Luke 7 (BNTABOOT)

1 1. Калі ж Ён скончыў усе словы Свае ў слых народу, увайшоў у Капэрнаум. 2 2. У аднаго ж сотніка слуга, якога той цаніў, быў хворы пры сьмерці. 3 3. Пачуўшы пра Ісуса, ён паслаў да Яго старшыняў Юдэйскіх прасіць Яго, каб прыйшоў аздаравіць слугу ягонага. 4 4. І яны, прыйшоўшы да Ісуса, дужа прасілі Яго, кажучы: «Ён варты, каб Ты зрабіў для яго гэтае, 5 5. бо ён любіць наш народ і пабудаваў нам сынагогу». 6 6. Ісус пайшоў з імі. А калі Ён быў ужо недалёка ад дому, сотнік прыслаў да Яго сяброў сказаць Яму: “Не турбуйся, Госпадзе! Бо я ня варты, каб Ты ўвайшоў пад дах мой, 7 7. бо і сябе самога я не палічыў вартым прыйсьці да Цябе. Але скажы слова, і будзе аздароўлены слуга мой. 8 8. Бо і я чалавек, які маю над сабою ўладу, і маю пад сабою жаўнераў; і кажу аднаму: “Пайдзі”, — і ён ідзе; і другому: “Прыйдзі”, — і ён прыходзіць; і слузе майму: “Зрабі тое”, — і ён робіць». 9 9. Пачуўшы гэтае, Ісус зьдзівіўся з яго і, павярнуўшыся, сказаў натоўпу, які ішоў за Ім: «Кажу вам, што нават у Ізраілю не знайшоў Я гэткае веры». 10 10. І вярнуўшыся ў дом, пасланыя знайшлі хворага слугу паздаравеўшым. 11 11. І сталася пасьля гэтага, пайшоў Ён у горад, называны Наін; і з Ім ішлі многія з вучняў Ягоных і шматлікі натоўп. 12 12. Калі ж Ён наблізіўся да брамы гораду, вось, выносілі памёршага, адзінароднага сына ў маці сваёй, а яна была ўдава; і вялікі натоўп з гораду ішоў з ёю. 13 13. І, убачыўшы яе, Госпад зьлітаваўся над ёю і сказаў ёй: «Ня плач». 14 14. І, падыйшоўшы, дакрануўся да пахавальных насілкаў; а тыя, што несьлі іх, затрымаліся, і Ён сказаў: «Юнача, табе кажу: Устань!» 15 15. І сеў мёртвы, і пачаў гаварыць; і Ён аддаў яго маці ягонай. 16 16. І ўсіх ахапіў страх, і яны славілі Бога, кажучы: «Вялікі прарок паўстаў між намі», і: «Бог адведаў народ Свой». 17 17. І разыйшлося слова гэтае пра Яго па ўсёй Юдэі і па ўсёй ваколіцы. 18 18. І паведамілі Яну вучні ягоныя пра ўсё гэтае. 19 19. І, паклікаўшы двух з вучняў сваіх, Ян паслаў іх да Ісуса, кажучы: «Ці Ты Той, Які прыходзіць, ці чакаць нам другога?» 20 20. А мужы [гэтыя], прыйшоўшы да Яго, сказалі: “Ян Хрысьціцель паслаў нас да Цябе, кажучы: “Ці Ты Той, Які прыходзіць, ці чакаць нам другога?”» 21 21. У гэтую гадзіну Ён многіх аздаравіў ад хваробаў і немачаў, і ад злых духаў, і многім сьляпым вярнуў зрок. 22 22. І, адказваючы, Ісус сказаў ім: «Пайдзіце, паведаміце Яну, што вы бачылі і чулі, што сьляпыя бачаць, кульгавыя ходзяць, пракажоныя ачышчаюцца, глухія чуюць, мёртвыя ўваскрасаюць, убогім дабравесьціцца. 23 23. І шчасьлівы той, хто ня згоршыцца дзеля Мяне». 24 24. Калі ж пасланцы Яна пайшлі, Ён пачаў гаварыць да натоўпаў пра Яна: «Што глядзець хадзілі вы ў пустыню? Ці трысьціну, якую вецер хістае? 25 25. Але што хадзілі вы ўбачыць? Ці чалавека, апранутага ў мяккія шаты? Вось, тыя, што ў пышным адзеньні і жывуць раскошна, знаходзяцца пры дварох валадарскіх. 26 26. Але што хадзілі вы ўбачыць? Прарока? Так, кажу вам, і больш за прарока. 27 27. Ён ёсьць той, пра якога напісана: “Вось, Я пасылаю анёла Майго перад абліччам Тваім, які пракладзе шлях Твой перад Табою”. 28 28. Бо кажу вам: Сярод народжаных жанчынамі няма ніводнага прарока, большага за Яна Хрысьціцеля; але меншы ў Валадарстве Божым большы за яго. 29 29. І ўвесь народ, які слухаў яго, і мытнікі аддалі хвалу Богу, хрысьцячыся хрышчэньнем Янавым; 30 30. а фарысэі і законьнікі адкінулі параду Божую для іх, не ахрысьціўшыся ў яго». 31 31. Госпад жа сказаў: «Да каго прыраўняю людзей пакаленьня гэтага? І да каго яны падобныя? 32 32. Яны падобныя да дзяцей, якія сядзяць на вуліцы, і клічуць адзін аднаго, і кажуць: “Мы гралі вам на жалейцы, і вы не скакалі; мы галасілі, і вы ня плакалі”. 33 33. Бо прыйшоў Ян Хрысьціцель, ані хлеба ня есьць, ані віна ня п’е, і вы кажаце: “Дэмана мае”. 34 34. Прыйшоў Сын Чалавечы, есьць і п’е, і вы кажаце: “Вось, чалавек — абжора і п’яніца, сябра мытнікаў і грэшнікаў”. 35 35. І апраўдана мудрасьць усімі дзецьмі яе». 36 36. Нехта з фарысэяў прасіў Яго паесьці разам з ім, і Ён, увайшоўшы ў дом фарысэя, узьлёг. 37 37. І вось жанчына з таго гораду, якая была грэшніцай, даведаўшыся, што Ён узьлягае ў доме фарысэя, прынесла алябастравы збанок міра, 38 38. і, стаўшы ззаду ля ног яго і плачучы, пачала абліваць ногі яго сьлязьмі, і выцірала валасамі галавы сваёй, і цалавала ногі Ягоныя, і мазала мірам. 39 39. Бачачы гэтае, фарысэй, які быў запрасіў Яго, сказаў сам у сабе: «Калі б Ён быў прарок, дык ведаў бы, хто і якая жанчына дакранаецца да Яго, бо яна — грэшніца». 40 40. І, адказваючы, Ісус сказаў яму: «Сымоне, Я маю нешта сказаць табе». Ён жа кажа: «Кажы, Настаўнік». 41 41. [Ісус сказаў]: «У аднаго пазычальніка былі два даўжнікі: адзін быў вінен пяцьсот дынараў, а другі — пяцьдзясят. 42 42. А як яны ня мелі, чым заплаціць, ён дараваў абодвум. Скажы, каторы з іх больш узьлюбіць яго?» 43 43. Адказваючы, Сымон сказаў: «Думаю, што той, якому больш дараваў». Ён жа сказаў яму: «Слушна ты пастанавіў». 44 44. І, павярнуўшыся да жанчыны, сказаў Сымону: «Ці бачыш ты гэтую жанчыну? Я прыйшоў у дом твой, і ты вады Мне на ногі ня даў; а яна сьлязьмі абліла ногі Мае і валасамі галавы сваёй выцерла. 45 45. Ты пацалунку Мне ня даў, а яна, як толькі Я прыйшоў, не перастае цалаваць ногі Мае. 46 46. Ты галавы Мне алеем не памазаў; а яна мірам памазала ногі Мае. 47 47. Дзеля гэтага кажу табе: даруюцца многія грахі яе за тое, што яна шмат узьлюбіла; а каму мала даруецца, той мала любіць». 48 48. А ёй сказаў: «Адпускаюцца табе грахі». 49 49. І тыя, што ўзьлягалі з Ім, пачалі гаварыць у сабе: «Хто Ён ёсьць, што і грахі адпускае?» 50 50. А Ён сказаў жанчыне: «Вера твая збавіла цябе; ідзі ў супакоі».

In Other Versions

Luke 7 in the ANGEFD

Luke 7 in the ANTPNG2D

Luke 7 in the AS21

Luke 7 in the BAGH

Luke 7 in the BBPNG

Luke 7 in the BBT1E

Luke 7 in the BDS

Luke 7 in the BEV

Luke 7 in the BHAD

Luke 7 in the BIB

Luke 7 in the BLPT

Luke 7 in the BNT

Luke 7 in the BNTLV

Luke 7 in the BOATCB

Luke 7 in the BOATCB2

Luke 7 in the BOBCV

Luke 7 in the BOCNT

Luke 7 in the BOECS

Luke 7 in the BOGWICC

Luke 7 in the BOHCB

Luke 7 in the BOHCV

Luke 7 in the BOHLNT

Luke 7 in the BOHNTLTAL

Luke 7 in the BOICB

Luke 7 in the BOILNTAP

Luke 7 in the BOITCV

Luke 7 in the BOKCV

Luke 7 in the BOKCV2

Luke 7 in the BOKHWOG

Luke 7 in the BOKSSV

Luke 7 in the BOLCB

Luke 7 in the BOLCB2

Luke 7 in the BOMCV

Luke 7 in the BONAV

Luke 7 in the BONCB

Luke 7 in the BONLT

Luke 7 in the BONUT2

Luke 7 in the BOPLNT

Luke 7 in the BOSCB

Luke 7 in the BOSNC

Luke 7 in the BOTLNT

Luke 7 in the BOVCB

Luke 7 in the BOYCB

Luke 7 in the BPBB

Luke 7 in the BPH

Luke 7 in the BSB

Luke 7 in the CCB

Luke 7 in the CUV

Luke 7 in the CUVS

Luke 7 in the DBT

Luke 7 in the DGDNT

Luke 7 in the DHNT

Luke 7 in the DNT

Luke 7 in the ELBE

Luke 7 in the EMTV

Luke 7 in the ESV

Luke 7 in the FBV

Luke 7 in the FEB

Luke 7 in the GGMNT

Luke 7 in the GNT

Luke 7 in the HARY

Luke 7 in the HNT

Luke 7 in the IRVA

Luke 7 in the IRVB

Luke 7 in the IRVG

Luke 7 in the IRVH

Luke 7 in the IRVK

Luke 7 in the IRVM

Luke 7 in the IRVM2

Luke 7 in the IRVO

Luke 7 in the IRVP

Luke 7 in the IRVT

Luke 7 in the IRVT2

Luke 7 in the IRVU

Luke 7 in the ISVN

Luke 7 in the JSNT

Luke 7 in the KAPI

Luke 7 in the KBT1ETNIK

Luke 7 in the KBV

Luke 7 in the KJV

Luke 7 in the KNFD

Luke 7 in the LBA

Luke 7 in the LBLA

Luke 7 in the LNT

Luke 7 in the LSV

Luke 7 in the MAAL

Luke 7 in the MBV

Luke 7 in the MBV2

Luke 7 in the MHNT

Luke 7 in the MKNFD

Luke 7 in the MNG

Luke 7 in the MNT

Luke 7 in the MNT2

Luke 7 in the MRS1T

Luke 7 in the NAA

Luke 7 in the NASB

Luke 7 in the NBLA

Luke 7 in the NBS

Luke 7 in the NBVTP

Luke 7 in the NET2

Luke 7 in the NIV11

Luke 7 in the NNT

Luke 7 in the NNT2

Luke 7 in the NNT3

Luke 7 in the PDDPT

Luke 7 in the PFNT

Luke 7 in the RMNT

Luke 7 in the SBIAS

Luke 7 in the SBIBS

Luke 7 in the SBIBS2

Luke 7 in the SBICS

Luke 7 in the SBIDS

Luke 7 in the SBIGS

Luke 7 in the SBIHS

Luke 7 in the SBIIS

Luke 7 in the SBIIS2

Luke 7 in the SBIIS3

Luke 7 in the SBIKS

Luke 7 in the SBIKS2

Luke 7 in the SBIMS

Luke 7 in the SBIOS

Luke 7 in the SBIPS

Luke 7 in the SBISS

Luke 7 in the SBITS

Luke 7 in the SBITS2

Luke 7 in the SBITS3

Luke 7 in the SBITS4

Luke 7 in the SBIUS

Luke 7 in the SBIVS

Luke 7 in the SBT

Luke 7 in the SBT1E

Luke 7 in the SCHL

Luke 7 in the SNT

Luke 7 in the SUSU

Luke 7 in the SUSU2

Luke 7 in the SYNO

Luke 7 in the TBIAOTANT

Luke 7 in the TBT1E

Luke 7 in the TBT1E2

Luke 7 in the TFTIP

Luke 7 in the TFTU

Luke 7 in the TGNTATF3T

Luke 7 in the THAI

Luke 7 in the TNFD

Luke 7 in the TNT

Luke 7 in the TNTIK

Luke 7 in the TNTIL

Luke 7 in the TNTIN

Luke 7 in the TNTIP

Luke 7 in the TNTIZ

Luke 7 in the TOMA

Luke 7 in the TTENT

Luke 7 in the UBG

Luke 7 in the UGV

Luke 7 in the UGV2

Luke 7 in the UGV3

Luke 7 in the VBL

Luke 7 in the VDCC

Luke 7 in the YALU

Luke 7 in the YAPE

Luke 7 in the YBVTP

Luke 7 in the ZBP