Daniel 10 (BIB)
1 У трэці год Кіра, цара Персідскага, было абвешчана слова Даніілу, які называўся імем Валтасар; і ў слове гэтым была ісьціна і вялікая сіла. Ён зразумеў гэтае адкрыцьцё і зразумеў гэтую ўяву. 2 У тыя дні я, Данііл, быў у жалобе і тры тыдні часу. 3 Смачнага хлеба я ня еў; мяса і віно не ўваходзілі ў вусны мае, і масьцямі я не намашчваў сябе да завяршэньня трох тыдняў часу. 4 А на дваццаць чацьвёрты дзень першага месяца быў я на беразе вялікай ракі Тыгра 5 і ўзьвёў вочы свае і ўбачыў: вось, адзін чалавек, апрануты ў ільняную вопратку, і сьцёгны яго перапяразаны золатам з Уфаза. 6 Цела яго - як тапаз, твар яго - як выгляд маланкі; вочы яго - як запаленыя сьвяцільні, рукі яго і ногі яго з выгляду - як бліскучая медзь, і голас слоў ягоных - як голас мноства людзей. 7 І толькі адзін я, Данііл, бачыў гэтую ўяву, а людзі, якія былі са мною, ня бачылі гэтае ўявы; але моцны страх напаў на іх, і яны паўцякалі хавацца 8 і застаўся я адзін і бачыў гэтую вялікую ўяву, але ўва мне не засталося моцы і выгляд твару майго вельмі зьмяніўся, не засталося ўва мне бадзёрасьці. 9 І пачуў я голас ягоных слоў: і як толькі пачуў голас ягоных слоў, самлеў і прыпаў тварам да зямлі. 10 Але вось, дакранулася да мяне рука і паставіла мяне на калені мае і на далоні маіх рук. 11 І сказаў ён мне: «Данііле, муж любасны! пранікні ў словы, якія я скажу табе, і стань проста на ногі твае; бо да цябе я пасланы сёньня». Калі ён казаў мне гэтыя словы, я ўстаў і дрыжаў. 12 Але ён сказаў мне: «ня бойся, Данііле; зь першага дня, як ты прыхіліў сваё сэрца, каб дасягнуць разуменьня і ўпакорыцца перад Богам тваім, словы твае пачуты, і я прыйшоў дзеля слоў тваіх, 13 але князь Персідскага царства стаяў супроць мяне дваццаць адзін дзень; але вось, Міхаіл, адзін зь першых князёў, прыйшоў памагчы мне, і я заставаўся там пры царах Персідскіх. 14 А цяпер я прыйшоў абвясьціць табе, што станецца з народам тваім у апошнія часіны, бо ўява сягае да дзён далёкіх». 15 Калі ён гаварыў мне такія словы, я прынік маім тварам да зямлі і зьнямеў. 16 Але вось, нехта з выгляду падобны да сыноў чалавечых дакрануўся да вуснаў маіх, і я разамкнуў мае вусны, загаварыў і сказаў таму, які стаяў перад мною: «спадару мой! ад гэтай уявы вантробы мае павярнуліся ўва мне і не засталося ўва мне сілы. 17 І як можа гэты раб майго гаспадара гаварыць з гэтым гаспадаром маім, калі ўва мне няма сілы, і дыханьне перахапіла ўва мне». 18 Тады зноў дакрануўся да мяне той, што як чалавечы воблік, і ўмацаваў мяне 19 і сказаў: «ня бойся, муж любасны! мір табе, будзь мужны, будзь мужны!» І калі ён гаварыў са мною, я ўмацаваўся і сказаў: кажы, спадару мой; бо ты ўмацаваў мяне». 20 І ён сказаў: «ці ведаеш ты, чаго я прыйшоў да цябе? Зараз я вярнуся, каб ваяваць зь Персідскім князем; а калі выйду, дык вось, прыйдзе князь Грэцыі. 21 Рэштаю я абвяшчу табе, што накрэсьлена ў кнізе праўды; і няма нікога, хто падтрымаў бы мяне ў гэтым, акрамя князя нашага Міхаіла.
In Other Versions
Daniel 10 in the ANGEFD
Daniel 10 in the ANTPNG2D
Daniel 10 in the AS21
Daniel 10 in the BAGH
Daniel 10 in the BBPNG
Daniel 10 in the BBT1E
Daniel 10 in the BDS
Daniel 10 in the BEV
Daniel 10 in the BHAD
Daniel 10 in the BLPT
Daniel 10 in the BNT
Daniel 10 in the BNTABOOT
Daniel 10 in the BNTLV
Daniel 10 in the BOATCB
Daniel 10 in the BOATCB2
Daniel 10 in the BOBCV
Daniel 10 in the BOCNT
Daniel 10 in the BOECS
Daniel 10 in the BOGWICC
Daniel 10 in the BOHCB
Daniel 10 in the BOHCV
Daniel 10 in the BOHLNT
Daniel 10 in the BOHNTLTAL
Daniel 10 in the BOICB
Daniel 10 in the BOILNTAP
Daniel 10 in the BOITCV
Daniel 10 in the BOKCV
Daniel 10 in the BOKCV2
Daniel 10 in the BOKHWOG
Daniel 10 in the BOKSSV
Daniel 10 in the BOLCB
Daniel 10 in the BOLCB2
Daniel 10 in the BOMCV
Daniel 10 in the BONAV
Daniel 10 in the BONCB
Daniel 10 in the BONLT
Daniel 10 in the BONUT2
Daniel 10 in the BOPLNT
Daniel 10 in the BOSCB
Daniel 10 in the BOSNC
Daniel 10 in the BOTLNT
Daniel 10 in the BOVCB
Daniel 10 in the BOYCB
Daniel 10 in the BPBB
Daniel 10 in the BPH
Daniel 10 in the BSB
Daniel 10 in the CCB
Daniel 10 in the CUV
Daniel 10 in the CUVS
Daniel 10 in the DBT
Daniel 10 in the DGDNT
Daniel 10 in the DHNT
Daniel 10 in the DNT
Daniel 10 in the ELBE
Daniel 10 in the EMTV
Daniel 10 in the ESV
Daniel 10 in the FBV
Daniel 10 in the FEB
Daniel 10 in the GGMNT
Daniel 10 in the GNT
Daniel 10 in the HARY
Daniel 10 in the HNT
Daniel 10 in the IRVA
Daniel 10 in the IRVB
Daniel 10 in the IRVG
Daniel 10 in the IRVH
Daniel 10 in the IRVK
Daniel 10 in the IRVM
Daniel 10 in the IRVM2
Daniel 10 in the IRVO
Daniel 10 in the IRVP
Daniel 10 in the IRVT
Daniel 10 in the IRVT2
Daniel 10 in the IRVU
Daniel 10 in the ISVN
Daniel 10 in the JSNT
Daniel 10 in the KAPI
Daniel 10 in the KBT1ETNIK
Daniel 10 in the KBV
Daniel 10 in the KJV
Daniel 10 in the KNFD
Daniel 10 in the LBA
Daniel 10 in the LBLA
Daniel 10 in the LNT
Daniel 10 in the LSV
Daniel 10 in the MAAL
Daniel 10 in the MBV
Daniel 10 in the MBV2
Daniel 10 in the MHNT
Daniel 10 in the MKNFD
Daniel 10 in the MNG
Daniel 10 in the MNT
Daniel 10 in the MNT2
Daniel 10 in the MRS1T
Daniel 10 in the NAA
Daniel 10 in the NASB
Daniel 10 in the NBLA
Daniel 10 in the NBS
Daniel 10 in the NBVTP
Daniel 10 in the NET2
Daniel 10 in the NIV11
Daniel 10 in the NNT
Daniel 10 in the NNT2
Daniel 10 in the NNT3
Daniel 10 in the PDDPT
Daniel 10 in the PFNT
Daniel 10 in the RMNT
Daniel 10 in the SBIAS
Daniel 10 in the SBIBS
Daniel 10 in the SBIBS2
Daniel 10 in the SBICS
Daniel 10 in the SBIDS
Daniel 10 in the SBIGS
Daniel 10 in the SBIHS
Daniel 10 in the SBIIS
Daniel 10 in the SBIIS2
Daniel 10 in the SBIIS3
Daniel 10 in the SBIKS
Daniel 10 in the SBIKS2
Daniel 10 in the SBIMS
Daniel 10 in the SBIOS
Daniel 10 in the SBIPS
Daniel 10 in the SBISS
Daniel 10 in the SBITS
Daniel 10 in the SBITS2
Daniel 10 in the SBITS3
Daniel 10 in the SBITS4
Daniel 10 in the SBIUS
Daniel 10 in the SBIVS
Daniel 10 in the SBT
Daniel 10 in the SBT1E
Daniel 10 in the SCHL
Daniel 10 in the SNT
Daniel 10 in the SUSU
Daniel 10 in the SUSU2
Daniel 10 in the SYNO
Daniel 10 in the TBIAOTANT
Daniel 10 in the TBT1E
Daniel 10 in the TBT1E2
Daniel 10 in the TFTIP
Daniel 10 in the TFTU
Daniel 10 in the TGNTATF3T
Daniel 10 in the THAI
Daniel 10 in the TNFD
Daniel 10 in the TNT
Daniel 10 in the TNTIK
Daniel 10 in the TNTIL
Daniel 10 in the TNTIN
Daniel 10 in the TNTIP
Daniel 10 in the TNTIZ
Daniel 10 in the TOMA
Daniel 10 in the TTENT
Daniel 10 in the UBG
Daniel 10 in the UGV
Daniel 10 in the UGV2
Daniel 10 in the UGV3
Daniel 10 in the VBL
Daniel 10 in the VDCC
Daniel 10 in the YALU
Daniel 10 in the YAPE
Daniel 10 in the YBVTP
Daniel 10 in the ZBP