Exodus 2 (BIB)
1 Нехта з роду Лявіінага пайшоў і ўзяў сабе за жонку з таго ж самага роду. 2 Жонка зачала і нарадзіла сына, і бачачы, што ён вельмі прыгожы, хавала яго тры месяцы; 3 але ня могучы даўжэй хаваць яго, узяла трысьняговы кош і засмаліла яго асфальтам і смалою і, паклаўшы ў яго немаўля, паставіла ў трысьнягу на беразе ракі, 4 а сястра яго пачала здалёк назіраць, што зь ім будзе. 5 І выйшла дачка фараонава на раку мыцца, а прыслужніцы яе хадзілі па беразе ракі. Яна ўбачыла кош сярод трысьнягу і паслала рабыню сваю ўзяць яго. 6 Адкрыла і ўбачыла немаўля; і вось, дзіця плача; і ўмілажалілася зь яго і сказала: гэта з Габрэйскіх дзяцей. 7 І сказала сястра яго дачцэ фараонавай: ці не схадзіць мне і ці не паклікаць да цябе карміцельку з Габрэек, каб яна мамчыла табе немаўля? 8 Дачка фараонава сказала ёй: схадзі. Дзяўчына пайшла і паклікала маці немаўляці. 9 Дачка фараонава сказала ёй: вазьмі гэтае немаўля і мамчы яго мне; я заплачу табе. Жанчына ўзяла немаўля і мамчыла яго. 10 І вырасла немаўля, і яна прывяла яго да дачкі фараонавай, і ён быў у яе за сына, і дала яму імя: Майсей, бо, казала яна, я з вады дастала яго. 11 Праз доўгі час, калі Майсей вырас, сталася, што ён выйшаў да братоў сваіх і ўбачыў цяжкую працу іхнюю; і ўбачыў, што Егіпцянін бэе аднаго Габрэя з братоў ягоных. 12 Паглядзеўшы туды і сюды і бачачы, што няма нікога, ён забіў Егіпцяніна і схаваў яго ў пяску. 13 І выйшаў ён на другі дзень, і вось, два Габрэі сварацца; і сказаў ён крыўдзіцелю: навошта ты бэеш блізкага твайго? 14 А той сказаў: хто паставіў цябе начальнікам і судзьдзёю над намі? ці ня думаеш ты забіць і мяне, як забіў Егіпцяніна? Майсей спалохаўся і сказаў: правільна, даведаліся пра гэтую справу. 15 І пачуў фараон пра гэтую справу і хацеў забіць Майсея; але Майсей уцёк ад фараона і жы ў зямлі Мадыямскай; і сеў каля калодзежа. 16 У сьвятара Мадыямскага сем дочак. Яны прыйшлі, начэрпалі вады і напоўнілі карыты, каб напаіць авечак бацькі свайго. 17 І прыйшлі пастухі і адагналі іх. Тады ўстаў Майсей і абараніў іх, і напаіў авечак іхніх. 18 І прыйшлі яны да Рагуіла, бацькі свайго, і ён сказаў: што вы так хутка прыйшлі сёньня? 19 Яны сказалі: нейкі Егіпцянін абараніў нас ад пастухоў, і нават начэрпаў нам вады і напаіў авечак. 20 Ён сказаў дочкам сваім: дзе ж ён? навошта вы яго пакінулі? клікніце яго, і хай ён есьць хлеб. 21 Майсею спадабалася жыць у гэтага чалавека; і той выдаў за Майсея дачку сваю Сэпфору. 22 Яна нарадзіла сына, і даў яму імя: Гірсам, бо, казаў ён, я зрабіўся прыхаднем у чужой зямлі. 23 Праз доўгі час, памёр цар Егіпецкі. І стагналі сыны Ізраілевыя ад працы і енчылі, і енк іхні ад працы ўзышоў да Бога. 24 І пачуў Бог стогн іхні, і ўспомніў Бог заруку Сваю з Абрагамам, Ісаакам і Якавам. 25 І ўбачыў Бог сыноў Ізраілевых, і дагледзеў іх Бог.
In Other Versions
Exodus 2 in the ANGEFD
Exodus 2 in the ANTPNG2D
Exodus 2 in the AS21
Exodus 2 in the BAGH
Exodus 2 in the BBPNG
Exodus 2 in the BBT1E
Exodus 2 in the BDS
Exodus 2 in the BEV
Exodus 2 in the BHAD
Exodus 2 in the BLPT
Exodus 2 in the BNT
Exodus 2 in the BNTABOOT
Exodus 2 in the BNTLV
Exodus 2 in the BOATCB
Exodus 2 in the BOATCB2
Exodus 2 in the BOBCV
Exodus 2 in the BOCNT
Exodus 2 in the BOECS
Exodus 2 in the BOGWICC
Exodus 2 in the BOHCB
Exodus 2 in the BOHCV
Exodus 2 in the BOHLNT
Exodus 2 in the BOHNTLTAL
Exodus 2 in the BOICB
Exodus 2 in the BOILNTAP
Exodus 2 in the BOITCV
Exodus 2 in the BOKCV
Exodus 2 in the BOKCV2
Exodus 2 in the BOKHWOG
Exodus 2 in the BOKSSV
Exodus 2 in the BOLCB
Exodus 2 in the BOLCB2
Exodus 2 in the BOMCV
Exodus 2 in the BONAV
Exodus 2 in the BONCB
Exodus 2 in the BONLT
Exodus 2 in the BONUT2
Exodus 2 in the BOPLNT
Exodus 2 in the BOSCB
Exodus 2 in the BOSNC
Exodus 2 in the BOTLNT
Exodus 2 in the BOVCB
Exodus 2 in the BOYCB
Exodus 2 in the BPBB
Exodus 2 in the BPH
Exodus 2 in the BSB
Exodus 2 in the CCB
Exodus 2 in the CUV
Exodus 2 in the CUVS
Exodus 2 in the DBT
Exodus 2 in the DGDNT
Exodus 2 in the DHNT
Exodus 2 in the DNT
Exodus 2 in the ELBE
Exodus 2 in the EMTV
Exodus 2 in the ESV
Exodus 2 in the FBV
Exodus 2 in the FEB
Exodus 2 in the GGMNT
Exodus 2 in the GNT
Exodus 2 in the HARY
Exodus 2 in the HNT
Exodus 2 in the IRVA
Exodus 2 in the IRVB
Exodus 2 in the IRVG
Exodus 2 in the IRVH
Exodus 2 in the IRVK
Exodus 2 in the IRVM
Exodus 2 in the IRVM2
Exodus 2 in the IRVO
Exodus 2 in the IRVP
Exodus 2 in the IRVT
Exodus 2 in the IRVT2
Exodus 2 in the IRVU
Exodus 2 in the ISVN
Exodus 2 in the JSNT
Exodus 2 in the KAPI
Exodus 2 in the KBT1ETNIK
Exodus 2 in the KBV
Exodus 2 in the KJV
Exodus 2 in the KNFD
Exodus 2 in the LBA
Exodus 2 in the LBLA
Exodus 2 in the LNT
Exodus 2 in the LSV
Exodus 2 in the MAAL
Exodus 2 in the MBV
Exodus 2 in the MBV2
Exodus 2 in the MHNT
Exodus 2 in the MKNFD
Exodus 2 in the MNG
Exodus 2 in the MNT
Exodus 2 in the MNT2
Exodus 2 in the MRS1T
Exodus 2 in the NAA
Exodus 2 in the NASB
Exodus 2 in the NBLA
Exodus 2 in the NBS
Exodus 2 in the NBVTP
Exodus 2 in the NET2
Exodus 2 in the NIV11
Exodus 2 in the NNT
Exodus 2 in the NNT2
Exodus 2 in the NNT3
Exodus 2 in the PDDPT
Exodus 2 in the PFNT
Exodus 2 in the RMNT
Exodus 2 in the SBIAS
Exodus 2 in the SBIBS
Exodus 2 in the SBIBS2
Exodus 2 in the SBICS
Exodus 2 in the SBIDS
Exodus 2 in the SBIGS
Exodus 2 in the SBIHS
Exodus 2 in the SBIIS
Exodus 2 in the SBIIS2
Exodus 2 in the SBIIS3
Exodus 2 in the SBIKS
Exodus 2 in the SBIKS2
Exodus 2 in the SBIMS
Exodus 2 in the SBIOS
Exodus 2 in the SBIPS
Exodus 2 in the SBISS
Exodus 2 in the SBITS
Exodus 2 in the SBITS2
Exodus 2 in the SBITS3
Exodus 2 in the SBITS4
Exodus 2 in the SBIUS
Exodus 2 in the SBIVS
Exodus 2 in the SBT
Exodus 2 in the SBT1E
Exodus 2 in the SCHL
Exodus 2 in the SNT
Exodus 2 in the SUSU
Exodus 2 in the SUSU2
Exodus 2 in the SYNO
Exodus 2 in the TBIAOTANT
Exodus 2 in the TBT1E
Exodus 2 in the TBT1E2
Exodus 2 in the TFTIP
Exodus 2 in the TFTU
Exodus 2 in the TGNTATF3T
Exodus 2 in the THAI
Exodus 2 in the TNFD
Exodus 2 in the TNT
Exodus 2 in the TNTIK
Exodus 2 in the TNTIL
Exodus 2 in the TNTIN
Exodus 2 in the TNTIP
Exodus 2 in the TNTIZ
Exodus 2 in the TOMA
Exodus 2 in the TTENT
Exodus 2 in the UBG
Exodus 2 in the UGV
Exodus 2 in the UGV2
Exodus 2 in the UGV3
Exodus 2 in the VBL
Exodus 2 in the VDCC
Exodus 2 in the YALU
Exodus 2 in the YAPE
Exodus 2 in the YBVTP
Exodus 2 in the ZBP