2 Kings 23 (BIB)

1 І паслаў цар, і сабралі да яго ўсіх старэйшынаў Юды і Ерусаліма. 2 І пайшоў цар у дом Гасподні, і ўсе Юдэі, і ўсе жыхары Ерусаліма зь ім, і сьвятары, і прарокі, і ўвесь люд ад малога да вялікага, і прачытаў уголас ім усе словы кнігі запавета, знойдзенай у доме Гасподнім. 3 Потым устаў цар на ўзвышанае месца і даў перад домам Гасподнім запавет - трымацца Госпада і захоўваць наказы Ягоныя і адкрыцьці Ягоныя, і пастановы Ягоныя, ад усяго сэрца і ад усёй душы, каб выканаць словы запавету гэтага, напісаныя ў кнізе гэтай. І ўвесь народ уступіў у запавет. 4 І загадаў цар Хэлкію першасьвятару і іншым сьвятарам і дазорным каля парога вынесьці з храма Гасподняга ўсе рэчы, зробленыя дзеля Ваала і дзеля Астарты і дзеля ўсяго войска нябеснага, і спаліў іх за Ерусалімам у даліне Кедрон, і загадаў попел ад іх аднесьці ў Вэтыль. 5 І пакінуў жрацоў, якіх паставілі цары Юдэйскія, каб учыняць дымленьне на вышынях у гарадах Юдэйскіх і ваколіцах Ерусаліма, - і якія кадзілі Ваалу, сонцу, і месяцу, і сузор'ям і ўсяму войску нябеснаму; 6 І вынес Астарту з дома Гасподняга за Ерусалім да патока Кедрон і спаліў яе каля патока Кедрон, і сьцёр яе ў пыл і кінуў пыл яе на могілках агульнанародных; 7 і разбурыў дамы блудныя, якія былі пры храме Гасподнім, дзе жанчыны ткалі вопратку Астарце; 8 і вывеў усіх жрацоў з гарадоў Юдэйскіх, і спаганьбіў вышыні, на якіх учынялі дымленьне жрацы, ад Гевы да Вірсавіі, і разбурыў вышыні перад брамаю - тую, якая перад уваходам у браму Ісуса начальніка горада, і тую, якая зь левага боку каля гарадское брамы. 9 Зрэшты жрацы вышыняў ня прыносілі ахвяр на ахвярніку Гасподнім у Ерусаліме, а праснакі елі разам з братамі сваімі. 10 І спаганьбіў ён Тафэт, што ў даліне сыноў Энома, каб ніхто не праводзіў сына свайго і дачкі сваёй праз агонь Малоху; 11 і адмяніў коней, якіх ставілі цары Юдэйскія сонцу перад уваходам у дом Гасподні паблізу пакояў Нэтан-Мэлэха еўнуха, што ў Фарурыме, а калясьніцы сонца спаліў агнём. 12 І ахвярнікі на даху сьвятліцы Ахазавай, якія зрабілі цары Юдэйскія, і ахвярнікі, якія зрабіў Манасія на абодвух дварах дома Гасподняга разбурыў цар і выкінуў адтуль, і кінуў пыл іх у паток Кедрон. 13 І вышыні, якія каля Ерусаліма, направа ад Алейнай гары, якія спарудзіў Саламон, цар Ізраілеў, Астарце, мярзоце Сідонскай, і Хамосу, мярзоце Маавіцкай, і Мілхому, мярзоце Аманіцкай, спаганьбіў цар; 14 і паламаў статуі, і высек дубровы, і напоўніў месца іх касьцямі чалавечымі. 15 Таксама і ахвярнік, які ў Вэтылі, вышыню, спаруджаную Ераваамам, сынам Наватавым, які ўвёў Ізраіля ў грэх, - таксама і ахвярнік той і вышыню ён разбурыў, і спаліў гэтую вышыню, сьцёр у пыл, і спаліў дуброву. 16 І зірнуў Ёсія, і ўбачыў магілы, якія там на гары, і паслаў, і ўзяў косьці з магілаў, і спаліў на ахвярніку, і спаганьбіў яго па слове Гасподнім, якое абвясьціў чалавек Божы, які прадказаў падзеі гэтыя, 17 і сказаў Ёсія: што гэта за помнік, які я бачу? І сказалі яму жыхары горада: гэта магіла чалавека Божага, які прыходзіў зь Юдэі, і абвясьціў пра тое, што ты робіш над ахвярнікам Вэтыльскім. 18 І сказаў ён: пакіньце яго ў спакоі, ніхто хай не чапае касьцей ягоных. І захавалі косьці яго і косьці прарока, які прыходзіў з Самарыі. 19 Таксама і ўсе капішчы вышыняў у гарадах Самарыйскіх, якія спарудзілі цары Ізраільскія, прагняўляючы Госпада, разбурыў Ёсія, і зрабіў зь імі тое самае, што зрабіў у Вэтылі; 20 і закалоў усіх жрацоў вышыняў, якія там былі, на ахвярніках, і спаліў косьці чалавечыя на іх, - і вярнуўся ў Ерусалім. 21 І загадаў цар усяму народу, сказаўшы: учынеце пасху Госпаду Богу вашаму, як напісана ў гэтай кнізе запавета, - 22 таму што ня была ўчынена такая пасха ад дзён судзьдзяў, якія судзілі Ізраіля і ва ўсе дні цароў Ізраільскіх і цароў Юдэйскіх; 23 а на васемнаццатым годзе цара Ёсіі была ўчынена гэтая пасха Госпаду ў Ерусаліме. 24 І закліначоў мёртвых, і чараўнікоў, і тэрафімаў, і ідалаў, і ўсе мярзоты, якія паяўляліся ў зямлі Юдэйскай і ў Ерусаліме, зьнішчыў Ёсія, каб выканаць словы закона, напісаныя ў кнізе, якую знайшоў Хэлкія сьвятар у доме Гасподнім. 25 Падобнага да яго ня было цара да яго, які зьвярнуўся б да Госпада ўсім сэрцам сваім, і ўсёю душою сваёю, і ўсімі сіламі сваімі, па ўсім законе Майсеевым; і пасьля яго не паявіўся падобны да яго. 26 Аднак жа Гасподзь не адклаў вялікай лютасьці гневу Свайго, якою загарэўся гнеў Ягоны на Юду за ўсе зьнявагі, якімі ўгневаў Яго Манасія. 27 І сказаў Гасподзь: і Юду адкіну ад аблічча Майго, як адкінуў Я Ізраіля, і адкіну горад гэты, Ерусалім, які Я выбраў, і дом, пра які Я сказаў: будзе імя Маё там. 28 Астатняе пра Ёсію, пра ўсё, што ён зрабіў, напісана ў летапісе цароў Юдэйскіх. 29 У дні ягоныя пайшоў фараон Нэхаа, цар Егіпецкі, супроць цара Асірыйскага на раку Еўфрат. І выйшаў цар Ёсія насустрач яму, і той забіў яго ў Мэгідоне, калі ўбачыў яго. 30 І рабы ягоныя павезьлі яго мёртвага з Мэгідона, і прывезьлі яго ў Ерусалім, і пахавалі яго ў магільніцы ягонай. І ўзяў народ землі Ёахаза, сына Ёсінага, і памазалі яго і паставілі царом замест бацькі ягонага. 31 Дваццаць тры гады было Ёахазу, калі зацараваў, і тры месяцы валадарыў у Ерусаліме; імя маці ягонай Хамутал, дачка Ераміі, зь Ліўны. 32 І рабіў ён благое ў вачах Гасподніх ва ўсім так, як рабілі бацькі ягоныя. 33 І затрымаў яго фараон Нэхаа ў Рыўле, у зямлі Эматскай, каб ён не валадарыў у Ерусаліме, - і наклаў спагону на зямлю ягоную сто талантаў срэбра і талант золата. 34 І паставіў царом фараон Нэхаа Эліякіма, сына Ёсіінага, замест Ёсіі, бацькі ягонага, і памяняў імя ягонае на Ёакіма; а Ёхаза ўзяў і вывез у Егіпет, дзе ён і памёр. 35 І срэбра і золата даваў Ёакім фараону; ён зрабіў ацэну зямлі, каб даваць срэбра па загадзе фараона; ад кожнага народу зямлі, паводле ацэны сваёй, ён спаганяў срэбра і золата, каб аддаваць фараону Нэхаа. 36 Дваццаць пяць гадоў было Ёакіму, калі зацараваў, і адзінаццаць гадоў валадарыў у Ерусаліме; імя маці ягонай Зэбуда, дачка Фэдаі, з Румы. 37 І рабіў ён неспадобнае ў вачах Гасподніх ва ўсім так, як рабілі бацькі ягоныя.

In Other Versions

2 Kings 23 in the ANGEFD

2 Kings 23 in the ANTPNG2D

2 Kings 23 in the AS21

2 Kings 23 in the BAGH

2 Kings 23 in the BBPNG

2 Kings 23 in the BBT1E

2 Kings 23 in the BDS

2 Kings 23 in the BEV

2 Kings 23 in the BHAD

2 Kings 23 in the BLPT

2 Kings 23 in the BNT

2 Kings 23 in the BNTABOOT

2 Kings 23 in the BNTLV

2 Kings 23 in the BOATCB

2 Kings 23 in the BOATCB2

2 Kings 23 in the BOBCV

2 Kings 23 in the BOCNT

2 Kings 23 in the BOECS

2 Kings 23 in the BOGWICC

2 Kings 23 in the BOHCB

2 Kings 23 in the BOHCV

2 Kings 23 in the BOHLNT

2 Kings 23 in the BOHNTLTAL

2 Kings 23 in the BOICB

2 Kings 23 in the BOILNTAP

2 Kings 23 in the BOITCV

2 Kings 23 in the BOKCV

2 Kings 23 in the BOKCV2

2 Kings 23 in the BOKHWOG

2 Kings 23 in the BOKSSV

2 Kings 23 in the BOLCB

2 Kings 23 in the BOLCB2

2 Kings 23 in the BOMCV

2 Kings 23 in the BONAV

2 Kings 23 in the BONCB

2 Kings 23 in the BONLT

2 Kings 23 in the BONUT2

2 Kings 23 in the BOPLNT

2 Kings 23 in the BOSCB

2 Kings 23 in the BOSNC

2 Kings 23 in the BOTLNT

2 Kings 23 in the BOVCB

2 Kings 23 in the BOYCB

2 Kings 23 in the BPBB

2 Kings 23 in the BPH

2 Kings 23 in the BSB

2 Kings 23 in the CCB

2 Kings 23 in the CUV

2 Kings 23 in the CUVS

2 Kings 23 in the DBT

2 Kings 23 in the DGDNT

2 Kings 23 in the DHNT

2 Kings 23 in the DNT

2 Kings 23 in the ELBE

2 Kings 23 in the EMTV

2 Kings 23 in the ESV

2 Kings 23 in the FBV

2 Kings 23 in the FEB

2 Kings 23 in the GGMNT

2 Kings 23 in the GNT

2 Kings 23 in the HARY

2 Kings 23 in the HNT

2 Kings 23 in the IRVA

2 Kings 23 in the IRVB

2 Kings 23 in the IRVG

2 Kings 23 in the IRVH

2 Kings 23 in the IRVK

2 Kings 23 in the IRVM

2 Kings 23 in the IRVM2

2 Kings 23 in the IRVO

2 Kings 23 in the IRVP

2 Kings 23 in the IRVT

2 Kings 23 in the IRVT2

2 Kings 23 in the IRVU

2 Kings 23 in the ISVN

2 Kings 23 in the JSNT

2 Kings 23 in the KAPI

2 Kings 23 in the KBT1ETNIK

2 Kings 23 in the KBV

2 Kings 23 in the KJV

2 Kings 23 in the KNFD

2 Kings 23 in the LBA

2 Kings 23 in the LBLA

2 Kings 23 in the LNT

2 Kings 23 in the LSV

2 Kings 23 in the MAAL

2 Kings 23 in the MBV

2 Kings 23 in the MBV2

2 Kings 23 in the MHNT

2 Kings 23 in the MKNFD

2 Kings 23 in the MNG

2 Kings 23 in the MNT

2 Kings 23 in the MNT2

2 Kings 23 in the MRS1T

2 Kings 23 in the NAA

2 Kings 23 in the NASB

2 Kings 23 in the NBLA

2 Kings 23 in the NBS

2 Kings 23 in the NBVTP

2 Kings 23 in the NET2

2 Kings 23 in the NIV11

2 Kings 23 in the NNT

2 Kings 23 in the NNT2

2 Kings 23 in the NNT3

2 Kings 23 in the PDDPT

2 Kings 23 in the PFNT

2 Kings 23 in the RMNT

2 Kings 23 in the SBIAS

2 Kings 23 in the SBIBS

2 Kings 23 in the SBIBS2

2 Kings 23 in the SBICS

2 Kings 23 in the SBIDS

2 Kings 23 in the SBIGS

2 Kings 23 in the SBIHS

2 Kings 23 in the SBIIS

2 Kings 23 in the SBIIS2

2 Kings 23 in the SBIIS3

2 Kings 23 in the SBIKS

2 Kings 23 in the SBIKS2

2 Kings 23 in the SBIMS

2 Kings 23 in the SBIOS

2 Kings 23 in the SBIPS

2 Kings 23 in the SBISS

2 Kings 23 in the SBITS

2 Kings 23 in the SBITS2

2 Kings 23 in the SBITS3

2 Kings 23 in the SBITS4

2 Kings 23 in the SBIUS

2 Kings 23 in the SBIVS

2 Kings 23 in the SBT

2 Kings 23 in the SBT1E

2 Kings 23 in the SCHL

2 Kings 23 in the SNT

2 Kings 23 in the SUSU

2 Kings 23 in the SUSU2

2 Kings 23 in the SYNO

2 Kings 23 in the TBIAOTANT

2 Kings 23 in the TBT1E

2 Kings 23 in the TBT1E2

2 Kings 23 in the TFTIP

2 Kings 23 in the TFTU

2 Kings 23 in the TGNTATF3T

2 Kings 23 in the THAI

2 Kings 23 in the TNFD

2 Kings 23 in the TNT

2 Kings 23 in the TNTIK

2 Kings 23 in the TNTIL

2 Kings 23 in the TNTIN

2 Kings 23 in the TNTIP

2 Kings 23 in the TNTIZ

2 Kings 23 in the TOMA

2 Kings 23 in the TTENT

2 Kings 23 in the UBG

2 Kings 23 in the UGV

2 Kings 23 in the UGV2

2 Kings 23 in the UGV3

2 Kings 23 in the VBL

2 Kings 23 in the VDCC

2 Kings 23 in the YALU

2 Kings 23 in the YAPE

2 Kings 23 in the YBVTP

2 Kings 23 in the ZBP