Exodus 18 (BIB)
1 І пачуў Ётор, сьвятар Мадыямскі, цесьць Майсееў, пра ўсё, што зрабіў Бог Майсею і Ізраілю, народу Свайму, калі вывеў Гасподзь Ізраіля зь Егіпта, 2 і ўзяў Ётор, цесьць Майсееў, Сэпфору, жонку Майсеевую, якая перад тым была вернутая, 3 і двух сыноў яе, аднаму зь якіх імя Гірсам, бо казаў Майсей: я прыхадзень у зямлі чужой; 4 а другому імя Эліезэр, бо Бог бацькі майго быў за памочніка і выбавіў мяне ад меча фараонавага 5 І прыйшоў Ётор, цесьць Майсееў, з сынамі ягонымі і жонкаю ягонаю да Майсея ў пустыню, дзе ён стаў табарам каля гары Божай, 6 і даў знак Майсею: я цесьць твой Ётор, іду да цябе, і жонка твая, і два сыны яе зь ёю. 7 Майсей выйшаў насустрач цесьцю свайму, і пакланіўся, і цалаваў яго, і пасьля ўзаемнага прывітаньня яны ўвайшлі ў намёт. 8 І расказаў Майсей цесьцю свайму пра ўсё, што зрабіў Гасподзь з фараонам і зь Егіпцянамі за Ізраіля, і пра ўсе цяжкасьці, якія спаткаліся ім на дарозе, і як уратаваў іх Гасподзь. 9 Ётор радаваўся за ўсе дабрачынствы, якія Гасподзь учыніў Ізраілю, калі выратаваў яго з рукі Егіпцянаў, 10 і сказаў Ётор: дабраславёны Гасподзь, Які выратаваў вас з рукі Егіпцянаў і з рукі фараонавай, Які выратаваў народ гэты з-пад улады Егіпцянаў, 11 сёньня даведаўся я, што Гасподзь вялікі большы за ўсіх багоў, у тым самым, чым яны ўзносіліся над Егіпцянамі. 12 І прынёс Ётор, цесьць Майсееў, цэласпаленьне і ахвяры Богу; і прыйшоў Аарон і ўсе старэйшыны Ізраілевыя есьці хлеб зь цесьцем Майсеевым перад Богам. 13 На другі дзень сеў Майсей судзіць людзей, і стаялі людзі перад Майсеем з раніцы да вечара. 14 І бачыў цесьць Майсееў усё, што ён робіць зь людзьмі, і сказаў: што гэта такое робіш ты зь людам? навошта ты сядзіш адзін, а ўсе людзі стаяць перад табою з раніцы да вечара? 15 І сказаў Майсей цесьцю свайму: народ прыходзіць да мяне прасіць суду ў Бога: 16 калі здараецца ў іх якая справа, яны прыходзяць да мяне, і я суджу між тым і другім і абвяшчаю статуты Божыя і законы Ягоныя. 17 Але цесьць Майсееў сказаў яму: нядобра ты гэта робіш: 18 ты змучыш і сябе і народ гэты, які з табою, бо надта цяжкая табе гэтая справа: ты адзін ня можаш выпраўляць яе; 19 дык вось, паслухай слоў маіх: я дам табе раду, і будзе Бог з табою: будзь ты народу пасярэднікам перад Богам і прадстаўляй Богу дзеі; 20 вучы іх пастановам і законам, паказвай ім дарогу, па якой яны павінны ісьці, і справы, якія яны павінны рабіць; 21 а ты нагледзь з усяго народу людзей здольных, якія баяцца Бога, людзей праўдзівых, якія ненавідзяць карысьлівасьць, і пастаў над ім тысячнікамі, сотнікамі, пяцідзясяцкімі; 22 хай яны судзяць народ у любы час і пра ўсякую важную справу даносяць табе, а ўсе малыя справы судзяць самыя: і будзе табе лягчэй, і яны панясуць з табою цяжар: 23 калі ты зробіш гэта, і Бог скажа табе, дык ты можаш устояць, і ўвесь народ гэты будзе адыходзіць у сваю мясьціну зь мірам. 24 І паслухаўся Майсей цесьцевых слоў і зрабіў усё, што той казаў: 25 і выбраў Майсей з усяго Ізраіля здольных людзей і паставіў іх начальнікамі народу, тысячнікамі, сотнікамі, пяцідзясяцкімі і дзясяцкімі, 26 і судзілі яны народ у любы час; пра справы важныя даносілі Майсею, а ўсе малыя справы судзілі самыя. 27 І адпусьціў Майсей цесьця свайго, і ён пайшоў у зямлю сваю.
In Other Versions
Exodus 18 in the ANGEFD
Exodus 18 in the ANTPNG2D
Exodus 18 in the AS21
Exodus 18 in the BAGH
Exodus 18 in the BBPNG
Exodus 18 in the BBT1E
Exodus 18 in the BDS
Exodus 18 in the BEV
Exodus 18 in the BHAD
Exodus 18 in the BLPT
Exodus 18 in the BNT
Exodus 18 in the BNTABOOT
Exodus 18 in the BNTLV
Exodus 18 in the BOATCB
Exodus 18 in the BOATCB2
Exodus 18 in the BOBCV
Exodus 18 in the BOCNT
Exodus 18 in the BOECS
Exodus 18 in the BOGWICC
Exodus 18 in the BOHCB
Exodus 18 in the BOHCV
Exodus 18 in the BOHLNT
Exodus 18 in the BOHNTLTAL
Exodus 18 in the BOICB
Exodus 18 in the BOILNTAP
Exodus 18 in the BOITCV
Exodus 18 in the BOKCV
Exodus 18 in the BOKCV2
Exodus 18 in the BOKHWOG
Exodus 18 in the BOKSSV
Exodus 18 in the BOLCB
Exodus 18 in the BOLCB2
Exodus 18 in the BOMCV
Exodus 18 in the BONAV
Exodus 18 in the BONCB
Exodus 18 in the BONLT
Exodus 18 in the BONUT2
Exodus 18 in the BOPLNT
Exodus 18 in the BOSCB
Exodus 18 in the BOSNC
Exodus 18 in the BOTLNT
Exodus 18 in the BOVCB
Exodus 18 in the BOYCB
Exodus 18 in the BPBB
Exodus 18 in the BPH
Exodus 18 in the BSB
Exodus 18 in the CCB
Exodus 18 in the CUV
Exodus 18 in the CUVS
Exodus 18 in the DBT
Exodus 18 in the DGDNT
Exodus 18 in the DHNT
Exodus 18 in the DNT
Exodus 18 in the ELBE
Exodus 18 in the EMTV
Exodus 18 in the ESV
Exodus 18 in the FBV
Exodus 18 in the FEB
Exodus 18 in the GGMNT
Exodus 18 in the GNT
Exodus 18 in the HARY
Exodus 18 in the HNT
Exodus 18 in the IRVA
Exodus 18 in the IRVB
Exodus 18 in the IRVG
Exodus 18 in the IRVH
Exodus 18 in the IRVK
Exodus 18 in the IRVM
Exodus 18 in the IRVM2
Exodus 18 in the IRVO
Exodus 18 in the IRVP
Exodus 18 in the IRVT
Exodus 18 in the IRVT2
Exodus 18 in the IRVU
Exodus 18 in the ISVN
Exodus 18 in the JSNT
Exodus 18 in the KAPI
Exodus 18 in the KBT1ETNIK
Exodus 18 in the KBV
Exodus 18 in the KJV
Exodus 18 in the KNFD
Exodus 18 in the LBA
Exodus 18 in the LBLA
Exodus 18 in the LNT
Exodus 18 in the LSV
Exodus 18 in the MAAL
Exodus 18 in the MBV
Exodus 18 in the MBV2
Exodus 18 in the MHNT
Exodus 18 in the MKNFD
Exodus 18 in the MNG
Exodus 18 in the MNT
Exodus 18 in the MNT2
Exodus 18 in the MRS1T
Exodus 18 in the NAA
Exodus 18 in the NASB
Exodus 18 in the NBLA
Exodus 18 in the NBS
Exodus 18 in the NBVTP
Exodus 18 in the NET2
Exodus 18 in the NIV11
Exodus 18 in the NNT
Exodus 18 in the NNT2
Exodus 18 in the NNT3
Exodus 18 in the PDDPT
Exodus 18 in the PFNT
Exodus 18 in the RMNT
Exodus 18 in the SBIAS
Exodus 18 in the SBIBS
Exodus 18 in the SBIBS2
Exodus 18 in the SBICS
Exodus 18 in the SBIDS
Exodus 18 in the SBIGS
Exodus 18 in the SBIHS
Exodus 18 in the SBIIS
Exodus 18 in the SBIIS2
Exodus 18 in the SBIIS3
Exodus 18 in the SBIKS
Exodus 18 in the SBIKS2
Exodus 18 in the SBIMS
Exodus 18 in the SBIOS
Exodus 18 in the SBIPS
Exodus 18 in the SBISS
Exodus 18 in the SBITS
Exodus 18 in the SBITS2
Exodus 18 in the SBITS3
Exodus 18 in the SBITS4
Exodus 18 in the SBIUS
Exodus 18 in the SBIVS
Exodus 18 in the SBT
Exodus 18 in the SBT1E
Exodus 18 in the SCHL
Exodus 18 in the SNT
Exodus 18 in the SUSU
Exodus 18 in the SUSU2
Exodus 18 in the SYNO
Exodus 18 in the TBIAOTANT
Exodus 18 in the TBT1E
Exodus 18 in the TBT1E2
Exodus 18 in the TFTIP
Exodus 18 in the TFTU
Exodus 18 in the TGNTATF3T
Exodus 18 in the THAI
Exodus 18 in the TNFD
Exodus 18 in the TNT
Exodus 18 in the TNTIK
Exodus 18 in the TNTIL
Exodus 18 in the TNTIN
Exodus 18 in the TNTIP
Exodus 18 in the TNTIZ
Exodus 18 in the TOMA
Exodus 18 in the TTENT
Exodus 18 in the UBG
Exodus 18 in the UGV
Exodus 18 in the UGV2
Exodus 18 in the UGV3
Exodus 18 in the VBL
Exodus 18 in the VDCC
Exodus 18 in the YALU
Exodus 18 in the YAPE
Exodus 18 in the YBVTP
Exodus 18 in the ZBP