1 Samuel 6 (BIB)
1 І прабыў каўчэг Гасподні ў вобласьці Філістымскай сем месяцаў. 2 І паклікалі Філістымляне жрацоў і празарліўцаў і сказалі: што нам рабіць з каўчэгам Гасподнім? навучэце нас, як нам адпусьціць яго ў месца ягонае. 3 Тыя сказалі: калі вы хочаце адпусьціць каўчэг Бога Ізраілевага, дык не адпускайце яго ні з чым, а прынясеце яму ахвяру павіннасьці; тады ацаліцеся і ўведаеце, за што не адступае ад вас рука Ягоная. 4 І сказалі яны: якую ахвяру павіннасьці мусім прынесьці мы Яму? Тыя сказалі: па ліку ўладароў Філістымскіх пяць нарасьцяў залатых і пяць мышэй залатых; бо кара адна на ўсіх вас і на ўладарах вашых; 5 дык вось, зрабеце выявы нарасьцьяў вашых і выявы мышэй вашых, што спусташаюць зямлю, і ўзьнясеце славу Богу Ізраілеваму; магчыма, Ён паслабіць руку Сваю над вамі і над багамі вашымі і над зямлёю вашаю; 6 і навошта вам рабіць жорсткім сэрца ваша, як ажарсьцьвілі сэрца сваё Егіпцяне і фараон? вось, калі Гасподзь паказаў сілу Сваю над імі, дык яны адпусьцілі іх, і тыя пайшлі; 7 дык вось, вазьмеце, зрабеце адну калясьніцу новую і вазьмеце дзьве каровы-першацёлкі, на якіх ня было ярма, і запражэце кароў у калясьніцы, а цялят ад іх завядзеце ад іх дамоў; 8 і вазьмеце каўчэг Гасподні і пастаўце яго на калясьніцу, а залатыя рэчы, якія прынесяце Яму ў ахвяру павіннасьці, пакладзеце ў скрынку збоку ад яго; і адпусьцеце яго, і хай пойдзе; 9 і глядзеце, калі ён пойдзе да межаў сваіх, да Бэтсаміса, дык ён вялікае гэтае ліха зрабіў нам; а калі не, дык мы будзем ведаць, што не ягоная рука пакарала нас, а зрабілася гэта з намі выпадкова. 10 І зрабілі яны так: і ўзялі дзьве каровы-першацёлкі і запрэглі іх у калясьніцу, а цялят іх затрымалі дома; 11 і паставілі каўчэг Госпада на калясьніцу і скрынку з залатымі мышамі і выявамі нарасьцяў. 12 І пайшлі каровы проста на дарогу да Бэтсаміса: адною дарогаю ішлі, ішлі і рыкалі, але ня ўхіляліся ні направа, ні налева; а ўладары Філістымскія ішлі сьледам за імі да межаў Бэтсаміса. 13 Жыхары Бэтсаміса жалі тады пшаніцу ў даліне і, зірнуўшы, угледзелі каўчэг Гасподні, і ўзрадаваліся, што ўбачылі яго. 14 А калясьніца прыйшла на поле Ісуса Бэтсамісяніна і спынілася там; і быў тут вялікі камень, і раскалолі калясьніцу на дровы, а кароў прынесьлі на цэласпаленьне Госпаду. 15 Лявіты зьнялі каўчэг Госпада і скрынку, што была пры ім, у якой былі залатыя рэчы, і паставілі на вялікім тым камені; а жыхары Бэтсаміса прынесьлі таго дня цэласпаленьне і закалолі ахвяры Госпаду. 16 І пяць уладароў Філістымскіх бачылі гэта і вярнуліся таго ж дня ў Акарон. 17 Залатыя гэтыя нарасьці, якія прынесьлі Філістымляне ў ахвяру павіннасьці Госпаду, былі: адна за Азот, адна за Газу, адна за Аскалон, адна за Гэт, адна за Акарон; 18 а залатыя мышы былі па колькасьці гарадоў Філістымскіх - пяці валадароў, ад гарадоў умацаваных і да адкрытых сёлаў, да вялікага каменя, на якім паставілі каўчэг Госпада, і які да сёньня на полі Ісуса Бэтсамісяніна. 19 І пакараў Ён жыхароў Бэтсаміса за тое, што яны заглядвалі ў каўчэг Госпада, і забіў з народу пяцьдзесят тысяч семдзесят чалавек. І заенчыў народ, бо пакараў Гасподзь народ караю вялікаю. 20 І сказалі жыхары Бэтсаміса: хто можа стаяць прад Госпадам, Гэтым Сьвятым Богам? і да каго Ён пойдзе ад нас? 21 І паслалі паслоў да жыхароў Кірыятыярыма сказаць: Філістымляне вярнулі каўчэг Госпада; прыйдзеце, вазьмеце яго сабе.
In Other Versions
1 Samuel 6 in the ANGEFD
1 Samuel 6 in the ANTPNG2D
1 Samuel 6 in the AS21
1 Samuel 6 in the BAGH
1 Samuel 6 in the BBPNG
1 Samuel 6 in the BBT1E
1 Samuel 6 in the BDS
1 Samuel 6 in the BEV
1 Samuel 6 in the BHAD
1 Samuel 6 in the BLPT
1 Samuel 6 in the BNT
1 Samuel 6 in the BNTABOOT
1 Samuel 6 in the BNTLV
1 Samuel 6 in the BOATCB
1 Samuel 6 in the BOATCB2
1 Samuel 6 in the BOBCV
1 Samuel 6 in the BOCNT
1 Samuel 6 in the BOECS
1 Samuel 6 in the BOGWICC
1 Samuel 6 in the BOHCB
1 Samuel 6 in the BOHCV
1 Samuel 6 in the BOHLNT
1 Samuel 6 in the BOHNTLTAL
1 Samuel 6 in the BOICB
1 Samuel 6 in the BOILNTAP
1 Samuel 6 in the BOITCV
1 Samuel 6 in the BOKCV
1 Samuel 6 in the BOKCV2
1 Samuel 6 in the BOKHWOG
1 Samuel 6 in the BOKSSV
1 Samuel 6 in the BOLCB
1 Samuel 6 in the BOLCB2
1 Samuel 6 in the BOMCV
1 Samuel 6 in the BONAV
1 Samuel 6 in the BONCB
1 Samuel 6 in the BONLT
1 Samuel 6 in the BONUT2
1 Samuel 6 in the BOPLNT
1 Samuel 6 in the BOSCB
1 Samuel 6 in the BOSNC
1 Samuel 6 in the BOTLNT
1 Samuel 6 in the BOVCB
1 Samuel 6 in the BOYCB
1 Samuel 6 in the BPBB
1 Samuel 6 in the BPH
1 Samuel 6 in the BSB
1 Samuel 6 in the CCB
1 Samuel 6 in the CUV
1 Samuel 6 in the CUVS
1 Samuel 6 in the DBT
1 Samuel 6 in the DGDNT
1 Samuel 6 in the DHNT
1 Samuel 6 in the DNT
1 Samuel 6 in the ELBE
1 Samuel 6 in the EMTV
1 Samuel 6 in the ESV
1 Samuel 6 in the FBV
1 Samuel 6 in the FEB
1 Samuel 6 in the GGMNT
1 Samuel 6 in the GNT
1 Samuel 6 in the HARY
1 Samuel 6 in the HNT
1 Samuel 6 in the IRVA
1 Samuel 6 in the IRVB
1 Samuel 6 in the IRVG
1 Samuel 6 in the IRVH
1 Samuel 6 in the IRVK
1 Samuel 6 in the IRVM
1 Samuel 6 in the IRVM2
1 Samuel 6 in the IRVO
1 Samuel 6 in the IRVP
1 Samuel 6 in the IRVT
1 Samuel 6 in the IRVT2
1 Samuel 6 in the IRVU
1 Samuel 6 in the ISVN
1 Samuel 6 in the JSNT
1 Samuel 6 in the KAPI
1 Samuel 6 in the KBT1ETNIK
1 Samuel 6 in the KBV
1 Samuel 6 in the KJV
1 Samuel 6 in the KNFD
1 Samuel 6 in the LBA
1 Samuel 6 in the LBLA
1 Samuel 6 in the LNT
1 Samuel 6 in the LSV
1 Samuel 6 in the MAAL
1 Samuel 6 in the MBV
1 Samuel 6 in the MBV2
1 Samuel 6 in the MHNT
1 Samuel 6 in the MKNFD
1 Samuel 6 in the MNG
1 Samuel 6 in the MNT
1 Samuel 6 in the MNT2
1 Samuel 6 in the MRS1T
1 Samuel 6 in the NAA
1 Samuel 6 in the NASB
1 Samuel 6 in the NBLA
1 Samuel 6 in the NBS
1 Samuel 6 in the NBVTP
1 Samuel 6 in the NET2
1 Samuel 6 in the NIV11
1 Samuel 6 in the NNT
1 Samuel 6 in the NNT2
1 Samuel 6 in the NNT3
1 Samuel 6 in the PDDPT
1 Samuel 6 in the PFNT
1 Samuel 6 in the RMNT
1 Samuel 6 in the SBIAS
1 Samuel 6 in the SBIBS
1 Samuel 6 in the SBIBS2
1 Samuel 6 in the SBICS
1 Samuel 6 in the SBIDS
1 Samuel 6 in the SBIGS
1 Samuel 6 in the SBIHS
1 Samuel 6 in the SBIIS
1 Samuel 6 in the SBIIS2
1 Samuel 6 in the SBIIS3
1 Samuel 6 in the SBIKS
1 Samuel 6 in the SBIKS2
1 Samuel 6 in the SBIMS
1 Samuel 6 in the SBIOS
1 Samuel 6 in the SBIPS
1 Samuel 6 in the SBISS
1 Samuel 6 in the SBITS
1 Samuel 6 in the SBITS2
1 Samuel 6 in the SBITS3
1 Samuel 6 in the SBITS4
1 Samuel 6 in the SBIUS
1 Samuel 6 in the SBIVS
1 Samuel 6 in the SBT
1 Samuel 6 in the SBT1E
1 Samuel 6 in the SCHL
1 Samuel 6 in the SNT
1 Samuel 6 in the SUSU
1 Samuel 6 in the SUSU2
1 Samuel 6 in the SYNO
1 Samuel 6 in the TBIAOTANT
1 Samuel 6 in the TBT1E
1 Samuel 6 in the TBT1E2
1 Samuel 6 in the TFTIP
1 Samuel 6 in the TFTU
1 Samuel 6 in the TGNTATF3T
1 Samuel 6 in the THAI
1 Samuel 6 in the TNFD
1 Samuel 6 in the TNT
1 Samuel 6 in the TNTIK
1 Samuel 6 in the TNTIL
1 Samuel 6 in the TNTIN
1 Samuel 6 in the TNTIP
1 Samuel 6 in the TNTIZ
1 Samuel 6 in the TOMA
1 Samuel 6 in the TTENT
1 Samuel 6 in the UBG
1 Samuel 6 in the UGV
1 Samuel 6 in the UGV2
1 Samuel 6 in the UGV3
1 Samuel 6 in the VBL
1 Samuel 6 in the VDCC
1 Samuel 6 in the YALU
1 Samuel 6 in the YAPE
1 Samuel 6 in the YBVTP
1 Samuel 6 in the ZBP