2 Kings 8 (BIB)

1 І казаў Елісей жанчыне, сына якое ён уваскрэсіў: устань, і йдзі, ты і дом твой, і пажыві там, дзе можаш пажыць, бо наслаў Гасподзь голад, і ён прыйдзе на гэтую зямлю на сем гадоў. 2 І ўстала тая жанчына, і зрабіла паводле слова Божага; і пайшла яна і дом яе, і жыла ў зямлі Філістымскай сем гадоў. 3 Празь сем гадоў вярнулася гэтая жанчына зь зямлі Філістымскай і прыйшла прасіць цара за дом свой і поле сваё. 4 Цар якраз гутарыў з Гіезіем, слугою чалавека Божага, і сказаў: раскажы мне ўсё пра выдатнае, што зрабіў Елісей. 5 І тым часам як ён расказваў цару, што той уваскрэсіў памерлага, жанчына, сына якое ён уваскрэсіў, прасіла цара за дом свой і за поле сваё. І сказаў Гіезій: гаспадару мой цар, гэта тая самая жанчына і той самы сын яе, якога ўваскрэсіў Елісей. 6 І спытаўся цар у жанчыны, і яна расказала яму. І даў ёй цар аднаго прыдворніка, сказаўшы: вярнуць ёй усё, што ёй належыць, і ўсе прыбыткі з поля, з таго дня, як яна пакінула зямлю, да сёньня. 7 І прыйшоў Елісей у Дамаск, калі Вэнадад цар Сірыйскі, быў хворы. І данесьлі яму, кажучы: прыйшоў чалавек Божы сюды. 8 І сказаў цар Азаілу: вазьмі ў рукі свае дарунак і йдзі насустрач чалавеку Божаму, і спытайся ў Госпада празь яго, кажучы: ці папраўлюся я ад гэтай хваробы? 9 І пайшоў Азаіл насустрач яму, і ўзяў дарунак у рукі свае і ўсяго найлепшага ў Дамаску, колькі могуць несьці сорак вярблюдаў, і прыйшоў і стаў перад абліччам ягоным, і сказаў: сын твой Вэнадад, цар Сірыйскі, паслаў мяне да цябе папытацца: ці папраўлюся я ад гэтай хваробы? 10 І сказаў яму Елісей: ідзі скажы яму: выздаравееш. Аднак жа адкрыў мне Гасподзь, што ён памрэ. 11 І скіраваў на яго Елісей позірк свой, і так заставаўся, аж зьбянтэжыў яго, і заплакаў чалавек Божы. 12 І сказаў Азаіл: чаго гаспадар мой плача? І сказаў ён: таму, што я ведаю, якога ліха наробіш ты сынам Ізраілевым; крэпасьці іхнія папаліш, а юнакоў іхніх пазабіваеш мечам, і немаўлят іхніх паб'еш, і цяжарных у іх пасячэш. 13 І сказаў Азаіл: што такое раб твой, сабака, каб мог зрабіць такую вялікую справу? І сказаў Елісей: указаў мне Гасподзь у табе цара Сірыі. 14 І пайшоў ён ад Елісея, і прыйшоў да гаспадара свайго. І сказаў яму гэты: што казаў табе Елісей? І сказаў: ён казаў мне, што ты паправішся. 15 А на другі дзень ён узяў коўдру, намачыў яе вадою і паклаў на твар ягоны, і той памёр. І зацараваў Азаіл замест яго. 16 У пяты год Ёрама, сына Ахава, цара Ізраільскага, зацараваў Ёрам, сын Ёсафатаў, цар Юдэйскі: 17 трыццаць два гады было яму, калі зацараваў, і восем гадоў цараваў у Ерусаліме; 18 і хадзіў шляхам цароў Ізраільскіх, як рабіў дом Ахаваў, бо дачка Ахава была жонкаю яго, і рабіў благое ў вачах Госпада. 19 Аднак не хацеў Гасподзь загубіць Юду, дзеля Давіда, раба Свайго, бо Ён абяцаў даць яму сьвяцільню ў дзецях ягоных на ўсе часы. 20 У дні ягоныя выступіў Эдом з-пад рукі Юды, і паставілі яны над сабою цара. 21 І пайшоў Ёрам у Цаір, і ўсе калясьніцы зь ім; і ўстаў ён уначы, і пабіў Ідумэянаў, якія акружалі яго, і начальнікаў над калясьніцамі, але народ уцёк у намёты свае. 22 І выступіў Эдом з-пад рукі Юды да сёньняшняга дня. У той самы час выступіла і Ліўна. 23 Астатняе пра Ёрама і пра ўсё, што ён зрабіў, напісана ў летапісе цароў Юдэйскіх. 24 І спачыў Ёрам з бацькамі сваімі, і пахаваны з бацькамі сваімі ў горадзе Давідавым. І зацараваў Ахозія, сын ягоны, замест яго. 25 У дванаццаты год Ёрама, сына Ахава, цара Ізраільскага, зацараваў Ахозія, сын Ёрама, цара Юдэйскага: 26 дваццаць два гады было Ахозію, калі зацараваў, і адзін год валадарыў у Ерусаліме. А імя маці ягонай Гатолія, дачка Амврыя, цара Ізраільскага. 27 І хадзіў шляхам дома Ахававага, і рабіў благое ў вачах Гасподніх, падобна дому Ахававаму, бо ён быў у радстве з домам Ахававым. 28 І пайшоў ён зь Ёрамам, сынам Ахава, на вайну з Азаілам, царом Сірыйскім, у Рамот Галаадскі, і паранілі Сірыйцы Ёрама. 29 І вярнуўся Ёрам цар, каб лячыцца ў Ізрэелі ад ранаў, якія прычынілі яму Сірыйцы ў Рамоце, калі ён ваяваў з Азаілам, царом Сірыйскім. І Ахозія, сын Ёрама, цар Юдэйскі, прыйшоў наведаць Ёрама, сына Ахава, у Ізрэель, бо ён быў хворы.

In Other Versions

2 Kings 8 in the ANGEFD

2 Kings 8 in the ANTPNG2D

2 Kings 8 in the AS21

2 Kings 8 in the BAGH

2 Kings 8 in the BBPNG

2 Kings 8 in the BBT1E

2 Kings 8 in the BDS

2 Kings 8 in the BEV

2 Kings 8 in the BHAD

2 Kings 8 in the BLPT

2 Kings 8 in the BNT

2 Kings 8 in the BNTABOOT

2 Kings 8 in the BNTLV

2 Kings 8 in the BOATCB

2 Kings 8 in the BOATCB2

2 Kings 8 in the BOBCV

2 Kings 8 in the BOCNT

2 Kings 8 in the BOECS

2 Kings 8 in the BOGWICC

2 Kings 8 in the BOHCB

2 Kings 8 in the BOHCV

2 Kings 8 in the BOHLNT

2 Kings 8 in the BOHNTLTAL

2 Kings 8 in the BOICB

2 Kings 8 in the BOILNTAP

2 Kings 8 in the BOITCV

2 Kings 8 in the BOKCV

2 Kings 8 in the BOKCV2

2 Kings 8 in the BOKHWOG

2 Kings 8 in the BOKSSV

2 Kings 8 in the BOLCB

2 Kings 8 in the BOLCB2

2 Kings 8 in the BOMCV

2 Kings 8 in the BONAV

2 Kings 8 in the BONCB

2 Kings 8 in the BONLT

2 Kings 8 in the BONUT2

2 Kings 8 in the BOPLNT

2 Kings 8 in the BOSCB

2 Kings 8 in the BOSNC

2 Kings 8 in the BOTLNT

2 Kings 8 in the BOVCB

2 Kings 8 in the BOYCB

2 Kings 8 in the BPBB

2 Kings 8 in the BPH

2 Kings 8 in the BSB

2 Kings 8 in the CCB

2 Kings 8 in the CUV

2 Kings 8 in the CUVS

2 Kings 8 in the DBT

2 Kings 8 in the DGDNT

2 Kings 8 in the DHNT

2 Kings 8 in the DNT

2 Kings 8 in the ELBE

2 Kings 8 in the EMTV

2 Kings 8 in the ESV

2 Kings 8 in the FBV

2 Kings 8 in the FEB

2 Kings 8 in the GGMNT

2 Kings 8 in the GNT

2 Kings 8 in the HARY

2 Kings 8 in the HNT

2 Kings 8 in the IRVA

2 Kings 8 in the IRVB

2 Kings 8 in the IRVG

2 Kings 8 in the IRVH

2 Kings 8 in the IRVK

2 Kings 8 in the IRVM

2 Kings 8 in the IRVM2

2 Kings 8 in the IRVO

2 Kings 8 in the IRVP

2 Kings 8 in the IRVT

2 Kings 8 in the IRVT2

2 Kings 8 in the IRVU

2 Kings 8 in the ISVN

2 Kings 8 in the JSNT

2 Kings 8 in the KAPI

2 Kings 8 in the KBT1ETNIK

2 Kings 8 in the KBV

2 Kings 8 in the KJV

2 Kings 8 in the KNFD

2 Kings 8 in the LBA

2 Kings 8 in the LBLA

2 Kings 8 in the LNT

2 Kings 8 in the LSV

2 Kings 8 in the MAAL

2 Kings 8 in the MBV

2 Kings 8 in the MBV2

2 Kings 8 in the MHNT

2 Kings 8 in the MKNFD

2 Kings 8 in the MNG

2 Kings 8 in the MNT

2 Kings 8 in the MNT2

2 Kings 8 in the MRS1T

2 Kings 8 in the NAA

2 Kings 8 in the NASB

2 Kings 8 in the NBLA

2 Kings 8 in the NBS

2 Kings 8 in the NBVTP

2 Kings 8 in the NET2

2 Kings 8 in the NIV11

2 Kings 8 in the NNT

2 Kings 8 in the NNT2

2 Kings 8 in the NNT3

2 Kings 8 in the PDDPT

2 Kings 8 in the PFNT

2 Kings 8 in the RMNT

2 Kings 8 in the SBIAS

2 Kings 8 in the SBIBS

2 Kings 8 in the SBIBS2

2 Kings 8 in the SBICS

2 Kings 8 in the SBIDS

2 Kings 8 in the SBIGS

2 Kings 8 in the SBIHS

2 Kings 8 in the SBIIS

2 Kings 8 in the SBIIS2

2 Kings 8 in the SBIIS3

2 Kings 8 in the SBIKS

2 Kings 8 in the SBIKS2

2 Kings 8 in the SBIMS

2 Kings 8 in the SBIOS

2 Kings 8 in the SBIPS

2 Kings 8 in the SBISS

2 Kings 8 in the SBITS

2 Kings 8 in the SBITS2

2 Kings 8 in the SBITS3

2 Kings 8 in the SBITS4

2 Kings 8 in the SBIUS

2 Kings 8 in the SBIVS

2 Kings 8 in the SBT

2 Kings 8 in the SBT1E

2 Kings 8 in the SCHL

2 Kings 8 in the SNT

2 Kings 8 in the SUSU

2 Kings 8 in the SUSU2

2 Kings 8 in the SYNO

2 Kings 8 in the TBIAOTANT

2 Kings 8 in the TBT1E

2 Kings 8 in the TBT1E2

2 Kings 8 in the TFTIP

2 Kings 8 in the TFTU

2 Kings 8 in the TGNTATF3T

2 Kings 8 in the THAI

2 Kings 8 in the TNFD

2 Kings 8 in the TNT

2 Kings 8 in the TNTIK

2 Kings 8 in the TNTIL

2 Kings 8 in the TNTIN

2 Kings 8 in the TNTIP

2 Kings 8 in the TNTIZ

2 Kings 8 in the TOMA

2 Kings 8 in the TTENT

2 Kings 8 in the UBG

2 Kings 8 in the UGV

2 Kings 8 in the UGV2

2 Kings 8 in the UGV3

2 Kings 8 in the VBL

2 Kings 8 in the VDCC

2 Kings 8 in the YALU

2 Kings 8 in the YAPE

2 Kings 8 in the YBVTP

2 Kings 8 in the ZBP