Psalms 150 (BIB)
1 Алілуя.Хвалеце Бога ў сьвятыні Ягонай; хвалеце Яго на цьвердзі сілы Ягонай. 2 Хвалеце Яго паводле магутнасьці Ягонай, хвалеце Яго паводле мноства велічы Ягонай. 3 Хвалеце Яго гукам трубным, хвалеце Яго на псалтыры і арфе. 4 Хвалеце Яго тымпанам і танцам, хвалеце Яго струнамі і арганам. 5 Хвалеце Яго гучнымі кімваламі, хвалеце Яго кімваламі гучнагалосымі. 6 Усё, што дыхае, хай славіць Госпада! Алілуя.