1 Corinthians 10 (BIB)
1 Не хачу пакінуць вас, браты, і каб вы ня ведалі, што бацькі нашыя ўсе былі пад хмараю, і ўсе прайшлі праз мора; 2 і ўсе хрысьціліся ў Майсея ў хмары і ў моры; 3 і ўсе елі адну і тую самую духоўную страву; 4 і ўсе пілі адно і тое самае духоўнае пітво, бо пілі з духоўнай скалы, якая ішла сьледам за імі; а скала тая была Ісус Хрыстос. 5 Але ня шмат каго ўпадабаў Бог; бо яны панішчаны былі ў пустыні. 6 А гэта былі прыклады нам, каб мы не самахоціліся на ліхое, а самахоціліся яны. 7 Ня будзьце таксама ідалапаклонцамі, як некаторыя зь іх, пра якіх напісана: «людзі селі есьці і піць, і ўсталі бавіцца». 8 Ня будзем блудадзейнічаць, як некаторыя зь іх блудадзейнічалі, і ў адзін дзень загінула іх дваццаць тры тысячы. 9 Ня будзем спакушаць Хрыста, як некаторыя зь іх спакушалі і загінулі ад зьмеяў. 10 Не наракайце, як некаторыя зь іх наракалі і загінулі ад зьнішчальніка. 11 Усё гэта адбывалася зь імі, як вобразы; а апісана ў настаўленьне нам, што дасягнулі канца вякоў. 12 А таму, хто думае, што ён стаіць, глядзі, каб ня ўпасьці. 13 Вас апанавала спакуса не якая, а чалавечая; і верны Бог, Які не дапусьціць, каб вас спакушалі звыш сілы, але пры спакушэньні дасьць і палёгку, каб вы маглі ператрываць. 14 Таму, любасныя мае, унікайце служэньня ідалам. 15 Я кажу вам як разважлівым; самі памяркуйце, пра што я кажу: 16 Чара дабраславеньня, якую дабраслаўляем, ці ня ёсьць далучэньне Крыві Хрыстовай? хлеб, які ламаем, ці ня ёсьць далучэньне Цела Хрыстовага? 17 Адзін хлеб, і мы многія - адно цела; бо ўсе прычашчаемся адным хлебам. 18 Паглядзеце на Ізраіля па плоці: тыя, што ядуць ахвярнае, ці ня супольнікі яны ахвярніка? 19 Што я кажу? ці тое, што ідал ёсьць нешта? альбо ідалаахвярнае значыць што-небудзь? 20 Не; але што язычнікі, калі прыносяць ахвяры, дык прыносяць дэманам, а ня Богу; але я не хачу, каб вы былі ў супольнасьці з дэманамі. 21 Ня можаце піць чару Гасподнюю і чару дэманскую; ня можаце быць супольнікамі ў гасьціне Гасподняй і ў гасьціне дэманскай. 22 Няўжо мы адважымся дражніць Госпада? Хіба мы мацнейшыя за Яго? 23 Усё мне можна, ды ня ўсё на карысьць; усё мне можна, ды ня ўсё навучае. 24 Хай ніхто ня шукае карысьці сабе, а кожны - другому. 25 Усё, што прадаецца на торжышчы, ежце не перабіраючы, дзеля спакою сумленьня; 26 бо Гасподняя зямля і ўсё, што на ёй. 27 Калі хто зь няверных пакліча вас, і вы захочаце пайсьці, - дык усё, што вам прапануецца, ежце не перабіраючы дзеля спакою сумленьня. 28 Але калі хто скажа вам: гэта ідалаахвярнае, - дык ня ежце дзеля таго, хто падказаў вам, і дзеля сумленьня; бо Гасподняя зямля, і ўсё, што на ёй. 29 Сумленьне ж разумею не сваё, а іншага; бо дзеля чаго маёй свабодзе быць суджанай чужым сумленьнем? 30 Калі я з удзячнасьцю ем, дык навошта мяне дакараць за тое, за што я дзякую? 31 Дык жа, ці ясьце, ці п'яце, ці (іншае) што робіце, усё рабеце на славу Божую. 32 Не давайце панады ні Юдэям, ні Элінам, ні царкве Божай, 33 так, як і я дагаджаю ўсім ва ўсім, шукаючы не сабе карысьці, а многім, каб яны ўратаваліся.
In Other Versions
1 Corinthians 10 in the ANGEFD
1 Corinthians 10 in the ANTPNG2D
1 Corinthians 10 in the BNTABOOT
1 Corinthians 10 in the BOATCB
1 Corinthians 10 in the BOATCB2
1 Corinthians 10 in the BOGWICC
1 Corinthians 10 in the BOHLNT
1 Corinthians 10 in the BOHNTLTAL
1 Corinthians 10 in the BOILNTAP
1 Corinthians 10 in the BOITCV
1 Corinthians 10 in the BOKCV2
1 Corinthians 10 in the BOKHWOG
1 Corinthians 10 in the BOKSSV
1 Corinthians 10 in the BOLCB2
1 Corinthians 10 in the BONUT2
1 Corinthians 10 in the BOPLNT
1 Corinthians 10 in the BOTLNT
1 Corinthians 10 in the KBT1ETNIK
1 Corinthians 10 in the SBIBS2
1 Corinthians 10 in the SBIIS2
1 Corinthians 10 in the SBIIS3
1 Corinthians 10 in the SBIKS2
1 Corinthians 10 in the SBITS2
1 Corinthians 10 in the SBITS3
1 Corinthians 10 in the SBITS4
1 Corinthians 10 in the TBIAOTANT
1 Corinthians 10 in the TBT1E2