1 Samuel 30 (BIB)
1 На трэці дзень пасьля таго, як Давід і людзі ягоныя пайшлі ў Сэкелаг, Амалікіцяне напалі з поўдня на Сэкелаг і ўзялі Сэкелаг і спалілі яго агнём, 2 а жанчын і ўсіх, што былі ў ім, ад малога да вялікага, не забілі, а забралі ў палон, і пайшлі сваёй дарогаю. 3 І прыйшоў Давід і людзі ягоныя да горада, і вось, ён спалены агнём, а жонкі іхнія і сыны іхнія і дочкі іхнія пабраныя ў палон. 4 І падняў Давід і люд, што быў зь ім, плач, і плакалі, пакуль не засталося ў іх сілы плакаць. 5 Узятыя былі ў палон і абедзьве жонкі Давіда, Ахінаама Ізраіліцянка і Авігея, былая жонка Навала, Кармэліцянка. 6 Давід моцна быў зьбянтэжаны, бо люд хацеў пабіць яго камянямі, бо ўбольваўся душою ўвесь люд, кожны за сыноў сваіх і дочак сваіх. 7 Але Давід умацаваўся спадзяваньнем на Госпада Бога свайго, і сказаў Давід Авіятару сьвятару, сыну Авімэлэхаваму: прынясі мне наплечнік. І прынёс Авіятар наплечнік Давіду. 8 І спытаўся Давід у Госпада, кажучы: ці перасьледаваць мне гэтае полчышча, і ці даганю іх? І сказана яму: перасьледуй, дагоніш і адбярэш. 9 І пайшоў Давід сам і шэсьцьсот мужчын, якія былі зь ім; і прыйшлі да патока Васор і стомленыя спыніліся там. 10 І перасьледаваў Давід сам і чатырыста чалавек; а дзьвесьце чалавек заставаліся, бо ня мелі сілы перайсьці паток Васорскі. 11 І знайшлі Егіпцяніна ў полі, і прывялі яго да Давіда, і далі яму хлеба, і ён еў, і напаілі яго вадою; 12 і далі яму частку зь вязанкі смокваў і дзьве вязанкі разынак, і ён еў і ўмацаваўся, бо ён ня еў хлеба і ня піў вады тры дні і тры ночы. 13 І сказаў яму Давід: чый ты і адкуль ты? І сказаў ён: я - хлопец Егіпцянін, раб аднаго Амалікіцяніна, і кінуў мяне гаспадар мой, бо ўжо тры дні, як я захварэў; 14 мы прарваліся ў паўднёвую частку Керэці і ў вобласьць Юдавую і ў паўднёвую частку Халева, а Сэкелаг спалілі агнём. 15 І сказаў яму Давід: ці давядзеш мяне да гэтага полчышча? І сказаў ён: прысягні мне Богам, што ты не заб'еш мяне і не перадасі мяне ў рукі гаспадара майго, і я давяду цябе да гэтага полчышча. 16 Давід прысягнуў яму, і ён павёў яго. І вось Амалікіцяне, рассыпаўшыся па ўсёй той краіне, ядуць і п'юць і сьвяткуюць з прычыны вялікай здабычы, якую яны ўзялі зь зямлі Філістымскай і зь зямлі Юдэйскай. 17 І пабіваў іх Давід ад зьмярканьня да вечара другога дня, і ніхто зь іх не ўратаваўся, апрача чатырохсот юнакоў, якія селі на вярблюды і паўцякалі. 18 І адабраў Давід усё, што ўзялі Амалікіцяне, і абедзьвюх жонак сваіх адабраў Давід, 19 і не прапала ў іх нічога, ні малога, ні вялікага, ні з сыноў, ні з дачок, ні са здабычы, ні з усяго, што Амалікіцяне ўзялі ў іх: усё вярнуў Давід. 20 І ўзяў Давід усё дробнае і буйное быдла, і гналі яго перад сваім быдлам і казалі: гэта - Давідава здабыча. 21 І прыйшоў Давід да тых дзьвюх сотняў чалавек, якія ня мелі сілы ісьці за ім, і якіх ён пакінуў каля патока Васор, і выйшлі яны насустрач Давіду і насустрач людзям, якія былі зь ім. І падышоў Давід да гэтых людзей і прывітаў іх. 22 Тады ліхія і нягодныя зь людзей, якія хадзілі з Давідам, пачалі гаварыць: за тое, што яны не хадзілі з намі, не дамо ім са здабычы, якую мы адабралі: няхай кожны возьме толькі сваю жонку і дзяцей і йдзе. 23 Але Давід сказаў, не рабеце так, братове мае, пасьля таго, як Гасподзь даў нам гэта і захаваў нас і перадаў у рукі нашыя полчышча, што прыходзіла супраць нас. 24 І хто паслухаецца вас у гэтай справе? Якая частка тым, што хадзілі на вайну, такая частка павінна быць і тым, што заставаліся пры абозе: на ўсіх трэба падзяліць. 25 Так было з гэтага часу і пасьля; і паставіў ён гэта ў закон і ў правіла Ізраілю да сёньня. 26 І прыйшоў Давід у Сэкелаг і паслаў са здабычы старэйшынам Юдавым, сябрам сваім, кажучы: «вось вам дарунак са здабычы, узятай у ворагаў Гасподніх», - 27 тым, якія ў Вэтылі і ў Раме паўднёвай і ў Ятыры, 28 і ў Араіры і ў Шыфмоце, і ў Эстэмоа, 29 і ў Рахале і ў гарадах Ерахмэельскіх і ў гарадах Кенэйскіх, 30 і ў Хорме, і ў Харашане, і ў Атаху, 31 і ў Хэўроне і ва ўсіх мясьцінах, дзе хадзіў Давід сам і людзі ягоныя.
In Other Versions
1 Samuel 30 in the ANGEFD
1 Samuel 30 in the ANTPNG2D
1 Samuel 30 in the AS21
1 Samuel 30 in the BAGH
1 Samuel 30 in the BBPNG
1 Samuel 30 in the BBT1E
1 Samuel 30 in the BDS
1 Samuel 30 in the BEV
1 Samuel 30 in the BHAD
1 Samuel 30 in the BLPT
1 Samuel 30 in the BNT
1 Samuel 30 in the BNTABOOT
1 Samuel 30 in the BNTLV
1 Samuel 30 in the BOATCB
1 Samuel 30 in the BOATCB2
1 Samuel 30 in the BOBCV
1 Samuel 30 in the BOCNT
1 Samuel 30 in the BOECS
1 Samuel 30 in the BOGWICC
1 Samuel 30 in the BOHCB
1 Samuel 30 in the BOHCV
1 Samuel 30 in the BOHLNT
1 Samuel 30 in the BOHNTLTAL
1 Samuel 30 in the BOICB
1 Samuel 30 in the BOILNTAP
1 Samuel 30 in the BOITCV
1 Samuel 30 in the BOKCV
1 Samuel 30 in the BOKCV2
1 Samuel 30 in the BOKHWOG
1 Samuel 30 in the BOKSSV
1 Samuel 30 in the BOLCB
1 Samuel 30 in the BOLCB2
1 Samuel 30 in the BOMCV
1 Samuel 30 in the BONAV
1 Samuel 30 in the BONCB
1 Samuel 30 in the BONLT
1 Samuel 30 in the BONUT2
1 Samuel 30 in the BOPLNT
1 Samuel 30 in the BOSCB
1 Samuel 30 in the BOSNC
1 Samuel 30 in the BOTLNT
1 Samuel 30 in the BOVCB
1 Samuel 30 in the BOYCB
1 Samuel 30 in the BPBB
1 Samuel 30 in the BPH
1 Samuel 30 in the BSB
1 Samuel 30 in the CCB
1 Samuel 30 in the CUV
1 Samuel 30 in the CUVS
1 Samuel 30 in the DBT
1 Samuel 30 in the DGDNT
1 Samuel 30 in the DHNT
1 Samuel 30 in the DNT
1 Samuel 30 in the ELBE
1 Samuel 30 in the EMTV
1 Samuel 30 in the ESV
1 Samuel 30 in the FBV
1 Samuel 30 in the FEB
1 Samuel 30 in the GGMNT
1 Samuel 30 in the GNT
1 Samuel 30 in the HARY
1 Samuel 30 in the HNT
1 Samuel 30 in the IRVA
1 Samuel 30 in the IRVB
1 Samuel 30 in the IRVG
1 Samuel 30 in the IRVH
1 Samuel 30 in the IRVK
1 Samuel 30 in the IRVM
1 Samuel 30 in the IRVM2
1 Samuel 30 in the IRVO
1 Samuel 30 in the IRVP
1 Samuel 30 in the IRVT
1 Samuel 30 in the IRVT2
1 Samuel 30 in the IRVU
1 Samuel 30 in the ISVN
1 Samuel 30 in the JSNT
1 Samuel 30 in the KAPI
1 Samuel 30 in the KBT1ETNIK
1 Samuel 30 in the KBV
1 Samuel 30 in the KJV
1 Samuel 30 in the KNFD
1 Samuel 30 in the LBA
1 Samuel 30 in the LBLA
1 Samuel 30 in the LNT
1 Samuel 30 in the LSV
1 Samuel 30 in the MAAL
1 Samuel 30 in the MBV
1 Samuel 30 in the MBV2
1 Samuel 30 in the MHNT
1 Samuel 30 in the MKNFD
1 Samuel 30 in the MNG
1 Samuel 30 in the MNT
1 Samuel 30 in the MNT2
1 Samuel 30 in the MRS1T
1 Samuel 30 in the NAA
1 Samuel 30 in the NASB
1 Samuel 30 in the NBLA
1 Samuel 30 in the NBS
1 Samuel 30 in the NBVTP
1 Samuel 30 in the NET2
1 Samuel 30 in the NIV11
1 Samuel 30 in the NNT
1 Samuel 30 in the NNT2
1 Samuel 30 in the NNT3
1 Samuel 30 in the PDDPT
1 Samuel 30 in the PFNT
1 Samuel 30 in the RMNT
1 Samuel 30 in the SBIAS
1 Samuel 30 in the SBIBS
1 Samuel 30 in the SBIBS2
1 Samuel 30 in the SBICS
1 Samuel 30 in the SBIDS
1 Samuel 30 in the SBIGS
1 Samuel 30 in the SBIHS
1 Samuel 30 in the SBIIS
1 Samuel 30 in the SBIIS2
1 Samuel 30 in the SBIIS3
1 Samuel 30 in the SBIKS
1 Samuel 30 in the SBIKS2
1 Samuel 30 in the SBIMS
1 Samuel 30 in the SBIOS
1 Samuel 30 in the SBIPS
1 Samuel 30 in the SBISS
1 Samuel 30 in the SBITS
1 Samuel 30 in the SBITS2
1 Samuel 30 in the SBITS3
1 Samuel 30 in the SBITS4
1 Samuel 30 in the SBIUS
1 Samuel 30 in the SBIVS
1 Samuel 30 in the SBT
1 Samuel 30 in the SBT1E
1 Samuel 30 in the SCHL
1 Samuel 30 in the SNT
1 Samuel 30 in the SUSU
1 Samuel 30 in the SUSU2
1 Samuel 30 in the SYNO
1 Samuel 30 in the TBIAOTANT
1 Samuel 30 in the TBT1E
1 Samuel 30 in the TBT1E2
1 Samuel 30 in the TFTIP
1 Samuel 30 in the TFTU
1 Samuel 30 in the TGNTATF3T
1 Samuel 30 in the THAI
1 Samuel 30 in the TNFD
1 Samuel 30 in the TNT
1 Samuel 30 in the TNTIK
1 Samuel 30 in the TNTIL
1 Samuel 30 in the TNTIN
1 Samuel 30 in the TNTIP
1 Samuel 30 in the TNTIZ
1 Samuel 30 in the TOMA
1 Samuel 30 in the TTENT
1 Samuel 30 in the UBG
1 Samuel 30 in the UGV
1 Samuel 30 in the UGV2
1 Samuel 30 in the UGV3
1 Samuel 30 in the VBL
1 Samuel 30 in the VDCC
1 Samuel 30 in the YALU
1 Samuel 30 in the YAPE
1 Samuel 30 in the YBVTP
1 Samuel 30 in the ZBP