PDDPT

Numbers 5 in the PFNT

Numbers 5 in the RMNT

Numbers 5 in the SBIAS

Numbers 5 in the SBIBS

Numbers 5 in the SBIBS2

Numbers 5 in the SBICS

Numbers 5 in the SBIDS

Numbers 5 in the SBIGS

Numbers 5 in the SBIHS

Numbers 5 in the SBIIS

Numbers 5 in the SBIIS2

Numbers 5 in the SBIIS3

Numbers 5 in the SBIKS

Numbers 5 in the SBIKS2

Numbers 5 in the SBIMS

Numbers 5 in the SBIOS

Numbers 5 in the SBIPS

Numbers 5 in the SBISS

Numbers 5 in the SBITS

Numbers 5 in the SBITS2

Numbers 5 in the SBITS3

Numbers 5 in the SBITS4

Numbers 5 in the SBIUS

Numbers 5 in the SBIVS

Numbers 5 in the SBT

Numbers 5 in the SBT1E

Numbers 5 in the SCHL

Numbers 5 in the SNT

Numbers 5 in the SUSU

Numbers 5 in the SUSU2

Numbers 5 in the SYNO

Numbers 5 in the TBIAOTANT

Numbers 5 in the TBT1E

Numbers 5 in the TBT1E2

Numbers 5 in the TFTIP

Numbers 5 in the TFTU

Numbers 5 in the TGNTATF3T

Numbers 5 in the THAI

Numbers 5 in the TNFD

Numbers 5 in the TNT

Numbers 5 in the TNTIK

Numbers 5 in the TNTIL

Numbers 5 in the TNTIN

Numbers 5 in the TNTIP

Numbers 5 in the TNTIZ

Numbers 5 in the TOMA

Numbers 5 in the TTENT

Numbers 5 in the UBG

Numbers 5 in the UGV

Numbers 5 in the UGV2

Numbers 5 in the UGV3

Numbers 5 in the VBL

Numbers 5 in the VDCC

Numbers 5 in the YALU

Numbers 5 in the YAPE

Numbers 5 in the YBVTP

Numbers 5 in the ZBP