1 Corinthians 10 (BNTABOOT)

1 1. Не хачу, браты, каб вы ня ведалі, што бацькі нашыя ўсе былі пад воблакам, і ўсе прайшлі праз мора, 2 2. і ўсе ахрысьціліся ў Майсея ў воблаку і ў моры, 3 3. і ўсе елі тую самую духоўную ежу, 4 4. і ўсе пілі тое самае духоўнае пітво, бо пілі з духоўнае скалы, якая ішла за імі, а скала гэтая быў Хрыстос. 5 5. Але ня многіх з іх упадабаў Бог, бо яны палеглі ў пустыні. 6 6. А гэта сталася прыкладам для нас, каб мы ня мелі пажаданьня ліха, як пажадалі яны. 7 7. Ня будзьце таксама ідалапаклоньнікамі, як некаторыя з іх, як напісана: «Народ пасеў есьці і піць, і ўстаў гуляць». 8 8. Таксама ня будзем рабіць распусты, як некаторыя з іх распуставалі, і ў адзін дзень загінула дваццаць тры тысячы. 9 9. Таксама ня будзем спакушаць Хрыста, як некаторыя з іх спакушалі і загінулі ад зьмеяў. 10 10. Таксама не наракайце, як некаторыя з іх наракалі і загінулі ад нішчыцеля. 11 11. А ўсё гэтае здарылася з імі ў прыклад і напісана дзеля напамінаньня нам, на якіх канец вякоў прыйшоў. 12 12. Так што, хто думае, што стаіць, няхай сьцеражэцца, каб ня ўпасьці. 13 13. Вас наведала спакуса ня іншая, як чалавечая. Але верны Бог, Які не пакіне вас быць спакушанымі больш, чым вы можаце, але са спакусай зробіць і выхад, каб вы маглі перанесьці. 14 14. Таму, улюбёныя мае, уцякайце ад ідалапаклонства. 15 15. Кажу, як да мудрых; судзіце самі, што кажу. 16 16. Келіх дабраслаўленьня, які дабраслаўляем, ці ня ёсьць супольнасьць Крыві Хрыстовае? Хлеб, які ламаем, ці ня ёсьць супольнасьць Цела Хрыстовага? 17 17. Як адзін хлеб, так і адно цела мы, многія, бо ўсе мы атрымліваем адзін хлеб. 18 18. Паглядзіце на Ізраіль паводле цела: ці тыя, якія ядуць ахвяраванае, ня ёсьць супольнікамі ахвярніка? 19 19. Дык што я кажу? Ці ідал ёсьць нечым? Ці ахвяра ідалам нечым ёсьць? 20 20. Але тое, што заколваюць пагане, для дэманаў заколваюць, а не для Бога. А я не хачу, каб вы сталіся супольнікамі дэманаў. 21 21. Ня можаце піць келіх Госпада і келіх дэманаў; ня можаце ўдзельнічаць у стале Госпада і стале дэманаў. 22 22. Ці будзем раздражняць Госпада? Ці мы дужэйшыя за Яго? 23 23. Усё мне можна, але ня ўсё карысна; усё мне можна, але ня ўсё будуе. 24 24. Ніхто няхай не шукае свайго, але кожны таго, што для іншага. 25 25. Усё, што продаецца на рэзьніцы, ешце, не дасьледуючы дзеля сумленьня, 26 26. бо Госпадава зямля і што напаўняе яе. 27 27. А калі хто з бязьверных пакліча вас, і вы захочаце пайсьці, ешце ўсё, што дадуць, нічога не дасьледуючы дзеля сумленьня. 28 28. А калі хто скажа вам: «Гэта ахвяра ідалам», — ня ешце дзеля таго, хто паведаміў, і дзеля сумленьня, бо Госпадава зямля і што напаўняе яе. 29 29. А пра сумленьне кажу не тваё, але іншага; бо дзеля чаго мая свабода мае быць суджана чужым сумленьнем? 30 30. Калі я ў ласцы атрымліваю, навошта блюзьніць на мяне за тое, за што я дзякую? 31 31. Дык ці ясьцё, ці п’іцё, ці нешта робіце, усё рабіце на славу Божую. 32 32. Ня станьцеся спатыкненьнем ані для Юдэяў, ані для Грэкаў, ані для царквы Божай, 33 33. як і я дагаджаю ўсім у-ва ўсім, шукаючы не для сябе карысьці, але для многіх, каб яны былі збаўленыя.

In Other Versions

1 Corinthians 10 in the ANGEFD

1 Corinthians 10 in the ANTPNG2D

1 Corinthians 10 in the AS21

1 Corinthians 10 in the BAGH

1 Corinthians 10 in the BBPNG

1 Corinthians 10 in the BBT1E

1 Corinthians 10 in the BDS

1 Corinthians 10 in the BEV

1 Corinthians 10 in the BHAD

1 Corinthians 10 in the BIB

1 Corinthians 10 in the BLPT

1 Corinthians 10 in the BNT

1 Corinthians 10 in the BNTLV

1 Corinthians 10 in the BOATCB

1 Corinthians 10 in the BOATCB2

1 Corinthians 10 in the BOBCV

1 Corinthians 10 in the BOCNT

1 Corinthians 10 in the BOECS

1 Corinthians 10 in the BOGWICC

1 Corinthians 10 in the BOHCB

1 Corinthians 10 in the BOHCV

1 Corinthians 10 in the BOHLNT

1 Corinthians 10 in the BOHNTLTAL

1 Corinthians 10 in the BOICB

1 Corinthians 10 in the BOILNTAP

1 Corinthians 10 in the BOITCV

1 Corinthians 10 in the BOKCV

1 Corinthians 10 in the BOKCV2

1 Corinthians 10 in the BOKHWOG

1 Corinthians 10 in the BOKSSV

1 Corinthians 10 in the BOLCB

1 Corinthians 10 in the BOLCB2

1 Corinthians 10 in the BOMCV

1 Corinthians 10 in the BONAV

1 Corinthians 10 in the BONCB

1 Corinthians 10 in the BONLT

1 Corinthians 10 in the BONUT2

1 Corinthians 10 in the BOPLNT

1 Corinthians 10 in the BOSCB

1 Corinthians 10 in the BOSNC

1 Corinthians 10 in the BOTLNT

1 Corinthians 10 in the BOVCB

1 Corinthians 10 in the BOYCB

1 Corinthians 10 in the BPBB

1 Corinthians 10 in the BPH

1 Corinthians 10 in the BSB

1 Corinthians 10 in the CCB

1 Corinthians 10 in the CUV

1 Corinthians 10 in the CUVS

1 Corinthians 10 in the DBT

1 Corinthians 10 in the DGDNT

1 Corinthians 10 in the DHNT

1 Corinthians 10 in the DNT

1 Corinthians 10 in the ELBE

1 Corinthians 10 in the EMTV

1 Corinthians 10 in the ESV

1 Corinthians 10 in the FBV

1 Corinthians 10 in the FEB

1 Corinthians 10 in the GGMNT

1 Corinthians 10 in the GNT

1 Corinthians 10 in the HARY

1 Corinthians 10 in the HNT

1 Corinthians 10 in the IRVA

1 Corinthians 10 in the IRVB

1 Corinthians 10 in the IRVG

1 Corinthians 10 in the IRVH

1 Corinthians 10 in the IRVK

1 Corinthians 10 in the IRVM

1 Corinthians 10 in the IRVM2

1 Corinthians 10 in the IRVO

1 Corinthians 10 in the IRVP

1 Corinthians 10 in the IRVT

1 Corinthians 10 in the IRVT2

1 Corinthians 10 in the IRVU

1 Corinthians 10 in the ISVN

1 Corinthians 10 in the JSNT

1 Corinthians 10 in the KAPI

1 Corinthians 10 in the KBT1ETNIK

1 Corinthians 10 in the KBV

1 Corinthians 10 in the KJV

1 Corinthians 10 in the KNFD

1 Corinthians 10 in the LBA

1 Corinthians 10 in the LBLA

1 Corinthians 10 in the LNT

1 Corinthians 10 in the LSV

1 Corinthians 10 in the MAAL

1 Corinthians 10 in the MBV

1 Corinthians 10 in the MBV2

1 Corinthians 10 in the MHNT

1 Corinthians 10 in the MKNFD

1 Corinthians 10 in the MNG

1 Corinthians 10 in the MNT

1 Corinthians 10 in the MNT2

1 Corinthians 10 in the MRS1T

1 Corinthians 10 in the NAA

1 Corinthians 10 in the NASB

1 Corinthians 10 in the NBLA

1 Corinthians 10 in the NBS

1 Corinthians 10 in the NBVTP

1 Corinthians 10 in the NET2

1 Corinthians 10 in the NIV11

1 Corinthians 10 in the NNT

1 Corinthians 10 in the NNT2

1 Corinthians 10 in the NNT3

1 Corinthians 10 in the PDDPT

1 Corinthians 10 in the PFNT

1 Corinthians 10 in the RMNT

1 Corinthians 10 in the SBIAS

1 Corinthians 10 in the SBIBS

1 Corinthians 10 in the SBIBS2

1 Corinthians 10 in the SBICS

1 Corinthians 10 in the SBIDS

1 Corinthians 10 in the SBIGS

1 Corinthians 10 in the SBIHS

1 Corinthians 10 in the SBIIS

1 Corinthians 10 in the SBIIS2

1 Corinthians 10 in the SBIIS3

1 Corinthians 10 in the SBIKS

1 Corinthians 10 in the SBIKS2

1 Corinthians 10 in the SBIMS

1 Corinthians 10 in the SBIOS

1 Corinthians 10 in the SBIPS

1 Corinthians 10 in the SBISS

1 Corinthians 10 in the SBITS

1 Corinthians 10 in the SBITS2

1 Corinthians 10 in the SBITS3

1 Corinthians 10 in the SBITS4

1 Corinthians 10 in the SBIUS

1 Corinthians 10 in the SBIVS

1 Corinthians 10 in the SBT

1 Corinthians 10 in the SBT1E

1 Corinthians 10 in the SCHL

1 Corinthians 10 in the SNT

1 Corinthians 10 in the SUSU

1 Corinthians 10 in the SUSU2

1 Corinthians 10 in the SYNO

1 Corinthians 10 in the TBIAOTANT

1 Corinthians 10 in the TBT1E

1 Corinthians 10 in the TBT1E2

1 Corinthians 10 in the TFTIP

1 Corinthians 10 in the TFTU

1 Corinthians 10 in the TGNTATF3T

1 Corinthians 10 in the THAI

1 Corinthians 10 in the TNFD

1 Corinthians 10 in the TNT

1 Corinthians 10 in the TNTIK

1 Corinthians 10 in the TNTIL

1 Corinthians 10 in the TNTIN

1 Corinthians 10 in the TNTIP

1 Corinthians 10 in the TNTIZ

1 Corinthians 10 in the TOMA

1 Corinthians 10 in the TTENT

1 Corinthians 10 in the UBG

1 Corinthians 10 in the UGV

1 Corinthians 10 in the UGV2

1 Corinthians 10 in the UGV3

1 Corinthians 10 in the VBL

1 Corinthians 10 in the VDCC

1 Corinthians 10 in the YALU

1 Corinthians 10 in the YAPE

1 Corinthians 10 in the YBVTP

1 Corinthians 10 in the ZBP